Гасподзь Ісус Хрыстос, дапамажы мне!
Я цяжка бядую, прыродныя катаклізмы і спакусы, і многія надзвычайныя здарэньні ды гора, наваліліся на мяне ды прыдушылі, мая душа не мёртвая, не кідай мяне. Сьвятло Вечнае, заўсёды заставайся ва мне, бо без Цябе - пакуты ды нягоды, а з Табой - супакой і радасьці.
Сьветлай магутнасьцю Сваёй адгані ад мяне напад цёмных аблокаў, што захмарваюць думкі мае і настрой, ды зьнікне атрута і туга зь сэрца майго.
Гасподзь, прабач мяне і вызвалі ад цяжару грахоўнага, бо вызваліў нас як Збаўца – “Ён ёсьць ахвяра мілажалю за грахі нашыя, і ня толькі за нашыя, але і ўсяго сьвету” (1. Ян. 2:2), перацярпеўшы пакуту на крыжы за грахі нашы.
Дазволь мне не ўпасьці ў смутак бед і спакусы, сьвецкае клапатлівасьці і хваробаў, бо толькі Ты дабро чалавецтва і надаеш суцяшэньня верным слугам Тваім, кажучы: “не пакіну цябе і не адступлюся ад цябе” (Жыд. 13:5); “Ці забудзе жанчына немаўля сваё, каб не пашкадаваць сына ўлоньня свайго? але калі б і яна забыла, дык Я не забуду цябе” (Іс. 49:15). Ты вуснамі Сьвятых Апосталаў Тваіх сказаў: “Дык вось упакорцеся пад моцнай рукою Божай, хай узьнясе вас у свой час; усе клопаты вашыя ўскладзеце на Яго, бо Ён дбае пра вас” (1 Пет. 5:6 – 7).
Гасподзь, вось я шматгрэшны стаю прад Табой, са ўсімі сваімі марнымі турботамі, хваробамі цялеснымі і душэўнымі, толькі на Цябе, Збаўца мой, надзею маючы і з рыданьнем заклікаю Цябе: Надай мне тваю хуткую дапамогу ва ўсіх маіх выпрабаваньнях і нягодах, якія сам Ведаеш, па сьветлай і выратавальнай волі Сваёй.
Хай мяне не засмуціць несправядлівасьць і крыўда чалавечая, ды прабач усім блізкім маім абразы ды крыўды, ды памілуй мяне, грэшнага, прабач правіны мае і не пазбаў мяне Сваёй абароны і міласьцівага Свайго дабраслаўленьня. Каб я мог сьмела сказаць: “Гасподзь мне памочнік, і не збаюся: што зробіць мне чалавек?” (Жыд. 13:6).
О, міласэрны Гасподзь, пачуй малітву сумуючай душы маёй і захавай яе пад пакровам дабрыні Сваёй ва ўсе дні жыцьця майго ды Сам скіруй жыцьцё мае да выратаваньня па малітвах Уладаркі нашай Багародзіцы і ўсіх сьвятых Тваіх. Амін.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.