Кандак 1
Усяслаўны Ваявода, Творца нябёсаў і зямлі! Пераможцы сьмерці ўсяхвальны сьпеў прыносім, як пасьля усясьветлага Ўваскрашэньня Твайго з мёртвых на нябёсы з славай узьнёсься і ў усячыстае плоці Тваёй побач Бога і Айца сеў, ды і нашу паўшую сутнасьць узьняў з Сабой, і ад грахоў, і ад вечнае сьмерці вызваліў назаўсёды. Мы ж Боскае Твае Ўзьнясеньня сьвяткуючы, з вучнямі Тваімі ад сэрца Табе сьпяваем: Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слуг Тваіх.
Ікас 1
Ахангелаў і Анёлаў сутнасьці супрацьстаяць Табе, Уладар усіх, на Эляонцкае гары з жахам бачыўшыя Табе на вышыню нябесную ўзьнёсься плоцьцю, і ўсяславячы ўсявялікае чалавекалюбства Твае, сьпявалі Табе так:
Ісус, Уладар Славы, узьнясіся на нябёсы пры ўскліках голасу трубнага.
Ісус, Уладар Сілаў, узьняўся на херувімах і ўзьляці на крылах паветра.
Ісус, Адвечны Гасподзь, дай голасу Свайму голас моцы, ды трымціць цяпер уся зямля.
Ісус, Усявышэйшае Сьвятло, выяві Моц Тваю на воблаках, і вагонь ад Твару Твайго ды ўзгарыцца.
Ісус, Збаўца чалавецтва, гатовы на нябёсах Пасад Твой і Царству Твайму ды ня будзе канца.
Ісус, Творца нябёсаў і зямлі, сядзі побач Айца Твайго, ды будзе Бог усяляк ва ўсіх.
Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слуг Тваіх.
Кандак 2
Бачылі Апосталы Табе з мёртвых уваскрэслага, Уладар Гасподзь, калі ў днях чатырохдзесятніцы выявіў Сябе ім, апавядаючы аб таямніцах Уладарства Боскага, і прыняўшыя ад Цябе запавет з Ерусаліму не зыходзіць, але чакаць абяцанага Табой, калі апрануцца ў моц вышэйшую, сышоўшыся ўсе на малітву сьпяваць Табе адзінымі вуснамі і адзіным сэрцам: Алілуя.
Ікас 2
Розум Боскага бачаньня адчыняючы, Усядобры Ісусе, вывеў вучняў Тваіх да Віфаніі й ўзьвёў іх на гару Елеанскую, пачаўшы да вялікай таямніцы Твайго Ўзьнясеньня на нябёсы рыхтаваць, кажучы: Набліжаецца, о сябры Мае, узьнясеньня час, бо навучыцеся ўсім мовам, каб слова Мае несьці ўсяму сусьвету, хрост зьдзяйсьняючы ва імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа. Тыя ж, яшчэ па зямному думаючыя, пыталі: не ў гэты лі год зробіш Царства Ізраілю. У адказ мовіў Ты ім: “ня здольны зразумець час і год, якія Айцец трымае ў сваёй уладзе”, ды ўсе гатовыя будуць сустрэць Свайго Жаніха Нябеснага, сьпяваючы:
Ісус, Пастыр Добры, не адыходзь ніколі ад нас, але будзь з намі няспынна.
Ісус, Настаўнік Добры, Сьвятога Суцяшальніка Духа дашлі нам, ды будзе з намі няспынна.
Ісус, Асьветнік наш, асьвяці душы нашы Тваім да Нябеснага Айца Ўзьнясеньнем.
Ісус, Збаўца наш, выратуй нас ад зьнямогласьці душэўнай і бураў жыцьцёвых Тваёй абаронай.
Ісус, Настаўнік наш, словам вуснаў Тваіх асьвету падай дзеля Табе служэньня.
Ісус, Дапамога наша, Духам Тваім Сьвятым узгадай нам Твае Запаветы.
Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слугаў Тваіх.
