Sunday, July 1, 2012

Прападобны Лявонцій, кананарх Кіева – Пячорскі

Памяць 18 чэрвеня / 1 ліпеня
Прападобны Лявонцій, кананарх Кіева – Пячорскі зьдзейсьніў свой манаскі подзьвіг у далёкім XIV ст. Ён яшчэ ў юнацкія гады паступіў у Кіева – Пячорскі манастыр, дзе неўзабаве прыняў пострыг. Ад дзяцінства Лявонцій меў цудоўны голас і, пасьля таго як навучыўся чытаньню ды пісаньню, выконваў абавязкі кананарха. Прападобны Лявонцій адышоў да Госпада маладым і за самаадданы подзьвіг выратаваньня быў праслаўлены Госпадам дарам цудатворца. Мошчы сьвятога падзьвіжніка спачываюць у Далёкіх Пячорах.
 


Кандак прападобнага Лявонція, кананарха Кіева – Пячорскага, у Далёкіх Пячорах спачываючага, тон 1
Послух кананарха выконваючы, годны кананарх Лявонцій, / і сьпевам царкоўным кіруючы ў царкве, / зрабіўся ты сапраўды падобны Анёлам, / апяваючым Бога ў Нябёсах, / іх жыцьцю пераймаў на зямлі, і, зь імі зараз радуючыся, / маліся за нас, любоўна праслаўляючых цябе.

Трапар прападобнага Лявонція юнака, кананарха Кіева – Пячорскага, у Далёкіх Пячорах спачываючага, тон 3
Годны кананарх Лявонцій, / кіраўніком хору быўшы ў царкве / і ў статуце манаскім празьзяўшы сьветла, / малі Хрыста Бога, / каб прабачэньня грахоў / падаў душам нашым.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.