Песьня 1
Ірмас: Прыйдзіце, людзі, / засьпяваем Песьню Хрысту Богу, / разьдзяліўшаму мора і правёўшаму народ, / які Ён вывеў з рабства эгіпэцкага, / бо праславіўся.
Прасьвятая Багародзіца, выратуй нас.
Прыйдзіце, праваслаўныя, / радуючыся Духам Боскім, / ад бясплоднай у гэты дзень нарадзіўшуюся / дзеля выратаваньне сьмяротных Дзеву - Юначку / сьпевамі ушануем. (двойчы)
Слава Айцу, і Сыну і Сьвятому Духу.
Радуйся, сьвята шанаваная Маці / і слуга Хрыста Бога, / Падаўца роду чалавечаму старажытнай асалоды; / усе мы па годнасьці Цябе / сьпевамі славім.
Цяпер і Заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
У гэты дзень нараджаецца жыцьця Мост, / праз які сьмяротныя магчымасьць вярнуцца / з свайго падзеньня ў пекле быўшыя, / Хрыста, жыцьця Падаўцу / сьпевамі славяць.
Песьня 3
Ірмас: Зацьвердзі нас у Табе, Гасподзь, / дрэвам забіўшы грэх, / і страх Твой укарані / у сэрцы нашым, апяваючых Цябе.
Прасьвятая Багародзіца, выратуй нас.
Бязгрэшна пажыўшы для Бога, / усіх выратаваньне зачалі / багамудрыя бацькі / Нарадзіўшую Стваральніка і Бога нашага. (двойчы)
Слава Айцу, і Сыну і Сьвятому Духу.
Падаючы усім жыцьцё Гасподзь / вырабіў ад бясплоднай Дзеву, / у Якую пажадаў усяліцца, / пасьля родаў захаваўшы Яе бязгрэшнай.
Цяпер і Заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ганны плод - Марыю, / Гронку нарадзіўшую жыцьцядаўцу, / у гэты дзень як Багародзіцу апяём, / і для усіх - Абарону і Дапамогу.
Госпадзі, памілуй. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў. Амін.
Сядальны, тон 4
Марыя, сапраўды Дзева і Багародзіца, / як воблака сьветлае ў гэты дзень зазьзяла нам / і ад справядлівых зьяўляецца да славы нашай. / Адам больш не асуджаецца, / і Ева вызваленая ад ланцугоў. / Таму і мы заклікаем, / сьпяваючы з адвагай да адзінай чыстай: / “Радасьць абвяшчае нараджэньня Тваё усяму сусьвету!”
Песьня 4
Ірмас: Пачуў я, Гасподзь, / вестку аб дабраваленьні Тваім, / і уславіў Цябе, / адзіны Чалавекалюбца.
Прасьвятая Багародзіца, выратуй нас.
Апяём Цябе, Гасподзь, / падараваўшы усім праваслаўным выратавальную прыстань - / ва улоньні Цябе Насіўшую. (двойчы)
Слава Айцу, і Сыну і Сьвятому Духу.
Цябе, Нявеста Боская, / Хрыстос выявіў хвалой і сілаю дзеля усіх, / апяваючых з вераю Твае таямніцы.
Цяпер і Заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Шлюбу не спазнаўшая Уладарка! / Тваімі малітвамі пазбаўляючыся ад грахоў, / мы усё Цябе удзячна услаўляем.
Песьня 5
Ірмас: Расьсеяўшы імглу загадак, няясную як цень, / і асьвяціўшы прыходам ісьціны / праз Богаюначку верных сэрцы, / кіруй і намі, Хрысьце, Тваім сьвятлом.
Прасьвятая Багародзіца, выратуй нас.
Апяём, людзі, Падставу таго, / што Творца усяго стаў нам адпаведны, / Тую, Чыю выяву зрабіўшыся годнымі бачыць, радаваліся прарокі, / атрымоўваючы ад Яе плод - няўхільнае выратаваньне. (двойчы)
Слава Айцу, і Сыну і Сьвятому Духу.
Плод ад жазла высмаглага / паказаў Ізраілю на выбар сьвятара: / і цяпер прыслаўна Зачатая ад бясплоднай / незвычайна памнажае зьзяньня нарадзіўшых.
Цяпер і Заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Плод ад жазла высмаглага / паказаў Ізраілю на выбар сьвятара: / і цяпер прыслаўна Зачатая ад бясплоднай / незвычайна памнажае зьзяньня нарадзіўшых.
Песьня 6
Ірмас: Да Госпада Ёна з кіта заклікаў: / “выведзі мяне з глыбіні пекла, малю, / каб голасам хвалы і духам ісьціны / я, як Збавіцелю, прынёс ахвяру Табе!”
Прасьвятая Багародзіца, выратуй нас.
Да Госпада ў скрусе бясплоднасьці заклікалі / багамудрыя бацькі Боскае Маці, / і Яе усім пакаленьням людзей нарадзілі, / да агульнага выратаваньня і хвалы. (двойчы)
Слава Айцу, і Сыну і Сьвятому Духу.
Атрымалі годнага Бога падарунак нябесны / багамудрыя бацькі Боскае Мацы: / Калясьніцу, саміх Херувімаў перабольшыўшаю, / Слова і Стваральніка Нарадзіўшую.
