Thursday, April 12, 2012

ВЕЛІКОДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ ЯГО ПРЫВЯЛЕБРАНСЬЦІ, ПРЫВЯЛЕБНАГА МЯФОДЗІЯ, МІТРАПАЛІТА КІЕЎСКАГА І ЎСЁЙ УКРАІНЫ, ПРАДСТАЯЦЕЛЯ УКРАІНСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ

Хрыстос Уваскрэс!
Вялебныя ўладыкі, годныя айцы. Упадабаныя ў Уваскрэслым Госпадзе браты і сёстры!
Са старажытных часоў менавіта Ўваскрэсеньня Хрыстова перажывалася хрысьціянамі як галоўная падзея гісторыі выратаваньня. Бо менавіта ў гэты дзень Гасподзь зьнішчыў найбольш лютага ворага чалавецтва – сьмерць, якая зьявілася ў выніку грэхападзеньня прабацькоў. Уваскрэсеньне Госпада Ісуса Хрыста не было першым уваскрэсеньнем зь мёртвых у біблейнае гісторыі. Бо вядома. Што тры ўваскрэсеньня зь мёртвых былі зьдзейсьнены ў Старым Запавеце прарокамі Ільлёй ды Ялісеям, а яшчэ тры – самім Госпадам Ісусам Хрыстом. Але, між дзіўнымі уваскрэсеньнем зь мёртвых, якія былі зьдзейсьнены прарокамі й Госпадам ды Жыватворчым Уваскрэсеньнем Сына Боскага існуе прынцыповая розьніца. Уваскрэслыя да Госпада заставаліся палоньнікам сьмерці, а іх целы – тленнымі й сьмяротнымі. А Ўваскрэсеньня Хрыстова зрабілася крыніцай несьмяротнасьці дзеля ўсяго чалавечага роду, паколькі выратавальная сьмерць ды ўваскрэсеньня Госпада зруйнавалі дзяржаву сатаны ды сьмерці й даравалі несьмяротнасьць кожнаму, хто містычна яднаецца з Хрыстом ў Сьвятых Таямніцах і, перш за ўсё, у сьвятой Эўхарыстыі.
Царкоўнае Паданьне называе Госпада Ісуса Хрыста Новым Адамам, паколькі Увасабленьне, выратавальная сьмерць на Крыжы ды Уваскрэсеньне зь мёртвых – гэта не толькі падзеі ў жыцьці Выратавальніка, а створаны Ім новы спосаб існаваньня ўсяго чалавецтва. Пасьля Свайго Уваскрэсеньня Увасобленае Слова Боскае застаецца чалавекам ды захоўвае чалавечую прыроду. Але гэта прырода атрымлівае новы спосаб існаваньня. Эгаізм, самадастатковасьць і сьмерць выціскаюцца ў Новым Адаме ахвярнасьцю, адкрытасьцю і жыцьцём.
Адмовіцца ад улады граху ды сьмерці й увайсьці да прасторы жыцьця – менавіта да гэтага заклікае нас у гэту сьветладаўчую ноч Сьвятая Царква. Сатана зьнясілены, ягоная сьмяротная дзяржава зруйнавана, пекла – паланёнае. Ноч мінае, яе зьнішчаюць праменьні Сонца Праўды, Сонца Ўваскрэсеньня. Але для таго, каб гэта Боскае Сонца цалкам зьнішчыла цемру граху, кожны зь нас павінны адчыніць Госпаду браму ўласнае душы.
Уваскрэсеньня – гэта новая, падараваная нам Нябесным Айцом, магчымасьць жыцьця ў ім праз яднаньне з Хрыстом ды атрыманьня Сьвятога Духа. Магчымасьць жыць без граху і сьмерці. Але гэты новы спосаб жыцьця прапануецца, а не навязваецца Богам чалавеку. І кожны зь нас у гэтым зямным жыцьці павінны зрабіць свой выбар. Кожнаму зь нас неабходна абраць дзьве магчымасьці жыцьця, абраць паміж “цішынёй” грахоўнае звычкі ды абсалютна новым спосабам жыцьця ў Хрыстовай Царкве, дзе мы дзеяй ды мілатой Сьвятога Духа яднаемся зь Уваскрэслым Выратавальнікам. Хто я? Грамадзянін Нябеснага Ерусаліму альбо зямнога Бабілёну? З кем я – з Госпадам альбо Ягонымі ворагамі? Чаго больш у маім жыцьці – уласна жыцьця альбо сьмерці? Няхай сёньня, у гэтую сьветладаўчую ноч, кожны зь нас адкажа на гэтыя пытаньня, абіраючы жыцьцё, Нябесны Ерусалім ды еднасьць з Госпадам.
