Sunday, October 14, 2012

БЕЛАРУСКІ ПРАВАСЛАЎНЫ ЧЫН СЬВЯТКАВАНЬНЯ ПАКРЫВУ ЎСЯСЬВЯТОЕ БАГАРОДЗІЦЫ

1 кастрычніка

ПАКРЫЎ УСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

НА МАЛАЙ ВЯЧОРНЯЙ

На “Госпада клічу” вершыры саматонныя, тон 1, на 4

На вярхоўных пасадах спачываючы адзіны Бог / вышэй зямнога бачыць даў Свайму слуге / - Цябе, усябоскія рукі ў маленьні працягваючую, / аб градзе і народзе молячую, Уладарка. / Пакрой нас і цяпер, Багародзіца, / амафорам міласьці Тваёй. (двойчы)
Град, які шануе Цябе і як павінна славячы, / Ты пакрываеш, Уладарка, сьвятым амафорам Тваім / ад нашэсьця супернікаў, ад голаду і землятрусы і міжусобнай вайны, / Дзева, што шлюбу не спазнала, Боская Нявеста, / людзям пакрыў і заступніцтва.
Палац адушаўлёны Хрыстоў, / а верным - сьцяна, і покроў, і сіла! / Табою, Богамаці, град Твой ратуецца; / Табою хвалячыеся заўсёды / атрымліваюць над язычнікамі перамогі, / бо Ты іх пакрываеш амафорам міласьці Тваёй.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Тон 6: Прыйдзіце, зборы усіх любячых сьвята, / Найсьвяцейшай Дзеве засьпяваем: / бо ў гэты дзень Анёлы са сьвятымі сьвяткуюць / сьвяты Пакрыў Боскай Маці / і да хвалы нас, зямных склікаюць, / ды усклічам няўціхлым голасам: / "Радуйся, Цэрквы цудоўнае упрыгожваньне / і усяму сусьвету усядзівосны покроў! / Радуйся, дапамога праваслаўным у бітвах і ваяроў захаваньне! / Радуйся, пакрыў і абарона наша, / бо Цябе хрысьціянскі род / бесьперастанку дабрадантай мянуе!
 
“Сьвятло радаснае” і пракімен дня

Вершыры на вяршоўны, тон 2,

Слава на нябёсах і на зямлі вясельля, / - бо Царыца са усімі сьвятымі / за нас у храме моліцца!
Верш: Слухай, дачка, і глядзі, / і прыхілі тваё вуха
Пс 44:11а
Прыйдзіце, верныя, у сьвятую царкву, / бо там Багародзіца амафорам пакрывае народ / ад усіх пошасьцяў варожых.
Верш: І будуць прасіць цябе / найбагацейшыя людзі.
Пс 44:13б
Усячыстая Багародзіца, / не забудзь нас, Тваіх слугаў, / але маліся за нас, з вераю апяваючых Цябе.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Тон 3: Прыйдзіце, усё любячыя сьвяткаваць, / сьвяты Покрыў Боскай Маці уславім: / бо Яна да Сына рукі міласьціва працягнула / і сьвятым Яе покрывам сусьвет быў агароджаны. / Таму вуснамі і сэрцам / і гімнамі і песьнямі духоўнымі / са усімі, што зьвяртаюцца да Яе / будзем сьвяткаваць урачыста.

Трапар, тон 1

У гэты дзень мы, праваслаўныя людзі, / урачыста сьвяткуем, / асьветленыя Тваім, Багародзіца, прышэсьцем, / і, пазіраючы на Тваю ўсячыстую выяву, са замілаваньнем заклікаем: / “Пакрой нас сьвятым Тваім Покрывам / і пазбаў нас ад усякага зла, / умольваючы Сына Твайго, Хрыста Бога нашага, / выратаваць душы нашы”.
Таксама екценьня і водпуск.

НА ВЯЛІКАЙ ВЯЧОРНЯЙ

На “Госпада клічу” вершыры на 8, тон 1

О, чыстая Багародзіца! / Ты - вялікая Заступніца засмучаным, / хуткая Дапамога, / выратаваньне сусьвету і сьцьвярджэньне, / літасьці бездань, крыніца боскай прамудрасьці. / Апяём жа, верныя, сьветлы амафор Яе, / сьпяваючы хвалы невымоўныя: / “Узрадаваная, радуйся, з Табою Гасподзь, / які падае праз Цябе сусьвету вялікую міласьць!” (2)
Дзівосны Ісая прадрок, прамаўляючы: / “І будзе ў апошнія дні - / зьявіцца гара Госпада / і дом Госпада на вяршыні гары”. / І цяпер мы ўбачылі на Табе, Уладарка, / праўдзівае выкананьня яго вяшчунства: / бо горы і ўзгоркі ўпрыгожыліся / усязнакамітымі цэрквамі Тваіх сьвятаў. / Таму з вясельлям заклікаем Табе: “Узрадаваная, радуйся, з Табою Госпад, / які падае праз Цябе сусьвету вялікую міласьць!”
О, цудоўная Краса усіх верных! / Вяшчунстваў праўдзівых выкананьне, / апосталаў слава і пакутнікаў упрыгожваньне, / дзявоцтву хвала і усяму сусьвету усядзівосны покрыў. / Пакрой жа, Уладарка, амафорам міласьці Тваёй / усіх людзей, сьпяваючых: “Узрадаваная, радуйся, з Табою Гасподзь, / які падае праз Цябе сусьвету вялікую міласьць!”

