Кандак 1
У храме Бога жывога цуд: пасярод сьвятыні стаіць жывая сьвятыня Марыя; храм – рукамі грэшных людзей збудованы, а яна – Сьвятым Духам без грэшнай плямы захавана; той арашоны крывёй ахвяр, а яна – Боскаю ласкаю. Уваходзячы да храму, абвяшчае прыход мілаты, таму і сьпяваем ёй:
Радуйся, Дабрадатная, задуму Стваральніка выкананьня.
Ікас 1
Усярэдзіне храму – неба; Марыя – пасад Усявышняга, чыстымі жа юначкамі, быццам чыстымі анёламі, атачоная. Мы, грэшныя, стоячы прад табою, Сьвятая Сьвятых, прыносім, нягодныя, табе, Усядобрая, такі сьпеў малітоўны:
Радуйся, наша ўвядзеньне да раю; радуйся, лілея, расквітнеўшая ў сьвятыні.
Радуйся, у вопратку мілаты апранутая; радуйся, прыйшоўшая нас у Хрыста апрануць.
Радуйся, лаза пакорная ў Боскім вінаградніку; радуйся, саладзіўшая старажытную гаркату дрэва.
Радуйся, уваходзячы да храму зямнога; радуйся, бо за табою увойдзем да храму нябеснага.
Радуйся, пасад атачоны анёламі; радуйся, палымянае боскасьці пасад палаючы.
Радуйся, горнае сядзеньне Хрыста; радуйся, царства Хрыстова.
Радуйся, Дабрадатная, задуму Стваральніка выкананьня.
Кандак 2
Эдэм напаўняўся калісьці жыватворчаю ракою. Але пасьля граху Адама зрабілася зямля пустэльняй бясплоднаю, нясучы праклён Боскі. Але усядобры Ўладыка, не жадаючы пакінуць нас ў пустэльні граху, Сам пажадаў прыйсьці ды зноў нас да раю весьці, таму сьпяваем Яму: Алілуя.
Ікас 2
Доўга была Ганна бясплодная – пустэльняй недарэчнаю. Калі ж прыйшоў час для Боскага дабраслаўленьня, пабегла зь яе жыватворчая рака – Усясьвятая Багародзіца, Якой сёньня сьпяваем так:
Радуйся, новае тварэньне Боскае; радуйся, чалавечага роду адраджэньне.
Радуйся, рака ў бясплоднае пустэльні; радуйся, наша надзея ў смутку.
Радуйся, новая радасьць невядомая; радуйся, радасьць Боскага прыходу.
Радуйся, Адама з Богам прымірэньне; радуйся, Боскага прабачэньня сьведчаньне.
Радуйся, дрэва жыцьця райскае; радуйся, неба і зямлі яднаньне.
Радуйся, маці жывых; радуйся, новае сьвятло зь Эдэму.
Радуйся, Дабрадатная, задуму Стваральніка выкананьня.
Кандак 3
Эдэм сярод пустэльні зрабіўся выратаваньнем для Ізраілю. Бо крыніцы ягоныя напаілі патрабуючых вандроўнікаў, а пальмы далі ежу галадаючым, таму, няспынную Боскую турботу ў гэтым бачачы, усе людзі сьпяваюць Яму: Алілуя.
Ікас 3
Быццам жыцьцёвы аазіс, зьяўляецца Дзева Марыя, зь улоньня Яе пацячэ крыніца жыцьця, на руках насіла Яна Хлеб нябесны, ежу для верных, якія так сьпяваюць Ёй:
Радуйся, вырашчанае Богам выратаваньне; радуйся, сад сярод пустэльні.
Радуйся, напойваючая нас крыніца; радуйся, крыніца патрыярхаў.
Радуйся, вада для душаў патрабуючых; радуйся, вада, Богам дараваная.
Радуйся, сад – Эдэму аднаўленьне; радуйся, дрэва, плод жыцьця маючае.
Радуйся, наш адпачынак на шляху да неба; радуйся, прыстанак бясьпечны.
Радуйся, дапамога Боская стомленым; радуйся, бясцэнны дарунак ад Бога.
Радуйся, Дабрадатная, задуму Стваральніка выкананьня.
Кандак 4
Не горы Дан ды Бэтэл зрабіліся месцам Боскага храму, але Ерусалім, ляжачы між гарамі, удастоіўся быць названым сялібаю Бога жывога, месцам Цара Вялікага, падносячага пакорных, таму ўслаўляем Яго: Алілуя.