Цяпер і Заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Атрымалі годнага Бога падарунак нябесны / багамудрыя бацькі Боскае Мацы: / Калясьніцу, саміх Херувімаў перабольшыўшаю, / Слова і Стваральніка Нарадзіўшую.
Кандак, тон 4
Якім і Ганна ад зьнеслаўленьня за бязьдзетнасьць / і Адам і Ева ад тленьня сьмяротнага вызваліліся / сьвятым Тваім нараджэньнем, Прачыстая. / Яго сьвяткуюць і людзі Твае, / ад асуджэньня за грахі пазбаўленыя, усклікаючы Табе: / “Няплодная нараджае Багародзіцу і Сілкуючую Жыцьцё наша!”
Ікас: Малітва разам са стогнам / ад бясплоднасьці і бязьдзетнасьці / Якіма, як і Ганны, апынулася спрыяльнай, / і да вушэй Госпада дайшла, / і узрасьціла плод жыцьцяносьбітны сусьвету. / Бо адзін на гора малітву зьдзяйсьняў, / а іншая несла зьнеслаўленьне ў саду. / Але вось, з радасьцю няплодная нараджае Багародзіцу / і Сілкуючую Жыцьцё наша.
Песьня 7
Ірмас: Цярновы куст на горы, / для полымя недасягальны, / і падаючая расу печ Халдзейская, / ясна правобразна выявілі Цябе, Боская Нявеста; / бо Боскі нярэчывае Полымя / Ты ў рэчыва улоньне бясшкодна прыняла; / таму мы ад Цябе Народжанаму сьпяваем: / “Дабраслаўлёны Ты, Божа бацькоў нашых!”
Прасьвятая Багародзіца, выратуй нас.
Нярэчавым зьявам заканадаўца / не дапушчальны быў некалі да зразуменьня / вялікай Тваёй таямніцы, Прасьвятая, / знакамі адукаваныя не думаць па зямному; / таму ён, зьдзіўлены цудам, клікаў: / “Дабраслаўлёны Бог бацькоў нашых!” (двойчы)
Слава Айцу, і Сыну і Сьвятому Духу.
Як гару і дзьверы нябесныя / і разумовую лесьвіцу / хор Боскі Цябе прадказаў: / бо ад Цябе адсечаны быў камень / без узьдзеяньня чалавечай прылады; / дзьвярамі жа тымі прайшоў Гасподзь, / Бог цудаў, Бог бацькоў нашых.
Цяпер і Заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Як гару і дзьверы нябесныя / і разумовую лесьвіцу / хор Боскі Цябе прадказаў: / бо ад Цябе адсечаны быў камень / без узьдзеяньня чалавечай прылады; / дзьвярамі жа тымі прайшоў Гасподзь, / Бог цудаў, Бог бацькоў нашых.
Песьня 8
Ірмас: У печы юнакам / правобразна паказаў Ты некалі Маці Сваю, Гасподзь, / і выява гэтая ратавала іх ад агню, / хадзіўшых у ім, не апякаючыся. / Яе, што зьявілася праз Цябе канцам зямлі ў гэты дзень, / мы апяём і узьнімаем ва усе стагодзьдзя.
Прасьвятая Багародзіца, выратуй нас.
Наканаваная Скінія / нашага з Богам прымірэньня / быцьцё цяпер пачынае, / каб нарадзіць нам Слова, / у рэчыўным целе прыйшоўшае; / Яго мы апяём, / з нябыту быцьцё праз Яго здабыўшыя, / і узьнімаем ва усе стагодзьдзя. (двойчы)
Слава Айцу, і Сыну і Сьвятому Духу.
Бясплоднасьці спыненьне / скончыла і бясплоднасьць сусьвету ў добрым, / і ясна паказала цуд - / да сьмяротных прыйшоўшага Хрыста. / Яго мы апяём, / з нябыту быцьцё праз Яго здабыўшыя, / і узьнімаем ва усе стагодзьдзя.
Цяпер і Заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Бясплоднасьці спыненьне / скончыла і бясплоднасьць сусьвету ў добрым, / і ясна паказала цуд - / да сьмяротных прыйшоўшага Хрыста. / Яго мы апяём, / з нябыту быцьцё праз Яго здабыўшыя, / і узьнімаем ва усе стагодзьдзя.
Песьня 9
Ірмас: Бога, сьвяціла, перш сонца зазьзяўшае, / да нас у целе прыйшоўшая, / з нявіннага улоньня невымоўна нарадзіўшая, / дабраслаўлёная, прачыстая! / Мы Цябе, Багародзіца, узьвялічваем.
Прасьвятая Багародзіца, выратуй нас.
Непакорлівым людзям з уцёса струмені падаўшы / паслухмяным Яму народам падае / з няплоднага улоньня плод на радасьць нам - / Цябе, Боская Маці прачыстая, / Якую мы годна уздымаем. (двойчы)
Слава Айцу, і Сыну і Сьвятому Духу.
Вызваліцельніцу ад строгага старажытнага прысуду / і прамаці выпраўленьня, / Вінаватую роду нашага з Богам прымірэньня, / да Творцы прыводзячы мост, - / мы Цябе, Багародзіца узьвялічваем.
Цяпер і Заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Вызваліцельніцу ад строгага старажытнага прысуду / і прамаці выпраўленьня, / Вінаватую роду нашага з Богам прымірэньня, / да Творцы прыводзячы мост, - / мы Цябе, Багародзіца узьвялічваем.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.