Thursday, August 16, 2012

Канон Велікамучаніку й лекару Панцеляймону

Трапар, тон 3

Пакутнік сьвяты і лекар Панцеляймон / умалі міласьцівага Бога, / каб грахоў прабачэньня / падаў Ён душам нашым.

Канон, твор Феафана, тон 2

Песьня 1

Ірмас: Калісьці згубіла ў глыбіні / усё войска фараона цудоўная сіла, / увасобіўшыся ж Слова зьнішчыла шкодны грэх, – / праслаўлены Гасподзь; / бо слаўна Ён праславіўся.
Сьвяты велікамучанік і лекар Панцеляймон, малі Бога аб нас, грэшных
Прыступіўшы старана да Хрыста / ты найперш мёртвага ажывіў, / раней тваёй сьмерці за Хрыста. / Цяпер жа, усядабрашчасны, / мяне, забітага ўражаньням граху, / тваімі малітвамі, о Панцеляймон, ажыві.
Сьвяты велікамучанік і лекар Панцеляймон, малі Бога аб нас, грэшных
Зазьзяў ты, як зорка, / у юнацтве носячы старэчы ды мудры ў Богу розум, / з прыгажосьцю ж цела і набожнасьць душы атрымаўшы, / праслаўленаму Слову зьявіўся ты найпрыгожым.
Сьвяты велікамучанік і лекар Панцеляймон, малі Бога аб нас, грэшных
Памёршы для сьвету / і апрануўшыся, дабрашчасны, у Хрыста, / у купелі хрышчэньня ты зрабіўся прыладай баганоснай, / і жыльлём Духа, / усім служачы ды вылечваючы хваробы
Слава: Здабыўшы Прамудрасьць у сябры сябе, / і яе ў саюзьнікі жыцьця ўзяўшы, / ты, дабрашчасны, быў ушанаваны Ёй ды ўпрыгожаны / вянцом дару мілаты, / зьзяючы сьветласьцю / боскага прасьвятленьня.
Цяпер: Хрыста нарадзіўшы, Усясьвятая ды усімі шанаваная, / Ты нашу прыроду праклятую, / што за беззаконьне аддалена была ад Стваральніка, / дабраслаўленьнем увянчала ды вызваліла ад тленьня. / Таму ўсе мы, верныя, / Цябе радасна праслаўляем.
 

Песьня 3

Ірмас: Расквітнела як лілея пустэльня, Гасподзь, / – паганская бясплодная царква – з прыходам Тваім. / У ёй сэрца мае зацьвердзі.
Сьвяты велікамучанік і лекар Панцеляймон, малі Бога аб нас, грэшных.
Слова Духа пачуўшы, трыдабрашчасны, / быў ты як добрая і плодная зямля, / прыняўшая насеньне каштоўнае, / і нарадзіўшая выратаваньне душ.
Сьвяты велікамучанік і лекар Панцеляймон, малі Бога аб нас, грэшных
Забіў ты пустаслоўя марнага роздуму / – плод уражаньня зьмеям, / і душу ажывіў, баганатхненна адрадзіўшыя, / і цяпер прад Царом усіх стаіш.
Сьвяты велікамучанік і лекар Панцеляймон, малі Бога аб нас, грэшных
Ты адпрэчыў бязбожны загад тыранаў, / і да Хрыста пасьпяшыў, замест усіх зямных дабротаў, Яго атрымаўшы, / і зрабіўся, Багамудры, вялікім купцом.
Слава: Набожнасьць маці сваёй / палюбіў ты, слаўны, / узьненавідзеў мяцежную бязбожнасьць бацькі, / бо, як маючы розум, ты лепшае абраў.
Цяпер: Гасподзь, носячы ўсё тварэньня / боскім узмахам, / на руках Тваіх, Дзева, ляжыць. / Яго цяпер умалі, / каб вызваліў ад бед душы нашы, слаўна апяваючых Цябе.
Гасподзь, памілуй. (3)
Сядальны, тон 4
Доблеснага пакутніка за набожнасьць Хрыстову – Панцеляймона / усхвалім, верныя, добра псальмамі ды гімнамі, і сьпевамі духоўнымі. / Ім самаўладзьдзе нябачнага ворага / сілаю Боскай было пераможана / і вылячэньне хвароб шчодра Госпадам даравана / зь вераю зьдзяйсьняючым Боскае ды годна шанаванае сьвята ягонае.
Слава: Ярмола мудрага словаў / ты, мучанік, паслухаўся / й пакінуў адразу мастацтва зямное, / як мярзотнае, бясьсільнае ды згубнае, / маючы Хрыстовы пакуты – вучэньня жыцьця ў сэрцы тваім, / і сьмяротна хворым здароўе даруючы, Панцеляймон. / Таму маліся аб зьдзяйсьняючых зь любоўю памяць тваю.
Цяпер: Трывогаю запалаў апанаваны, / я, несумленны, старана заклікаю Цябе, Чыстая: / Не пагрэбуй мной, бедным, не дапусьці сьмерці маёй, / Бяздоньне Міласэрнасьці нарадзіўшая! / Бо ні на каго, апрача Цябе, я надзеі не маю, / ды не буду радасьцю і пацехай для ворагаў, спадзяваньне на Цябе маючы, / бо можаш усё, што пажадаеш, / як Маці праўдзівага Бога ўсіх.

