Прад асьвячэньнем сьцяг альбо вайсковая харугва кладуцца на адмысловы стол. Калі асьвячэньня адбываецца ў царкве, падстаўка ставіцца насупроць царскае брамы.
Сьвятар: Дабраслаўлёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Сьвятар: Слава Табе, Бог наш, слава Табе.
Уладару нябёсны, Уцяшыцелю, Духу ісьціны, што ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра і Жыцьцядацелю, прыйдзі і ўсяліся ў нас і ачысьці нас ад ўсяго благога і збаў, Добры, душы нашы.
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас. (3)
Усясьвята Тройца, зьлітуйся над намі. Госпадзе, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.
Госпадзе памілуй. (3)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш , каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як на небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Чытальнік: Госпадзе, памілуй. (12 разоў)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Прыйдзіце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзём да Хрыста, Уладара нашага і Бога.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзём да самаго Хрыста, Уладара і Бога нашага.
Псальма 143
Дабраславёны Гасподзь, цьвярдыня мая, які навучае рукі мае да бою і пальцы мае - да вайны, літасьць мая і аслона мая, сховішча маё і Збаўца мой, шчыт мой, - і я на Яго спадзяюся; Ён мой народ мне паддае. Госпадзе! што ёсьць чалавек, што пра яго Ты ведаеш, і сын чалавечы, як на яго зважаеш? Чалавек падобны да дыханьня; дні ягоныя - як цень мінушчы. Госпадзе! Нахілі нябёсы Твае, і сыдзі; дакраніся да гор, і задымяцца; блісьні маланкаю, і расьсей іх; пусьці стрэлы Твае, і разладзь іх. Працягні з вышыні руку Тваю, збаві мяне і ўратуй ад водаў вялікіх, ад рукі сыноў чужынскіх, чые вусны маўляюць марнае, і чыя правіца - правіца маны. Божа! новую песьню Табе засьпяваю, на дзесяціструннай псалтыры Табе засьпяваю, даравальніку перамогі царам і збаўцу Давіда, раба Твайго, ад лютага меча. Збаві мяне і ўратуй мяне ад рукі сыноў чужынскіх, чые вусны маўляюць марнае, і чыя правіца - правіца маны. Хай будуць сыны нашыя, як расьліны збуялыя ў іх маладосьці; дочкі нашыя - як слупы на акрасу разьбёныя ў харомах. Хай будуць засекі нашыя поўныя, поўныя ўсякім збожжам, хай плодзяцца авечкі нашыя тысячамі і цьмамі на палетках нашых; хай будуць валы нашыя сытыя; хай ня будзе ні крадзяжу, ні пропадзі, ні енку на вуліцах нашых. Дабрашчасны народ, які гэта мае. Дабрашчасны народ, у якога Гасподзь ёсьць Бог.
Псальма 17
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Палюблю Цябе, Госпадзе, моц мая!
