У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Сёньня адзін зь самых вялікіх сьвят Боскае Маці і наш уяўны позірк сёньня пераносіцца ў Галілею, у Назарэт, дзе знаходзіцца крыніца, зь якога браў ваду увесь горад са старажытных часоў. Над гэтай крыніцай пабудаваны грэцкі храм. Тут па паданьню адбылася зьява архангела Гаўрыіла Найсьвяцейшай Паньне. Мы ведаем гэтыя словы, зь якімі архангел зьвярнуўся да Найсьвяцейшай Панны — Радуйся Дабрадаткая, Бог з Табою. І скончылася гэта сустрэча—гутарка рахманымі словамі Найсьвяцейшай Панны — ды будзем мне па слове Твайму.
Удумаемся, дарагія браты і сёстры, у слова Архангела – “Радуйся”. Бо гэтым бязрадасным сьвеце, даўно страціўшым першую радасьць сваю, ізноў адкрываецца ні з чым не параўнальная радасьць: усё жыцьцё асьветлена радасьцю Дабравешчаньня, і само Дабравешчаньня выткана зь аднаго слова: радасьць. Архангел Гаўрыіл уваходзіць да Дзевы Марыі і кажа: Радуйся, Дабрадатная! Самае першае слова Даюравешчаньня — Радуйся, і гэта радасьць расьце, як вясновае сьвятло, распаўсюджваецца да меж зямлі, да скону сьвету, і нішто не можа утрымаць яе. Ян Папярэднік усьцешыўся ва улоньні Лізаветы і Сама Усячыстая Дзева, узыходзячы ад радасьці да радасьці, усклікае: Заве душа Мая Бога, і цешыцца дух мой у Богу Выратавальніку Маім! Я абвяшчаю вам вялікую радасьць, — кажа анёл Бэтлеемскім пастухам, — і не толькі радасьць, якая будзе вам, але якая будзе усім людзям.
Мілата Боская сышла да Ўсячыстае Дзевы, і сьвет чалавечы мае натуральнае права – схіліць прад Ёй калені, узносячы малітвы і прыносячы пакаяньне ў нашых грахах, аб нашае нягоднасьці.
І гэта таямніца Дабравешчаньня не згубілася ў гэтым хаосе стагодзьдзяў і падзей. Усё, што мела чалавецтва вялікага, магутнага, — зьнікла з твару зямлі, а гэта Добрая Вестка, — Дабравешчаньне жыве 2 тысячы гадоў, і царква абвяшчае аб гэтым, здавалася б, простым здарэньні. І колькі сілаў, жаданьняў, імкненьняў ужывалі людзі, каб выкрасьліць з памяці, забіць самую сьвядомасьць, вытруціць гэту Добрую Вестку, але — дарма! Бо зло не усёмагутна, не усемагутнае, хоць ім і кіруюць цёмныя сілы пекла. І мы цяпер гаворым сьвету, чалавецтву: гледзіце, ёсьць Праваслаўе і вера спазнаецца не ў словах: "Усё вераць у Хрыста Выратавальніка". А ў жыцьці — у Хрысьце.
Сёньня адкрываецца нам Царства Божа. Дабравешчаньне пра яго, падобна скарбу, утоенаму на поле, які чалавек знаходзіць. Ён ізноў яго хавае, і ад радасьці ідзе і прадае усё, што мае, каб купіць поле. Не таму прадае, што трэба проста усё прадаць, а ад радасьці, таму, што мае амаль дарма тое, што ніякімі багацьцямі сьвету немагчыма аплаціць. Уся наша вера, наша хрысьціянства — падвойны зыготкі струмень радасьці, якая ідзе ад Бога да чалавека, і якая паднімаецца ад чалавека да Бога, — Бог, Які усьцешыўся пра авечку заблукаўшую, пра здабытую драхму, пра вяртаньне блуднага сына; чалавек, які цешыцца, што знайшоў скарб у поле. І ў гэтай радасьці людзі маюць патрэбу сёньня больш за усё на сьвеце. У дзень Дабравеўаньне — радасьць для усіх. Як бы ні былі мы нявартыя, Ён не сарамаціцца зваць нас братамі, як кажа сёньня апостал Павел. Але хто пасаромеецца Бога ў гэтым жыцьці, запальным і грэшным, таго Ён пасаромеецца.
Добрую вестку вельмі цяжка прыняць, яшчэ цяжэй абвяшчаць яе сьвету, але, можа быць, самае цяжкае складаецца ў тым, каб, прыняўшы ў сябе добрую вестку, абвяшчаючы яе на працягу усяго свайго жыцьця, заставацца верным гэтай добрай весткі. Заставацца верным Богу, каб гэтыя словы, словы Усясьвятой Багародзіцы, у якіх Яна абвясьціла пра Сваю гатоўнасьць быць з Богам і служыць Богу, каб гэтыя словы былі самымі галоўнымі для кожнага дабравесьніка Хрыстова, гэта значыць для кожнага зь нас зь вамі, дарагія браты і сёстры.
