Saturday, February 9, 2013

Акафіст Прасьвятой Багародзіцы прад іконай Яе “Паглядзі на пакору маю”

Кандак 1
Абранай Ваяводзе, Уладарцы нашае Багародзіцы, слаўным зьяўленьнем іконы Яе Сьвятой, людзей Богам захаванага горада Кіева дзіўна наведаўшае, удзячны пачнём сьпеў: Ты ж, як Усядобрая Абаронца роду хрысьціянскага, ад усялякіх бед нас вызвалі, і ад усіх ворагаў бачных і нябачных абарані, ды зь верай сьпяваем Табе:
Радуйся, Чыстая Багародзіца Дзева, Паглядзі на пакору нашу, зь вышыні нябеснае на зьмірэньня слуг Тваіх гледзячы.
Ікас 1
Анёлаў Царыца і ўсяго тварэньня Ўладарка, Прачыстая Дзева Багародзіца, міласьцівым зьяўленьня нам абраза Твайго Сьвятога, старажытнага горада Пскова Богам захаванага, а цяпер горад Кіеў добра асьвяціла і бруі цудаў ад яе падала верным. Таму зь стараньням і любоўю прыпадаючы ад Усячыстага абраза, замілаваныя малітвы ўзносім да міласэрнае Тваёй абароны і са страхам сьпяваем:
Радуйся, Царыца наша Ўсядобрая, Надзея наша Багародзіца; радуйся, Сяброўка ўсіх простых і руплівых Заступніца.
Радуйся, скарбутных Радасьць і абражаных Абаронца; радуйся, бо бачыш нашу бяду і скарбуту.
Радуйся, бо дапамогу нам падаеш, як нямоглым, сілкуючы нас, як руплівых; радуйся, бо не маем іншае дапамогі і Малітоўніцы за нас, апрача Цябе
Радуйся, бо не маем іншае Добрай Суцяшальніцы, толькі Цябе, о Маці Боская; радуйся, бо захоўваеш нас ды абараняеш і покрыў даеш ва ўсе стагодзьдзі
Радуйся, Чыстая Багародзіца Дзева, Паглядзі на пакору нашу, зь вышыні нябеснае на зьмірэньня слуг Тваіх гледзячы.
 
Кандак 2
Бачачы міласэрнасьць Тваю незьлічоную, Усячыстая Ўладарка, і шматлікія цуды, Табой выяўленыя і заўсёды нам пададзеныя праз Сьвятыя іконы Твае, якімі, як зоркамі дабраслаўлёнымі, увесь сьвет упрыгожыла Ты, узьвялічваем цябе, бо ўзьвялічыла род наш Тваім дабраваленьням, і зь любоўю прыпадаем да Цудатворнага Абраза Твайго, сьпяваючы Сыну Твайму Хрысту Богу: Алілуя.
Ікас 2
Бачылі ўсе верныя людзі Кіева, як Сьвяты абраз Боскае Маці дзівосна адбіўся на шкле ківоту, вельмі зьдзіўленыя былі і зь набожнасьцю гледзячы на цудатворнаю ікону цялеснымі вачамі, дзіваваліся вельмі і сьпявалі Больш годнай Херувімаў і без параўнаньня боль слаўнай Серафімаў:
Радуйся, бо Абраз Твой Годны дзівосна, без дапамогі рук чалавечых на шклі ківоту адлюстраваўся; радуйся, усіх верным радасьць вялікую гэтым зьяўленьня падаўшая і ўсіх гэтым замілаваўшая.
Радуйся, Прачыстая, гледзячы на пакору, чуючы голас нас і ўсе беззаконьня нашы ачышчаючая; радуйся, Дзева, зьмея забіўшая праз жыватворчае Нараджэньне Твае.
Радуйся, жыцьцё вечнае нам атрымаць дапамагаючая малітвамі Тваімі; радуйся, Слова Айца нарадзіўшая, полымя запалаў нашых расой малітваў Тваіх згасіўшая.
