Sunday, March 11, 2012

АКАФІСТ УСІМ ЗВЫШГОДНЫМ АЙЦАМ НАШЫМ КІЕВА–ПЯЧОРСКІМ

Кандак 1
Богам абраны хор і сабор прыгожы, айцы нашы Кіева–Пячорскія, шматлікіх цудаў крыніца, манаскага подзьвігу ў Кіеўскае Русі першыя настаўнікі, мы вам, праз душэўнае жаданьне, імкнёмся прынесьці пахвальны сьпеў. Вы ж, маючы адвагу прад заснавальнікам подзьвігу Хрыстом і Богам нашым, маліцеся Яму, молім вас, каб ад усялякай бяды і скрухі былі мы вызвалены, каб з падзякай сьпявалі Вам: Радуйцеся, усе звышгодныя айцы нашы Кіева – Пячорскія, усясьветныя сьвяцільнікі, вялікія і ўсяслаўныя цудатворцы.
Ікас 1
Жыцьця падобнага анёльскаму пажадалі вы, айцы богамудрыя, мітусьню сьвету адкінуўшы, у пячорах цёмных і цесных пасяліліся, дзе працу вялікую і подзьвігі зьдзяйсьнялі, каб Хрыста праславіць, таму і чуеце, ад нас грэшных і нямоглых, такі сьпеў:
Радуйся, Антоні, стрыманьня, зьмераньня, послуху і маўчаньня прыклад, моцны шчыт веры праваслаўнай.
Радуйся, Феадосій, манахаў пахвала; радуйся, манастыра твайго надзвычайнае ўпрыгожаньне.
Радуйся, Міхайла, наш першы архіпастыр і настаўнік; радуйся, веры Хрыстовай стараны насаджальнік і паганства зьнішчальнік.
Радуйся, Прохар, цудатворца дабрашчасны, ты хлебам з белены ды сольлю з попелу галодных нагадаваў.
Радуйся, Ян, бо постам невымоўным ты праславіўся.
Радуйся, Феадор і Васіль, бо ў зямным жыцьці вы саюзам любові Хрыстовай сябе зьвязалі; радуйцеся, бо ад жаднага князя Мсьціслава вы пацярпелі.
Радуйся, бо пасьля добрага спачыну вашага ў адной труне вы сяброўскі спачылі; радуйцеся, бо адначасна вы паўсталі прад пасадам Боскім.
Радуйцеся, усе звышгодныя айцы нашы Кіева – Пячорскія, усясьветныя сьвяцільнікі, вялікія і ўсяслаўныя цудатворцы.
Кондак 2
Бачыў, Хрыстос Гасподзь, што ў імя Ягонае сабраліся вы для агульнага жыцьця, пасярод вас знаходзіўся, дапамагаючы вам у розных подзьвігах, найперш – у барацьбе зь нячысьцікамі злосьці паднябеснай, і ўзбагачаў вас мілатой Духа Сьвятога, аднаму падаючы дар прароцтва, іншаму – дарунак вылячэньня, іншаму – дар выганяць нячысьцікаў, вы ж, мілату гэту прымаючы, не ўзвышаліся духам сваім, а ў прастаце душы і сэрца са зьмірэньнем і ўдзячнасьцю Дабротаў падаўцы, Богу нашаму, песьню сьпявалі: Алілуя.
Ікас 2
Розум непахісны маючы і веру ў Бога, выратавальнага шляху трымаліся вы, яго ж і прайшлі зь дапамогай Хрыста і Ўсячыстае Маці Ягонае, такую дапамогу і нам, жадаючым жыцьцю вашаму пераймаць, выпрасіце ў пасаду Усявышняга, каб удзячна сьпявалі вам:
Радуйся, Палікарп, сьветлая галава, бо ты жыцьця сьвятых напісаў і ў адно зьбіраў; радуйся, бо зь імі прад пасадам Тройцы ты ўстаў.
Радуйся, Варлаам, розум дабрадатны, бо ты цёмную і цесную пячору выбраў, а не палаты прасторныя; радуйся, бо золатам вытканую вопратку на манаскія рызы ты зьмяніў.
Радуйся, Даміян, лекар – бяссрэбранік, бо малітвамі і сьвятым алеям ты хворых вылечваў; радуйся, бо сядзібу на нябёсах са звышгодным Феадосіям ты для сябе выпрасіў у Госпада.
