Памяць узьняцьця Крыжа Госпада 14/27 верасьня
Песьня 1
Ірмас: Адчыняцца вусны мае і напоўняцца Духам, і слова вымаўлю Ўладарцы Маці, і зьяўлюся сьвяткуючы і радуючыся Тваім цудам.
Прысьпеў: Слава, Гасподзь, Крыжу Твайму Жыватворчаму.
Крыж усямагутны, апосталаў хвала, прападобных сьцьверджаньня і верных знак, герархаў і мучанікаў слава, перамога і сьцьверджаньня ўсіх славячых цябе.
Крыж Ўсягодны, чатырохканцавая сіла, апосталаў добрае упрыгожаньня і мучанікаў цьвярдыня, хворых выздараўленьне паказаў ты, памерлых ўваскрашэньне, упаўшых уздыманьня.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Крыж, ты маю моц абудзі, цьвярдыня і дзяржава, збаўца і дапамога супраць ворагаў маіх, перамога і сьцьверджаньня мае, заўсёды абарона і пакрыў мой.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Калі на Крыжы, Прасьвятая Дзева, Твайго Сына пабачыла, зброя скрухі Табе разьдзерла, і мовіла рыдаючы ад болю, але хай гэта праслаўляе Крыжа моц.
Песьня 3
Ірмас: Твая невымоўнасьць, Багародзіца, жывыя і незайздросная Крыніца, лік сябе супрычасных духоўна с, у боскай Тваёй славе вянкоў славы годнымі зрабі.
Прысьпеў: Слава, Гасподзь, Крыжу Твайму Жыватворчаму.
Крыж, падмурак набожнасьці, выявіў ты сябе як згуба нячысьцікаў, цэрквам упрыгожаньня, нягодным сьмерць, ворагам сорам ў дзень судны.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Крыж Жываносбітны, ты нам цьвярдыня і перамога, і шчыт і сьцяна неразбуральная, нячысьцікаў выгнаньня і злых думак зьнішчэньня, і розуму майго захаваньня. Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Укрыжаваньня ганебнае, Дзева Ўладарка, Твой Сын перацярпеў, сьмерць нягодную, але ўзьнёсься, зваяваўшы ворагаў сілы, як несьмяротны.
Сядальны, тон 8: Прадбачыў таямніцу ў старажытнасьці Ісус Навін Крыжа вобраз, калі крыжавобразна рукі склаў, Збаўца мой, і спынілася Сонца, калі ворагі раскрыжавалі Табе Бога, бо цяпер узыходзячым на Крыж Цябе бачым, і дзяржаву сьмерць зваяваўшым, увесь сусьвет вызваліўшым.
Песьня 4
Ірмас: Сядзячы ў славе на пасадзе Бога, на воблаку лёгкім, прыйдзе Ісус Бог наш, ва плоці і выратуе сьпяваючых: слава, Хрыстос, моцы Тваёй.
Прысьпеў: Слава, Гасподзь, Крыжу Твайму Жыватворчаму.
Чатырохканцавы сымбаль міру, але і траісты меч, пачатак цемры сячэш, намі праслаўлены, Крыж, вялікая зброя Хрыстова і ўсясільная непераможная перамога .
Твая вышыня, Жыватворчы Крыж, паветранага князя перамагае, і глыбіні бяздоньня паглынаюць зьмея, шырыню яшчэ выяўляючы, скідаючы ўладу князя сьвету гэтага сілаю сваёй.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Узьнёсься, разам зь сабою ўзжымаючы паўшых, падняў сутнасьць зямную, пасаду Боскаму суслаўны ёсьць: Крыж, вышыня вялікая, сусьветны мост, душу маю з глыбіні запалаў злых узьнясі хутчэй.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Крыжавобразна, Прачыстая Юначка Багародзіца, далоні Твае працягнула, да ўзьнятага на Крыж, і малітвы, Дзева, цяпер прынясі за ўсіх верна малітвы да Цябе ўзносячых.
Песьня 5
Ірмас: Невымоўна і неасяжная Боская слава Твая: Бо Ты, Прачыстая Дзева, мела ва ўлоньні сваім над усімі Бога і нарадзіла праўдзівага Сына, усім апяваючым Цябе мір падаючыя.
Прысьпеў: Слава, Гасподзь, Крыжу Твайму Жыватворчаму.
Крыж, нябесная лесьвіца сьвятая, прыступка настаўніка, Хрыстова вышыня і слава, Боскі вобраз дадзены ўсяму сусьвету, нябачнаму і бачнаму.