Радуйся, Добрая Суцяшальніца, Мацярынскімі малітвамі Тваімі буры ў сэрцах нашых суцяшаючая; радуйся, скіроўваючы малітвы слуг Тваіх, водпуск шматлікіх грахоў нашых падаючая.
Радуйся, Чыстая Багародзіца Дзева, Паглядзі на пакору нашу, зь вышыні нябеснае на зьмірэньня слуг Тваіх гледзячы.
Кандак 3
Сіла Ўсявышняга зрабіла Цябе, Дабрадатная, крыніцай вечнага суцяшэньня бядуючым. Бо багата скарбут пацярпеўшы, маеш магчымасьць і спакушаным дапамагчы. Людзям жа нашым, цяжкія пакуты церпячым ад няверы і памылак, дабраваліла Ты міласьціва выявіць гэты скарб мілаты – Цудатворны Абраз Твой, – у храме Сьвятога Увядзеньня у знак міласьці Тваёй да зямлі нашае, у абарону ад ворагаў бачных і нябачных, таму, дапамогай Боскаю ўмацаваныя, Выратавальніку Богу сьпяваем: Алілуя.
Ікас 3
Як у старажытнасьць уладары Кіеўскія загадвалі пры цудатворнае Іконе манахам пасяліцца і славу, Цябе Прачыстай, апяваць і аб усім сьвеце малітвы ўзносіць. Так і цяпер загадаў мітрапаліт Кіеўскі манастыру быць і братам сабрацца прад Тваёй іконай цудатворнай ды малітвы ўзносіць аб усіх людзях, апяваючы Цябе так:
Радуйся, зямлю Кіева асьвяціўшая Сваім зьяўленьням; радуйся, уціск церпячым аблягчэньня і свабоду падаючая.
Радуйся, непакараных Міласьцівая Пакаральніца; радуйся, неразумных Прамудрая Настаўніца.
Радуйся, Жах Страшны зьдзяйсьняючым крыўды; радуйся, пакрыўджаным Усядобрая Абаронца.
Радуйся, духа засмучэньня і стразу зьнішчэньня; радуйся, сьвятла і надзеі падаўца.
Радуйся, Чыстая Багародзіца Дзева, Паглядзі на пакору нашу, зь вышыні нябеснае на зьмірэньня слуг Тваіх гледзячы.
Кандак 4
Як зьзяючая зорка, як новы знак міласьці Сваёй падала Ты цяпер, Чыстая Дзева, вернікам Богам захаванага горада Кіева, годную ікону Тваю “Паглядзі на пакору маю” у час новых выпрабаваньняў, нязгоды і злой распусты, што ворагамі веры Праваслаўнае і Айчыны нашае зьдзяйсьняецца, ды зацьвердзіцца набожнасьць, ды ўмацуецца вера праваслаўная ў людзях нашых. Мы ж у гэтым пабачыўшы знак вялікі апекі Боскае аб горадзе нашым, з трапятаньнем і набожнасьцю кажам Табе, Царыца Неба і зямлі: “Ты ёсьць нам шчыт непераможны і сьцяна неразбуральная” для славячых Цябе і сьпяваючых Богу песьню: Алілуя.
Ікас 4
Чуючы аб дзіўным цудзе зьяўленьня Сьвятой іконы Тваёй у горадзе Кіеве, Усядабраслаўлёная Царыца Неба і зямлі, усе людзі, прыйшоўшыя ў храм Твой і гледзячыя на цуды гэтыя, зь набожнасьцю і радасьцю пакланяюцца Цудатворнаму абразу Твайму і праслаўляюць Цябе сьпевам так:
Радуйся, Атрымаўшая мілату ад Бога і больш Анёлаў і ўсіх сьвятых праслаўленая; радуйся, Маці Боская, моцнага ў бітвах Хрыста нарадзіўшая, збаўляючая нас ад скрухі і лютых нападаў ворага.