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Гасподзь мой прытулак і цьвярдыня мая, мой Бог - скала мая; на Яго я спадзяюся, шчыт мой, рог ратунку майго і прытулак мой.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Паклічу Госпада, годнага пакланеньня, і ад ворагаў маіх уратуюся.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Агарнулі мяне пакуты сьмяротныя, і патокі бяспраўя напалохалі мяне;
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. ланцугі пекла аблеглі мяне, і сеткі сьмерці аблыталі мяне.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. У цеснаце маёй паклікаў я Госпада, і да Госпада майго зьвярнуўся. І пачуў Ён зь сьвятых харомаў Сваіх голас мой, і енк мой дайшоў да слыху Ягонага.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Затрэслася і захісталася зямля; уздрыгнулі і зрушыліся асновы гор; бо ўгневаўся Бог;
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Падняўся дым ад гневу Ягонага, і з вуснаў Ягоных вагонь пажыральны; гарачае вугольле сыпалася зь Яго.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Нахіліў Ён нябёсы і сышоў, і змрок - пад нагамі ў Яго.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. І сеў на херувімаў і паляцеў, і памчаўся на крылах ветру.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. І зрабіў сваёю заслонаю змрок, і ценем вакол Сябе змрок водаў, хмараў нябесных.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Ад бляску, што прад Ім, уцякалі аблокі Ягоныя, град і вугольле вогненнае.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. І загрымеў у нябёсах Гасподзь, і падаў Усявышні Свой голас, град і вогненнае вугольле.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Пусьціў стрэлы Свае, і расьсеяў іх, мноства маланак, і рассыпаў іх.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. І сталіся крыніцы водаў, і адчыніліся асновы сусьвету ад грознага голасу Твайго, Госпадзе, ад подыху гнеўнага духу Твайго.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Ён працягнуў з вышыні Сваю руку і ўзяў мяне, і дастаў мяне з многіх водаў,
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Уратаваў мяне ад ворага майго дужага і ад ненавісьнікаў маіх, якія былі дужэйшыя за мяне.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Яны паўсталі на мяне ў дзень няшчасьця майго, але Гасподзь быў мне апораю.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Ён вывеў мяне на шырокае месца і вызваліў мяне; бо ўпадабаў мяне.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Даў мне Гасподзь паводле праўды маёй, па чысьціні рук маіх узнагародзіў мяне;
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Бо я трымаўся дарог Гасподніх і ня быў бязбожны прад Богам маім;
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Бо ўсе наказы Ягоныя перада мною, і ад пастановаў Ягоных я не адступаўся.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Я быў прад Ім беззаганны і асьцерагаўся, каб не зграшыць,
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. І даў мне Гасподзь паводле праўды маёй, па чысьціні рук маіх прад вачыма Ягонымі.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Зь літасьцівым Ты літасьцівы, з чалавекам шчырым - шчыры,
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. З чыстым - чысты, а з хітрым - паводле хітрыны ягонай.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Бо Ты людзей прыгнечаных цешыш, а вочы пагардлівыя прыніжаеш.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Ты запальваеш сьветач мой, Госпадзе; Бог мой прасьвятляе цемру маю.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. З табою я пабіваю войска, з Богам маім узыходжу на мур.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Бог! - Беззаганны шлях Ягоны, чыстае слова ў Госпада; Ён шчыт усім, хто на Яго спадзяецца.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Бо хто Бог, апрача Госпада, і хто абарона, апрача Бога нашага?
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Бог апаясвае мяне сілаю і пракладае мне правільны шлях,
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Робіць ногі мае, як у аленя, і на вышынях маіх становіць мяне;
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Вучыць рукі мае змагацца, і мышцы мае ламаюць лук медны.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Ты даў мне шчыт ратунку Твайго, і правіца Твая падтрымлівае мяне, і міласьць Твая ўзьвялічвае мяне.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Ты пашыраеш крок мой пада мною, і ня хістаюцца ногі мае.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Я перасьледую ворагаў маіх і даганяю іх, і не вяртаюся, пакуль ня вынішчу іх;
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Пабіваю іх, і ня могуць яны падняцца; пападаюць пад ногі мае,
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Бо Ты аперазаў мяне сілаю для вайны і кінуў пад ногі мне тых, што на мяне паўсталі;
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Ты павярнуў да мяне тылам ворагаў маіх; і я зьнішчаю тых, што ненавідзяць мяне:
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Яны лямантуюць, ды няма каму іх ратаваць; да Госпада - але Ён ня слухае іх;
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Я расьсейваю іх, як пыл перад абліччам ветру, як вулічны бруд тапчу іх.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Ты збавіў мяне ад бунту народу, паставіў мяне галавою іншапляменцаў; народ, якога я ня ведаў, служыць мне;
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Па адной чутцы пра мяне скараюцца мне; чужынцы лісьлівяцца перада мною.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Іншапляменцы бялеюць і трымцяць ва ўмацаваньнях сваіх.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Жывы Гасподзь, і дабраславёны мой абаронца! Хай будзе ўслаўлены Бог ратунку майго.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Бог, Які помсьціць за мяне і ўпакорвае мне народы,
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. І вызваляе мяне ад ворагаў маіх! Ты ўзьнёс мяне над тымі, хто паўстае супраць мяне, і ад чалавека жорсткага мяне выбавіў.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. За гэта праслаўлю Цябе, Госпадзе, сярод іншапляменцаў і буду сьпяваць імю Твайму;
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог. Таму, хто велічна ратуе цара і творыць міласьць памазанцу Твайму Давіду і роду Ягонаму навечна.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
З намі Бог, рузумейце народы і пакарайцеся, бо з намі Бог.
