Tuesday, May 29, 2012

ЯК РАЗМАЎЛЯЮЦЬ "СЬВЯДОМЫЯ БЕЛАРУСКІЯ КАТАЛІКІ":

‎"Беларускіх словаў каталікам відавочна нехапае, лаціну не вывучалі, а полькі пан панскае мове навучыў". кс. Адам Станкевіч

Частка беларускіх каталікоў, якія называюць сябе "сьвядомымі беларусамі" упарта сьцьверджуюць, што "толькі Касьцёл змагаецца за беларускасьць". Сёньня мы маем магчымасьць прывесьць прыклад мовы аднаго "сьвядомага беларускага каталіка". Мы не выпадкова вынесьлі ў эпіграф словы Вялікага Беларуса - кс. Адама Станкевіча. Напісаныя ў далёкім 1936 годзе, яны, як бачна, не згубілі сваёй актуальнасьці і сёньня. Можа таму Каталіцкі Касьцёл у Беларусі так упарта змагаецца са ўсімі спробамі кананізацыі беларускага каталіцкага сьвятара


Менская Вандэя. V Пампэйская Навэна і чэрвеньскія Св. Імшы за Айчызну.


http://nicolaev.livejournal.com/1812961.html



V Пампэйская Навэна штодзённага разважання цэлага Ружанцу ў адзінай інтэнцыі nawiartańnia Narodu Biełaruskaha i wyzwaleńnia Biełarusi ad usialakaha duchoŭnaha i maralnaha zła распачнецца — ласкаю Божай і з наноў атрыманага багаславення а. Пятра Рудкоўскага OP для кожнага з удзельнікаў — адразу па ІV ПН, без перапынку — 16.06.12. (Biezzahannaje Serca NPM) і падоўжыцца праз 54 дні да 08.08.12. (Św. Daminik OP, siabar, ulubiony syn i dawieranaja asoba Karalewy Św. Rużanca, zakładalnik Zakonu Rużancowaha (Ordo Prædicatorum), patron Pampejskaje Naweny). Запрашаем рыцараў-дабраахвотнікаў да Круцыяты Пакуты за Айчызну. Хто адчувае пакліканне выйсці да гэнае бітвы, калі ласка, скант...актуйцеся са мною ў камэнтах ці прыватным чынам (дзеля каардынацыі высілкаў). Так, чын ня лёккі, але і не такі цяжкі, як мае падацца з першага погляду. "Ня бойцеся!".

02.06.12. (1 subota miesiacu Najświaciejszaha Serca Jezusa) а 18:30 гадзіне ў менскай Арцыкатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі мае адбыцца беларускамоўная Св. Імша і Эўхарыстыя ў інтэнцыі ŭraczystaha pryświaczeńnia naszaha narodu i krajiny Biezzahannamu Sercu Najświaciejszaj Panny Maryji, nawiartańnia Narodu Biełaruskaha i wyzwaleńnia Biełarusi ad usialakaha duchoŭnaha i maralnaha zła. У той жа інтэнцыі мае скласці публічную ахвяру кс. Сяргей Сурыновіч (за што Пан Бог хай яму аддзячыць) у касцёле Божага Провіду ў Слабодцы — ў свята Беззаганнага Сэрца НПМ, суботу 16.06.12. а 20:00 гадзіне. Запрашаем чытачоў да ўдзелу фізычнага, падтрымкі душэўнай і лучнасці ў духу.



No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.