Радуйся, нарадзіўшая Жыцьця падаўцу Хрыста невымоўна, нас, мёртвых душой ажыўляючая; радуйся, Уладарка, асьвячаючая апаганеныя грахом сэрцы нашы, як Усясьвятое Слова нарадзіўшая.
Радуйся, Міласьцівая, працягнуўшая нам руку дапамогі, бо ўратаваныя заўсёды праслаўляем Цябе; радуйся, Дзева Богам дараваная, вадой міласьці Тваёй згасіўшая вугольле запалу.
Радуйся, бо запальваеш згасшы сьвяцільнік сэрцаў нашых; радуйся, стварыўшая нам міласьцівага Судзьдзю – Сына Твайго.
Радуйся, бо ад брудных запалаў нас вызваляеш і робіш годнымі славы вечнае; радуйся, бо душы нашы сьвятасьцю напаўняеш і ад граху ачышчаеш.
Радуйся, Чыстая Багародзіца Дзева, Паглядзі на пакору нашу, зь вышыні нябеснае на зьмірэньня слуг Тваіх гледзячы.
Кандак 5
Калі зьявіліся цуды ад іконы Тваёй, вернікі радзелі, а няверныя дзіваваліся: “як можа зьдзяйсьняцца такое” і бачачы гэта пазнавалі сілу Прачыстай і неўзабаве агалошвалі, што гэта цуд нерукатворны. Мы ж, зноў і зноў міласьцю Тваёй зьдзіўленыя, бо нашу нягодную малітву пачуў Гасподзь, Цар Славы, і слухае просьбы ўсіх, хто зь верай заклікае імя Твае Сьвятое, і Сыну Твайму сьпявае: Алілуя.
Ікас 5
Зазьзяла нам мілата сьветлая ад цудатворнага абраза Твайго, Богаабраная юначка, прад Ёй, са сьлязамі прыпадаючы, молімся: Адгані цьму нападаючых на нас спакусаў, ды засьпяваем Табе радасна:
Радуйся, апетая ўсімі Брама Нябесная, адчыніўшая нам дзьверы выратаваньня; радуйся, Чыстая, руку дапамогі нам працягнуўшая і бездані хвароб нас уздымаючая.
Радуйся, Сьвятая, Сьвятло Вечнае нарадзіўшая, ад цемры запалаў нас вызваліўшая; радуйся, Радасьць Анёлаў, Дабрыня праведнікаў, вернікаў Надзея і наша выкананьне.
Радуйся, Мост да Жыцьця вечнага, для тых, хто зь верай і любоўю Цябе ўзьвялічвае;радуйся, узносячая рог верных, апяваючых Цябе, Дзева, і што пакланяюцца годнаму абразу Твайму.
Радуйся, скіроўваючая да дабрадзейнасьці Царства Нябеснага і спакою Боскага; радуйся, руку дапамогі нам падаючая і да прыстанку выратаваньня скіроўваючая.
Радуйся, Чыстая Багародзіца Дзева, Паглядзі на пакору нашу, зь вышыні нябеснае на зьмірэньня слуг Тваіх гледзячы.
Кандак 6
     Прапаведнікам невымоўных цудаў Тваіх, Маці Боская, зьявіўся сьвяты храм Твой ў горадзе Кіеве, бо ў ім старажытны задум Боскі аб нас праз Цябе, Дзева Чыстая, выканаўся. Калі запаветнае жаданьне сэрца нашага ўпрыгожыць дзівосны абраз Твой, Царыца Нябесная, каштоўным вянцом камяней годных, міласьціва пачуты быў. Нас жа грэшных і нягодных, старана прыходзячых да цудоўнае іконы Тваёй, ды заклікаючых у пакаяньні: “Уладарка, выратуй нас, што гінуць ад шматлікіх грахоў, ды праз выратаваньня падзякуем і ўзьвялічым Цябе, нашу хуткую і дзіўную дапамогу, сьпяваючы Богу: Алілуя”.
