Sunday, March 4, 2012

Слова ў Нядзелю Урачыстасьці Праваслаўя

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Сёньня адмысловы дзень — дзень Урачыстасьці Праваслаўя, дзень імпрэзы Сьвятой Праваслаўнай, Саборнай і Апостальскай Царквы, Царквы Пераможнай — Нябеснай і Царквы ваяўнічай — зямной.
Сёньня, у век плюралізму, гэта значыць усеагульнай абыякавасьці, абыякавасьці да Праўды, гэта Урачыстасьць Царквы шмат каму можа здаецца архаічным і нават небясьпечным сьвятам. Бо нават тыя, хто не часта адкрывае Эвангельле, ведаюць, што ў ім гаворыцца пра любоў. Ці не самае галоўнае ў хрысьціянстве — любоў? Ці не з—за недахопу любові варожасьць і падзелы сярод хрысьціян? Так, крыніца падзелаў — у недахопе любові, але не хапае, першым чынам, не любові да блізкага свайго, але менавіта любові да Бога, — і таму азмрочваецца духоўны позірк чалавека і ужо не пазнае ён Нябеснага Айца свайго. А не ведаючы Айца, не ведае і не пазнае братоў.
Сёньня нам неабходна зразумець, што ў сьвеце няма шэрых тонаў. Усё, што адыходзіць ад Бога; усё, што супярэчыць слову Божаму — усё гэта ад злога і дапамога злу. Ерасі, грахі, гвалт і сьмерць — гэта дакладны шлях у цемру вечнай пакуты. Менавіта таму Дзень Урачыстасьці Праваслаўя — гэта перамога над усякім злом і над усякім ілжэвучэньнем, як мы чулі сёньня ва урачыстым малебне. Перамога, якая сапраўды выявілася ў зьнішчэньні ерасі іканаборства, калі набожная царыца Фядора абараніла праўду шанаваньня абразаў. Гэты дагмат, мы ведаем, зьяўляецца як бы пячаткай таямніцы веры пра Богаўвасабленьне — сьведчаньнем аб тым, што Бог зрабіўся чалавекам: Ён зрабіўся бачным намі, і адчынілася магчымасьць намаляваць Яго.
Сьвятая Царква сьвяткуе гэтае сьвята пасьля першага тыдня Вялікага Посту, каб мы памяталі пра тое, што толькі тады, калі малітваю, пакаяньнем, ачышчэньнем розуму і сэрца мы набліжаемся да Бога, да Ягоных таямніцаў, адкрываецца нам гэта рэальнасьць. Гэтыя людзі, ерэтыкі, не бачылі духоўную рэальнасьць, якая адкрывалася за абразамі.
Сёньня, у гэты няпросты час, мы часта чытаем і чуем пра “пасьляхрысьціянскім” сьвеце, аб “заняпадзе Праваслаўя ва Украіне”… І сапраўды, сёньня мы бачым Украінскае Праваслаўе падзеленым, абцяжараным шматлікімі бедамі і праблемамі, і здаецца нам: ці ёсьць пра што цешыцца? Але ведайце, дарагія мае, Урачыстасьць Праваслаўя ў праўдзівай, Праваслаўнай Царкве, часткай якой без сумневу зьяўляецца і наша Сьвятая Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква, будзе сьвяткавацца заўсёды, бо гэта урачыстасьць не пра бачную славу Праваслаўя, але пра тое адзінае, што дае сьвету жыцьцё і чаго не могуць адняць зараз ужо ніякія вонкавыя беды і ніякія ворагі, — гэта урачыстасьць Боскае любові да сьвету і вечнае жыцьцё сьвету ў гэтае любові, гэтай любоўю.
Успомнім словы сёньняшняга Эвангельля. Яно кажа пра тое, як важна быць у прысутнасьці Боскае: у прысутнасьці іконаў Боскіх, праз якія адчыняецца прысутнасьць Самага Бога. Таму што калі чалавек выдалены ад гэтага, ён пачынае сумнявацца ў Хрысьце, у Ягонае Боскасьці — як гэта адбываецца ў пратэстанцкай царкве. Шматлікія зь анафэмаў, якія сёньня прамаўляліся, непасрэдна датычыліся менавіта да пратэстантаў. І ў значнай частцы каталіцкай царквы гэта таксама ужо зь непазьбежнасьцю адбываецца: каталікі не то, каб адпрэчваюць абразы, але ставяць іх на такую вышыню ў храмах, што хрысьціяне не могуць прыкласьціся да іх цалаваньнем любові і выказаць сваю веру, сваю любоў. Менавіта таму, што няма абразаў, таму, што губляецца прысутнасьць Боская ў чалавеку, губляецца і вера.