Песьня 4

Ірмас: Ты прыйшоў ад Дзевы не як пасланьнік, / не Анёл, але Сам Гасподзь у плоці, / і выратаваў ўсяго мяне, чалавека. / Таму я да Цябе клічу: / “Слава сіле Тваёй, Гасподзь!”
Сьвяты велікамучанік і лекар Панцеляймон, малі Бога аб нас, грэшных
Уражаны любоўю да Уладыкі, / раздаў ты багацьце жабракам, / рыхтуючы сябе да подзьвігу, / які і зьдзейсьніў, / велічныя надзеі прадбачачы.
Сьвяты велікамучанік і лекар Панцеляймон, малі Бога аб нас, грэшных
Ахвяру хваленьня ты Богу прынёс, / сьвятынямі паганскімі адкрыта пагрэбаваўшы, пакутнік, / і перамог ўсю ганарыстасьць нягодных.
Сьвяты велікамучанік і лекар Панцеляймон, малі Бога аб нас, грэшных
Апанаваным няпраўдаю і гневам пераможаным, / ты ім сілу непераможную супрацьпаставіў, велікамучанік, / і, прыгатаваўшыся, перамог / нягоднае самаўладзьдзе.
Слава: Каго трымалі рукі старца Сімеону, / табе, Панцеляймон, словамі старца скіраваў / да Боскага пазнаньня / і да выратаваньня шматлікіх ды вызваленьню.
Цяпер: Юныя дзевы сьпяшаліся ўсьлед Табе, / Цябе, Дзеву юную і Маці сузіраючы. / Бо Ты адзіная невымоўна разам сабрала / і тое й іншае, Боская Нявеста.

Песьня 5

Ірмас: Асьвятленьне ў цемры ляжачых, / выратаваньне надзею згубіўшых, Хрыстос Выратавальнік мой! / Да Табе са сьвітанку імкнуся, Уладар сусьвету, / адукуй мяне зьзяньнем Тваім. / Бо апрача Цябе я іншага Бога не ведаю.
Сьвяты велікамучанік і лекар Панцеляймон, малі Бога аб нас, грэшных
Радасна сьведчаньня змаганьня ты прыняў на сябе, / агароджаны сілай Боскай ды цярпеньнем цьвёрдым, / і пакуты церпячы, з радасьцю сьпяваў: / “Апрача Цябе іншага Бога не ведаю!”
Сьвяты велікамучанік і лекар Панцеляймон, малі Бога аб нас, грэшных
На змаганьня падзьвіжніка выступіў, дабрашчасны, / ты Боскаю сілай перамог / бязбожных нягодную тыранію / і шаленства паганства, / апрануўшыя ў Хрыста, / Судзьдзю і вянчаючага за подзьвігі.
Сьвяты велікамучанік і лекар Панцеляймон, малі Бога аб нас, грэшных
Юнацкі ды цьвёрды супраціў маючы / і веліч душы атрымаўшы, / ты усе пакуты, дабрашчасны, мужна перацярпеў / і ў мужным розуме сваім / мілатою Боскага Крыжа быў умацаваны.
Слава: Адпрэчыў незразумелыя заблукаўшых словы / дзеля нябеснага вучэньня, пакутнік, / і зрабіўся падставаю выратаваньня шматлікіх, / Тваёй дзеяй, Хрыстос, умацованы.
Цяпер: Выслоўя прамудрых і загадкі ўсе, / і прарокаў прадказаньні / ясна Цябе, Праслаўленая, прадказвалі: / што ў дні апошнія Ты будзеш Боскай Маці, / бо іншай, апрача Цябе, Непарочнай, мы не ведаем.