Екценьня
Дыякан: У супакоі Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй. (таксама пасьля наступных просьбаў)
Дыякан: За супакой з вышыняў і збаўленьне душ нашых Госпаду памолімся.
Дыякан: За супакой на ўсім сусьвеце, добры стан сьвятых Божых цэркваў і зьяднаньне ўсіх Госпаду памолімся.
Дыякан: За гэтую сьвятую царкву і тых, што з вераю, пашанаю і страхам Божым уваходзяць у яе, Госпаду памолімся.
Дыякан: За сьвяцейшага патрыярха нашага (імя), і за прысьвятога мітрапаліта (архіяпіскапа альбо япіскапа) нашага (імя), і за ўсіх у Хрысьце братах нашых.
Дыякан: За Богазахаваную краіну нашу Беларусь, за ўвесь народ і ўладу яе, ды ціхае і мірнае жыцьцё правядзем ва ўсялякай набожнасьці і чысьціні.
Каб ня ўспамінаў грахоў і беззаконьняў нашых, але як добрасадэчны міласьцівы быў да нас, нягодных слугаў Ягоных, і пазбавіў нас ад ворагаў нашых, Госпаду памолімся.
Дыякан: Каб дабраславіў сьцяг гэты дзяржаўны (вайсковы) дабраслаўленьням Сваім нябесным, страшным і жахлівым дзеля ворагаў нашых зрабіў, Госпаду памолімся.
Дыякан: Каб вернаму народу дзяржавы Ягонай (верным ваякам), Беларусі дабраслаўленай, сьцяг гэты носячым, і на яго глядзячых, адвагу, сілу і моц дзеля захаваньня Радзімы нашай і перамогі над ворагамі нашымі, міласьціва падаў, Госпаду памолімся.
Дыякан: Каб у усіх ворагаў Радзімы нашай, сьцяг гэты бачыўшы, дзёрзкасьць у страх, моц у зьнямогласьць, мужнасьць у маладушнасьць і ўцёкі ператварыліся, Госпаду памолімся.
Дыякан: Каб падаў супакой і квітненьня дзяржаве нашай, сілу і моц хрысталюбчым ваякам нашым, і сэрца мужнае заўсёды мець дзеля абароны Радзімы нашай ад ворага злога, і слугам Сваім, дзецям зямлі беларускай, мір і сьцьверджаньня, пазбаўленя ад бедаў і хваробаў, і нападаў злога заўсёды падаваў, Госпаду памолімся.
Дыякан: Каб мір і славу заўсёды мела зямля наша, Беларусь дабраслаўлёная, і вызвалена была назаўсёды ад нападаў і ілжы варожай, Госпаду памолімся.
Дыякан: Каб не перадаў нас і Айчыну нашу ў палон і разбурэньня ворагам, але ва ўцёкі дзёрзкасьць іх ператварыў, і моц іх зваяваў, і пад ногі вернага народу Свайго беларускага кінуў, Госпаду памолімся.
Дыякан: Каб сорамам і бязгоднасьцю ворагі нашы напоўніліся, а сэрца іх страхам і жахам. І анёлы Госпада ды будуць гнаць іх, і забіваць іх, Госпаду памолімся.
Дыякан: Каб зброю непераможную паклаў у рукі верных Сваіх, і ўмацаваў душы іх, сілай і сілай Сваёй дзеля перамогі ворага паўстаўшых на Айчыну нашу, Беларусь дабраслаўлёную, Госпаду памолімся.