Ікас 6
Як у старажытнасьці юдэі прыносілі для скініі золата і срэбра, так і нашы людзі атрымліваюць праз Цябе вылячэньня, прыносячы Табе срэбра і золата, Прачыстая Скінія, праз гэта ікона Твая Сьвятая ўпрыгожана добрым дарункам – рызай каштоўнай і вянцом, таму прыпадаем да Цябе і са сьлязамі сьпяваем так:
Радуйся, Багародзіца Дзева, бо і да нараджэньня і пасьля нараджэньня засталася чыстай; радуйся, Добрая, дух пакаяньня і пакоры падаючая сэрцам нашым, а розуму чысьціню і жыцьця выпраўленьня.
Радуйся, Усячыстая, ад грахоў ачышчэньня і крыніцу сьлёз пакаяньня нам падаўшая; радуйся, вылечваючая язвы душаў нашых малітваю Тваёй.
Радуйся, Чаша жыцьця і несьмяротнасьці, што да брамы вечнага жыцьця нас прыводзіць; радуйся, збаўляючая нас ад шматлікіх бед, скарбут і будучага Суду Страшнага.
Радуйся, Жыватворчая Крыніца нятленьня і радасьці, нашы патрабуючыя душы напаўняючая; радуйся, Усяміласьцівая, лагодным зьзяньнем Тваім змрок запалаў і парокаў нашых разганяючая.
Радуйся, Чыстая Багародзіца Дзева, Паглядзі на пакору нашу, зь вышыні нябеснае на зьмірэньня слуг Тваіх гледзячы.
Кандак 7
Жадаючы выявіць бяздоньне Сваёй любові да людзей, шмат цярплівы Гасподзь абраў Цябе Адзіную ў Маці Сябе і стварыў Цябе для людзей неадольнаю абаронай: Нават той, хто годны асуджэньня праведным судом Боскім, Тваім уладарным пакровам захоўваецца для пакаяньня, сьпяваючы: Алілуя.
Ікас 7
Новая купель Сілаамская, быццам у старажытнасьці, зьявіўся, Усячыстая Ўладарка, храм Сьвятога Ўвядзеньня Твайго, у ім усе верныя пакланяюцца цудатворнаму абразу Твайму, сьпевы малітоўныя зьдзяйсьняюць, ды не будзе схавана крыніца вылячэньня для ўсіх патрабуючых. Праз гэта не хаваем мы дабрадзейнасьці Тваёй, Усячыстая, але зь удзячнасьцю сьпяваем:
Радуйся, Агніца, нарадзіўшая Агнца, што ўзяў на Сябе грахі сусьвету; радуйся, прыгожая душою, прыгожая целам, прыгожая думкамі, Дзева Усячыстая, бруд душаў нашых ачышчаючая.
Радуйся, усіх Асьвячаючая, вылячэньня падаючая далонямі Тваімі; радуйся, Прыгожая Гронка, Вінаград Боскі ўзрасьціўшая, даючая душам нашым пітво праўдзівае.
Радуйся, вылячэньня Рэчка Вечная і Мора, што нашы запалы топіць; радуйся, Адзіная Нятленная, у гэтым зямным жыцьці пакровам радасьці нас пакрыўшая.
Радуйся, бо матчынымі малітвамі Тваімі збаўляемся ад нападаў хвароб і ўсялякае шкоды душэўнае і цялеснае; радуйся, Усядобрая наша Настаўніца, за ўсе дабрадзейнасьць Твае дзякаваць нас навучаючая.
Радуйся, Чыстая Багародзіца Дзева, Паглядзі на пакору нашу, зь вышыні нябеснае на зьмірэньня слуг Тваіх гледзячы.
