У гэты дзень мы сьвяткуем акафіст (пахвальны сьпеў) Усясьвятой Уладарцы нашай Багародзіцы па наступным чыньніку. У гады самадзяржаўнага кіраваньня ў Бізантыі імпэратара Іраклія пэрсідзкі цар Хазрой, бачачы, што грэцкая дзяржава паслабленая пасьля цараваньня тырана Фокі, паслаў аднаго са сваіх ваявод, па імі Сарвар, са шматтысячным войскам, каб скарыць сабе усе усходнія правінцыі імпэрыі. Хазрой спрабаваў зрабіць гэта і раней, загубіўшы каля ста тысяч хрысьціян, якіх юдэі выкуплялі ў яго і забівалі.
Галоўны ваявода Сарвар, захапіўшы увесь Усход, дасягнуў самога Халкідону, які зараз завецца Ускюдар. Цар Іраклій праз малыя залатых запасы пераплавіў царкоўныя сьвятыя сасуды на манэты для большай і дасканалай платы. Прыйшоўшы па Чорным моры ў пэрсідзкія краіны, ён скарыў іх, зусім перамогшы Хвзроя зь астатнімі войскамі. Неўзабаве Сіратлівай, сын Хазроя, здрадзіўшы свайго бацьку, захапіў уладу і, забіўшы Хвзроя, заключыў саюз з царом Іракліем. Але аварскі каган, які кіраваў і скіфамі, пазнаўшы, што цар адплыў па Чорным моры, — парушыўшы мірную дамову з грэкамі, прывёў стотысячнае войска і падышоў да Канстантынопаля зь заходняга боку, прамаўляючы богазьневажаньні (і пагрозы). Раптам усё мора напоўнілася караблямі, а зямля — незьлічонымі пешымі і коннымі ваярамі.
Патрыярх Канстантынопальскі Сергій суцяшаў людзей, угаворваючы не губляць (надзеі) і не слабець, але ад душы ускласьці усё спадзяваньне на Бога і на Маці Ягоную Усячыстую Багародзіцу. Патрыцый па імі Бон, які быў тады кіраўніком горада, у сваю чаргу, рыхтаваў усё неабходнае для абароны. Бо належыць нам зь дапамогай Боскае і самім рабіць усё магчымае. Патрыярх жа зь усім народам, узяўшы сьвятыя абразы Багародзіцы, абыходзіў горад па версе сьцен, тым самым умацоўваючы іх. Бо Сарвар падышоў зь усходу, а каган — зь захаду, каб спаліць навакольлі горада, то патрыярх (ізноў) абыходзіў па сьценах, несучы Нерукатворны Абраз Хрыста, Годнае і Жыватворчае дрэва (Крыжа) і годную рызу Боскае Маці. Скіфскі каган зь сушы абложваў сьцены Канстантынопаля зь незьлічоным мноствам да зубоў узброеных ваяроў. Ворагаў было гэтулькі, што адзін грэк ваяваў зь дзесяцьцю скіфамі. Але непераможны Ваявода (Багародзіца) дапамагла вельмі нешматлікім ваярам, якія апынуліся ў Яе храме, названым “Жыватворчая Крыніца”, разграміць перабольшваючых іх колькасьцю ворагаў. З гэтага часу грэкі, падбадзёрыўшыся і усьцешыўшыся, дапамогай Непераможнай Ваяводы — Боскае Маці, увесь час зусім іх перамагалі. Паспрабаваўшы укласьці мір, гараджане былі адхілены. Каган адказаў ім: “Не ашуквайцеся у Богу, у Якога верыце, таму што заўтра я усё адно вазьму ваш горад”. Пачуўшы (пра гэта), гараджане распасьціралі рукі да Бога (у малітве).