Іншыя вершыры, тон 4

Нібы Богам укаранёны рай / і месца, дзе расьце Дрэва Жыцьця, / арашонае Духам Сьвятым, / - такою Цябе ведаем, Багародзіца, / нарадзіўшую ўсіх Творцу, / Хлебам Жыцьці верных сілкуючага. / Яму аб нас з Папярэднікам маліся, / сьвятым амафорам пакрываючы праваслаўных людзей / ад усякай пошасьці. (2)
Асьвячаецца неба і зямля, / Царква жа зьзяе, / і усе людзі радуюцца: / бо вось, Маці Бога з Анёльскімі палкамі, / з Папярэднікам і Янам Багасловам, / з прарокамі і апосталамі нябачна увойдучы, / за хрысьціян моліцца Хрысту, / аб памілаваньні горада і людзей, / славячых Яе пакрыў сьвяты.
Ты - Прыгажосьць Якава / і Лесьвіца нябесная, / па якой Гасподзь сышоў на зямлю: / гэтыя выявы некалі уяўлялі / славу і гонар Тваю, Багародзіца. / Цябе, якая нарадзіла Бога усіх, / дабрадатнай мянуюць нябесныя Анёлы / і людзі зямныя, / бо Ты за увесь сусьвет молішся, пакрываючы міласьцю / зьдзяйсьняючых Тваё сьвятое сьвята.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Тон 8: Радуюцца з намі усе нярэчыўныя ваяры, / сабраўшы духоўна наш пачуцьцёвы хор, / бачачы Царыцу і Уладарку усіх, / шматвобразна вернымі усяхвалёную; / радуюцца жа і душы праведных, / стаўшыя сузіральнікамі цудоўнага бачаньня: / як Маці Бога, на паветры / малітоўна распасьціраючы прачыстыя рукі Свае, / просіць сусьвету супакаеньня, / праваслаўным хрысьціянам сьцьвярджэньня / і выратаваньня душам нашым.
Уваход. Пракімен дня і чытаньня сьвята:

1. Быцьця чытаньня

А Якаў выйшаў зь Вірсавіі і пайшоў у Харан, 11. і прыйшоў у адно месца і застаўся там начаваць, бо зайшло сонца. І ўзяў адзін камень з таго месца, і паклаў сабе пад галаву, і лёг на тым месцы. І ўбачыў у сьне: вось лесьвіца стаіць на зямлі, а верх яе кранае неба; і вось анёлы Божыя ўзыходзяць і сыходзяць па ёй. І вось, Гасподзь стаіць на ёй і кажа: Я Гасподзь, Бог Абрагама, бацькі твайго, і Бог Ісаака. Зямлю, на якой ты ляжыш, Я дам табе і нашчадкам тваім; і будуць нашчадкі твае, як пясок зямны; і пашырышся да мора і на ўсход, і на поўнач і на поўдзень; і дабраславяцца ў табе і ў семені тваім усе плямёны зямныя: і вось, Я з табою; і захаваю цябе ўсюды, куды ні пойдзеш; і вярну цябе ў гэтую зямлю; бо Я не пакіну цябе, пакуль ня выканаю таго, што Я сказаў табе. Якаў прачнуўся са сну свайго і сказаў: сапраўды Гасподзь прысутны на месцы гэтым; а я ня ведаў. І спалохаўся я і сказаў: якое страшнае месца гэтае! гэта ня што іншае, як дом Божы, гэта - брама нябесная.
Быц. 28:10–17

2. Прароцтваў Езэкііля чытаньня

Пасьля гэтых дзён, у восьмы дзень і далей, сьвятары будуць узносіць на ахвярніку вашыя цэласпаленьні і падзякавальныя ахвяры; і Я буду літасьцівы да вас, кажа Гасподзь Бог. І прывёў ён мяне назад да зьнешняй брамы сьвятыні, якая выходзіла на ўсход, і яна была зачыненая. І сказаў мне Гасподзь: брама гэтая будзе зачыненая, не адчыніцца, і ніякі чалавек ня ўвойдзе празь яе, бо Гасподзь Бог Ізраілеў увайшоў празь яе, і яна будзе зачыненая. Што да князя, ён, як князь, сядзе ў ёй, каб есьці хлеб перад Госпадам; увойдзе праз бабінец гэтай брамы, і той самай дарогаю выйдзе. Потым прывёў мяне праз браму паўночную перад аблічча храма, і я бачыў, і вось, слава Госпада напаўняла дом Госпада, і я ўпаў на аблічча маё.
Езэр. 43:27; 44:1–4

