Saturday, March 3, 2012

БАГАСЛУЖЭНЬНЕ У СУБОТУ ПЕРШАГА ТЫДНЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

На ранішняй

Пасьля шасьціпсальмаў сьпяваем: Бог Госпад:, на тон 2, і трапар сьвятога Хведара двойчы: Вялікія веры зьдзяйсьненьня: Слава: Цяпер: Багародзічны: Усё вышэй розуму: І звычайнае вершаслоўе. Пасьля 1 вершаслоўя сьпяваем сядальны мучанікам бягучага тону Актоіха з Багародзічным.

Пасьля 2 вершаслоўя сядальны сьвятога Хведара, тон 3

Кіпячы вераю праваслаўнай, / згасіў ты памылку ганебную, / бязбожнасьць ідаласлужэньня скасаваўшы; / і стаўшы усяспаленьням боскім, / цудатворствам абрашаеш сусьвету канцы; / пакутнік хвалебны, Хрыста Бога молі, / падаць нам вялікую міласьць.
 

Другі сядальны сьвятога

Як падарунак Боскі падараваў цябе / да выратаваньня усяго сусьвету / умацаваўшы цябе ў пакутах Госпад, / душэўныя нашы хваробы вылечваючы, / і цела запал утаймоўваючы; / пакутнік Хведар, Хрыста Бога молі, / дараваць нам вялікую міласьць.
Багародзічны: Няўмяшчальнага Бога насіўшая / ва улоньні Тваім, Дзева Усячыстая, / перш стагодзьдзяў ад Айца не па зямных законах зазьзяўшага / Слова Выяўнае, і Сына адзінасутнага! / Молі Яго з прарокамі і мучанікамі, / звышгоднымі, спавядальнікамі і праведнымі, / дараваць нам збавеньне ад грахоў.
Чытаем жыцьцё сьвятога. Псальма 50 і канон сьвятога манастыра альбо храма зь ірмасам на 6 і сьвятога Хведара на 8. Вершасловім і “Госпаду сьпяваем”.

Канон, твор Яна, мітрапаліта Еўхаіцкага, тон 4

Песьня 1

Ірмас: Адчыню вусны мае:
Замежны ўсяму сусьвету, / Цябе, невымоўна Яго Нарадзіўшую, / упадабаў усім абраным Сваім. / Таму ў гэты дзень, Яго венцаносца апяваючы, / мы зь цябе Ўсяхвальная, пачынаем.
Вялікага сярод мучанікаў, / спавядальніка прасьветлага, / найбольш знакамітага і вядомага цудамі, / ад канца да канца зямлі ўшанаванага, / сьпевамі апаю Хведара.
Дзень вясёлы сярод журботных зазьзяў / і іх змрочнасьць растлумачыў, / сьвята будучыні прадвесьнік, / здалёку празьзяўшы дабрынёй / боскага мучаніка.
Пакладзены за нас і як ахвяра Прыняты / арашае Царкву крывёй ачышчальнай / прынятай Ім сьвятой ахвяры, – / таго, хто подзьвіг зьдзейсьніў / дзеля Ягонай Боскай славы.
Багародзічны: Прыгожае сьвяткаваньне ўзаконена, / хоць, здавалася бы, і няўчасна: / бо ўсё якая ўпрыгожыла Ўладарка / цяпер яго выявіла, прылучаючыся да гэтай памяці / змагаўшагася сярод першых да крыві.
Іншы канон, твор таксама ягоны, тон 6
Ірмас: Як па сушы пракрочыў Ізраіль / па бездані ступнямі, / і заклікаў, ганіцеля фараона бачачы патопленым: / “Богу пераможную песьню засьпяваем!”
Дзівосны ў сьвятых сапраўды Божа, / дзівосна выяві ў мне міласьці Твае, Хрысьце, / даруючы мне слова, каб мне усхваліць / цудоўныя справы Твайго мучаніка.
Цьвёрдасьць у пакутах / і устойлівасьць у муках / паказаў ты, пакутнік Хрыстоў, / і ізноў хутка уяўляеш нам / дапамога тваю, Хведар.
Слава: Адрынуўшы набожную веру бацькоў / ад душы сваёй зламысна, / пажадаў, варагуючы з Богам, тыран / стала ажыцьцяўляць / задум свой ганебны.
Багародзічны: Старажытныя прадказаньні богаслоўных мужоў / на Табе відавочна выканаліся, Маці-Дзева, / бо праўдзівага Бога Ты нарадзіла / і Чалавека праўдзівага звышнатуральна / і усіх тым кінула ў трапятаньне.
Катавасія: Адчыню вусны мае, / і яны напоўняцца Духам, / і слова прамоўлю Царыцы Маці, / і выяўлюся сьветла пераможным, / і апяю радасна Яе цуды.