Ікас 4
Як дзіця пакорнае зьяўляецца ў Божым храме нябесная сяліба ды вышэйшы Ерусалім – Марыя. Як горы навокал Ерусаліму, так юначкі атачаюць Яе, зь трапятаньнем цудоўным, і песьню сьпяваюць так:
Радуйся, Божы горад ўзьнесеная; радуйся, месца для сустрэчы з Госпадам.
Радуйся, горад нашае радасьці; радуйся, гара палаючая.
Радуйся, дабраслаўлёная даліна; радуйся, даліна, вышэйшая чым горы.
Радуйся, сыходжаньне зь нябёсаў на зямлю; радуйся, зямля, да неба ўзьнесеная.
Радуйся, новы сьвяты Эдэм; радуйся, Божа жытло між намі.
Радуйся, нам дабрадатная вестка; радуйся, нас мілатой атачаючая.
Радуйся, Дабрадатная, задуму Стваральніка выкананьня.
Кандак 5
У Чырвоным моры сьцяжынка выратаваньня адчынілася перад уцякаючым Ізраілем. Быццам сьцены, усталі воды, а сьцяжынка ўсярэдзіне вывела яго, даруючы жыцьця. Для ворагаў жа сьмяротнае пасткаю зрабілася. Праз гэта вызвалены народ праслаўляе Цябе, Бога Выратавальніка: Алілуя.
Ікас 5
Сьцены храму атачаюць дадзеную Уладаром сьцяжыну выратаваньня – Багародзіцу. Праз Яе выйдзем з бяздоньня сьмерці, выйдзем да неба, Яна – пастка для злога. Таму мы, выратаваны Ізраіль, сьпяваем Ёй так:
Радуйся, сьцежка абвешчаная; радуйся, сьцежка да неба вядучая.
Радуйся, Дзева, абвяшчаючая выратаваньня; радуйся, надзея нязгасная.
Радуйся, Шлях, да гэтага нязнаны; радуйся, шлях мілаты Боскае.
Радуйся, наша вандраваньне бясьпечнае; радуйся, у моры нечаканае выратаваньня.
Радуйся, мора, што нарадзіла шлях сухі; радуйся, хваля, зьнішчыўшая пагрозу.
Радуйся, ласкі мора бяздоннае; радуйся, выратавальная сьцежка сярод мора.
Радуйся, Дабрадатная, задуму Стваральніка выкананьня.
Кандак 6
Руно авечкі зрабілася знакам для выступу Гедыёна ды ягонае перамогі над ворагамі, калі яно засталося сухім сярод расы на траве, а потым зрабілася арашоным, а ўся трава засталася сухой. Бо гэта сам Бог наведаўся, каб выратаваць народ Свой, які сьпявае натхнёна: Алілуя.
Ікас 6
Авечка, чыстая Багародзіца Марыя, у Храме Ерусаліму зьяўляецца, быццам руно, знакам для людзей. Адзіная чыстая, быццам руно сярод агульнае расы. І як руно другой ночы – поўная расы мілаты сярод агульнае сухасьці. Абвяшчаецца цяпер, што праз Яе Бог прыйдзе выратаваць людзей Сваіх, таму сьпяваем Ёй так:
Радуйся, дадзеная нам для выратаваньня; радуйся, Боскаю ласкаю вырашчаная.
Радуйся, Авечка – маці Ісуса; радуйся, невымоўна Бога нарадзіўшая.
Радуйся, першы знак надыходзячае мілаты; радуйся, знак сілы Боскае.
Радуйся, знак сьвятой перамогі; радуйся, арашэньня неба расою.
Радуйся, цудоўнае Боскае стварэньне; радуйся, Усясьвятая Юначка.
Радуйся, зьнішчэньня страху рабства; радуйся, сьвятла прадвесьніца.
Радуйся, Дабрадатная, задуму Стваральніка выкананьня.
Кандак 7
Быццам брама, разышліся воды; быццам брама, адчыніўся Ярдан прад ківотам Госпада, які несьлі сьвятары. Дзіўны цуд: Божы народ праз яго пераходзіць па сухому дну ракі. Таму сьпяваем Богу славу, Выратавальніку нашаму: Алілуя.