Песьня 6

Ірмас: У бяздоньні грахоўнае знаходзячыся, / бездань неспасьціжную міласэрнасьці Тваёй заклікаю: / ад сьмерці, Божа, выратуй мяне.
Сьвяты велікамучанік і лекар Панцеляймон, малі Бога аб нас, грэшных
Ідалаў непраўдзівых ты адпрэчыў, / і зьнішчыў падман паўстаўшы. / цуды зьдзяйсьняючы дзівосна і выздараўленьні творачы, / багамудры.
Сьвяты велікамучанік і лекар Панцеляймон, малі Бога аб нас, грэшных
Венцаносцам ты зьявіўся цудоўным, / бо праз полымя і ваду ты прайшоў, / і, калі расьцягвалі цябе на коле, / цудоўна зьнішчыў бяздумных.
Слава: Катаў дзёрзкасьць перамогшы, / невыносныя цялесныя мучэньні / ты зь душэўнаю цьвёрдасьцю перацярпеў, / сілай мілаты, Багамудры.
Цяпер: Трымаючы кола зямлі, як Бог, / у Тваіх абдымках, Чыстая, ляжыць, / абмежаваны целам, /Той, Хто па Боскаму вобразу адвечны.
Гасподзь, памілуй. (3)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Кандак, тон 5

Пераймаючы Міласьціваму / і атрымаўшы ад Яго дабрыню вылечваць, / пакутнік і мучанік Хрыста Бога! / Малітвамі тваімі хваробы нашы душэўныя аздараві, / заўсёды адганяючы спакусы ворага / ад заклікаючых: / “Выратуй нас, Гасподзь!”
Ікас: Бяссрэбраніка памяць, выдатнага пакутніка, / вернага лекара, апяём набожна, ды прымем дабрыню, праваслаўныя. / Асабліва ж апаганіўшыя, як і я, храмы свае, / бо душам, як целам, упадабаныя, ён вылячэньне падае. / Паспрабуем ж, верныя браты, / у сэрцах нашых мець моц ягоную, / што вызваляе ад спакусы тых, хто сьпявае няспынна: / “Выратуй нас, Гасподзь”

Песьня 7

Ірмас: Калі ідалу залатому ўсе служылі, / тры Тваіх юнага адпрэчылі бязбожны загад. / Нават у полымя кінутыя, але расой акропленыя, сьпявалі: / “Дабраслаўлёны Ты, Божа бацькоў нашых!”
Сьвяты велікамучанік і лекар Панцеляймон, малі Бога аб нас, грэшных
Законна жывучы і ворага перамогшы, / прыстанкам ціхім у бурным моры для плаваючых зрабіўся ты, слаўны, / сьвятлом жа тым, хто ў цемры жыцьця знаходзіцца, / якіх ты сьпяваць навучыў: / “Дабраслаўлёны Ты, Божа бацькоў нашых!”
Сьвяты велікамучанік і лекар Панцеляймон, малі Бога аб нас, грэшных
Дабрашчасны ты, прыгожа цяпер, табе дабрашчасны, / прыняўшаму найбагатую і добрую надзею сваю, / прызначаную тым, хто сьпявае зь верай Госпаду: / “Дабраслаўлёны Ты, Божа бацькоў нашых!”
Слава: Душы сьвятых, і хары праведных, / і палкі бясплотных Анёлаў прынялі цябе ў хор свой. / Бо мячом уражаны ў галаву, / ты сьпяваеш радасна, дабрашчасны: / “Дабраслаўлёны Ты, Божа бацькоў нашых!”
Цяпер: Меч, раней нас ад дрэва жыцьця адсекшы, / цяпер назад павяртаецца, адчыняючы ўваход / адзначаны крывёй, што з рэбраў Сына Твайго пралілася, Усячыстая. / Дабраслаўлёная Ты, Бога ў плоці Нарадзіўшая!

Песьня 8

Ірмас: У печ палымяную, / да юнакоў юдэйскіх сышоўшага, / і полымя на расу перамяніўшага Бога, / апявайце, усе стварэньні, як Госпада / і ўздымайце ва ўсе стагодзьдзі.
Сьвяты велікамучанік і лекар Панцеляймон, малі Бога аб нас, грэшных
Майстэрскія твае, дабрашчасны, дараваньне / вылечвае душэўную блізарукасьць твайго бацькі, / і падае сьвятло зь вераю прыходзячым, / і да Выратавальніку Хрысту прыводзіць.
Сьвяты велікамучанік і лекар Панцеляймон, малі Бога аб нас, грэшных
За Хрыста забіты, / ты да вечнага жыцьця перайшоў, / і Богам пакліканым выявіўся, багамудры, / боскім іменем Хрыста быў увенчаны / і ўзносіш Хрыста ва ўсе стагодзьдзі.
Слава: Красамоўнае і майстэрскае / мудрацоў пустаслоўе адпрэчыўшы, / ты пакліканьнем Хрыста / хваробы запалаў адсякаеш, / вылечваеш уздымаючых Хрыста ва ўсе стагодзьдзі.
Цяпер: Крыніца і зьзяньне Несьмяротнасьці / мы ведаем Цябе, Багародзіца, / як Нарадзіўшую Слова Адвечнага Айца, / вызваляючага ад сьмерці ўсіх, / уздымаючых Яго ва ўсе стагодзьдзі.