Кандак 8
Усё жыцьцё наша зямное напоўнена скрухай і хваробамі, а ад наклёпу, дакору і іншых шматлікіх бед ды нападаў, нямоглым робіцца нямоглым цела і дух наш. Таму да Цябе прыбягаем, Дабрадатная, прад Прачыстай іконай Тваёй прыпадаючы: напоўні радасьцю й вясельлям сэрцы нашы, што ў скарбуце знаходзяцца, і засьпяваем шчыра Богу: Алілуя.
Ікас 8
Дзіўнае бачаньне было аднаму чалавеку, калі стоячы на малітве і за родзічку, што без пакаяньня памерла, малітву прыносіў, раптам пабачыў Сьвяты абраз Твой, Уладарка, на сьцяне зьявіўшыся, а потым на тым жа месьці саму спачыўшую пабачыў, нябеснае радасьці напоўненую. У бачаньні гэтым зразумеў Цябе, Маці Сьвятла, у Вышыні жывучую й малітвы за жывых і памёршых да Сына Свайго заўсёды прыносячую, сэрца ягонае напоўнілася духоўнае радасьцю і вясельлям, таму засьпяваў ён так:
Радуйся, бо, ад прыносячых Табе дары добрыя, не адварочваеш твару Твайго, а спачыўшым іх родзічам палёгку ў тагасьветным жыцьці прыносіш; радуйся, бо надзею на Цябе маючым годны канец жыцьця зямнога даруеш.
Радуйся, бо і пасьля сьмерці за душы адышоўшых на суд Госпада прад Сынам Тваім несупынна малітвы ўзносіш; радуйся, бо бацькоў у скарбуце за дзяцьмі іх суцяшаеш мілатой Тваёй дапамогі.
Радуйся, бо малітвы няспынныя ўзносіш за мірны і спакойны адыход наш ад гэтага жыцьця, што плач і смутак нам падае; радуйся, бо ў грозны час сьмерці малітвы за верна шануючых Цябе ўзносіш і ад паветраных пакут збаўляючая.
Радуйся, Міласьцівая, міласьць Сваю нам паказваючая ў дзень выпрабаваньня, у які адчыняюцца ўсе справы нашы: добрыя і злыя; радуйся, Міласэрная, пакаяньне грэшнікаў не адкідаючая і ад рову згубы праз міласэрнасьць Сваю ратуючая. Радуйся, Чыстая Багародзіца Дзева, Паглядзі на пакору нашу, зь вышыні нябеснае на зьмірэньня слуг Тваіх гледзячы.
Кандак 9
Усе хары анёльскія сьпеў хваленьня прыносяць Табе, праўдзівай Маці Боскае і Абаронцы ўсіх прыходзячых да Цябе і просячых Тваёй дапамогі, бо цьвёрдаю і моцнаю Сваёй абаронай прыносіш радасьць праведнікам, грэшнікам – абарону, скарбутным – суцяшэньня, родзічам нашым спачыўшым – тагасьветнае жыцьцё аблягчаеш, і малітвы ўзносіў за ўсіх нас, зь вераю сьпяваючых Сыну Твайму: Алілуя.
Ікас 9
Чалавечая зямная мудрасьць няздольная пазнаць Боскаю таямніцу Твайго Заўсёды Дзявоцтва, Багародзіца, тым больш няздольныя растлумачыць цудатворную сілу, што ад Сьвятых Тваіх ікон сыходзіць для вылячэньня хворых і на ўсякую карысьць людзям, душэўную й цялесную. Мы ж набожна, Маці і Дзеву, Цябе спавядаючы, годна ўслаўляем слаўнае сьвята іконы Тваёй, Уладарка, верна пакланяемся абразу Твайму і зь любоўю сьпяваем:
Радуйся, Боганявеста, Сьвятло нараджаючая Боскае і Адвечнае; радуйся, Маці і Дзева, Усядабраслаўлёная.
Радуйся, вечная радасьць ўсіх мацярэй; радуйся, Адзіная Чыстая і Добрая сярод жанчын.