Кандак 3
Сілай вышэйшае Апосталаў абдараваць жадаючы, Ісус, калі на гары Елеанейскае абяцаў ім Духа Сьвятога зыход. Ты загадаў ім, каб сьведкамі Тваімі былі ў Ерусаліме і ва ўсёй Юдэі, і нават да краю зямнога, кажучы: Прыйдзіце і пабачце браму Маю, падрыхтуйце прыход Мой і шлях дайце людзям Маім і камяні з яго раскідайце, моўце Запавет Мой усімі мовамі, каб усе верныя засьпявалі з вамі: Алілуя.
Ікас 3
Маючы міласэрнасьці бяздоньня, Усясалодкі Ісус, вучням Тваім і жанчынам, што Табе пераймалі і найперш Нарадзіўшай Цябе Маці, радасьці незьлічонай падаў ў Твае Ўзьнясеньня, калі ўжо адыходзячы ад іх, раскінуў рукі Твае і дабраславіў, кажучы: “Гэта Я з вамі ёсьць ва ўсе дні да канца века”, тыя ж, жахам напоўненыя, усяславілі Тваю міласэрнасьць, сьпяваючы:
Ісус, міласьці Падаўца, памілаваць род чалавечы на Елеан прыйшоўшы.
Ісус, скарбутных Суцяшэньня, сяброў Тваіх, што з Табой знаходзіліся, суцешыў адыходзячы.
Ісус, Надзея безнадзейных, Тваім дабраславеньням пры адыходзе на нябёсы нас ад скрухі захаваўшы.
Ісус, Прытулак безпрытульных, Тваім Узьнясеньнем ўзьнясеньне да Айца Нябеснага і нам падарыўшы.
Ісус, Суцяшальнік Добры, Суцяшальніка Іншага ад Айца прыслаць нам абяцаўшы.
Ісус, Пастыр ягнятам Вялікі, Твайму вернаму статку рассыпацца не дазволіўшы .
Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слуг Тваіх.
Кандак 4
Буру непаразуменьня і скрухі шматлікія маючы, Апосталы рыданьням сьлёзным напоўніліся, калі пабачылі Табе, Хрыстос, на воблаках узьнятага і плачучы мовілі: Уладыка, як цяпер пакідаеш слуг Тваіх, іх жа ў міласэрнасьці Тваёй палюбіў, куды крочыш, рукамі трымаючы канцы? Мы ж пакінуўшы ўсё, за Табой Богам пайшлі, радуючыся, маючы надзею на вякі вякоў з Табой перабываць. Не пакідай нас нямоглых, як абяцаў, не адыходзь ад нас Пастыр наш Добры, але дашлі нам Усясьвятога Духа Твайго, навучаць, адукоўваць і асьвячаць душы нашы, ды ўсяўдзячна засьпяваем Табе: Алілуя.
Ікас 4
Чуўшы рыданьня вучняў Тваіх, Уладыка Гасподзь, што ў скрухі ад разьвітаньня знаходзіліся, Ты усядасканалае дабраславеньня даў сябрам Тваім, кажучы: Не рыдайце любасныя, і скруху адпрэчце, карысна вам гэта, бо Я іду да Айца Майго, а калі не пайду, Суцяшальнік не прыйдзе. Дзеля вас з нябёсаў сышоў і дзеля вас узношуся на нябёсы прыгатаваць месца вам, бо не пакіну ягнятак Маіх, якіх сабраў, не забуду іх любасных. Тыя ж гэтымі Боскімі словамі суцяшаліся, з замілаваньням засьпявалі Табе:
Ісус Усядобры, скруху і сьлёзы нашы на радасьць пераўтварыўшы, не пазбаў нас і вечнай радасьці ва Ўладарстве Тваім
Ісус Усяшчодры, радасьцю напоўніўшы нас у Тваім Узьнясеньні, захавай дух наш у вечнай радасьці і ў вандроўцы зямной.
Ісус, як добрая птушка сабраўшы птушаняты сваіх, не дай нам па палеткам сусьвету гэтага разлучыцца.
Ісус, саюзам любові нас на Вячэры злучыўшы, не дай нам па справе злога, як зярняты пшаніцы разьвеяцца.
Ісус, сусьвет Твой нам у спадчыну пакінуўшы, захавай нас у аднадумнасьці і любові Тваёй.
Ісус, прыстанкаў шмат у раю падрыхтаваўшы, пакінь нам месца ў Нябесным Доме Тваім.
Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слугаў Тваіх.
Кандак 5
Боскія аблокі усясьветлыя хутка паднялі Табе, Жыцьцядаўца Гасподзь, вучні бачылі, калі адыходзіў ад іх, дабраславіў усіх, і так з славай вялікай, як на крылах херувімскіх насімы, таямнічае ўзьнясеньня Твае да Айца Твайго зьдзейсьніў на нябёсы, якое раней немагчыма было праз нячысьцікаў паднябесных і праз князёў улады паветранай, цяпер жа ў нетры Цябе прынялі, ды ад усяго тварэньня бачнага і нябачнага пачуеш Анёльскі сьпеў: Алілуя.
Ікас 5
Бачыўшы ўсяслаўнае Твае ў плоці да нябёсаў Узьнясеньня, Уладара ўсіх, чыны Анёльскія, жахнуліся і мовілі сілам горным: Адчыніце браму вечную, бо крочыць Уладар Славы, адчыніце нябёсы і вы нябёсы нябёсаў, прыміце Госпада сілаў і пакланіцеся Яму, сьпяваючы:
Ісус, Славы Айца зьзяньня, асьвяці нас сьвятлом Твару Твайго.
Ісус, горных умоў зьзяньне, асьвяці нас у ранішнія дні Ўладарства Твайго.
Ісус, прыйшоўшы яўна ў агні і буры моцнай, разумныя Твае нябёсы з вышыні пакліч.
Ісус, Вялікі й Пахвалены моцны на гары Тваёй Сьвятой, праўду Тваю да нябёсаў уздымі.
Ісус, павялічыўшы на нябёсах літасьць Тваю, выяві славу Тваю па ўсёй зямлі.
Ісус, ўзьнёсшыся на нябёсы нябёсаў на ўсходзе, на вякі вякоў Слова Твае ды перабывае ў нябёсах
Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слуг Тваіх.
Кандак 6
Прапаведнікі Боскай Славы, кіруючыя чыны Анёльскія, бачыўшы на вышыні нябеснай Госпада, Пасады, шматвокія Херувімы і шасьцікрылыя Серафімы, адчыніўшыя разам усе вышыні нябесныя, сустракаючы Табе, Усіх Уладара, і бачачы Табе ўзьнесшагася ў плоці, адзін аднаму зьдзіўлена мовілі: Хто Гэта, прыйшоўшы з Эдэму, Дзяржаўны і Моцны ў бітве? Хто Гэта, прыйшоўшы з Васору, бо ёсьць у плоці? Чаму чырвоныя рызы Ягоныя, што намоклі ад крыві, чаму вянец цярновы носіць? Гэта ёсьць сапраўды Ўладар Славы, Агнец Боскі дзеля выратаваньня сусьвету ахвярованы і ўваскрэслы, у плоці цяпер крочыць каб сесьці разам з Айцом, Яму ж праўдзіва сьпяваць будзем: Алілуя.
Ікас 6
Зазьзяўшы Боскаю славай, Ісус, калі сутнасьць чалавечую, у якую ўвасобіўся, літасьціва ўзьнёс і побач з Айцом пасадзіў і абагавіў яе. Тым жа нябесныя бесьцялесная чыны цалкам зьдзівіліся, і жахнуліся з трымценьнем, Твае чалавекалюбства ў усяславе ўздымаючы. З імі і мы, зямныя, Тваю дзеля нас міласэрнасьць і ад нас на нябёсы Ўзьнясеньня ўсяславячы, молімся сьпяваючы:
Ісус, струмень жыцьця, Тваім на нябёсы Ўзьнясеньнем нам вандроўнікам зямным шлях да жыцьця вечнага ў Вышэйшы Ерусалім паказаў.
Ісус, міласьці бяздоньня, Тваім побач Айца сядзеньням нашу цялесную сутнасьць абагавіўшы.
Ісус, узяўшы на плечы грэшную сутнасьць нашу, вазьмі на Сябе і мае грахі цяжкія.
Ісус, узьнёсшыся Плоцьцю да Бесьцялеснага Айца, ўздымі да гары мае думкі да бяздоньня ўпаўшыя.
Ісус, ад зямлі сілай Бога і Айца на нябёсы ўзьнёсшыся, падай мне праўду да часткі выратаваных ягнятаў далучыцца.