І вось, змовіўшыся, каган і Сарвар зь сушы і зь мора накіраваліся на горад, жадаючы захапіць яго хітрасьцю, але так шмат іх ваяроў было забіта грэкамі, што жывыя не пасьпявалі спальваць мёртвых. Монаксілы, напоўненыя ваярамі, разам зь усімі варожымі караблямі разьбіліся ў бухце, званай Залатой Рог, насупраць храма Багародзіцы ў Влахернах, калі на моры раптам паднялася страшная бура, і яно расступілася. Так быў паказаны ўсяслаўны цуд Усячыстае Боскае Маці: ворагаў выкінула на бераг мора ў Влахернах, і жыхары, хутка адкрыўшы гарадзкія вароты, усіх іх адразу перабілі, прычым нават жанчыны і дзеці мужна паўсталі на іх. Ваяводы ж іх беглі, плачучы і рыдаючы.
А набожныя людзі Канстантынопаля, аддаючы падзяку Боскае Маці, усю ноч апявалі Ёй несядальны сьпеў (акафіст) за тое, што Яна захавала іх і цудоўнаю сілаю зьдзейсьніла перамогу над ворагамі. З тых часоў ва успамін гэтак дзівоснага цуду Царква і прыняла такое сьвята, каб узносіць хвалу Боскае Маці ў гэты дзень, калі Ёю зьдзейсьнена перамога. Несядальна жа (песьня) названа таму, што канстантынопальскі клір і увесь народ тады апявалі яе стоячы.
Па сканчэньні трыццаці шасьці гадоў, у цараваньне Канстанціна Паганата, агаряне зноў, прыйшоўшы зь незьлічоным войскам, напалі на Канстантынопаль і ваявалі супраць яго сем гадоў. Калі яны зімавалі ў Кізычэскіх краінах, то шматлікія зь іх загінулі. Пасьля гэтага, адмовіўшыся ад вайны і вяртаючыся са сваім войскам, усе яны, па малітвах Усячытае Боскае Маці, патанулі ў моры, званым Сілэо.
І ў трэці раз, пры імпэратару Льве Ісавры, ізноў агаряне, колькасьцю звыш ста тысяч, спачатку разарылі Пэрсыдзкае царства, а затым Егіпет і Лівію. Прайшоўшы Індыю, Эфіёпію і Іспанію, яны нарэшце падплылі да Царграда на 1800 караблях. Атачыўшы горад, агаряне меркавалі адразу яго разарыць. Гарадзкія сьвятары, несучы сьвятое дрэва Годнага і Жыватворчага Крыжа і годны абраз Боскае Адзігітрыі, абыходзілі горад па сьцяне, са сьлязамі молячыся Богу.
Арабы ж вырашылі падзяліцца на дзьве часткі такім чынам: адны ваявалі з баўгарамі, і апала іх там больш дваццаці тысяч, а іншым, пакінутым для наступу на Царград, заступіў шлях ланцуг, працягнуты ад Галяты да сьцен Канстантынопаля. Калі яны даплылі да некаторага месца, званага Сосфэн, там падзьмуў сівер, і шматлікія іх караблі разьбіліся і загінулі, а на пакінутых пачаўся такі моцны голад, што (агаряне) пачалі есьці чалавечыя целы і бруд. Затым, пусьціўшыся ва уцёкі і дасягнуўшы Эгейскага мора, яны зь усімі сваімі судамі згінулі ў марской глыбіні, бо моцны град, які падаў зь неба, выклікаў хваляваньне на моры і прабіў карабельную смалу. І так загінула гэта незьлічонае мноства ваенных караблёў, толькі тры засталося, каб распавесьці (пра здарэньне).
У гонар усіх гэтых дзівосных цудаў Усячыстае Боскае Маці мы і сьвяткуем сёньняшняе сьвята. Несядальны (акафіст) атрымаў сваю назву ад таго, што тады усю ноч людзі стоячы апявалі песьню Маці Бога - Слова; і ў той час як на іншых (службах) па статуце можна сядзець, у сапраўднае сьвята Боскае Маці мы усё слухаем (хвалу) стоячы.
Хрыстос Бог, малітвамі Ўсячыстае Тваёй Маці, Непераможнай Ваяводы, пазбаў нас ад якія знаходзяць зь усіх бакоў спакус і памілуй нас, бо Ты адзін Чалавекалюбец.
Пераклад “Беларуская аўтакефалія”
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.