Радуйся, Анёлаў Слава, Слуп сьцьверджаньня і Скарб выратаваньня; радуйся, Царыца Нябесная, крыніца нятленьня і брама пакаяньня.
Радуйся, добрасардэчная Маці для ўсіх скарбутных і патрабуючых; радуйся, Уладарная Абаронца раду хрысьціянскага.
Радуйся, Чыстая Багародзіца Дзева, Паглядзі на пакору нашу, зь вышыні нябеснае на зьмірэньня слуг Тваіх гледзячы.
Кондак 10
Выратавальніка нашага для паўшага чалавецтва нарадзіла, Усячыстая Дзева, і Яго, як Немаўля, у абдымках Тваіх насіла. Яго ж Боская выява і на годнае іконе Тваёй нам паказваеш і шматлікія міласьці й дабрыню Тваю нам даруеш. Праз гэта зь вераю і любоўю шануем абраз Твой Цудатворны, Уладарка, і молімся Табе старана: будзь пакровам і абаронай нам у дзень Суду, і праз Твае малітвы Маці, памілуе нас Судзьдзя праведны, Сын Твой, і ўдастоіць па правую руку стаяньня і сьпеву Яму са ўсімі абранымі: Алілуя.
Ікас 10
Сьцяной і пакровам гораду Пскову дадзена Сьвятая ікона Твая, Царыца і Ўладарка, неаднойчы горад гэты ад разарэньня ворагам выратавала Ты. І цяпер нас, грэшных і нягодных дзяцей Тваіх, міласьціва наведала Ты, дзівосным зьяўленьнем Прачыстай Тваёй іконы і добразычліва прымаеш прад ім малітвы, што прыносяцца Табе ад удзячных сэрцаў нашых з такім сьпевам:
Радуйся, бо старажытнаю іконай Усьпеньня слаўны горад Кіеў шматразова выратоўвала Ты, так і цяпер нас дзівоснаю іконай Тваёй ад бед агароджваеш; радуйся, Кіева–Пячорскае лаўры слаўная будаўнічая і яе храмы цудоўна ўпрыгожыла.
Радуйся, Абаронца Дзівосная, што і іншыя манастыры сьвятыя захоўваеш, бо Тваёй дабрадатнай сілай яны жывуць і посьпех маюць у набожнасьці; радуйся, праслаўляючыя месца зьяўленьня іконы Тваёй дзівоснымі цудамі і ўсім міласьць вялікую нам даруючая.
Радуйся, Боганявеста Прачыстая, сьвяты твар Твой шануючых вызваляючая ад шматлікіх пакут асуджэньня; радуйся, Багатаміласьцівая Заступніца наша, што ад цудатворнай іконы Сваёй нам міласьці вечныя падаючая.
Радуйся, Уладарка, мацярынскімі малітвамі Тваімі душы нашы ад змрочнага сну ўздымаючага да Твайго праслаўленьня; радуйся, Радасьць сьвету, бо аб Табе радуецца анёльскі сабор і чалавечы род.
Радуйся, Чыстая Багародзіца Дзева, Паглядзі на пакору нашу, зь вышыні нябеснае на зьмірэньня слуг Тваіх гледзячы.
Кандак 11
Наш сьпеў малітоўны, які зь верай і любоўю ўзносіцца, міласьціва пачуй, Уладарка, і крыніцу шчодрасьці Тваёй не зачыні для нас, Шчодрая Багародзіца. Бо мы, дайшоўшы да галечы ў добрых справах сваіх, да скарбніцы міласьці Тваёй – цудатворнай іконе Тваёй, – зь стараньням прыбягаем, Усядобрая, і, прыпадаючы да яе, молімся: Захавай нас ад тленных вучэньняў, пазбаў ад спакусаў злога, выратуй Айчыну нашу ад бунтаў і злых нападаў варожых, і ўдастой, у любові і аднадумнасьці, са ўсімі вернымі дзецьмі Сьвятое Праваслаўнае Царквы, набожна сьпяваць Стваральніку нашаму песьню: Алілуя.
