Friday, February 15, 2013

Акафіст на Грамніцы


Кандак 1


Радуйся, дабрадатная Багародзіца Дзева, бо зь цябе узышла Сонца праўды - Хрыстос Бог наш, які прасьвечвае тых, што ў цемры. Весяліся і ты, старык праведны, ты прыняў у абдымкі Вызваліцеля душ нашых, дорыць нам уваскрэсеньне.

Ікас 1

Хай дзьверы нябесныя адкрыюцца сёньня, таму Адвечнае Слова Ойча, як Немаўля саракадзённы, Маці добраахвотна ў храм прыносіцца, дзеля чаго заклікаем:

Ісус адвечны.

Ісусе, з Айцом роўны славай.

Ісусе, адзіны.


Ісус не створаны.

Ісусе, ідзі насустрач душы маёй!

Кандак 2

Упрыгожаны пакой твой, Сіёне, праслаў Марыю - нябесныя дзьверы. Бо Яна зьявілася пасадам Херувімскім, носячы на руках Сына Божага, Якога прапаведуючы сьпяваем: Алілуя!

Ікас 2

Таго, што перш стагодзьдзяў ад Айца зазьзяў, прынесла ў храм Маці, Якая шлюбу не пазнала, радасна заклікаючы:

Ісусе, радасьці маёй выкананьня.

Ісусе, сэрца майго вясельля.

Ісусе, для людзей выратаваньне.

Ісусе, для анёлаў пакланеньня.

Ісусе, ідзі насустрач душы маёй!

Кандак 3

Двух галубоў, як Начальніка Старога і Новага Запаветаў, ад Язэпа годна і боска прымае Царква законная. Мы ж, бачачы Божа узыходжаньня, сьпяваем: Алілуя!

Ікас 3

“Прымі, Сымон ў абдымкі Госпада славы, як Немаўля», - клікала Прачыстая, - “і Яму радасна засьпявай”:

Ісусе, дзеля нас увасобіўся.

Ісусе, як Сьвет вечны адкрыўся.

Ісуса, як Ісьціна сьвеце зьявіўся.

Ісусе, Табе прарокі прадвясьцілі.

Ісусе, ідзі насустрач душы маёй!

Кандак 4

Убачыўшы Боганемаўля Ісуса, Сымон усклікнуў: “жахаюся і баюся рукамі абняць Цябе, Уладару, але, шукаючы сьвету Твайго, клічу з трапятаньнем: Алілуя!”

Ікас 4

Дзіўны анёльскі хай будзе зьдзіўлены , бачачы неапісальнае Божа узыходжаньне, вось таму Таго, перад Кім трымцяць сілы нябесныя, цяпер займаюць рукі Сымона, які кліча да Яго:

Ісусе, адпусьці зараз раба Твайго.

Ісусе, чаканьні народу майго.

Ісусе, сусьветныя зазьзяў.

Ісусе, сьвет душы паслаў.

Ісусе, ідзі насустрач душы маёй!

Кандак 5

Скажы, Сымон чаго ў храме Божым стаіш і з трапятаньнем духоўна радуесься? Таму Богабачным удастоіўся ты быць цяпер. Творцы і Госпада свайго прымаючы радасна пакліч Яму: Алілуя!

Ікас 5

Прарокі паказалі Цябе, Ісусе, наколькі можна было убачыць ім. Цяпер целам зьявіўся Ты добраахвотна усяму сусьвету, таму і клічам:

Ісус, як Ты Сам Сябе як сьвятое Немаўля прыносіш Сябе?

Ісусе, як у плоці Дзіцем быў?

Ісуса, як да храма даеш прынесьці Сябе?

Ісуса, як усе тварэньні утрымліваеш і рукамі Сымона агортаюць Цябе?

Ісусе, ідзі насустрач душы маёй!

Кандак 6

З Айцом на троне заўсёды Існы, Ты прыйшоў на зямлю, ад Дзевы нарадзіўшыся, Сімяон ў абдымкі прымае Табе, Ты вясёлым робіш слугу Твайго, сьпявае ён: Алілуя!

Ікас 6

“Бачылі вочы мае збавеньне Тваё, Таямніцу, першапачаткова закрытую; таму да жыцьця вечнага адпусьці слугу Твайго, што сьпявае Табе”:

Ісусе, перад Табою трымцяць херувімы.

Ісусе, Цябе дабраслаўляюць серафімы.

Ісусе, Цябе славяць анёлы.

Ісусе, Табе кланяюцца архангелы.

Ісусе, ідзі насустрач душы маёй!

Кандак 7

Узмацняецеся, рукі Сымона, якія Хрыста як Немаўля ў храме трымаюць. Яму, верныя, засьпяваем: Алілуя!