3. Прыпавесцяў чытаньня

Прамудрасьць пабудавала сабе дом, зацьвердзіла сем слупоў, закалола свае ахвяры і расчыніла ў чары сваёй віно і прыгатавала сваю трапэзу; паслала сваіх рабоў, склікаючы з узьнёслаю пропаведзьдзю да чары: “Хто неразумны, хай зьверне да мяне!” І маларазумным яна сказала: “Прыйдзіце, спазнаеце хлябы мае і выпіце віна, якое я расчыніла вам; пакіньце неразумнасьць, і жывыя будзеце, і спаганіце розуму, каб пажыць і дасягнуць разважлівасьці ў спазнаньні”. Навучаючы злых нажыве сабе няславу, а выкрываючы паганага - зганьбіць сябе. Не выкрывай злых, каб яны не зьненавідзелі цябе; выкрывай мудрага, і ён палюбіць цябе; давай падставу мудраму, і ён будзе яшчэ мудрэй; паведамляй справядліваму, і ён прыкладзе ўвагу. Пачатак прамудрасці - страх прад Госпадам, і рада сьвятых - розум; спазнаць жа Закон - уласьцівасьць розуму добрага: бо такім чынам пражывеш ты доўгі час і дадасца табе гадоў жыцьця.
Прып. 9:1–11

На ліціі вершыры

Тон 3: Надышло ў гэты дзень усясьветлага сьвята / Твайго, Усячыстая Дзева, сьвятога Покрыва. / Ярчэй сонцы асьвятляеш Ты людзей, / з вераю ад чыстага сэрца / Цябе праўдзівай Боскай Маці вызнаючым / і Сыну Твайму клікаючым: / “Хрысьце Божа, малітвамі Сапраўды Дзевы, / чыста і бязгрэшна нарадзіўшай Цябе, / не здрадзь нас ворагам, ваюючым супраць Тваёй спадчыны, / але, як Міласьцівы, выратуй у сусьвеце душы нашыя!”
Тон 4: Хвалу, Цябе годную, / людзі Сына Твайго, Усячыстая Уладарка, / апець жадаюць, але не могуць. / Бо Ты заўсёды усіх верных абараняеш, / і пакрываеш сьвятым Сваім покрывам, / і молішся аб выратаваньні ўсіх, / з вераю Цябе, чыстая, / праўдзіваю Багародзіцай усяшануючых.
Тон 2: Усячыстую усіх Уладарку, / Усячыстую Дзеву, Маці Хрыста Бога, / у гэты дзень сышоўшыся, верныя, уславім, / бо Яна заўсёды да Сына Свайго рукі міласьціва распасьцірае. / Яе і усяцудоўны Андрэй угледзеў на паветры / сьвятым Сваім покрывам людзей пакрываючую. / Ёй і мы са замілаваньнем клічам: / “Радуйся, пакрыў і абарона, / і выратаваньне душаў нашых!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Намеры і розум ачысьціўшы, / будзем і мы са Анёламі сьвяткаваць, / радасна пачынаючы Давыдаву песьню Юначцы, / Нявесьце усіх Цара, Хрыста Бога нашага: / “Паўстань, Гасподзь, - сьпяваючы, - на месца супакою Твайго, / Ты і каўчэг сьвятыні Тваёй!” / Бо як палату выдатную Ты Яе упрыгожыў / і паставіў над градам Тваім, Уладар, / каб уладкаваць яго і ад варожых язычнікаў абараняць / дужаю Тваёю сілаю, па малітвах Яе.

Вершыры на вяршоўны, тон 2

Цябе, Найвысокую усіх нябесных і зямных, / больш слаўную за Херувімаў і усяго тварэньня больш годную, / як Заступніцу і магутны пакрыў, / хрысьціянскаму роду Хрыстос падараваў, / каб пакрываць і ратаваць людзей якія зграшылі, да Цябе зьвяртаючыхся. / Таму, як прыстанак усім, апяём Цябе, Уладарка, / і сьвятое сьвята Твайго Покрыва сьвяткуем радасна, / Хрыста молячы дараваць нам вялікую міласьць.

Тон 5

Верш: Слухай, дачка, і глядзі, / і прыхілі Тваё вуха.
Пс 44.11
Засьпяваем, людзі, радасна Давыда песьню / аб Юначцы, Нявесьце Боскай, / Маці усіх Цара Хрыста: / “Паўстала Царыца справа ад Цябе, Уладар, / каймамі залатымі убраная / і прыбраная боскімі прыгажосьцямі.” / Бо Ты Яе, абраную сярод жонак, / больш усяго сусьвету упрыгожыўшы, / дабраваліў нарадзіцца ад Яе / па вялікай Сваёй міласьці, / і Яе, адзіную дабраслаўлёную, / Памагатай людзям Сваім зрабіў, / каб ахоўваць і пакрываць ад усякай бяды слугаў Сваіх.