Ікас 11
Сьветлым прыманьнем цудаў вечна зьзяе Сьвятая ікона Твая, Усячыстая Багародзіца Дзева, бо нас, сядзячых у змроку грахоўным, асьвятляеш і прыводзіш да добрага праслаўленьня Твайго Прасьвятога Імя. Гэтым мы, грэшныя, радуемся, маючы такі заклад дабрадзейнасьці Тваёй да нас, і Цябе, хуткая Дапамога наша, набожна апяваем:
Радуйся, Царыца і Ўладарка, сьвятлом Тваім нябесным нас асьвячаючая і пад пакровам Тваім заўсёды захоўваеш; радуйся, Дабраслаўлёная і Праслаўленая, Дзева Маці – шлюбу не спазнаўшая,што душы нашы, забітыя грахом, ажыўляе.
Радуйся, Чыстая і Годная Дзева, бо Ты нарадзіла Сына, пазбаўляючага нас ад спакусаў; радуйся, Усяслаўная Ўладарка Багародзіца, ад усялякага зла і скрухі нас пазбаўляючая, на камяні боскага выратаваньня ногі нашы скіроўваючая.
Радуйся, Чыстая Агніца, Дзева, Маці, Юначка, ад запалаў цялесных нас пазбаўляючая і чыстымі захоўваючая; радуйся, бо ад сетак спакушаючага пазбаўляеш усіх, хто праслаўляе Цябе, Богам Праслаўленая.
Радуйся, Гара Вялікая, Якую Данііл прадбачыў, зь Яе ж Годны Камень, – Хрыстос, – у плоць апрануўся; радуйся, Дзева Чыстая, Жазло з карэньня Ялісея, прыгожа ўзрасьціўшая нам усясільнага Госпада.
Радуйся, Чыстая Багародзіца Дзева, Паглядзі на пакору нашу, зь вышыні нябеснае на зьмірэньня слуг Тваіх гледзячы.
Кандак 12
Мілаты Божай Сьвятое і Годнае жыльлё, Маці Госпада Вышэйшых сіл, не пагрэбуй намі, грэшнымі і нягоднымі, апяваючымі міласьці ад годнае іконы Тваёй нам пададзеныя, і Тваім вечным зьзяньнем асьвяці нашы душы цёмныя, прыводзячы да Сьвятла Трысонечнае Боскасьці. У Праваслаўі ўмацуй нас, Усядобрая, і ўдастой, да апошняга подыху нашага, сьпяваць голасна песьню Ўсятрымаючаму: Алілуя.
Ікас 12
Сьпяваючы сьпеў хвалы і ўдзячнасьці Табе, Багародзіца Дзева, прапаведуем голасна веліч цудаў Тваіх і багацьця міласьці Тваёй, нам і Айчыне нашае дадзеных, і, зь пакорай праўдзівай, ад глыбіні сэрца прыносім Табе такі сьпеў падзякі:
Радуйся, Непарушная Цьвярдыня і Агароджа Праваслаўя; радуйся, Непераможная ваявода кіраўнікоў і войскаў хрысьціянскіх.
Радуйся, Праўдзівае Выратавальніца і Малітоўніца за сьвет, нарадзіўшая Збаўцу, Які ад бед і хвароб выратуе сьвет; радуйся, Разумова брама жыцьця, што дзьверы пакаяньня нам адчыніла.
Радуйся, Адзіная Дабраслаўлёная, у час сьмяротны цёмных нячысьцікаў ад нас адганяючая; радуйся, Адзіная Міласэрная, у страшны дзень Суду, ад вечных пакут нас вызваляючая і спадкаемцамі невымоўнае славы Сына Твайго нас паказваючая.