Крыж, вобраз сапраўднае моцы, асьвячэньня водам, ачышчэньня паветра, асьвячэньня і асьвета ўсялякаму, мужнасьць і выява і Хрыстовы скіпэтар недасягальны, ворагаў перамагаючы.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Крыж усямагутны, злых ворагаў зваюй, што ненавідзяць і абгаворваюць цябе бяздумна, языкі ім папалі, і згасі запалы іх. О, Крыж Усясьвяты і Хрыстаносьбітны! Абарані нас сілаю тваёй.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Усіх Царыца Ўладарка, скіпэтрам нараджэньня Твайго перамажы, Дзева, паўстаньня ганьбу ўздымаючых Крыж Усясьвяты, падай моц і ачышчэньня, перамогу і дапамогу ўсім праваслаўным хрысьціянам.
Песьня 6
Ірмас: Боскае гэта і годнае сьвяткаваньня сьвята, багамудры, да Боскае Маці прыйдзіце, апладуйце, ад Яе народжанага Бога славячы.
Прысьпеў: Слава, Гасподзь, Крыжу Твайму Жыватворчаму.
Крыж ўваскрашэньня ўсіх, крыж грэшнікаў выпраўленьня, злых запалаў гібель і плоці прыцьвічаньня, Крыж душам слава і сьвет вечны.
Крыж ворагаў гібель, Крыж нягодных язва і паланеньня, і верных дзяржава, набожных абаронца, і нячысьцікаў пераможца.
Крыж запалаў злых зьнішчальнік, Крыж злых думак пазбаўленьня, Крыж пераможца паганскай спакусы і душаў чалавечых выратавальнік.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Крыж уздымаецца, і падаюць злых духаў паветраных чыны; Крыж зыходзіць, і нягодныя ўсі жахаюцца, як маланку бачыўшы моц ягоную.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Кандак, тон 4: Хрыстос Бог, які добраахвотна быў узьняты на Крыж, даброты Твае падай новым людзям, якія носяць імя Твае; дай радасьць належным нашым уладам моцью Тваёю, настаўляючы іх на кожную добрую справу: хай дапамогаю ім будзе Твой Крыж - непераможная зброя сусьвету.
Ікас: Той, хто быў узьнесены да трэцяга неба і чуў Боскія словы, якія нельга вымавіць вуснам чалавечым, так піша да Галятаў - той, што навучае Пісаньню, хай чытаюць і разумеюць, - “Мне няма чым хваліцца, як толькі адным Крыжам Хрыстовым, на якім Ён сваёй Пакутаю забіў нашы злыя запалы.” Дык і мы таксама будзем трымацца моцна Крыжа Госпада і аддаём яму славу і пашану, бо ён дзеля нас - збаўленьня дрэва, непераможная зброя сусьвету.
Песьня 7
Ірмас: Не пажадалі служыць ідалу паганаму замест Творцы, але палымяны хрост мужна зваявалі, радасна сьпяваючы: усяпрыгожы бацькоў Гасподзь і Бог, дабраслаўлёны ёсьць.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Непадзельную Тройцу і не зьлітную, сутнасьць адзінствам багасловім, Айца ненароджанага, і Сына народжанага, і Сьвяты Боскі Дух, песьню сьпяваючы: дабраслаўлёны Бог бацькоў нашых.
Бясконцым зьзяньнем Тваім, Тройца, нашы вочы розумам асьвяці, каб дабрыню Тваю, Трысьвяты, усясутную бачыць, якая чалавеку невядомая і недаступная анёлам.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Праменьнем сьвятла Твайго, грахоўную маю душу ўздымі з бяздоньня злога, добры Божа, бо Ты ўсямагутны, сьвятло Твае дабрадатнае да бяздоньня цемры дасягае.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Крыжавобразна складзеныя рукі працягнула, Прачыстая, да раскінуўшага свае рукі на дрэве крыжовым і ўзьняўшаму сутнасьць нашу, і зваяваўшаму варожае войска, маліцца не перапыняй.
Песьня 8
Ірмас: Юнакоў набожных у пячы нараджэньня Багародзіцы выратавала: тады розумам створанае, цяпер зьдзейсьненае, сусьвет увесь узьняло сьпяваць Цябе: Госпада апявайце, справы Ягоныя і ўсяслаўце Яго ва ўсе стагодзьдзі.
Прысьпеў: Слава, Гасподзь, Крыжу Твайму Жыватворчаму.
Вышыня Хрыстовых пакутаў, і лук, і зброя, і меч, зброя годная і моц непераможная, Хрыстова падножжа, і перамога над ворагамі, выява ўладарства, скіпэтар верных, так выявіў сябе Крыж пераможны.