Вялебныя ўладыкі, годныя айцы, упадабаныя ў Уваскрэслым Госпадзе браты і сёстры! Сочачы за сучасным царкоўным жыцьцём, мы нярэдка бачым розныя падзелы, праблемы ды грэх, які парадаксальным чынам увайшоў да найсьвятога, што толькі ёсьць у гэтым сьвеце – Хрыстовай Царквы. Праваслаўнае Царкве ва Ўкраіне сёньня бракуе не толькі еднасьці, але і сьвятасьці, ёй бракуе усяленскасьці, хрысьціянскага ўнівэрсалізму, бракуе свабоды, сапраўднае саборнасьці. Разам з тым, чалавечы грэх не здатны запляміць зьзяючы хітон Уваскрэслага. І таму Царква, няхай і недзе зьнясіленая грахамі людзей, застаецца месцам ды прыстанкам выратаваньня для кожнага зь нас, застаецца той нараджаючай жамчужынай, прыдбаўшы якую кожны зь нас – выратуецца, зробіцца сялібай Духа Сьвятога, увойдзе да зьзяючага Нябеснага Царства.
Больш дваццаці гадоў ва Ўкраіне існую царкоўны падзел, які павязаны з пытаньнем аўтакефаліі альбо поўнае кананічнае незалежнасьці старажытнае Кіеўскае Мітраполіі. Аднак апошнім часам ва Ўкраіне, у прыватнасьці ва Ўкраінскае Праваслаўнае Царкве, фактычна вынік новы падзел.
Апошнія падзеі ва УПЦ зьмяшчаюць выклік для вернікаў Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ды хрысьціянскае супольнасьці ўсёй Украіны. Яны сьведчаць, што найблізкім часам ідэя ды пэрспэктывы міжюрысдыкцыйнага дыялёгу ва Ўкраіне можа быць пастаўлена пад сумнеў, а адносіны паміж хрысьціянскімі Цэрквамі Ўкраіны зноў будуць разьвівацца ў выключна канфрантацыйным рэчышчы.
Аднак, сустракаючыся зь выпрабаваньнямі, мы маем паматаць: шлях да перамогі Ўваскрэсеньня ляжыць праз прыніжэньня Галгофы, а шлях да свабоды – праз выпрабаваньня пустэльняй. Будзем жа вернымі вучнямі Хрыста ды Яго Эвангельля і вернымі сынамі нашае Бацькаўшчыны – Украіны. Навучымся супрацьстаяць спакусам індывідуалізму, разумець ды цаніць іншых, ахвярна адмаўляцца ад уласных інтарэсаў дзеля агульнанацыянальнага дабра. Не будзем баяцца выпрабаваньняў, а баімся здрады, эгаістычнае абыякавасьці, ганарыстасьці.
Узьнясем малітвы да Уваскрэслага Госпада, каб Ён шчыра дабраславіў нашу краіну, натхняючы нас на пашырэньня будовы Царквы ды нашае Бацькаўшчыны Украіны.  
Уваскрэслы Хрыстос няхай напоўніць велікоднае мілатой сэрца кожнага зь нас. Уваскрэс Хрыстос і ўваскрэсьне чалавецтва! Уваскрэс Хрыстос і адновіцца ў Сваёй паўнаце Ягоная Царква. Уваскрэс Хрыстос і ўваскрэсьне богалюбіва Айчына наша! Уваскрэс Хрыстос і ўваскрэсьне кожны хрысьціянін, кожны, каго сабрала на сёньняшнюю велікодную трапэзу Боскае Слова ў гэту зьзяючую ноч.
Хрыстос Уваскрэс!
+ Мяфодзій, Мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Украіны, Прадстаяцель Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.
15 красавіка 2012 л.Б.
г. Кіеў.


 

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.