Тон 7

Верш: І будуць прасіць цябе / найбагацейшыя людзі.
Пс 44:13б
Ты - гара вялікая і усяслаўная / больш горы Сінайскай, Багародзіца, / бо тая, не вытрымліваючы спасыланьня славы Боскай у выявах і ценях, / агнём узгаралася, і грамы і маланкі там зьяўляліся. / Ты жа Таго, Хто Сам цалкам - Полымя Боскае, / Слова Боскае насіла ва улоньні, не апалілася, / узмахам Сваім Носячага усё! / І матчыну адвагу да Яго маючы, / дапамажы, Уладарка, з вераю сьвяткуючым Тваё сьвятое сьвята, / і не забудзь іх міласьціва наведваць. / Бо Ты прыняла ад Бога падарунак уладкоўваць і пакрываць / носячае Хрыстова імя статак Твой - слугаў Тваіх.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Як вянком усясьветлым, усячыстая Багародзіца, / покрывам Тваім сьвятым Царква Боская пакрываецца, / і сьвеціцца радасьцю ў гэты дзень, / і таямніча радуецца, Уладарка, сьпяваючы Табе: / “Радуйся, адзеньне каштоўнае і вянок Боскае славы; / радуйся, адзіная славы дасканаласьць і вечная вясельля; / радуйся, прыстань да Цябе зьвяртаючыхся / і збавеньне, і выратаваньне наша!”

Трапар, тон 4

У гэты дзень мы, праваслаўныя людзі, / урачыста сьвяткуем, / асьветленыя Тваім, Багародзіца, прышэсьцем, / і, пазіраючы на Тваю ўсячыстую выяву, са замілаваньнем заклікаем: / “Пакрой нас сьвятым Тваім Покрывам / і пазбаў нас ад усякага зла, / умольваючы Сына Твайго, Хрыста Бога нашага, / выратаваць душы нашы”.

НА РАНІШНЯЙ

На Бог Госпад: трапар сьвята, тройчы.

Пасьля 1 вяршаслоўя сядальны, тон 3

Анёльскіх палкоў боскім зьзяньнем акружаная, / разам з прарокамі і апосталамі / прымаеш Ты, Маці Бога, гэтае годнае служэньне. / І цяпер наведваючы нас, слугаў Тваіх, / Молі Хрыста Бога, Уладарка, / падаць нам вялікую міласьць.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Анёльскіх палкоў боскім зьзяньнем акружаная, / разам з прарокамі і апосталамі / прымаеш Ты, Маці Бога, гэтае годнае служэньне. / І цяпер наведваючы нас, слугаў Тваіх, / Молі Хрыста Бога, Уладарка, / падаць нам вялікую міласьць.

Пасьля 2 вяршаслоўя сядальны, тон 6

Ты, Усячыстае Боская Маці - / праўдзівае умацаваньне саслабелым, / праз Цябе мы, зьміраючыся, узвышаемся, / пераймаючы Табе, вышыні набожнасьці трымаемся, / бо Ты для усіх покрыва і да Бога Малітоўніца.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ты, Усячыстае Боская Маці - / праўдзівае умацаваньне саслабелым, / праз Цябе мы, зьміраючыся, узвышаемся, / пераймаючы Табе, вышыні набожнасьці трымаемся, / бо Ты для усіх покрыва і да Бога Малітоўніца.

Паліялей і ўзьвялічваньня

Узьвялічваем Цябе, / Найсьвяцейшая Дзева, / і шанаваны Пакрыў Твой сьвяты, / бо бачыў Цябе сьвяты Андрэй на паветры / за нас Хрысту молячуюся.

Псальма абраная

Спамяні, Госпадзе, Давіда, і ўсе ягоныя пакуты.
Пс 131:1
Як ён прысягаў Госпаду, даваў зарок Моцнаму Якава.
Пс 131:2
Вось, мы чулі пра яго ў Эфраце, знайшлі яго на палях Ярыма.
Пс 131:6
Славутае абвяшчаецца пра цябе, горадзе Божы.
Пс 86:3
Бог сярод яго; ён не пахісьнецца.
Пс 45:6а
Прысягаў Гасподзь Давіду ў ісьціне, і не зрачэцца яе.
Пс 131:11а
Ад плоду ўлоньня твайго пасаджу на троне тваім.
Пс 131:11б
Бо выбраў Гасподзь Сіён; пажадаў яго жытлом Сабе.
Пс 131:13
Сьвятое жытло Ўсявышняга.
Пс 45:5б
Сіла і вялікае хараство ў сьвятыні Ягонай.
Пс 95:6б
Сьвят храм Твой.
Пс 64:
Дому Твайму, Госпадзе, належыць сьвятасьць на доўгія дні.
Пс 92:5б
Зраблю імя Тваё памятным ва ўсіх пакаленьнях.
Пс 44:18а
Дабраславёны Гасподзь навечна.
Пс 88:53а

Пасьля паліялея сядальны, тон 4

Сапраўды каштоўней старажытнага каўчэга / Твой сьвяты амафор, / ярчэй золата і срэбра зьзяючы! / Не рэчыва, але духоўна нятленнымі і усячыстымі Тваімі рукамі працягаем, / ён міласьціва захоўвае ушаноўваючых / добраўпрыгожанае сьвята Твайго Покрыва, Уладарка; / цяпер дзеля яго сышоўшыся, / мы старанна сьвяткуем.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Прымі, Уладарка з вераю зьвяртаючыхся пад прытулак Твой / і не адпрэч мяне, / не пагарджай, Добрая, пакаяньня жадаючага; / прымі ад вуснаў шматлікіх нявартых маленьне / і хадайніцтвам Тваім ад сетак мяне пазбаў, / каб я са адвагай заклікаў Табе: / “Радуйся, Дабрадатная!”
Сьцяпяны, 1 антыфон 4 тону.

