Wednesday, April 11, 2012

ВЕЛІКОДНАЕ ПАСЛАНЬНЯ ЯГО СЬВЯТАСЬЦІ, УСЯЛЕНСКАГА ПАТРЫЯРХА БАРТАЛАМЕЯ

+ Барталамей
Па міласьці Боскай
Архіяпіскап Канстантынопаля – Новага Рыму
і Усяленскі Патрыярх


Для Паўнаты Царквы
Мілата, Мір і Міласьць ад Выратавальніка Хрыста, Уваскрэслага ў Славе


Ён зрабіўся першым сярод мёртвых.
(Велікодны Апалітыкон, 3-й тон)
Упадабаныя дзеці у Госпадзе,
Калі б Хрыстос Уваскрэсіў толькі Сябе, то значэньне Ягонага ўваскрашэньня для нас было б малаважным. Царква абвяшчае, аднак, што Бог не быў адзін. Разам з Сабой, Ён уваскрэсіў усіх людзей. Гэта, як наш папярэднік, Ян Залатавуст, абвяшчае гэту вялікую праўду ў гучным слове: “Хрыстос уваскрэс, і ніхто не застаецца мёртвым у магіле, бо ў гэтым уваскрэсеньні зь мёртвых, ён стаў першым плёнам усіх, каго выратаваў”. Гэта азначае, што Хрыстос зрабіўся першым плодам ва уваскрэсеньні усіх памерлых, і тых, хто будзе адыходзіць у будучыні, а таксама іх пераходам ад сьмерці да жыцьця. Паведамленьне радаснае для усіх нас, таму што, зь Яго Уваскрэсеньнем Хрыстос адмяніў уладу сьмерці. Тыя, хто верыць у Яго, чакаюць уваскрэсеньні мёртвых і адпаведна хрышчоныя ў Яго сьмерць, паднімаюцца зь ім і жывуць у вечным жыцьці.
Сьвет, які адчужаны ад Хрыста, прыкладвае высілкі, каб назапасіць матэрыяльныя выгоды, таму што засноўвае свае надзеі і выжываньне на іх. Ён неразумна думае, што ён зможа пазьбегнуць сьмерці праз багацьце. Ашуканы такім чынам, каб назапасіць багацьці, нібы пашырыць поле сёньняшняга жыцьця, чалавек спрабуе гэтым пазьбегнуць сьмерці. Яны адмаўляюць іншыя, акрамя фінансавых, магчымасьці выжываньня, часьцяком нават гвалтоўна пазбаўляюць іншых жыцьця, у надзеі захаваць сваё жыцьцё.
 
Як трагічна! Які велізарны зман. Праўдзівае жыцьцё набываем толькі праз веру ў Хрыста і уключэньне ў Ягонае цела.
Досьвед Праваслаўнай Царквы сьведчыць нам, што тыя, хто злучыўся з Хрыстом, жывуць нават пасьля сьмерці, суседнічаюць зь жывымі, знаходзяцца ў дыялёг зь імі, чуюць іх, і часьцяком нават здольныя цудоўным чынам выконваць іх просьбы.
Гэта азначае, што больш няма неабходнасьці шукаць “крыніцу несьмяротнасьці”. Несьмяротнасьць існуе ў Хрысьце і прапануецца Ім для ўсіх. 
Няма ніякай неабходнасьці для некаторых краін абавязкова зьнішчаць іншыя народы, каб выжыць. І няма ніякай неабходнасьці зьнішчаць безабаронныя чалавечыя жыцьці, для таго, каб іншыя чалавечыя істоты маглі жыць у больш камфортных умовах. Хрыстос прапануе жыцьцё усім людзям на зямлі як на небе. Ён уваскрэс, і усе тыя, хто так жадае жыцьці могуць рушыць усьлед за Ім па шляху уваскрэсеньня. У адрозьненьне ад усіх тых, хто выклікае сьмерць, няхай гэта будзе прама ці ускосна, мяркуючы, што такім чынам яны падаўжаюць ці пашыраюць іх уласныя жыцьці, асуджаючы сябе на вечную сьмерць.
Уваскрэслы Бог наш Ісус Хрыстос прыйшоў у сьвет для таго,  “каб мелі жыцьцё і жыцьцё з лішкам" (Ян. 10:10). Мы ашукваем сябе, калі мы лічым, што росквіт у сьвеце можа зыходзіць толькі ад зьнішчэньня адзін аднаго. Хрыстос уваскрашае мёртвых і сьцірае іх сьмерць. Хрыстос мае права выйсьці за межы сьмерці. Больш таго, той факт, што ён перамог сьмерць пацьвярджае сваю пагарду да сьмерці. Хрыстос вядзе да жыцьця. “Нашага жыцьця і нашага уваскрэсеньня” Менавіта таму мы, вернікі, не баімся сьмерці. Наша сіла не ў адсутнасьці магчымасьці зьнішчыць наше існаваньня, але ў магчымасьць уваскрэсеньня.
Уваскрэсшы Гасподзь наш Ісус Хрыстос прыйшоў у сьвет для таго, каб усе людзі ўзьняліся: Хрыстос Уваскрэс! Мы таксама павінны ўзьняцца!
Таму, умілаваныя браты і дзеці ў Богу, давайце ісьці за уваскрэслым Хрыстом ва усіх яго справах. Давайце прыйдзем на дапамогу тым, пазбаўленым сродкаў да існаваньня, каб іх жыцьцё магло быць захавана. Давайце абвесьцім усім, хто не ведае пра Уваскрэсеньне Хрыста, што дзякуючы гэтаму, сьмерць была зьнішчана, і, як вынік, яны таксама могуць удзельнічаць у Яго Уваскрэсеньні, верачы ў Яго, і крочыць па Ягонаму шляху.
Наша уласнае уваскрэсеньне магчыма толькі тады, калі яно прапануецца для уваскрашэньня іншых, нашых братоў і сясьцёр. Толькі тады будзе трыўмфальнае абвяшчэньне, што “Хрыстос Уваскрэс!” у адносінах да выратаваньня усяго чалавецтва. Хай будзе так!
Сьвяты Вялікдзень 2012 л.Б.
+ Барталамей, патрыярх Канстантынопальскі.
Ваш шчыры малітоўнік за ўсіх

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.