Ікас 7
Прад Боскім ківотам – Марыяй быццам глыбіня Ярдану адкрываецца, Сьвятое Сьвятых і завеса храму адсоўваецца прад Ёй, як воды Ярдану. Яе, ківот сьвяты, рукі сьвятара ўносяць у Сьвятое Сьвятых, а за Ёй і мы, народ Боскі, пераходзім, так сьпяваючы:
Радуйся, ківот хлеба Нябеснага; радуйся, ківот Новага Завету.
Радуйся, бо паказваеш Дарогу Жыцьця; радуйся, дзівосна ў Сьвятое Сьвятых уведзеная.
Радуйся, табліца завета для Слова; радуйся, годны сасуд Бога.
Радуйся, радасьць Ярдану; радуйся, Сьвятой Зямлі вясельля.
Радуйся, слаўны ўваход Любові; радуйся, Маці Любові.
Радуйся, райская брама ў Храме; радуйся, Брама сьвятая.
Радуйся, Дабрадатная, задуму Стваральніка выкананьня.
Кандак 8
Радаваўся горад Ерусалім, нябёсы, зямля і людзі, калі ўнесенае да Усясьвятога ківоту завету, Слова Боскае спачыла ў храме, апавіўшы яго, быццам хмара. Так Бог наш пасяліўся ў Ерусаліме, пажадаўшы яго для сялібы сябе, каб адсюль прыйшло выратаваньне людзям, якія сьпяваюць: Алілуя.
Ікас 8
Багародзіца Дзева ўводзіцца цяпер у Сьвятое Сьвятых. Зямля славіць, нябёсы радуюцца: Божы ківот у храм прыходзіць, каб там застацца. Слава Госпада храм спавівае: вось зь Нявесты жадае Бог пасяліцца паміж людзьмі, якія так Уладарцы сьпяваюць:
Радуйся, Маці, бо Боскаю Славаю людзей апранаеш; радуйся, радасьць усяго чалавецтва.
Радуйся, Маці, нас у горы суцяшаючая; радуйся, Маці, зьзяючая цяпер у сьвятыні.
Радуйся, ківот вечнае радасьці; радуйся, перамога Боскай велічы.
Радуйся, Царыца ў сваім палацы; радуйся, Усясьвятая ў сьвятыні.
Радуйся, пакора, што дзівосна ўзьвялічаная; радуйся, скарб, схаваны ў скарбніцы.
Радуйся, годная аправа нябеснага каменя; радуйся, скарбніца скарбу нашага – Ісуса.
Радуйся, Дабрадатная, задуму Стваральніка выкананьня.
Кандак 9
Апусьцела сьвятыня пасьля варожага спусташэньня, Сьвятая Сьвятых без ківоту. Адпрэчыў нас Гасподзь за беззаконьня нашы, аддаў нас ворагам і няма ні абароны, ні дапамогі, але Ты, Бог і Ўладар, адвядзі гнеў і пакараньня ды пачуй голас народу Твайго. Зьвярні на нас погляд Свой і зьмілуйся над намі, каб, устаўшы, сьпявалі Табе, Выратавальніку нашаму: Алілуя.
Ікас 9
Голас сьпеву чуць у Храме. Узрадавалася сэрца народу. Адушаўлёны ківот, Нявесту Марыю паказвае нам Бог. Бо нельга, каб Сьвятое Сьвятых без ківоту заставалася. Таму рукі сьвятара сьпяшаюцца ўвесьці Яе ў Сьвятое Сьвятых. Праз гэта і мы, вернікі, бачачы слаўны ўваход Усячыстае Дзевы, сьпяваем Ёй так:
Радуйся, радасьць у час нядолі; радуйся, прамень сьвятла ў цемры бядотнае.
Радуйся, ківот радасьці; радуйся, залаты ківот любові.
Радуйся, праменьня вечнае радасьці; радуйся, прыбраная сьвятліца.
Радуйся, скарбніца ўсялякае годнасьці; радуйся, залатое ўпрыгожаньне Царквы.
Радуйся, сьвятыня ўпрыгожаная; радуйся, набожнасьць узору нябёснага.
Радуйся, абагаўленьне храму; радуйся, сьвяцілішча падрыхтаванае.
Радуйся, Дабрадатная, задуму Стваральніка выкананьня.
Кандак 10
Атачоны славаю Боскаю, калісьці спачываў ківот пад крыламі херувімаў. Народ жа прыносіў ахвяры ды сьвяткуючы сьпяваў: Алілуя.