Пракімен, тон 4

Зраблю імя Тваё памятным ва ўсіх пакаленьнях.
Верш: Маё сэрца вылілася добрым словам.
Пс 44:18а, 2а

Пасьля 50 псальмы вершыра, тон 8

Радуюцца з намі усё нярэчывыя ваяры, / сабраўшы духоўна наш пачуцьцёвы хор, / бачачы Царыцу і Уладарку усіх, / разумна вернымі праслаўленую; / радуюцца жа і душы праведных, / зрабіўшыся сузіральнікамі цудоўнага бачаньня: / як Маці Бога, на паветры / малітоўна распасьціраючы прачыстыя рукі Свае, / просіць сусьвету супакаеньня, / праваслаўным хрысьціянам сьцьвярджэньня / і выратаваньні душам нашым.

Канон Багародзіце, тон 4

Песьня 1

Ірмас: Адчыню вусны мае, / і яны напоўняцца Духам, / і слова вымаўлю Царыцы Маці, / і зьяўлюся сьветла пераможным, / і апяю радасна Яе цуды.
З палкамі сьвятых Анёлаў / і з хорамі прарокаў і апосталаў, / у вялікай славе, як Маці Бога, / у гэты дзень у храм увайшоўшы, за хрысьціянаў Ты молішся, / і ад пошасьцяў і смуткі пазбаўляеш усіх, / пакрываючы Сваёй міласьцю.
Скініяй Цябе Майсей / і жазлом Аронавым назваў, / бо Ты узрасьціла Дрэва Жыцьця - Хрыста; / адвагу да Яго маючы, / за нас, якія ушаноўваюць Цябе, Царыца, памаліся / аб збавеньні нас ад усякага зла, / каб нам Покрыва Твайго сьвята славіць.
Цяпер не такая як у старажытнасьці, / але большая урачыстасьць: / не Давыд перад каўчэгам, карагоды сабраўшы, гуляе, / але верныя з хорамі сьвятых, / якія сьпяшаюцца перад Табою ў храм, Табе пакланяючыся, уздымаюць сьпеў: / “Молі за ушаноўваючых Цябе людзей, / каб, славячы Тваё Покрыва, / мы сьвяткавалі годна!”
Апяваюць Цябе, Багародзіца, / анёльскія палкі, / і славяць патрыярхі са сьвяціцелямі, / прад тварам Тваім якія сьпяшаюцца ў храм. / З імі Цябе некалі сьвяты Андрэй / бачыў да Бога малітвы ўзносячую / аб памілаваньні людзей, / славячых Твайго Покрыва сьвята.

Песьня 3

Ірмас: Тваіх сьпевакоў, Багародзіца, / жывая і багатая крыніца, / арганізаваўшых духоўнае сьвята, зацьвердзі / і ў боскай Тваёй славе / удастой вянкоў славы.
Колас узрастаўшы Боскае відавочна, / як ніва няўробленая, / радуйся, адушаўлёная трапэза, / Хлеб жыцьця умясьціўшая; / радуйся, жывой вады крыніца / невычарпальны, Уладарцы.
Мы, слугі Твае, Уладарка, / цяпер у храме Тваім з вераю стоячы, / чакаем міласьці; / наведай нашу пакору / і Тваім сьвятым покрывам / абарані людзей ад усякага зла.
Імёнамі шматлікімі названая Дзева, / з глыбокай павагай паказаная правобразна прарокамі, / якія цяпер Табе са Анёламі служаць! / З імі аб нас Богу маліся, / каб Твайго Покрыва дзень сьвяты / усе мы ў радасьці сьветла сьвяткавалі.
Гэдыён Цябе руном выявіў правобразна, / бо як раса на Цябе сышоў Хрыстос Бог; / да Яго, Багародзіца, маліся / перамогу над ворагамі дараваць ваярам нашым, / каб, як некалі Мадыянітян іх зрынуўшы, / мы уславілі сьвятое Тваё сьвята.
Ярчэй сонечных промняў зьзяючы / амафорам Сваім Ты асьвятляеш / царкву і людзей, / і цемру грахоў нашых адганяеш / наведваньнем Тваім, Багародзіца, / да Сына Твайго і Бога за нас молячыся.
Сядальны, тон 8: Гарачая Заступніца і непераможная, / Надзея цьвёрдая і усягодная, / сьцяна, і покрыва, і прыстанак зьвяртаючыхся да Цябе, / Сапраўды Дзева чыстая! / Сына Твайго і Бога молі са Анёламі / сусьвету дараваць супакаеньне, / і выратаваньне, і вялікую міласьць.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Гарачая Заступніца і непераможная, / Надзея цьвёрдая і усягодная, / сьцяна, і покрыва, і прыстанак зьвяртаючыхся да Цябе, / Сапраўды Дзева чыстая! / Сына Твайго і Бога молі са Анёламі / сусьвету дараваць супакаеньне, / і выратаваньне, і вялікую міласьць.