Ісус, ад Сіёну добрабачаньня прыгажосьці Тваёй выяві, зрабі мяне годным прычасьнікаў вечнай асалоды Тваёй перабываць.
Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слуг Тваіх.
Кандак 7
Жадаючы ўзьнесьці і ўсяславіць паўшую праз Адама сутнасьць чалавечую, Ты, як другі Адам, узышоў на вышыні нябесныя, заняў Пасад Твой на вякі вякоў, і сеў каля Бога і Айца, Боскасьцю Тваёй не пакідаўшы Айца нетраў. Прыйдзіце, каб пацярпеўшаму дзеля нас і ўзышоўшаму да Айца Ісусу паклонімся, аддамо вялікую пашану Яму, і засьпяваем ад глыбіні душэўнай: Алілуя.
Ікас 7
Новае і чыстае жыхарства распачаў Ты, Гасподзь, калі з Плоцьцю Тваёй узышоў на нябёсы, ды пастарэўшы праз шматлікія грахі сусьвет абнавіўшы паўстаньням Тваім і на нябёсы Ўзьнясеньнем, паказаў нам праўдзіва, як Боскі Павал мовіць, якое жыхарства наша ёсьць на нябёсах. Дзеля гэтага зямной сусьвет адштурхнём, розум на нябёсы ўзьняўшы, і засьпяваем Табе так:
Ісус, з Анёламі нябеснымі Боскасьцю Сваёй на нябёсы ўзышоўшы нас дзеля нябеснага жыцьця быць годнымі клікай.
Ісус, з чалавечай Плоцьцю, Сваім з зямлі ўзьнясеньнем нас ад злых запалаў зямных адмаўляцца навучыўшы.
Ісус, адшукаць прыйшоўшы згубленае ягня, да ня заблукаўшых Тваіх ягнятаў уздымі нас на нябёсы
Ісус, сышоўшы аб’яднаць розныя сутнасьці, як на зямлі зьяднай нябеснымі ў Вышэйшага Айца
Ісус, у аблоках лёгкіх узышоўшы на нябёсы, зрабі нас годнымі, зямлю пакінуўшы, праўдзіва глядзець на браму нябесную.
Ісус, сядзі ў усяславе на пасадзе Боскім, дай нам, адчыніўшы вочы нашы, праз Запавет разумець цуды Твае.
Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слуг Тваіх.
Кандак 8
Невымоўна і дзіўна Твае Ўваскрашэньня, дзівосна і жахліва Твае, Жыцьцядаўчы Хрыстос, з гары сьвятой Боскае Ўзьнясеньня, невымоўнае і вышэй за розум Твае побач з Айцом у Плоці сядзеньня, аб ім жа Давыд духам мовіў: “Мовіць Гасподзь Госпаду Майму: сядай каля Мяне, праўдзіва пакладу ворагаў Тваім пад ногі Табе”. Праз гэта ўсе сілы нябесныя, бачыўшы Тваё на нябёсы ўзыходжаньня, праўдзіва скарыўшыя Табе, сьпяваюць анёльскімі мовамі песьню Херувімскую: Алілуя.
Ікас 8
Цалкам быў у Славе, Усясалодкі Ісус, калі выявіў волю дзеля нас узьнесьціся ў славе на нябёсы і сесьці каля Бога і Айца, але і зямных ніколі не пакідаючы, перабываеш недаступна ў Царкве і мовіш любячым Цябе: “Я ёсьць з вамі і ніколі вас не пакіну”. Гэта міласэрнае абяцаньня Твае ведаючы і захоўваючы ў сэрцы, з любоўю сьпяваем Табе так:
Ісус, усялякую ўладу на нябёсах і на зямлі пасьля Ўзьнясеньня Твайго прыняўшы, прымі нас ў вечную Тваю спадчыну.
Ісус, усялякай радасьці вучні Твае дзеяй Сьвятога Духа напоўніліся, напоўні і нас Той мілаты атрыманьнем.
Ісус, прыкланіўшы сыходжаньнем нябёсы, прыклані прад веліччу усяславы Тваёй гонар мой да зямлі.