Ікас 10
Рукі Боскія рукамі сьвятара вялі Цябе, Дзева чыстая, на месца старога ківоту. Апранутая ў славу Боскую, была ты пад крыламі архангелаў і анёлаў, зьдзіўленых ад сузіраньня Той, якая вышэй за іх. Бачачы ж Цябе раям палымяным, разам зь намі сьпяваюць Табе ў радасьці так:
Радуйся, анёлаў зьдзіўленьне; радуйся, узьвелічэньня роду чалавечага.
Радуйся, дзівоснае ўмясьціўшая рай; радуйся, узор райскае набожнасьці.
Радуйся, Дзева, ўзьвялічаная вышэй за анёлаў; радуйся, бязьмежжа міласэрнасьці.
Радуйся, сьвяцілішча нябеснае славы; радуйся, сьвяцільнік таемны.
Радуйся, залатая кадзільніца Арона; радуйся, узор у малітве.
Радуйся, настаўніца набожнасьці ды пакоры; радуйся, больш усіх шчодрая дабрадзейка
Радуйся, Дабрадатная, задуму Стваральніка выкананьня.
Кандак 11
Атачылі людзі Сіён ды абдымаюць яго. Бо вось, абраў Гасподзь Сіён, пажадаў сялібай Сябе, – так сьпяваў Давыд – богаайцец, духам прарочым, праслаўляючы Уладара: Алілуя.
Ікас 11
Давыд – богаайцец сёньня радуецца, бачачы выкананьня прароцтва. Вось гара Сіёну ў Храме, вяршыняй дастае да неба, спавітая ў хмару, бліскаўкамі зьзяючая. Вось жытло Бога паміж людзьмі, Багародзіца Марыя – аточым Яе, верныя – гору выратаваньня, ды засьпяваем Ёй так:
Радуйся, бяздонная крыніца радасьці; радуйся, прарокаў вясельля.
Радуйся, непахісная надзея народу; радуйся, выкананьне веры.
Радуйся, карона Давыда; радуйся, узьвелічэньня роду чалавечага.
Радуйся, брама Боскае міласэрнасьці; радуйся, месца яднаньня.
Радуйся, гара духоўная; радуйся, гара пакоры.
Радуйся, гара асалоды; радуйся, гара асьвячоная.
Радуйся, Дабрадатная, задуму Стваральніка выкананьня.
Кандак 12
Ісаак, народжаны дзівосна зь няплоднае Сары – гэта тое дзіця зароку, гэта дарунак Боскі. Сара, заўсёды Аўрааму пакорная, удастоілася прыняць яго, прыняла і зрабілася маці шматлікіх народаў, сьпіваючых з праведным патрыярхам Богу: Алілуя.
Ікас 12
Гэта сёньня ўсе краіны сьпяваюць, гэта сёньня народы радуюцца, бо пакорная волі Боскае стаіць Юначка чыстая ў Храме. Купіна дзівосная рыхтуецца запалаць полымем Боскасьці, сьвятыняй, асьвячоным Боскім жытлом рыхтуецца зрабіцца. Праз Яе ўсе народы выратуюцца, Яна народзіць Вызваліцеля паланёных, таму, Яе дабраслаўляючы, усе так сьпяваюць:
Радуйся, ніва падрыхтаваная; радуйся, ральля для Насеньня Нябеснага.
Радуйся, Маці, сэрцы людзей рыхтуючая для Выратавальніка; Радуйся, падаючая нам плод ратаваньня.
Радуйся, невад, вылоўліваючы нас з бяздоньня грахоўнага; радуйся, надзея ўсіх грэшнікаў у пакаяньні.
Радуйся, прыстанак у моры бурным; радуйся, сяліба любові.
Радуйся, хваля, патапіўшая беззаконьня; радуйся, каўчэг выратаваньня.
Радуйся, вада ачышчэньня; радуйся, бяздонны сасуд міласэрнасьці
Радуйся, Дабрадатная, задуму Стваральніка выкананьня.
Кандак 13
Маці Ісуса – залаты сасуд зь манаю, дзівосна расквітнеўшае жазло Арона, скрыжаль напісаньня Божага Слова, Храм асьвячоны, прыйшла Ты сёньня да храму Ерусалімскага. А мы, верныя, спадзяваньне на Цябе, Браму Нябесную, маючы, сьпяваем Богу Усявышняму песьню хваленьня: Алілуя.
(Гэты кандак паўтараем тройчы, потым ікас 1 і кандак 1)
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.