Радуйся, Нікадзім, бо на выпяканьні хлябоў сьвятых ты трыццаць гадоў працаваў.
Радуйся, Лаўрэнцій, бо ў затворы цесным ты шмат гадоў пражыў.
Радуйся, Афанасій, бо дарунак сьлёз і міласьці ты ў Госпада выпрасіў.
Радуйся, Эразм, бо за ўпрыгожаньне храму Ўсясьвятой Багародзіцы ты плату прыгажосьці невымоўнае ў Нябесным Царстве ад Госпада атрымаў.
Радуйся, Лука, бо запаветы Боскія ты старана выконваў.
Радуйся, Няктарый, бо послух без ляноты ты выконваў.
Радуйцеся, усе звышгодныя айцы нашы Кіева – Пячорскія, усясьветныя сьвяцільнікі, вялікія і ўсяслаўныя цудатворцы.
Кандак З
Сілай і мілатой, дадзенай табе ад Бога, у жыцьці тваім, Агапіт дабрашчасны, хваробы розныя ты вылечваў. Мілата гэта і сіла ў табе і сёньня прысутная, нават і памножылася. Таму молім цябе, вылечвай хваробы нашы, вылечвай запалы душэўныя і цялесныя, каб мы са здаровым целам і душой клікалі да Хрыста, праславіўшага цябе: Алілуя.
Ікас З
Маючы веру да вас, любоў і стараньне, абарону просім дзеля жыцьця вечнага, айцы Богу прыемныя. Бо вашы малітвы багата могуць прад пасадам Усявышняга, таму і мы да вас зьвяртаемся, як да вялікіх памагатых нашых і абаронцаў, праслаўляючы вас так:
Радуйся, Ян, бо послух і пасьля спачыну свайго выявіў ты; радуйся, бо старшаму брату ложак свой сьмяротны саступіў ты.
Радуйся, Феафіл, бо братнім послухам ад гневу вылечыўся ты; радуйся, бо замест гневу сьлязамі і замілаваньнем ты ўзбагаціўся.
Радуйся, Кукша сьвятамучанік, бо шмат язычнікаў да Хрыстовай праўдзівай веры прывёў ты; радуйся, бо за Хрыста зь вучнямі сваімі ты адсячэньне галавы пацярпеў.
Радуйся, Алексій, бо разумную малітву ты заўсёды зьдзяйсьняў.
Радуйся. Рыгор, іконаў сьвятых добры мастак.
Радуйся, Сава, вялікіх цудаў творца.
Радуйся, Сяргей, послуху вялікі і слаўны руплівец.
Радуйся, Меркурый, бо жыцьцё бесьцялесных пераймаў ты.
Радуйся, Пімен шмат хворы, бо на Бога ты заўсёды надзею пакладаў.
Радуйцеся, усе звышгодныя айцы нашы Кіева – Пячорскія, усясьветныя сьвяцільнікі, вялікія і ўсяслаўныя цудатворцы.
Кандак 4
Бурны і шырокі сьвецкі шлях жыцьця вы адкінулі, а палюбілі ўсёй душой вузкую і скарбутную сьцежку жыцьця манаскага і ёй старана крочылі, айцы богамудрыя, таму і Гасподзь. Бачачы вашы намеры добрыя, загадаў Анёлам Сваім дапамагаць вам і ўмацоўваць. Таму і мы Хрыстовы, што ўсім жадае выратаваньня, сьпяваем: Алілуя.
Ікас 4
Чулі людзі, што Гасподзь праславіў нятленьнем сьвятыя целы вашы і дараваў вам мілату вылечваць немачы і хваробы, таму і крочылі да вас зь вераю, са Усходу, Поўначы і Поўдня, праслаўляючы вас такім прывітаньням:
Радуйся, Нестар, першы летапісец Кіеўскае Русі; радуйся, жыцьцё айцоў Кіева – Пячорскіх апісаўшы, ты старана ім ва ўсім пераймаў.
Радуйся, Яўстрат, добры мучанік і посьнік, ты Хрысту ў пакутах пераймаў; радуйся. Бо ты ўсе раны Госпада на целе сваім насіў.
Радуйся, Эладзій, затворнікаў пахвала.
Радуйся, Ярэмія, празорцаў слава.
Радуйся, Майсей, дзявоцкасьці сьвятло.
Радуйся, Ян, дзявоцтва перамога.
Радуйся, Марк, бо твае сумленныя рукі магілы сьвятым капалі, твой голас мёртвыя чулі.