Песьня 3

Ірмас: Тваіх сьпевакоў:
Бачыць дзень Сына Твайго жадаючы, / носячага імя Хрыстова народ / у гонар яго, Уладарка, цяпер  прадсьвяткуе / урачыстасьць, у гонар Цябе зьдзяйсьняючы, / і хвалебнага пакутніка Твайго.
Усімі сродкамі перамагае лепшае: / бо вялікі сярод пакутнікаў / на радасьць зьмяніў часавую скруху, / напруга бязгрэшнага посту / пераўтваріўшы ў уцеху.
Дарэчны і годны цябе наш падарунак; / і, сапраўды, ён ад сваіх, пакутнік: / бо мы, каго ты сам тут, у гэтай тваёй зямлі, пасяліў, / з радасьцю падарункі хвалы табе прыносім.
Найпрыгажэйшы падмурак ты паклаў, / тваімі подзьвігамі, усяслаўны: / зьвера-усязабойцу, агнём і забойствам дыхаючага, зрынуўшы / як нікчэмнага звышнатуральнаю доблесьцю.
Запаўшы ў апантанасьць, адрачэнец новы, / хітрасьцю роўны старажытнаму, / ежу зь ахвярамі, як зь ядам зьмяшаў; / але падмануўся бездапаможны, пасаромлены мудрым мучанікам.
Багародзічны: Напоўнілася уся зямля спазнаньням Госпада, / зь цябе, Дзева, зьявіўшамуся сусьвету: / але асабліва шматлікая дабрыня дадзеная / боскім мучанікам, / сьцьвярдзеўшым сабою ісьціну.
Іншы канон
Ірмас: Няма сьвятога, / як Ты, Госпадзі, Божа мой, / узьняўшы годнасьць верных Табе, Добры, / і зацьвердзіўшы нас на камні / спавяданьня Твайго.
З пачатку нашаптаўшы хітра ў вушы Еве, / а праз яе Адама падступна падмануўшы, / ён цяпер атруту зла / для спакушэньня падаў.
Падступства ён меў, уласьцівае яму: / узгадоўваў апантанасьць на жывучых у дабрыні / і часу зручнага шукаў, / калі жудаснае зьдзейсьніць / зьбіраўся, найбеззаконны.
Слава: Прыйшоў пачатак дзён сьвятога посту, / калі ўсялякі хрысьціянін устрыманьнем шматлікім / ачышчае самога сябе / ад усяго адмаўляючысь.
Багародзічны: Надзея сусьвету моцная, пакроў / і абарона, Усясьвятая Дзева, / не пагрэбуй, Добрая, маленьнем слуг, / зь любоўю Цябе заўсёды дабрашчаснай называючых.
Катавасія: Тваіх сьпевакоў, Багародзіца, / жывая і багатая крыніца, / устроіўшых духоўнае сьвята, зацьвердзі / і ў боскай Тваёй славе / удастой вянкоў славы.

Сядальны, тон 8

Усё боскае узбраеньне на сябе усклаўшы / і зман служэньня ідалам зрынуўшы, / ты заахвоціў Анёлаў усхваляць подзьвігі твае: / бо боскім імкненьнем свой розум распаліў / і сьмерцю ў агні цьвёрда пагрэбаваў. / Таму падаеш просячым цябе / у згодзе зь імем тваім боскім падарункі, / вылячэньні дабрадатныя. / Пакутнік Хведар, малі прад Хрыстом Богам, / аб паданьні прабачэньня грахоў / сьвяткуючых зь любоўю сьвятую памяць тваю.
Слава: Максыміана лісьлівым прамовам не паверыўшы, / але Хрыстовымі словамі мужнасьцю напоўніўся, / ты капішча ідалаў агнём спапяліў, / пакутай хвалебна перамогшы саперніка, / і, па прароцтву, мінуў агонь, як ваду. / Таму па годнасьці ва узнагароду за подзьвігі, / ты струменіўшы вылячэньні, пакутнік Хведар; / малі прад Хрыстом Богам / аб паданьні прабачэньня грахоў / сьвяткуючых зь любоў.сьвятую памяць тваю.
Цяпер:, Багародзічны: Як усячыстая нявеста Творцы, / як не ведаўшая мужа Маці Збаўцы, / як праўдзівае ёмішча Усявышэйшага, Усяхвальная, / мяне, сапраўды беззаконьня ганебны прыстанак, / і асэнсавана зрабіўшагася забаўкай нячысьцікаў, / сьпяшайся і ад зладзейства іх пазбаў, / зьзяючае жыльлё праз набожнасьць атрымаўшая, / Сьвятла нятленны прыстанак! / Разгані аблокі запалаў / і ўдастой мяне вышэйшага зьзяньня / і бляску непадробнага / незгасальнага сьвятла Твайго.