Дыякан: Каб зьмяніў усю скруху і плач наш на радасьць і вясёласьць, і беды нашы на нязломны мір пераўтварыў, і недатыкальнымі дзеля ўсяго злога нас і Айчыну нашу, Беларусь дабраслаўлёную, зрабіў, Госпаду памолімся.
Дыякан: Каб разбурыў шчыт, зброю і адвагу ўсіх змагаючыхся з намі, і пад ногі хрысталюбчаму войску беларускаму іх кінуў, Госпаду памолімся.
Дыякан: Каб зрабіў усямоцным і ўсяперамагаючым, мужнасьцю і адвагай напоўненым, хрыстова войска зямлі беларускай, дзеля перамогі над ворагамі нашымі і абароне зямлі нашай, Госпаду памолімся.
Дыякан: Каб падаў збаўленьня ад злога верным слугам Сваім, дзецям зямлі беларускай, Госпаду памолімся.
Дыякан: Каб Царква нашая праваслаўная сьцьвярджалася, набожнымі і вернымі ўзбагачалася, Госпаду памолімся.
Дыякан: Каб Айчына наша, Беларусь дабраслаўлёная, заўсёды ў міры перабывала, квітнела і ў радасьці сьпеў падзякі Богу прыносіла, Госпаду памолімся.
Дыякан: Каб нам выбавіцца ад усякага смутку, гневу і нястачы, Госпаду памолімся.
Дыякан: Заступіся, зжалься, збаў і сьцеражы нас, Божа, ласкаю Тваёю.
Дыякан: Успамянуўшы ўсясьвятую, усячыстую, усядабраслаўлёную, слаўную Ўладарку нашу Багародзіцу і Заўсёды Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самі сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддадзім.
Людзі: Табе, Госпадзі.
Сьвятар: Бо Ты ёсьць моц і сьцьверджаньня людзей Сваіх, і Табе належыць ўсялякая слава, гонар і пакланеньне, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Бог Госпад і зьявіўся нам, Дабраслаўлёны, хто ідзе ва імя Госпада.
Трапар, тон 1: Збаў, Госпадзі, людзей Тваіх і дабраславі спадчыну Тваю, перамогі дабравернаму народу над ворагамі падай і крыжам Тваім абарані народ Твой.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Збаў, Госпадзі, людзей Тваіх і дабраславі спадчыну Тваю, перамогі дабравернаму народу над ворагамі падай і крыжом Тваім абарані народ Твой.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны, тон 6: Абарона хрысьціянаў годная, Хадатайніца прад Творцам нязьменная, не пагрэбуй маленьням грэшнікаў, але пасьпяшайся, як добрая, нам на дапамогу, якія праўдзіва клічуць Табе: Пасьпяшайся на малітву, і пачуй маленьня, бо Ты заўсёды абараняеш, Багародзіца, тых, хто годна шануе Цябе.
Кандак, тон 4: Узьнёсься Ты на крыжы па волі сваёй. Новаму народу Твайму, што Твае імя носіць, падай шчадроты Твае, Хрыстос Бог. Узьвясялі сілай Тваёй дабраверны народ, перамогі над ворагам падай яму, што дапамогай мае Тваю зброю міру, неадольную перамогу.
Сьвятар становіцца над сьцягам (харугвай) тварам да ўсходу.
Дыякан: У спакоі Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзі, памілуй.