Кожны дзень мы адзін для аднаго — весьнікі або радасьці вечнай, або смутку вечнага. Мы павінны быць добраю весткай для сьвету, Хрыстовым лістом, як кажа апостал Павел, каб тыя, якія няздольныя прачытаць Эвангельле, гледзячы на наша жыцьцё, маглі разабраць хоць паўслова з таго, што ім жадае сказаць Хрыстос. Гэта можа дорага нам каштаваць, але для чаго ж пяром Духу, як кажа сьвяты Кірыла Александрыйскі, напісаў на нашых сэрцах зьнішчальную нічым праўду Боскую? Цудоўная радасьць, якую прыняла Боская Маці ў Дабравешчаньні, азначала адначасова зброю скрухі, якая ўразіць яе душу, калі Яна убачыць Свайго Боскага Сына вісячым на крыжы. І мы, хрысьціяне, род абраны, як сьведчыць Пісаньне, абраны Богам, адзначаны нябеснай радасьцю, не для таго, каб мы маглі ў салодкім перажываньні захоўваць яе для сябе, але для служэньня, якое патрабуе аддачы усяго сябе. І таму смуткі і выпрабаваньні нашага жыцьця павінны быць не тым, што зьяўляецца нагодай для засмучэньня і нараканьня: я напоўнены суцяшэньня і вялікае, перапаўняючае радасьцю, пры усёй скрусе нашай, — кажа апостал Павел. Ён дае вялікую радасьцю, таму што ён ад Бога атрымаў гэтыя жалобы. І мы павінны не толькі скаланацца ад жаху і агіды пры выглядзе зла, якое атачае нас у сьвеце, але цешыцца і дзякаваць Богу, што нам дадзена жыць у гэтыя страшныя гады. Гэтыя жалобы, гэты крыж — наша слава. Радуйцеся заўсёды у Богу, і яшчэ кажу: Радуйцеся! — зьвяртаецца да Царквы Хрыстовай апостал Павел. Гэта гучыць, як архангельскі голас: Сьпяваем Табе, Чыстая, радуйя, Дабрадатная. Ці як Анёл аб'яўляе Дабрадатнай: радуйся, і зноў кажу: радуйся! Шмат скрухі, але хай ваша радасьць будзе вядомая усім людзям. Хай гэта пакорнасьць, гэта дабраваленьне, гэта мужнасьць, гэты сьвет сэрца, будзе крыніцай праўдзівых зносін зь усімі людзьмі для кожнага зь нас.
Будзем памятаць пра гэта. І ў надыходзячыя, можа быць, самыя цяжкія, напоўненыя перажываньняў пра крыжовыя пакуты Выратавальніка дні, паспрабуем памятаць, як жа цяжка было Ёй, Усясьвятой Багародзіцы, Юначцы, якая прыняла ў сваё сэрца добрую вестку пра Богаўвасабленьне Хрыста, і перажыла Яго крыжовыя пакуты. Не толькі так, як перажывалі іх шматлікія праведнікі, шматлікія хрысьціяне, але якая хвалявалася іх, як маці, што зьяўлялася сьведкай крыжовых пакут уласнага сына.
А сёньня зноў, і зноў кажа нам Царква: радуйцеся, Бог блізка! Таму, што блізка Бог, і бліжэй усяго — калі смуткуй, радуйцеся! І гэта зноў гучыць, як радуйся, Дабрадатная, Бог з Табою! Радуйцеся заўсёды, бесьперастанку моліцеся, за усё дзякуеце: гэта ёсьць воля Боская пра вас у Хрысьце Ісусе. Воля Боская — радасьць. Крыж, дадзены ў радасьці Дабравешчаньня, і крыж прыняты: я, рабыня Гасподняя. Без крыжа не можа быць радасьці, і гэта радасьць — для усіх: бо ім, прыйдзе крыжом радасьць усяму сьвету. Дабравешчаньне — сьвітанак Вялікадня. Малітвамі Багародзіцы дай Бог нам у сапраўднай пакоры, у крыжовым служэньні і людзям, і Богу, здабыць адзіна сапраўдную радасьць — увайсьці ў радасьць Бога свайго ў Вялікадні Ягоным.
Віншую вас, дарагія са сьвятам Дабравешчаньня Усясьвятой Багародзіцы і жадаю нам у застаўшыся час падрыхтуецца да успрыманьня сваім сэрцам сьвята Сьвятога Вялікадня. Дабраслаўленьне Боская і міласьць ды будуць зь усімі намі. Амін
Прат. Сяргей Горбік
Львоў, 24 сакавіка / 7 красавіка 2012 л.Б.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.