Радуйся, Мікола князь, бо ты послуху братам Кіева – Пячорскім ўсяго сябе аддаў.
Радуйся, Рыгор, бо ты праз утапленьне ў рэчцы скон добры прыняў і цела твае ў кельлі дзівосна было знойдзена.
Радуйцеся, усе звышгодныя айцы нашы Кіева – Пячорскія, усясьветныя сьвяцільнікі, вялікія і ўсяслаўныя цудатворцы.
Кандак 5
Бачыў Дыяніс богамудры целы вашы, што ў магілах знаходзіліся, калі ўвайшоў кадзіць у дзень Пасхі Хрыстовай, зь любоўю і набожнасьцю да вас паклікаў: “Хрыстос уваскрэс”, і, о цуд, пачуў ад вас падобны грому адказ “Сапраўды ўваскрэс”. Дзівуючыся гэтаму цуду слаўнаму ды цудоўнаму, мы сьпяваем уваскрэсламу Хрысту, вечна прысутнаму: Алілуя
Ікас 5
Разумнымі зоркамі неба кіеўскіх пячор ёсьць вы, айцы прыслаўныя. Бо вы шлях манаскага жыцьця асьвячаеце і Царкву сьвятую праваслаўным сьвятлом асьвятляеце. Бо слава годных подзьвігаў вашых ва ўсіх канцах зямлі вядома, спавяданьне сьвятой веры вашай увесь сусьвет усьвядоміў, таму і мы адвагу маем прынесьці такі сьпеў вам:
Радуйся, Анісім, бо праз цеснату затвору пячорскага ты прасторы райскія атрымаў; радуйся, бо духоўны голад на сталае бачаньне Бога ты зьмяніў.
Радуйся, Матфей, бо за чысьціню душы і цела ты дарунак прароцтва атрымаў; радуйся, бо стрыманьнем і мірным норавам ты годнасьці высокай дасягнуў.
Радуйся, Ісая, глыбокая студня пакоры; радуйся, вечная крыніца цудаў.
Радуйся, Аўраам, сын сьвятой працавітасьці.
Радуйся, сьвяціцель Ніфант, абаронца праваслаўя.
Радуйся, Сільвестр, пацеркі годныя.
Радуйся, Пімен, абраны сасуд Духа Сьвятога.
Радуйся, Ануфрый, бо ты вуснамі маўчаў але розумам Бога хваліў.
Радуйся, Анатоль, трапяткі душой і розумам цнатлівы.
Радуйцеся, усе звышгодныя айцы нашы Кіева – Пячорскія, усясьветныя сьвяцільнікі, вялікія і ўсяслаўныя цудатворцы.
Кандак 6
Прапаведнікам нам зьявілася годная рука твая, Спірыдон богапрыемны, бо ёй ты праваслаўных дзяцей тваіх навучаў, як пальцы складаць для выявы крыжа сьвятога на твары, вусны ж паганцаў зачыняеш, яўна выкрываючы іх, бо такім чынам асяніўшы сябе крыжовым знакам, адышоў ты да Хрыста. Яму ж маліся, каб загасіць полымя запалаў нашых і дараваў нам праўдзівае стараньне славіць Яго няспынна ў псальмах і сьпевах духоўных у гэтым жыцьці і будучым, сьпяваючы: Алілуя.
Ікас 6
Зазьзяла як прасьветлае сьвяціла, Богам ахінуты манастыр ваш, айцы звышгодныя, і ўсю зямлю Кіеўскае Русі мілатой Боскай прасьвяціў; Яе вы крывавым потам будавалі і на яе мілату малітвамі вашымі і подзьвігамі выпрасілі, у руплівасьці прарокам пераймаючы, якія казалі: На трох гарах зазьзяе мілата Боская і вера прымножыцца. Таму вам, як выкананьню прароцтва сьпяваем:
Радуйся, Арэфа, бо Гасподзь міласьць сваю на табе паказаў; радуйся, бо Гасподзь украдзенае багацьце твае на міласьць для цябе пераўтварыў.
Радуйся, Феафіл, бо табе зямля ложкам была, а ўласяніца вопраткай.
Радуйся, Сысой, бо табе дбаньня было сном, а сьлёзы супакоем.
Радуйся, Алімпій, бо табе Анёлы ў працы іканапісца дапамагалі.