Узьняў нашу паўшую сутнасьць Хрыстом укрыжаваным і адрадзіў, вышыня Боская, глыбіня невымоўная: Хрыстовым ёсьць ты знакам, Крыж усяслаўны, і шырыня бязьмежная і выява няасяжнае Тройцы, Крыж жыцяносьбітны.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Вуснамі, душой і сэрцам Крыж Госпада цалуючы, прыйдзем праваслаўныя ўзьнясём і усяславім, схіляючыся з сьпевам усячыстым: Радуйся, невымоўнае багацьця, Крыж, царквы ўпрыгожаньня.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Дрэва жыцьця і выратаваньня, дрэва несьмяротнасьці, дрэва розуму, нятленнае і ня змарнелае: Крыж трохсладовы усягоднае дрэва, бо носіць Тройцы Траісты вобраз.
Песьня 9
Ірмас: Усякі на зямлі народжаны ды ўзрадуецца духам адукоўваючысь, ды усясьвяткуе бесьцялесны, шануючы сьвятую радасьць Боскай Маці і засьпяваем: Радуйся, Дабрадатная, Багародзіца Чыстая Дзева.
Прысьпеў: Слава, Гасподзь, Крыжу Твайму Жыватворчаму.
Хто адкрыта утворыць, як напісана, дзеі твае, Крыж усясьвяты, моц і цуды, і памёршых ўваскрашэньня; і ўвесь сусьвет узьняўшы, узьняў ты да Бога, усімі жаданы.
Сьцьверджаньня верным Крыж трыдобры, знак і слава: дрэва ўсямагутнае - Крыж Хрыстовы вялікі і дасканалы, апосталам слава, прападобным сьцьверджаньня і мучанікам твярдыня і дзяржава, уладарам перамога і слава.
Радуйся, Крыж, вобраз неапісальны і ганаровы, дрэва трыбагатае, жахлівае і добрае: Крыж Усясьвяты і ўсямагутны.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Радуйся, захавальнік жыцьця нашага, Госпада Крыж усяасьпяваны.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Крыж Усягодны, захавальнікам душы і цела будзь мне, вобразам сваім нячысьцікаў перамагаючы, ворагаў адкідаючы, запалы злыя зьнішчаючы і дабраславеньня падаючы мне, і жыцьця, і моц, дапамогай Сьвятога Духа і сьвятымі малітвамі Прасьвятой Багародзіцы.
Малітва
О Усягодны і Жыватворчы Крыж Госпада, крывёю Хрыста Бога нашага асьвячоны, і сьмерцю Ягонай нас ад сьмерці вечнай вызваліўшы, на табе пажадаўшаму пацярпець, увесь народ жадае тыркнуцца, бо моц ад Яго зыходзіць, і вылечвае ўсіх. Ты ёсьць знакам сымбалям перамогі над ворагамі нашымі бачнымі і нябачнымі; ты мусіш зьявіцца ў гадзіну Жахлівага суду Хрыстовага; цябе з пакорай пакланяюся, годна дакрануцца і любоўна табе цалую. Сёньняшняе маленьня да Ўкрыжаванага на табе прыносіцца, ды вылечыць мяне сілаю Сваёй, што ў цябе перабывае, ад усіх хваробаў духоўных і цялесных, і захавай ад ворагаў бачных і нябачных, і на суду Сваім чыстым паставіць. Сапраўды, Жыватворчы Крыж Сьвяты, на табе Збаўца паміраў за памёршых праз грахі людзей, дух Уласны як чалавек аддаў, кроў і ваду праліў, і імі трама, адзіна, выратаваньня нам зьдзейсьніў. У славу Крыніцы водаў жывых Бога Айца, Сябе ж ад крыві Дзявочай увасабленьня Бога Сына, і Бога Духа Сьвятога, ажыўляючага дух чалавечы. Іх жа Трох у адзінай Боскасьці, дапамажы і мне славіць дабраўдзячна, ад вады хрышчэньнем успрынятай верай чыстай, у прычасьці ж Плоці і Крыві Госпада надзеяй без сумневаў, і ў каяньні ад ганьбы вызваленаму любоўю невымоўнай. Ня толькі ў гэтым жыцьці зямным, вайной і крывёй напоўненай, што як вада перацякае і як пара выходзіць з дыханьнем, але і ў будучай добрай, дапамогай моцы тваёй, Крыж трыдобры, зрабі годным бачыць Збаўцы Твар, атрыманьня жаданага і з асалодай любімага, адзінага ў Тройцы Бога, усяслаўнага на вякі вякоў. Амін.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.