Песьня 4

Ірмас: Сядзячы ў славе / на пасадзе Баскам, / на воблаку лёгкім, / прыйшоў Ісус усябоскі / насімы бязгрэшнай рукой, / і выратаваў сьпяваючых: / “Слава, Хрысьце, моцы Тваёй!”
Гучнымі песьнямі / з вераю Табе заклікаем, Усяслаўная: / “Радуйся, гара урадлівая і завоблачная Духам; / радуйся, сьвяцільнік і пасудзіна, манну зьмяшчаючая, / задавальняючая набожных пачуцьця!”
Больш Аронава каўчэга / усю Цябе асьвяціў Бог Духам Сьвятым, Багародзіца, / і Анёлам служыць Табе загадаў. / З імі маліся за горад і людзей, / славячых Тваё сьвятое сьвята.
Прыйдзі цяпер у славе, / у Твой, Багародзіца, храм / з харамі усіх сьвятых, / як некалі бачыў Цябе сьвяты Андрэй на паветры / у зьзяньні за хрысьціян малітвы ўзносячую, / і падай нам міласьць Тваю!
Умацуй, Уладарка, славячых Цябе / праваслаўных хрысьціян для адпору ворагам, / як Давыда супраць Галіяфу, / каб мы ў весялосьць клікалі Табе: / “радуйся Пакрыў сьвяты і Абарона граду нашага!”
Да Цябе з вераю прыпадаем, Уладарка, / і удзячна пакланяючыся, заклікаем Табе: / “Радуйся, абдараваная дабрадацьцю Богам Дзева, / пакрыў і абарона наша, / Дапамога ў бядзе знаходзячымся! / Выратуй нас да Цябе зьвяртаючыхся, / бо мы на Цябе спадзяемся!”

Песьня 5

Ірмас: Зьдзіваваўся ўвесь сусьвет / боскай славе Тваёй: / бо Ты, шлюбу няведаўшая Дзева, / насіла ва ўлоньне Тваём Усявышейшага Бога / і нарадзіла вечнага Сына, / усім апяваючым Цябе мір падаючага.
Ложкам Цябе ў старажытнасьці Саламон выявіў / і унутраным супакоем Цара Нябеснага, / серафімамі акружаным / - што аб Табе і абвяшчаецца, Багародзіца. / Таму Цябе цяпер молім, / Маці Бога усясьвятая: / “Абарані нас ад усякіх бед!”
Табе Анёлаў кіраўнікі, / і сьвятыя прарокі са апосталамі, / як Маці Бога поўна глыбокай пашаны служаць, / бачачы Цябе, за сусьвет малітву творчую. / Прашэньням жа Тваім заўсёды услухваючыся, Гасподзь / ратуе град і народ, / на Цябе спадзяваньне маючых.
Вялікі паміж прарокамі Ісая / прадрок аб Табе, прамаўляючы, / што народзіш Ты Бога, шлюбу не спазнаўшы. / І сапраўды, Ты, Чыстая Марыя, / зьявілася найсьвяцейшай усіх, / бо Бога ва улоньні і на руках насіла. / Яму маліся за нас, покрывам Сваім ахінаючы / з вераю Цябе славячых.
Узьлятаючы на крылах духоўных, / хары сьвятых таямніча дашлі / паслужыць Табе, Багародзіца, / бачачы Цябе на лёгкім воблаку славы / да Збаўцы Хрыста молячую / дараваць перамогу праваслаўным хрысьціянам, / уразіць ідучых вайною на нас.

Песьня 6

Ірмас: Боскі гэты і усімі шанаваны / зьдзяйсьняючы сьвята Боскае Маці, / прыйдзіце, багамудрыя, / пачнём апладзіраваць, / ад Яе народжанага Бога славячы.
Багамудрыя сьвятары з набожнымі людзьмі / у храме Тваім стоячыя, / чакаюць міласьці Тваёй, Багародзіца; / перамяні жа на радасьць наш смутак, / бо Ты Радасьць нарадзіла - / грахі усіх людзей Прабачыўшага.
Табе ўся зямля падарункі прыносіць, / як Царыцы, Боскай Маці: / цары і князі пакланяюцца, / людзі жа усё радуюцца, / пакрытыя ад усялякага зла / Тваімі, Багародзіца, малітвамі.
Цябе як гару вялікую / Данііл прароцкі апісаў, / бо з Цябе без насеньня нарадзіўся Хрыстос, / і зьнішчыў усё спакушэньне нячысьцікаў / і напоўніў вераю ў Сябе усю зямлю. / Да Яго, Багародзіца, маліся аб нас, / славячых Твайго Покрыва сьвята!
Анёльскі сусьпеў / зьвяртаем да Цябе, Усячыстая: / “Радуйся, Пасад Божы, / на якім Езэкііль бачыў Госпада, / у падабенстве чалавека Херувімамі насімага!” З імі за нас, Багародзіца, молі, / ды выратуе Ён душы нашы.