Радуйся, сьвяціцель Сымон, бо сьвятыя рукі жыцьця сьвятых напісалі і нам карыснае для душы пакінулі.
Радуйся. Нікан, першы Антонія набожны вучань; радуйся, Феадосія ў справах набожных памагаты і ў выратавальных подзьвігах супрацоўнік.
Радуйся, Феафан, бо цела постам забіў ты.
Радуйся, Анісіфар, бо душу няспыннымі малітвамі ажывіў ты.
Радуйся, Макар, бо за жыцьцё сьвятое ты тленьня цела ад Госпада атрымаў.
Радуйся, Анастасій, дыякан набожны і пакутнік дзівосны.
Радуйцеся, усе звышгодныя айцы нашы Кіева – Пячорскія, усясьветныя сьвяцільнікі, вялікія і ўсяслаўныя цудатворцы.
Кандак 7
Жадаючы краіну нашу мілатой Сваёй узбагаціць, Гасподзь Духам Сьвятым паклікаў вас на скарбутнае і набожнае жыцьцё, якім вы зьдзівілі не толькі людзей на зямлі, а і Анёлаў на небе, бо вы, айцы сьвятыя, у пячэрах кіеўскіх знаходзячыся, як ў трунах, больш чым старана ў цеплыні сэрца і душы Адзінаму Богу служыце, красамоўна сьпяваючы: Алілуя.
Ікос 7
Новага жыцьця манаскага выявіліся вы настаўнікамі, якога ў Кіеўскае Русі не было ніколі, якое вы насадзілі ды ўкаранілі. Таму вялікі хор манахаў пайшоў за вамі, удзячна сьпяваючы:
Радуйся, Аўраам, бо Хрыста Госпада ты ўсім сэрцам і ўсёй душой палюбіў; радуйся, бо дзеля Яго працы вялікія жыцьця пячорскага на сябе прыняў ты.
Радуйцеся і вы, дванаццаць братоў прыгожых, бо царкву Маці Боскай вы ўпрыгожылі ды падобнай да нябёсаў зрабілі; радуйся, бо за працу вашу ўзнагароду, Царства Нябеснае, вы ад Сына яе Хрыста, атрымалі.
Радуйся, Ісаак, бо шматлікімі пакутамі ты спакусы сатаны перамог.
Радуйся, Ільля, бо за подзьвігі ўстрыманьня і бясстрашнасьці ты ў дабрыню апрануўся.
Радуйся, немаўля – мучанік Іаан, бо кроў сваю сьвятую ты нявінна за Хрыста праліў.
Радуйся, Нікан, бо Хрысту, на крыжы раскрыжаванаму, ты мірным норавам дагадзіў; радуйся, бо як сьвятло, заклік не гневацца на блізкіх ты на нас праліваеш.
Радуйся, сьвяціцель Яфрэм, бо як пчала соты салодкія, так ты праўдзівы статут манаскі да манастыра Кіева – Пячорскага прынёс.
Радуйся, Ціт дабрашчасны, бо сілу нячысьцікаў ты пакорай зруйнаваў; радуйся, бо цемру злых нячысьцікаў ты далёка ад нас адганяеш.
Радуйцеся, усе звышгодныя айцы нашы Кіева – Пячорскія, усясьветныя сьвяцільнікі, вялікія і ўсяслаўныя цудатворцы.
Кандак 8
Дзівосны і слаўны цуд зьявіўся прад тварам усіх верных: Бо пячора разбойніка на храм Божы перамянілася. Там грэх зьнішчаўся і дабрыня памнажалася, так кедры раю Хрыстовага памнажаліся, бо церні беззаконьня зьнішчыліся там, дзе ўлада сьмерці пашыралася, там Гасподзь зацараваў. Зьдзіўленыя зьменам рукой Усявышняга, сьпяваем: Алілуя.
Ікос 8
Усе вашы, сьвятыя айцы, стараньне, жаданьне і апека для роду чалавечага былі абаронай ад ворагаў роду хрысьціянскага, каб галаву ягоную адсекчы, а Госпада Ісуса Хрыста ў душах і целах нашых ўзьвялічыць і праславіць, праз гэта сьпяваем вам:
Радуйся, сьвятамучанік Лукіян, бо падрыхтавана для цябе жытло нябеснае; радуйся, бо як пакутніку, падрыхтаваны табе бясконцыя райскія пакоі.
Радуйся, Лаўрэнцій, бо мітусьні сьвету ты ўнікаў; радуйся, бо жыцьця са сьвятлом анёльскім ты ўдастоіўся.