Сьвятар (голасна): Усямоцны і прадвечны Божа наш, Айцец Госпада Бога і Выратавальніка Ісуса Хрыста, усяго сусьвету Творца, усяго тварэньня Дабраслаўленьня, і перамагаючым Цьвярдыня, паглядзі з міласэрнасьцю вокам Тваім на нас пакорных і нягодных слугаў Тваіх, і на маленьня наша, і гэты сьцяг (харугву), на славу Айчыны нашай і га змаганьня падрыхтаваную, нябесным Тваім дабраслаўленьнем наведай, дабраславі і асьвяці, ды будзе яна на славу Айчыны нашай, Беларусі дабраслаўлёнай, а вернаму войску беларускаму на перамогу над ворагам. Каб абаронай Тваёй квітнела Радзіма наша, а вораг быў кінуты ва ўцёкі. Ды ператворацца ў попел палкі ворагаў нашых і ўсяго роду хрысьціянскага. А верным Тваім, на Цябе спадзяваньня маючым, заўсёды будзе няспынная перамога, адвага, сьцьверджаньня і радасьць. Малітвамі сьвятых Тваіх узмацьнёная, і палкамі анёлаў Тваіх абароненая, ды будзе сьцяг гэты (харугва гэтая) сымбалем перамогі, адвагі ўзмоцьненьнем, любові і міра сьцьвярджэньням. Бо Ты ёсьць Уладар сусьвету, м Бог перамагаючы ворагаў, і Цьвярдыня спадзяючыхся на Цябе, і Табе славу аддаём, з адзінародным Тваім Сынам, і з усясьвятым, і добрым, і жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Сьвятар абяртаецца да людзей і дабраслаўляе іх, прамаўляючы:
Сьвятар: Мір усім.
Людзі: І твайму духу.
Дыякан: Галовы вашы прад Госпадам схіліце.
Людзі: Табе, Госпадзі.
Сьвятар, стоячы над сьцягамі, абяртаецца тварам на захад.
Сьвятар (голасна): Госпад Бог наш, Ты дабраславіў дом Лавана ў прыходзе Якава і дом Пянцефрыя прыходам Іосіфа, дабраславіў дом Авядара праз ўваход ківота, і ўвасабленьня Хрыста Твайго выратаваньнем зрабілася дзеля Закхеявага дому, гэтым выявіўшы дабраслаўленьня агульнаму дому нашаму – Беларусі. Ты, Госпадзі, і Майсея паслухаў, рукі да Цябе працягнуўшага, людзей Ізраільскіх умацаваўшы на Амаліка, і Іосіфу Навіну на ворага падняўшамуся, дапусьціў каб сонца ўстала ў вобраз пераможны.
Таму, Госпадзі, Ты і цяпер пачуй нас, молячых Цябе, айчыну нашу, Беларусь, у міры і дабраслаўленьні захавай, ваярам беларускім дабраслаўляючы падай сэрца моцнае дзеля перамогі над ворагам, анёлаў сваіх пашлі на дапамогу ім, каб вораг жахнуўся і ва ўцёкі кінуўся. Усім жа слугам Тваім, дзецям зямлі Беларусай, падай мір, вызваленьня ад вагню і зьнішчаючы ворага, грамадзянскае вайны, хваробаў і бедаў, ад нападаў злога. Супаводжывай нас у жыцьці няспынна і падай усё патрэбнае, каб выратаваньня атрымалі па годнасьці: навучы, навярні на шлях Запаветаў Тваіх, абарані, ачысьці і радасьцю духоўнай напоўні. Душам і целам нашым абаронцам зьяўляйся заўсёды. І як добры, і міласэрны, і чалавекалюбчы прабачэньня грахоў падай нам у дзень судны. Дабраслаўляючы ўсе дні жыцьця нашага, каб ад Цябе дапамогу і абарону прымаючы, славу і падзяку няспынна Табе ўзносілі. Бо Ты ёсьць цьвярдыня і сьцьверджаньня людзям Тваім, і Табе славу аддаём, з адзінародным Тваім Сынам, і Ўсясьвятым, і добрым, і жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Пасьля гэтага тройчы акрапляе сьцяг (харугву) сьвятой вадой, прамаўляючы:
Сьвятар: Дабраслаўляецца і асьвячаецца сьцяг гэты (харугва гэтая) у цьвярдыню, і сьцьверджаньня хрысьціянскага народа беларускага, і ў перамогу войску дзяржавы беларускай над усялякім ворагам акрапленьням гэтай сьвятой вады, у імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа. Амін.