Мы жывём, дарагія браты і сёстры, у такія часы, калі не баяцца Бога і не сарамацяцца людзей. Калі сорам як быццам нічога не значыць. Калі пра свой найбольшы грэх блуду адкрыта, публічна, на усё сьвятло распавядаюць і запрашаюць увесь сьвет прыняць удзел у гэтай бессаромнасьці. Мы жывём у часы, калі дзяцей ужо настаўнікі ў школах вучаць самай непрыстойнай непрыстойнасьці, пра якія немагчыма казаць публічна.
Глябалізацыя і агульны канфармізм прынесьлі нам і жах утылітарызму — шматлікім людзям усё адно, каму маліцца, каму служыць, была б толькі карысьць. Аднак чалавечае жыцьцё — не проста сытае і здаровае існаваньне, але жыцьцё, напоўненае сэнсам і праўдай. .А хіба можа быць праведным жыцьцё, калі уяўленьне пра яго лжыва? Такім чынам, адстойваючы Праўду ад памылак, Царква рупіцца не пра абстрактнае багаслоўе, а пра наша дачыненьне жыцьцю вечнаму, якая і ёсьць веды адзінага праўдзівага Бога. (Ян. 17:3). Ерась жа — гэта скажэньне ведаў ці досьведу Царквы, ягонае аднабаковае і абмежаванае разуменьне, часьцяком, ва угоду паўшаму чалавечаму розуму. Царква адказвае на ерэтычную пагрозу тым, што усталёўвае межы праўды, гэта значыць — вызначае межы жывога рэлігійнага досьведу. Сучасны грэцкі багаслоў Х Янарыс тлумачыць гэта досыць проста: “Напрыклад, нехта пачне сьцьвярджаць, што матчына каханьне выяўляецца ў непахіснай суровасьці да дзіцяці і штодзённым пакараньні. Калі нам давялося ў жыцьці выпрабаваць на сабе сапраўднае матчына каханьне, мы неадкладна абурымся супраць падобнай хлусьні і супрацьпаставім ёй іншае вызначэньне зыходзячы са свайго досьведу... Аднак формула не ў стане падмяніць сабою досьведу; яна толькі пазначае ягоныя межы. Калі чалавек сам не выпрабаваў у жыцьці бацькоўскага каханьня, ён у стане засвоіць ягонае вызначэньне, але так і не пазнае, што такое само каханьне”.
У сёньняшнім сьвяце мы бачым велізарны досьвед захаваньня адзінай праўдзівай праваслаўнай веры і перамогі над ерасьсю, перамогі над злом: Толькі вышэйшай праўдаю, вышэйшай рэальнасьцю можам мы вымяраць сваё жыцьцё, свае учынкі і саму сваю веру. Трэба памятаць, што б ні адбывалася, Бог бачыць нас. Бог бачыць усё, што адбываецца зь усім чалавецтвам і зь душой кожнага чалавека. Якому зьневажаньню не падвяргаў бы чалавек выяву Боскую, якую ён носіць, гэта не можа схавацца ад нашага Бога. Датуль, пакуль не дасягнеш у сабе прысутнасьці Боскай, ты будзеш вечна мучыцца сумневамі, і вера твая будзе, як трысьнёг, які носіць вецер…
Што ёсьць Урачыстасьць Праваслаўя сёньня? Жыцьцё кожнага праваслаўнага чалавека, яго стаяньне ў праваслаўнай веры і унутраная барацьба кожнага верніка Праваслаўнай Царквы, нягледзячы на тое, што увесь сьвет коціцца ў прама процілеглы бок, да бязбожнасьці і граху — гэта Перамога Праваслаўя. Пакуль хоць бы некаторыя людзі знаходзяць сабе сілы супрацьстаяць цемры — гэта ужо ёсьць Урачыстасьць Праваслаўя ў душы пэўнага чалавека і ва усім сьвеце. Пакуль мы хоць колькі—небудзь верым, пакуль Бог дае нам для гэтага сілы — мы нясём сьвятло Праваслаўнай Хрыстовай веры ў атачаючае нас жыцьцё. Царква працягвае сьвяткаваць і будзе сьвяткаваць давеку сьвету зьяўленьне ў ім выявы Жывога Бога. Бо і зараз Бог адкрывае Сябе ў людзях, якія здабылі і захоўваюць у сабе гэты неацэнны скарб, гэту адзіную жамчужыну, якой не варта увесь сьвет, — богападобнасьць чалавека ў сьвятасьці жыцьця.
Будзем жа, дарагія браты і сёстры, заўсёды памятаць пра тое, што і перад абразамі, і нават калі іх няма, дзе б мы ні знаходзіліся, мы павінны жыць, як у прысутнасьці Самага Бога. Мы носім крыжык на шыі, а гэта — абраз пакутаў Хрыстовых. Значыць і мы таксама адзначаны перамогай Праваслаўя над усякім злом, і гэта таксама наш гонар і слава, як сьпяваецца ў вершыры сьвята пра Крыж і пра абразы. І якая б нягоднасьць ні атачала нас, не здрадзім нашага Бога, як ведаючыя Ягоную праўду і міласьць. Амін.
прат. Сяргей Горбік
 

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.