Ісус, прыўзьнесшы Ўзьнясеньнем Тваім усі тварэньня, узьнясі да гары душу маю, каб апяваць з Анёламі Тваю Сьвятасьць.
Ісус, Боскае Слова, Словам Тваім нябёсы зацьвердзіўшы, замацуй у сэрцы маім словы Твае, як ды не зграшу Табе.
Ісус, Сын Айца, духам вуснаў Тваіх усю моц Тваю з нябёсаў выявіўшы, абнаві Дух праўдзівы ў сутнасьці маёй, каб не апаганіў сябе.
Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слуг Тваіх.
Кандак 9
Усю чалавечую сутнасьць упаўшую, да бяздоньня унурыўшыся і праз грахі спарахнелую, узяў на плечы Свае, Уладыка Гасподзь, нанава стварыўшы Сабой, і вышэй усялякага пачатку і ўлады ўзьняў сёньня і да Бога і Айца прывёў, і з Сабой пасадзіў на Пасадзе Нябесным, ды і асьвяціў, і праславіў, і абагавіў. Бесьцялесныя ж, дзівуючыся, мовілі: Хто Гэты Прыгожы Муж, але не Чалавек дакладна, але разам Бог і Чалавек, Яму ж сьпяваем праўдзіва: Алілуя.
Ікас 9
Бачыўшы Боскасьць, вучні Твае, Збаўца, Твайму ўсяслаўнаму Ўзьнясеньню дзівуючыся, на нябёсы глядзелі, у скрухе перабывалі, Табе ўзышоўшага чакаючы, і два Анёла ўсталі прад імі ў вопратцы белай, і мовілі ім у суцяшэньня: “Мужы Галілейскія, чаго стаіце, гледзячы ў нябёсы? Гэты Ісус, узышоў ад вас у нябёсы, таксама прыйдзе, такім жа вобразам як і бачылі Яго ўзыходзячага на нябёсы.” Гэтае анёльскае дабравесьце аб Другім Прыходзе Тваім, Гасподзь, вучні Твае пачуўшы, радасным трымценьнем напоўніліся, з імі і мы радасна засьпяваем Табе так:
Ісус, Узышоў ад нас у ўсёй славе Тваёй, прыдзі хутка з Анёламі Тваімі сьвятымі.
Ісус, маеш яшчэ прыйсьці рабіць суд правы, прыдзі ў славе ў сьвеце сьвятых Тваіх.
Ісус, усявялікі і ўсяжахлівы дзеля ўсіх навокал, памілуй і абарані тады ўсіх верных сусьвету.
Ісус, усяслаўны ў Радзе Сьвятых Тваіх, Сам нас услаў ва Ўладарстве Тваім на нябёсах.
Ісус, узышоўшы на нябёсы Плоцьцю, пажадай правесьці душу па шляхам паветраным і пабачыць Цябе.
Ісус, Узышоўшы на воблаках нябесных, зрабі нас годнымі з радасьцю і пакорай у апошні дзень на воблаках пабачыць Цябе.
Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слуг Тваіх.
Кандак 10
Выратаваць жадаючы знаходзячыхся з Табой вучняў, Хрыстос Збаўца, і ўсіх веруючых у Табе праз словы іх, і за Табой рушыўшых, узышоў на нябёсы, каб падрыхтаваць месца ім, бо ў доме Айца Твайго месца шмат, як сам мовіў: “Яшчэ падрыхтую месца вам, яшчэ прыйду і вазьму вас да Сябе, дзе перабываю Я, і вы там будзеце”. Праз гэта дай і нам, Гасподзь, пасьля сьмерці ўзьнясеньня ў хорам нерукатворны, вечны на нябёсах, зроблены не з дрэва, альбо сена, альбо расьлінаў, альбо каменьня цялесных спраў нашых, што ў вагню не вытрымаюць, але ад каменьня усякаштоўных на Тваім падмурку пабудованы, праз гэта будзем Цябе праўдзіва славіць і сьпяваць: Алілуя.