Пасьля гэтага сьвятар бярэ асьвячоны сьцяг і перадае яе сьцяганосцу, які стае прад ім на схіліўшы калені, прамаўляючы:
Сьвятар: Прымі сьцяг гэты (харугву гэтую), нябесным дабраслаўленьням асьвячоную. Ёсьць ён (яна) сьвятым сымбалем хрысьціянскай краіны нашай, а дзеля ворагаў яе жахам няспынным. Насі і захоўвай яе годна і падасьць табе Госпад дабрыню, бо ў славу Яго сьвятую крочыш. У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа. Амін.
Дабраслаўляе сьцяганосца, прамаўляючы:
Сьвятар: Мір табе.
Сьцяганосец, прымаючы сьцяг (харугву), цалуе сьцяг і руку дабраславіўшага яго сьвятара.
Пасьля гэтага сьвятар акрапляе ўсіх прысутных сьвятой вадой, а хор сьпявае наступную вяршыру, тон 4:
Хор: Госпадзі, дабраславіўшы дом Лавана ў прыходзе Якава і дом Пянцефрыя прыходам Іосіфа, дабраславіў дом Авядара праз ўваход ківота; падаўшы дапамогу пакорліваму Давыду дзеля перамогі над ворагаў, айчыну нашу, Беларусь, дабраславі, зброяй крыжа Твайго зваюй ворагаў нашых. Выяві дабрыню і міласьць Тваю на нас, і ды зразумеюць сапраўды, што Ты ёсьць Бог наш і на Цябе спадзяваньня ўскладаючы квітнеем і ворага перамагаем, молячыся няспынна Ўсячыстай Тваёй Маці, каб падала нам вялікую міласьць.
Хор: Пачуй маленьня слугаў Тваіх, Усячыстая, пазбаўляючы ад зла, на нас паўстаўшага. Бо Цябе адзіную моцнай і вядомай абаронай маем, і Тваё прадстаяльніцтва жадаем, ды не пасаромеемся, Уладарка, Цябе заклікаючы. Узрадуйся маленьням Табе, што праваслаўна сьпяваюць: “Радуйся, Уладарка, усіх дапамога, радасьць і пакроў, і выратаваньня душаў нашых.”
Хор: Госпадзі, дабраславіўшы дом Лавана ў прыходзе Якава і дом Пянцефрыя прыходам Іосіфа, дабраславіў дом Авядара праз ўваход ківота; падаўшы дапамогу пакорліваму Давыду дзеля перамогі над ворагаў, айчыну нашу, Беларусь, дабраславі, зброяй крыжа Твайго зваюй ворагаў нашых. Выяві дабрыню і міласьць Тваю на нас, і ды зразумеюць сапраўды, што Ты ёсьць Бог наш і на Цябе спадзяваньня ўскладаючы квітнеем і ворага перамагаем, молячась няспынна Ўсячыстай Тваёй Маці, каб падала нам вялікую міласьць.
Водпуск:
Уваскросшы з мёртвых: (у нядзелю)
(У іншы дзень): Хрыстос, праўдзівы Бог наш, малітвамі ўсячыстай Сваёй Маці, сьвятых слаўных і ўсяхвальных апосталаў, святога айца нашаго Яна, архіяпіскапа Канстанцінопальскага, Златавустага, (сьвятых храма і дня); сьвятых слаўных і раўнаапостальных настаўнікаў славянскіх Кірыла і Мяфодзія, між сьвятымі айца нашага Кірылы, япіскапа Тураўскага; сьвятой маці нашае Еўфрасіньні Полацкай, асьветніцы Беларусі і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу, сьвятых і справядлівых богабацькоў Якіма і Ганны і ўсіх сьвятых, памілуе і выратуе нас, як добры і Чалавекалюбчы.
Хор: Амінь.
Хор: Пачуй маленьня слугаў Тваіх, Усячыстая, пазбаўляючы ад зла, на нас паўстаўшага. Бо Цябе адзіную моцнай і вядомай абаронай маем, і Тваё прадстаяльніцтва жадаем, ды не пасаромімся, Уладарка, Цябе клікаючы. Узрадуйся маленьням Табе, што праваслаўна сьпяваюць: “Радуйся, Уладарка, усіх дапамога, радасьць і пакроў, і выратаваньня душаў нашых.”
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.