Кандак, тон 3

Сёньня Дзева стаіць у храме / і з хорамі сьвятых нябачна за нас моліцца Богу. / Анёлы са архірэямі пакланяюцца, / Апосталы жа са прарокамі радуюцца: / бо за нас моліць Багародзіца / Адвечнага Бога.

Ікас

Прыйдзіце, людзі, нацешымся / Яе усяслаўнымі цудамі: / бо праз Яе Адам ад тленьня пазбавіўся, / бо Яна - каўчэг, не Ноем, але Богам створаны. / У старажытнасьці Майсей у падпаленым кусьце цярновым / Бога угледзець не змог, / цяпер жа уся зямля ведае, як Сына Боскага / ад Яе Нарадзіўшагася, / Якому Яна моліцца за нас. / Таму мы услаўляем Яе, як Маці Бога,  / бо за нас моліць Багародзіца / Адвечнага Бога.

Песьня 7

Ірмас: Не ушанавалі багамудрыя / тварэньні больш Творцы, / але пагражаўшы ім агонь мужна растаптаўшы, / радасна апявалі: / “Усяхвальны Гасподзь і Бог бацькоў, / дабраслаўлёны Ты!”
Не да канца апісаная шматлікімі прарокамі, / не была Ты спазнаная, Дзева, / і нябеснымі службоўцамі Богу Анёламі; / цяпер жа усе мы ведаем Цябе, як Багародзіцу, / і просім Тваёй дапамогі і абароны, Дабраслаўлёная!
Гара, завоблачная Духам, / якую убачыў Авакум, / падаючая верным гаючую асалоду! / Багародзіца Дзева, вылечы нас, / Сыну Твайму сьпяваючых: / “Дабраслаўлёны Бог бацькоў нашых!”
Схіліўшы нябёсы ў Цябе, Дзева, усяліўся / і цяпер на малітву Тваю пазірае, Багародзіца Чыстая, / выконваючы, Царыца, Твае прашэньні. / Яму за нас старанна маліся, / бо мы на Цябе спадзяемся, Дабраслаўлёная!
Творца і Збаўца наш, Хрысьце Божа, / прымі малітву Тваёй Маці, / якую Яна Табе прыносіць за нас грэшных, / каб нам у радасьці сьпяваць: / “Усяхвальны Бог бацькоў нашых, дабраслаўлёны Ты!”

Песьня 8

Ірмас: Хлопцаў набожных у печы / Дзіцё Багародзіцы выратавала: / тады - правобразнае, а цяпер - дзеючае; / увесь сусьвет склікае Ён сьпяваць Табе. / Сьпявайце Госпада, тварэньні, / і узьнімаеце ва усе стагодзьдзі!
З хорамі Анёлаў, Уладарка, / з сьвятымі і хвалебнымі прарокамі, / з вярхоўнымі апосталамі і са сьвятамучанікамі / і архірэямі за нас, грэшных, Богу маліся, / Твайго Покрыва сьвята / у Беларускай зямлі уславіўшых.
Ганарыстасьць і замяшаньня зрынь / і задумы несправядлівых уладароў спустош, / распачынаючых войны загубі, / о Бога Маці, Царыца усяшаноўная, / каб мы Тваё сьвята, / Прачыстая Багародзіца Дзева, славілі, заклікаючы: / “Апявайце Госпада, тварэньні, / і узьнімаеце Яго ва усе стагодзьдзі!”
Вуснамі прыносячы Табе сьпеў, / мы і душою з вераю пакланяемся, / бо ў нас сэрцы нашы гараць. / Маці Бога, Усячыстая, памілуй нас, / Табе молячыхся, і Госпада апяваючых, / і уздымаючых Яго ва усе стагодзьдзі!
Абцяжараны шматлікімі грахамі, / не здольны я па годнасьці напісаць / хвалы Твайму Покрыву, Багародзіца; / але, як Маці Бога, цудамі сьвята Твае упрыгож, / каб усе мы ў радасьці апявалі Госпада / і узьнімалі Яго ва усе стагодзьдзі!

Песьня 9

Ірмас: Усякі на зямлі народжаны / ды радуецца, Духам адукоўваючыся, / ды сьвяткуе і бесьцялесных Разумаў існасьць, / шануючы сьвятую урачыстасьць Боскае Маці, / і ды заклікае: / “Радуйся, Усядабрадзейная, / Багародзіца чыстая, Сапраўды Дзева!”
Вышэйшы Цар які сядзіць з Айцом / і Серафімамі апяваемый, / па'глядзі на малітвы Тваёй Маці, / якую Яна Табе прыносіць за нас, грэшных, / і ачысьці грахі нашы, / выратуй наш горад і ў ім людзей памнож, / па малітвах нарадзіўшых Цябе!
Анёльскі сусьпеў зьвяртаем да Цябе, / Дзева, Богам абраная: / “Радуйся, Адама ў рай зноў павярнуўшая; / радуйся, бо імя Тваё праганяе дэманаў; / радуйся, надзея хрысьціян; / радуйся, асьвячэньне душ; / радуйся, Абаронца граду нашага!”
Узгадай нас у Тваіх малітвах, / Уладарка, Дзева Багародзіца, / ды не загінем з-за множаньні нашых грахоў! / Абарані нас ад усякага зла і лютых пошасьцяў, / бо на Цябе мы спадзяемся / і, Твайго Покрыва сьвята ушаноўваючы, / Цябе клічам.
Падарунак ад Бога прыняла Ты, як Маці Бога, / вылечваць хваробы усіх хрысьціян, / і ад бед пазбаўляць, і грахі прабачаць, / і ад паланеньня ратаваць і ад усякай бяды. / Але і намі не пагрэбуй, Уладарка, / бо ведаеш то, што мы патрабуем: / у здароўі цела і душ выратаваньня!