Песьня 9

Ірмас: Адвечнага Айца Сын, Бог і Гасподзь, / увасобіўшыся ад Дзевы, нам зьявіўся / асьвяціць сядзячых у цемры, сабраць раскіданых. / Таму мы ўсе апетую Багародзіцу ўзьвялічваем.
Сьвяты велікамучанік і лекар Панцеляймон, малі Бога аб нас, грэшных
Перасяліўся ты, радуючыся, / да мяжы ўсіх імкненьняў, / дзе пасяліўшыся, дабрашчасны, / сапраўды ўдастоіўся канец добры атрымаць, / зь Уладаром сваім знаходзіўся на вякі бясконцыя.
Сьвяты велікамучанік і лекар Панцеляймон, малі Бога аб нас, грэшных
Жаданага дасягнуў ты / і выкананьня тваёй любові. / Яшчэ капала кроў, за Хрыста пралітая, / і дзеля Яго пралітая, дабрашчасны, / як ты ўжо радуючыся, прыняў ад Яго / вянец за твае змаганьне.
Сьвяты велікамучанік і лекар Панцеляймон, малі Бога аб нас, грэшных
Пашчы львоў і зьвяроў адкрытыя вусны, / як ў старажытнасьці Данііл, ты скарыў, / бо доблесьць мучанікаў шанаваць / умее і прырода неразумных. / Таму мы цябе, праслаўлены, сабраўшыся праслаўляем.
Слава: Шчодра мілату падае табе Хрыстос, / вылячэньня скарб нам даруючы, / і цябе, Усяміласьцівым называе, / усякаму патрабуючаму падаючы / і ціхі прыстанак, і заступніка, і абаронцу.
Цяпе:  Ты – як руно, Усячыстая, / Дождж нябесны, ва ўлоньні зачаўшы, нам нарадзіла, / ежу несьмяротнасьці падаючы апяваючым Яго, як Бога / і Цябе, Усяхвальную, Багародзіцай абвяшчаючым.

Сьвяцільны

Міласьцівую душу тваю бачачы, / Панцеляймонам Бог цябе назваў, / бо ты, сьвяты, бясплатна патрабуючым здароўя падаеш, / жорсткасьць катаў сваім цярпеньнем перамогшы.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзіцу сьпевамі няспыннымі набожна апяём, сьпяваючы: / “Радуйся, гара сьвятая; / радуйся пасад палымяны Цара ўсіх; / радуйся, пахвала Анёлаў і слава сьвятых!”

Малітва сьвятому велікамучаніку Панцеляймону

О вялікі Хрыстовы сьвяты і прыслаўны лекар, велікамучанік Панцеляймон! Душою на Нябёсах каля Пасаду Божага стоячы і ад траістай Ягонай славай асалоду прымаючы, целам жа і тварам сьвятым на зямлі ў Боскіх храмах спачываючы і дадзенаю цябе звыш мілатой розныя цуды падаючы! Паглядзі міласьцівым позіркам тваім на людзей, стоячых перад сьвятой іконай тваёй, і просячых у цябе лекарскай дапамогі і абароны. Узьнясі да Госпада Бога нашага твае малітвы і выпрасі душам нашым прабачэньня грахоў. Бо мы праз беззаконьня нашы не маем адвагі вочы нашы ўзьняць да вышыні нябеснае, і ўзьняць голас маленьня да Ягонай у Боскасьці непрыступнае славе, зь сэрцам скрышаным і духам пакорныя цябе, малітоўніка міласьцівага да Ўладара за нас, грэшных, заклікаем, бо ты прыняў ад Яго мілату хваробы адганяць і запалы вылечваць. І вось, мы цябе просім, не пагрэбуй намі, нягоднымі, молячымі цябе і патрабуючымі тваёй дапамогі! Будзь нам ў скрусе суцяшэньнем, пакутнікам у хваробах цяжкіх – лекарам, бядотным – хуткім абаронцам, вачам хворых – зроку падаўцам, немаўлятам і дзецям – у патрэбе руплівым заступнікам і лекарам. Выпрасі ўсім усё, што карысна для выратаваньня, каб малітвамі тваімі да Госпада Бога дабрыню і міласьць атрымаўшыя, мы праславілі ўсіх дабротаў Крыніцу і дарункаў Падаўцу Бога, Адзінага ў Тройцы Сьвятой праслаўленага, Айца і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.  

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.