Радуйся, Пафнуцій, бо, памятаючы час сьмяротны, няспынна плакаў ты; радуйся, бо у час адыходу ад анёлаў суцяшэньня ўдастоіўся ты.
Радуйся, Мартын, бо за вялікую чысьціню і пост ты дару вылечваць чалавечы хваробы ўдастоіўся.
Радуйся, герарх Іларыён, бо статак Хрыстовых авечак славесных на палетках праваслаўя добра пасьвіў.
Радуйся, князь Фёдар, бо на годнасьць і славу Царквы Праваслаўнае ты шмат папрацаваў.
Радуйся, Дыяніс, бо “сапраўды уваскрэс Гасподзь” ад звышгодных айцоў у Вялікдзень пачуў ты.
Радуйся, Афанасій, бо прыгажосьцю сьвету гэтага ты пагрэбаваў.
Радуйся, сьвяціцель Феафіл, пастыр добры, бо за паству сваю ты гатовы быў жыцьця аддаць.
Радуйцеся, усе звышгодныя айцы нашы Кіева – Пячорскія, усясьветныя сьвяцільнікі, вялікія і ўсяслаўныя цудатворцы.
Кандак 9
Вы для ўсіх ёсьць усё, звышгодныя айцы, бо нябеснае вылячэньне падаяце нам бескарысьліва, не хітрыкамі чалавечымі, а дзеяй Духа Сьвятога душэўнае і цялеснае вылячэньне пасылаеце, яго прымаючы, увесь род чалавечы Дабрадзею і Творцы сьпявае ўдзячна: Алілуя.
Ікас 9
Прапаведнікі красамоўныя рытарскімі сваім вуснамі няздольныя годна апяваць сьвятасьць вашу, тым больш мы, нямоглы словам і неразумны, якімі песьнямі праслаўлю вас, айцы, Анёлам роўныя годнасьцю, таму, абуджаны стараньнем і любоў да вас, паспрабую праславіць вас гэтым нягодным сьпевам:
Радуйся, Зянон, бо постам і іншымі подзьвігамі манаскага жыцьця ты сьветла праславіўся; радуйся, бо праз пакору і цноту ты зямлю абяцаную атрымаў.
Радуйся, Рыгор, бо праз зельля, якім сілкаваўся, ты здароўя хворым падаваў.
Радуйся, Іпацій, бо сьвятым айцам ты ў немачы старана дапамагаў і за гэта дарунак Духа Сьвятога хваробы вылечваць атрымаў
Радуйся, айцы звышгодныя, бо вашы годныя галовы на здароўя душаў і целаў нашых міроточаць; радуйся, бо вашы сьвятыя душы перад пасадам славы Божае стаяць.
Радуйся, Майсей, бо малітвамі, пастом і верыгамі запалы забіў ты.
Радуйся, Іосіф, бо брамай пакоры і руплівага послуху ў вечны спакой увайшоў ты.
Радуйся, Павал, бо ніколі ты часу не марнаваў, таму са абцяжаранымі і працавітымі супакоіўся.
Радуйся, Сысой, бо надзвычайнымі подзьвігамі посту ты не толькі людзей, але і Анёлаў зьдзівіў.
Радуйся, Лявонцій і Геронцій, бо ад дзяцінства вы Хрыста палюбілі; радуйся, бо ў юнацкія гады вы настаўнікам пераймалі.
Радуйцеся, усе звышгодныя айцы нашы Кіева – Пячорскія, усясьветныя сьвяцільнікі, вялікія і ўсяслаўныя цудатворцы.
Кандак 10
Жадаючы выратаваць шматлікіх і ўсім выратаваньне падаючы, Хрыстос Бог наш вас іншым айцам Эгіпту, Грэцыі і Палясьціны ды Кіеўскай Русі паказаў, каб праз вас шматлікіх навучыць і жыцьцём вашым шлях да выратаваньня паказаць, у чым вы папрацавалі, навучаючы тых, хто праўдай Эвангельля не адукаваны, іх вы да веры прыводзіце і да богабачаньня ды чыстага жыцьця словам і справай няспынна заклікаеце, Богу няспынна сьпяваючы: Алілуя.