Сьвяцільны

О, Найсьвяцейшая Уладарка, Дзева Багародзіца! / Пакрой нас цудоўным Тваім амафорам, / захоўваючы град і людзей ад усякага зла, / як некалі Цябе бачыў усяцудоўны Андрэй / ва Улахернскай царкве малітвы ўзносячай. / І цяпер, Уладарка, / пайшлі нам вялікую Тваю міласьць. (3)

На “хваліце”вершыры на 4, тон 8

Да Цябе зьвяртаемся, Уладарка, / і са замілаваньнем пакланяючыся, / малітоўна заклікаем Табе: / радуйся, Богодабрадатная Уладарка, / шматлікімі імёнамі праслаўленая Дзева, / прарокамі дакладна правобразна апісаная! / Бо ў Цябе, як раса, Хрыстос Бог сышоў, / і нарадзіла Ты, не спазнаўшы шлюбу, Чыстая, / і на руках насіла Творцу і Госпада усяго, / Якому цяпер маліся аб нас, / з вераю славячых Твайго Покрыва сьвята. (2)
Апяваюць Цябе, Дзева Багародзіца, анёльскія палкі / і славяць патрыярхі з архірэямі, / і сьвятыя апосталы: / Табе, як Маці Бога дакладна служаць яны, / бачачы, што Ты за сусьвет дзееш малітву, / да Збаўцы усіх Хрыста Бога. / Яму памаліся збавіць горад і людзей, / з вераю славячых Цябе / і Твайго Покрыва сьвята якія ушаноўваюць.
Больш Аронова каўчэга, / усю Цябе, Бог асьвяціў / Духам Сьвятым, Багародзіца, / і ярчэй сонечных промняў / Тваім зіхатлівым амафорам / Ты азараеш Царкву і людзей, / і цемру грахоў нашых адганяеш, / пазбаўляеш жа ад бед і жальбаў / з вераю ушаноўваючых Твайго сьвятога Покрыва сьвята.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Як некалі бачыў Цябе усяцудоўны Андрэй на паветры, / з мноствам Архангелаў, / з апосталамі, і прарокамі, / і хорам мучанікаў, / Сыну Твайму і Богу нашаму аб горадзе і людзях малітвы ўзносячых, Уладарка, / і сьвятым Тваім Покрывам іх пакрываючую, / так і цяпер не зьбядней малітвамі Тваімі, Усячыстая, / аб выратаваньні абранай спадчыны Сына Твайго, / усясьвятое сьвята Твае сьвяткуючай, Усяшаноўная!

НА ЛІТУРГІІ

Сьпяваем выяўленчыя; дабрашчасныя: песьні 3 і 6 канона.

Уваход

Прыдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста.
Збаў нас, Сын Боскі, / малітвамі Багародзіцы, сьпяваючых Тебе: / алілуя.

Трапар, тон 1

У гэты дзень мы, праваслаўныя людзі, / урачыста сьвяткуем, / асьветленыя Тваім, Багародзіца, прышэсьцем, / і, пазіраючы на Тваю ўсячыстую выяву, са замілаваньнем заклікаем: / “Пакрой нас сьвятым Тваім Покрывам / і пазбаў нас ад усякага зла, / умольваючы Сына Твайго, Хрыста Бога нашага, / выратаваць душы нашы”.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Кандак, тон 3

Сёньня Дзева стаіць у храме / і з хорамі сьвятых нябачна за нас моліцца Богу. / Анёлы са архірэямі пакланяюцца, / Апосталы жа са прарокамі радуюцца: / бо за нас моліць Багародзіца / Адвечнага Бога.
Трысьвяцьця.

Пракімен, тон 3, Песьня Багародзіцы

Праслаўляе душа Мая Госпада / і ўзрадаваўся дух мой у Богу, Збаўцу Маім.
Верш: Што дагледзеў Ён пакорлівасьць рабы Сваёй; бо ад сёньня будуць шчасьціць Мяне ўсе роды.
Лк 1:46 – 48
Пасланьня да Жыдоў, пачатак 320

Алілуя, тон 8

Верш: Слухай, дачка, і глядзі, і прыхілі тваё вуха.
Верш: І будуць прасіць Цябе найбагацейшыя людзі.
Пс 44:11а, 13б

Прычасьнік

Чашу збаўленьня прыму і імя Госпада паклічу. Алілуя. (тройчы)
Пс 115:4

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.