Ікас 10
Уладар Адвечны, Ісус Хрыстос, ня нябёсы ўзышоўшы ў Уячыстае Тваёй Плоці і ўсіх нас у нябесную нашу Айчыну паклікаўшы, уздымі нас, упаўшых праз злыя сьвецкія запалы і думкі плоці, да вышыні нябеснай і падай нам яшчэ ў зямным жыцьці плоцьцю нашай чыстай сьведчаньнем нябеснага жыцьця прычасьціцца і праўдзіва спажываць у таямніцы Боскай Еўхарысьціі нябесную ежу, ды ад чыстага сэрца і духа праўдзівага засьпяваем Табе:
Ісус, Вялікі Архірэй будучых дабротаў, у Ўзьнясеньні Сваім узышоўшы на нябёсы Плоцьцю і ўвайшоўшы ў няствораны хорам, але ў самі нябёсы, ды стаіш ад нас прад Тварам Боскім.
Ісус, Архітэктар Нябесны, хорам няствораны на нябёсах пабудаваўшы і адзіны ўвайшоўшы ў Сьвятая Сьвятых да Айца з Сваёй Крывёю, ды вечнае збаўленьне зьдзейсьніўшы.
Ісус, Бязгрэшны Агнец Боскі, адзіны за грахі сусьвету ахвяраваны, “каб узяць грахі шматлікіх”, узьнясі да пасаду Боскага мае у грахах каяньня.
Ісус, Новага Запавету Творца, адзіны на нябёсы да Айца ўзышоўшы, каб адчыніць шлях у Нябесны Хорам, прымі каяньня ў грахах маіх.
Ісус, Усяўлюблёны Жаніх наш, Сьвятлом зьзяючы Хорам на нябёсах падрыхтаваўшы, падрыхтуй там месца Табе Адзінаму служыць пажадаўшаму.
Ісус, Добры Пастыр Тваіх ягнятаў, нябесныя пашы ў раю Твайму статку вырасьціўшы, падаруй нам вянцы, Табе Адзінаму пераймаць вырашыўшым.
Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слуг Тваіх.
Кандак 11
Сьпеў замілаваньня прыносіць Боскаму Твайму Ўзьнясеньню, Слова, нарадзіўшыя Табе Усячыстая Маці Твая. Бо ў часе пакут Тваіх, Яна больш за ўсіх спачувала Табе, праз гэта даў годна Ёй у славе Плоці Тваёй шматлікімі насалодзіцца радасьцямі, і з гэтай радасьцю вялікай сышоўшы з Елеанскае гары з апосталамі, і павярнуўшыся ў Ерусалім і ўвайшоўшы ў дом, разам з ўсімі Апосталамі, пачалі агульную малітву, у маленьні і посьце апосталы з жанчынамі й Марыяй Маці Ісуса, і з братамі Яго, чакаючы Зыходу Сьвятога Духа, ушаноўваючы і дабраслаўляючы Бога, і сьпяваючы Яму: Алілуя.
Ікас 11
Сьвет вечны і нязгасны зазьзяў усяму сусьвету з Сьвятой гары Елеанскай, бо на ёй стаялі ўсячыстыя ногі Твае, Хрыстос Збаўца, калі ўзышоў з славай на нябёсы, прыйшоўшы на нябёсы Плоцьцю, Ты адчыніў браму нябесную, падзеньнем Адама зачыненую, і Сам гэты Шлях, Праўда і Жыцьцё, адчыніў дзеля ўсіх у хорам Айца Твайго Нябеснага, як і праказаў Тваім вучням, кажучы: “Адсюль пабачыце нябёсы адчыненыя і Анёлаў Боскіх узыходзячых і зыходзячых над Сынам Чалавечым”. Праз гэта ведаючыя шлях Твой, які праўдзіва прывядзе да Айца, толькі праз Цябе, сьпяваем Табе праўдзіва:
Ісус, на воблаках сьвету ўзышоўшы да Айца, згаслы сьвяцільнік душы маёй запалі.
Ісус, у сьвятле сьвятых Тваіх узышоўшы ў вышыні, жыватворчы вагонь Твой у сэрцы маім запалі.
Ісус, ярчэй за Сонца Зазьзяўшы на вышынях нябесных ва Ўзьнясеньні Тваім, цеплынёй Духа Твайго лёд душы маёй расчыні.
Ісус, Сьвет ад Сьвятла Боскасьці Тваёй зазьзяўшы сусьвету ад Айца, сьвятлом словаў Тваіх у ночы граху нас сьпячых асьвяці.