Ікас 10
Сьцяной цьвёрдаю і агароджаю моцнаю будзьце вы нам, усяслаўныя айцы, бо мы зь цёплаю вераю, руплівасьцю і любоўю да вас прыбягаем, абараніце нас ад пачуцьцёвых і думных ворагаў нашых, каб не баяліся мы іх, а перамагалі вашымі малітвамі да Хрыста Бога, сьпяваючы з падзякай так:
Радуйся, Нестар, бо ты да зямнога ставіўся з пагардай і нябеснае палюбіў; радуйся, бо прад сконам ты ўдастоіўся бачаньня Госпада Ісуса Хрыста зь Анёламі.
Радуйся, Фёдар, бо ахову вуснамі сваімі паклаў ты.
Радуйся, Памва спавядальнік, бо ты богаў язычнікаў пракляў, а імя Госпада на зямлі і на небе спавядаў.
Радуйся, Сафроній, бо ты затворам моцным і жалезам цела скаваў, а душой і целам са сьпевам псальмаў да нябёсаў прагнуў стала.
Радуйся, Панкрацій, бо хворым ты дабрынёй Духа Сьвятога вылячэньне падаваў.
Радуйся, Антоні, бо нячысьцікаў злых ты выганяў з тых, хто зь верай прыходзіў да цябе.
Радуйся, Мардары, бо жабрацтва і галечу ты палюбіў.
Радуйся, Амон, бо старажытным айцам ты ў подзьвігах пераймаў старана.
Радуйся, Піоре, бо запалы цялесныя ты полымем стрыманьня папаліў.
Радуйся, Мартын, бо ты набожнасьцю жыцьцё асьвяціў.
Радуйся, Руфь, бо ты ўзорам стрыманьня і падзьвіжніцтва быў.
Радуйцеся, усе звышгодныя айцы нашы Кіева – Пячорскія, усясьветныя сьвяцільнікі, вялікія і ўсяслаўныя цудатворцы.
Кандак 11
Аніякі сьпеў духоўны не можа апісаць вашых подзьвігаў і працы цяжкай, якія вышэй магчымасьцяў жыцьця чалавечага, але анёльскаму падобныя, таму пахвалы не толькі ад людзей, але і ад анёлаў вы годныя. Таму мы зь верай, любоўю і адвагай сьпеў праслаўленьня вам прыносім і молім выпрасіць нам водпуск грахоў, каб у пакаяньні мы скончылі жыцьцё наша часовае і ў вечным удастоіліся па малітвам вашым сьпяваць Богу: Алілуя.
Ікас 11
Вам сьвятло вечнае зазьзяла, бо вы ненавідзелі запалаў цемру, слаўныя слугі Боскія, радасьць бясконцую прынялі вы, добры подзьвіг са старана зьдзяйсьняючы. Таму стоячы прад пасадам Хрыстовым, памінайце нас, сьпяваючых вам:
Радуйся, Еўфрасіньня, нябеснага Ерусаліму дачка слаўная; радуйся, зямнога Ерусаліму – горада Полацка маці ўсясьветлая.
Радуйся, Юліяна, лілія прыгожая, бо вырасла ты ў зямным саду Хрыстовым; радуйся, бо заквітнела ты ў Ягоным нябесным саду.
Радуйся, сьвятамучанік Макар, бо да сьмерці ты быў верным пастырам; радуйся, бо раней, чым прыняць пасад на зямлі, ты на нябесны пасад быў прызначаны.
Радуйся, Ксьян, у затворы дзівосны.
Радуйся, Арсеній, бо за часовыя добрыя справы ты вечнасьці ад Хрыста ўдастоіўся.
Радуйся, Яфім, бо праз пост і вялікае славаслоўя Богу ты райскае салодкасьцю насыціўся і зь Анёламі сьпяваеш.
Радуйся, Веніямін, бо, раздаўшы маёмасьць сваю, ты на лоне Аўраама спачыў.
Радуйся, Ціт, бо войска зямнога цара пакінуўшы, ты храбрым ваяром нябесным зрабіўся.
Радуйся, Ахіл, бо ад юнацкасьці ты раскрыжаваўся для жыцьця і запалаў, каб з Хрыстом, Які па волі сваёй на крыжы раскрыжаваўся, зьяднацца.
Радуйцеся, усе звышгодныя айцы нашы Кіева – Пячорскія, усясьветныя сьвяцільнікі, вялікія і ўсяслаўныя цудатворцы.