Радуйся, Усячыстая, Тваю праўдзівую веліч любові да людзей нам паказваючая і ад спакус сетак варожых нас вызваляючая; радуйся, Прачыстая, Стварыўшая нам знак у дабро: ды бачаць ненавідзячыя нас і пасаромеюцца, бо Ты пачула просьбы нашы і суцешыла нас.
Радуйся, Чыстая Багародзіца Дзева, Паглядзі на пакору нашу, зь вышыні нябеснае на зьмірэньня слуг Тваіх гледзячы.
Кандак 13
О, Апетая ўсімі Маці Госпада нашага Ісуса Хрыста, невычэрпнае мора Боскіх дарункаў, Ты ёсьць Усясьвятой Дзевай! Як даючую сьвятло лямпу, алеем міласьці напоўненую, сузіраем Цябе вачамі веры і пакорлівым зьзяньнем Тваім асьветленыя, любоўю Тваёй заўсёды сагрэтыя, Табе, як добрай Абаронцы нашай, зь замілаваньнем сьпяваем: Прымі добра малітву нашу, што прад Цудатворнае іконай Тваёй зь верай узносім, і усясільнымі малітвамі Тваімі ўмалі, Уладарка, Сына Твайго, каб збавіў нас, грэшных, ад часовых бед і вечнае пакуты, ды выратаваныя Табой праславім і ў будучым жыцьці Усясьвятое імя Сына Твайго і Бога нашага, праўдзіва сьпяваючы Яму: Алілуя.
(Гэты Кандак сьпяваецца тройчы, потым Кандак 1 і Ікас 1)
Малітва
О, Прасьвятая Уладарка, Дзева Багародзіца, вышэйшая за Херувімаў і без параўнаньня больш годная чым Серафімы, Богам абраная Юначка!
Паглядзі зь вышыні нябеснае, міласьцівым вокам Тваім, на нас, нягодных слуг Тваіх, зь замілаваньням і сьлязамі малітвы ўзносячых прад Прачыстай іконай Тваёй. Не пазбаў нас Тваёй абароны і пакрову Ўладарнага ў гэтым вандраваньні зямным, багатым скрухі і мяцяжу.
Выратуй нас, у згубе і скарбуце жывучых, уздымі з глыбіні грахоўнае, асьвяці розум нас, што зацемнены запаламі і вылеч язвы душаў і целаў нашых!
О, Усяшчодрая Маці Ўладара–Чалавекалюбца!
Зьдзіві нас багатымі міласьцямі Тваімі, умацуй нямоглую волю нашу да выкананьня запаветаў Хрыстовых, зьмякчы акамянелыя сэрцы нашы любоўю да Бога і блізкіх, падай нам скруху сэрца і праўдзівае пакаяньне, каб ачысьціўшыся ад бруду грахоўнага, удастоімся мірнае хрысьціянскага адыходу і добрага адказу на Страшным Судзе Госпада нашага Ісуса Хрыста. Яму ж зь Адвечным Яго Айцом і Усясьвятым, Добрым і Жыватворчым Духам, належыць уся слава, гонар і пакланеньня, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Тропарь, глас 4
Ікона Твая сьцяна непераможная і крыніца цудаў, як у старажытнасьці ад Яго абарону Твайму гораду Пскову дараваў, так і цяпер нас ад усіх бед і скарбут міласьціва пазбаў і выратуй душы нашы, як любячая ўсіх Маці.
Кандак, тон 3
Усячыстая Дзева, адлюстраваньне твару Твайго шануючым, багатыя і добрыя дары падаеш, жывым і памерлым дапамагаеш, горад і краіну нашу выратоўваеш, і перад Сынам Тваім малітвы ўзносіш, выратоўваючы ўсіх нас.
Велічаньня
Узьвялічваем Цябе, Усясьвятая Дзева, Абраная Юначка і шануем сьвятой іконы Тваёй дзівосную выяву.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.