Ікас 7

Весяліцеся, нябёсы, радуйся, зямлі, хвалою напоўнілася, Сымон заклікаючы Яму:

Ісусе, крыніца жыцьця.

Ісусе, чалавек бачны і Бог дасканалы.

Ісусе, усё тварэньне мудрасьцю стварыў.

Ісусе, сьвятло і цемру падзяліў.

Ісусе, ідзі насустрач душы маёй!

Кандак 8

Камянём краевугольным для Сіёна лёг Ты, Гасподзь, зьяўляючыся для непакорлівых перапонаю, а для вернікаў непарушным выратаваньнем. Яго мы, прыняўшы сьпяваем: Алілуя!

Ікас 8

“Багародзіца Дзева, тваё сэрца меч праткне”, - сказаў Сымон, - “таму убачыш на крыжы Сына Твайго”. Яму і мы засьпяваем:

Ісусе, зямлю на водах зацьвердзіў.

Ісусе, мора пяском асланіў.

Ісусе, ахвяру за нас зрабіў.

Ісусе, сутнасьць маю асьвяціў.

Ісусе, ідзі насустрач душы маёй!

Кандак 9

Сьвятлом на адкрыцьцё народам зьявіўся Ты, Гасподзь, Пачатак зьяўленьня мілаты новай. Табе усё мы сьпяваем: Алілуя!

Ікас 9

Ганна прарочыца, дачка Фануілава, прыйдзі і стань з намі і падзяку ўзьнясі Хрысту Госпаду:

Ісусе, Ягня, Якое заўсёды заколваюць.

Ісусе, Цябе усім набожным як Хлеб Жыцьця падаюць.

Ісусе, Ты ніколі крыніца вечная.

Ісусе, Ты Сынам Чалавечым названы.

Ісусе, ідзі насустрач душы маёй!

Кандак 10

Прыйдуць усе, Боскімі песьнямі праславім Хрыста і прымем Яго, як і Сымон прыняў, і радасна засьпяваем: Алілуя!

Ікас 10

Людзі праваслаўныя, бачачы славу Эмануіла, радуйцеся цяпер:

Ісусе, прымі тых, з вераю апяваюць Цябе.

Ісусе, выратуй тых, што ў храме стаяць.

Ісусе, нашу хвалу прымі.

Ісусе, сэрца да любові павярні.

Ісусе, ідзі насустрач душы маёй!

Кандак 11

Сам Гасподзь у голасе трубныя сыдзе з нябёсаў, і перш за уваскрэснуць памерлыя ў Хрысьце, затым і мы, якія застануцца, разам з імі будзем узятыя на воблаках насустрач Госпаду, сьпяваючы Яму: Алілуя!

Ікас 11

Прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Сваёй, таму і мы для другога прыходу больш чым сьнег будзем белыя і сьвяцільнікі Праўдзіваму Сьвятлу зь мудрымі дзевамі прынясем:

Ісус міласэрны.

Ісус судзьдзя праўдзівы.

Ісусе, у Царства Сваё паклікаў нас.

Ісусе, супольнікамі яго зрабі нас.

Ісусе, ідзі насустрач душы маёй!

Кандак 12

Сам існы Заканадавец закон зьдзяйсьняе, бо прыйшоў не разбурыць закон, але выканаць, каб мы, суда баючыся, захавалі закон і былі працаўнікамі Божымі, усім сэрцам сваім любячы Яго, каб пачуць у другім прыходзе Яго: “Прыйдзіце, дабраславёныя Айца Майго, прыміце царства, прыгатаванае вам ад стварэньня сьвету”. Яго і мы у спадчыну прымем, славячы песьняй: Алілуя!

Ікас 12

Сьвятло сьвяткаваць Стрэчаньне Гасподняе - Грамніцы, радуючыся духам. Сьвятло ад Сьвятла выйшла, таму больш галубку да неба ўзносімся, на воболаках насустрач Божаму прыходу выйдзем, з анёламі Ліка, з Уладаркай Багародзіцай радавацца, зь Язэпам дары прынясем, з Сымонам на рукі Хрыста прымем, з Ганнай прарочыцай засьпяваем:

Ісусе, сьмерць зваяваў.

Ісусе, клятву разбурыў.

Ісусе, усё тварэньне упрыгожыў.

Ісусе, сьвет абнавіў.

Ісусе, ідзі насустрач душы маёй!

Кандак 13

Улоньне дзявочае асьвяціў Ты Калядамі Тваім і рукі Сымону дабраславіў Ты, як трэба было. Ты апярэдзіў і цяпер выратаваў нас, Хрысьце Божа, але прыміры ў бойцы народ Твой і умацуй народ, які палюбіў Ты, адзіны Чалавекалюбны.



Гэты кандак сьпяваецца тройчы, а потым – ікас 1 і кандак 1

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.