Кандак 12
Па дабрыні Ўсяміласьцівага і Ўсяшчодрага Бога жыцьцём роўным апостальскаму вы жылі, айцы сьвятыя, шмат цудаў зьдзяйсьняючы, цудоўна невымоўны храм Усячыстае Ўладаркі Дзевы Багародзіцы стварылі і як нявесту прыгожую ўпрыгожылі золатам, серабром ды каштоўнымі каменьням, да яго людзі са ўсяго сусьвету прыходзяць, каб праславіць Хрыста Бога, сьпяваючы Яму: Алілуя.
Ікас 12
Апяваючы ваша жыцьцё падзьвіжнікаў, хвалім подзьвігі вашы – пост, малітвы, сьлёзы, духоўнае раскрыжаваньне, усяночныя дбаньні, забойства плоці, духа пакуту, пакору, моцнасьць, цярпеньня, маўчаньне, чысьціню, галечу, дабрадзейнасьць і ўсё тое, чым вы валодалі дзеля Хрыстовай любові, так сьпяваем вам:
Радуйцеся, Паісій і Меркурый, бо неразлучным жыцьцём і адзінадушнай любові брацкай вы жыцьця на зямлі пражылі; радуйцеся, бо адзінадушным жыцьцём вы насалоджваецеся на нябёсах зь Уладаром Хрыстом.
Радуйся, Макар, бо як Самуіл ты ў юнацкія гады для служэньня Госпаду пакліканы.
Радуйся, Пімен, бо як пшаніца зь нівы Хрыстовай у жытніцу нябесную ты увайшоў.
Радуйся, Сілуян, бо на крылах посту і малітвы ты да Бога ўзьляцеў.
Радуйся, Агафон, бо на плячох набожнасьці ты да нябёсаў падняты.
Радуйся, Захарый, бо для нячысьцікаў ты страшным быў, а для Анёлаў суразмоўнікам быў, зь імі ж прад пасадам Тройцы стаіш.
Радуйся, Ігнат, князь сьветлы пячорнага горада; радуйся, пастыр звышгодных богаабранага статку.
Радуйся, мучанік немаўля, бо за Хрыста ад Ірада шалёнага ты чашу сьмерці прыняў; радуйся, бо зямлю Усходу ты кроўю асьвяціў і нашу краіну прыходам сваім дабраславіў.
Радуйся, Лонгін, бо шляхам вузкім ты праўдзіва крочыў, і на ім Бога прыняў.
Радуйцеся, усе звышгодныя айцы нашы Кіева – Пячорскія, усясьветныя сьвяцільнікі, вялікія і ўсяслаўныя цудатворцы.
Кондак 13
О, дабрашчасныя і ўсялякіх пахвал вышэйшыя, звышгодныя айцы нашы Кіева – Пячорскія, прыміце гэтае маленькае прынашэньне, як Гасподзь прыняў дзьве лепты ад удавы, не пагрэбуйце прынашэньнем нашым, як Хрыстос не адкінуў цалаваньня блудніцы, і нас удастойце праз абарону вашу прад Госпадам, у пакаяньні жыцьцё наша скочыць, зь малітвай у сэрцы і на вуснах сысьці з гэтага жыцьця ў жыцьцё вечнае і ўстаць прад пасадам Усявышняга, прад якім вы стаіце зь Архангеламі і Анёламі і зь усімі сьвятымі, сьпяваючы песьню: Алілуя.

Гэты кандак чытаецца тройчы, а потым Ікас 1 і Кандак 1)
Малітва
Звышгодныя і баганосныя айцы нашы Антоній і Феадосій ды ўсе звышгодныя айцы Кіева – Пячорскія, сьветачы зямлі прасьветлай, якія ад цёмных пячор Кіеўскай Русі славай зазьзялі і ўсё сьветлымі анёльскімі зарніцамі асьвяцілі, увесь жа Сусьвет высокай набожнасьцю і цудамі Боскімі зьдзівілі, і сёньня і магіле целам знаходзіцеся, але душы вашы з Хрыстом, Сонцам Праўды, разам са ўсімі праведнікамі зьзяюць, адтуль праменьня свае пасылаюць, не забудзьце нас, якія моляцца да вас, у цемры скрухі і запалаў нашых праменьнем мілаты асьвяціце нас, каб, знаходзячыся ў сьвятле годнага жыцьця вашага, праўдзіва хадзілі мы, удастоіліся пабачыць сьвятло недакранальнае славы Боскае, праслаўляючы Яго разам зь вамі на вякі вякоў. Амін.

 

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.