Ісус, Сонца Праўды, маючы ад краю нябёсаў Узыход Твой і Грамніцы Твае - нават да краю нябёсаў, на ўсю зямлю вяшчаньня Твае абвяшчай нам заўсёды.
Ісус, Сьвятло Ранку, маючы яшчэ у Прышэсьці Тваім зыход Твой, як маланку ад усходу і нават да захаду зьяўленьня Твае, вагнём лютасьці Тваёй нас тады не папалі.
Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слуг Тваіх.
Кандак 12
Дабрыню новую падаў, Усясалодкі Ісус, да дасканаласьці сьвятых і тварэньня Царквы Тваёй Сьвятой, калі на нябёсы Ўсячыстай Тваёй Плоцьцю ўзышоў і каля Бога і Айца сеў, як напісана было: “Сышоўшы раней у далёкія краіны зямлі дзеля выратаваньня нашага”, Ты цяпер узышоў на вышыні, якія вышэй усіх нябёсаў, ды выканаўшы ўсё дзеля дасканаласьці сьвятых, у стварэньні Цела Хрыстовага, дзеля гэтага зваяваў сьмерць, і зрабіў гэтую дзею чалавекам, калі ж дасягнём усе ў адзінстве веры і спавяданьня Табе, Сына Боскага, мужа дасканалага, у меру ўзросту выкананьня Твайго, ды гэтым выратаваньня прыдасканаліўшы, удзячна засьпяваем Табе: Алілуя.
Ікас 12
Апяваючы Твае вольнае на нябёсы з славай Узьнясеньня, пакланяемся Твайму, Уладар Хрыстос, праўдзіваму Бога і Айца яднаньню, славім Твае на нябёсах і зямлі цараваньне і веруем з Апосталамі Тваімі, што як узышоў на нябёсы, так зноў прыйдзеш на воблаках у славе і сілай вялікаю. Тады, молім, не пасарамаць нас, у Табе веруючых і так сьпяваючых:
Ісус, з Айцом Тваім на Пасадзе Боскім заўсёды разам сядзі, падай перамагаючым зло граху з дапамогай Тваёй, быць з Табой ва Ўладарстве Тваім.
Ісус, з Сьвятым Суцяшальнікам Духам Тваім праўдзіва сушануемы, не пакінь нас, слуг Тваіх, без Другога Прыходу Твайго.
Ісус, з Херувімамі і Серафімамі і з лікам сьвятых пасьля Ўзьнясеньня Твайго на нябёсах знаходзячыхся, падай нам тут на малітву ва Імя Твае сабраным прысутнасьць Тваю адчуваць.
Ісус, Сьвятыя храмы Твае пасьля зыходу Твайго на нябёсы праваслаўна ў Цябе веруючым падараваўшы, дапамажы нам у храме стоячым сябе на нябёсах уяўляць.
Ісус, Усячыстую Маці Тваю з Апосталамі ва Ўзьнясеньне Тваё на малітву за увесь сусьвет пасьля Сябе пакінуўшы, не пакінь нас без маленьняў Сьвятых Тваіх
Ісус, Царкву, Нявесту Тваю на зямлі пасьля Ўзьнясеньня Твайго да канца века пакінуўшы, не пакідай нас, дзяцей Тваіх, дабрадатных падарункаў Тваіх.
Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слуг Тваіх.
Кандак 13
О, Усясалодкі і Ўсяшчодры Ісус, узышоўшы ад нас на нябёсы і зьяднаўшыся з Богам і Айцом памілаваўшы і абагавіўшы паўшую сутнасьць нашу!
Паглядзі з вышыні нябеснай на зьнямоглых і да зямлі прыціснутых слуг Тваіх і падай нам моц вышэйшую перамагаць усялякія спакусы плоці, сьвету і д’ябла нападаючага на нас, ды па горнаму будзем думаць, а не па зямному. І захавай нас ад усіх ворагаў бачных і нябачных паўстаючых на нас. Па скону ж зямнога жыцьця нашага ўзьнясі душы нашы ў нябесныя хорамы, дзе разам з усімі сьвятымі праўдзіва сьпяваць будзем: Алілуя. (тры разы)
Потым сьпяваем ікас 1 і кандак 1.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.