Песьня 4

Ірмас: Сядзячы ў славе:
О небывалае і нечуванае / злучэньне і спалучэньне! / Цноту зь нараджэньнем злучыў нарадзіўшыся Богачалавек / і ў дні жальбы прыўнёс вясельле, / Свайму пакутніку аддаючы гонар.
Паглядзі, як любіў Хрыста / служыўшы ў Хрыстовым войску: / бо ворагаў Яго зьнішчыў ён з руплівасьцю і вагнём, / і нарэшце самога сябе як добрае прынашэньне / і прыемную Яму ахвяру ахвотна аддаў.
Пераможна ад пакут вызваліўся Доблесны, / адважнымі словамі і пагардай пакут гледачоў уразіўшы, / і зрабіўшыся для усяго тварэньня / небывалым і нечуваным відовішчам.
Костка не зьнішчылася Бога і Уладара майго, / і па забойству пакутніка, о шмат цярпеньне! / Да ваяра жа Яго прыняўшага яго агонь / і кола не адважыліся па сьмерці дакрануцца.
Багародзічны: Жыцьця служыцелі, памёршыя зь уладаром / і зь ім ўваскрэшаныя, жывуць цяпер вечна ў Яго / і разам зь Сынам славяць Маці, / дабраслаўляючы Айца, Сына і Духа Сьвятога.
Іншы канон
Ірмас: “Хрыстос – мая сіла, / Бог і Госпад”, / – сьвятая Царква набожна сьпявае, / прамаўляючы ад чыстага розуму, / у Госпадзе сьвяткуючы.
Савет зьбірае нячысты / і абмяркоўвае тое, што сапраўды кідае ў трапятаньне: / бо вырашыў бяздольны ежай нячыстай / апаганіць народ Хрыстовы.
Запусьціў ён у ход беззаконны задум, / загадаўшы абцяжарыць ужываньне чыстай ежы, / і прапанаваў тую, што ён крывёй апаганіў.
Слава: Зрабілася яўным і вядомым / усім хрысьціянам беззаконьне: / таму, калі яны аб гэтым даведаліся, / сышліся ўсе разам у сьвяты храм Госпада.
Багародзічны: Насіўшую ва ўлоньні Цябе, Прадвечнага, / ад Айца Народжанага, / цяпер мы, верныя, да маленьня клічам. / Яе маленьня пачуўшы, / будзь літасьцівы, Хрысьце, да слуг Тваіх.
Катавасія: Сядзячы ў славе / на пасадзе Боскасьці, / на аблоках лёгкіх, / прыйшоў Ісус усябоскі, / што носіцца цнатліваю рукой, / і выратаваў сьпяваючых: / “Слава, Хрысьце, сіле Тваёй!”

Песьня 5

Ірмас: Ашаламіўся ўвесь сусьвет:
Адчыняюцца ў гэты дзень / прадпачаткі дабрыні, / і сам цяперашні спакой / правобраз спакою Нядзельнага; / так прамяніста шануючы сьветлую Ўладарку / і слаўнага мучаніка.
Даруе Бог палюбіўшым / зьяўленьне зьявіўшагася Ўмілаванага, / суімённы таму падарунак – Хведара, / спраў нечуваных творцу / і ўласнаручна сілы боскія зьдзясьніўшага.
Нішто для мучаніка лукі і стрэлы твае, / вораг чалавечага выратаваньня: / бо і па сьмерці ён жыве, і не сьпіць, / і, тваім ліхадзействам супрацьстоячы, / ратуе усякага праваслаўнага.
Багародзічны: Дзіўным здавалася перш цуд Божай Юначцы, / але сьведчаньнямі пакутнікаў / атрымала яно пэўнасьць несумнеўную / і, заўсёды прымаемае вераю, знаходзіцца / зьдзіўленьня годным і вернага пакланеньня.
Іншы канон
Ірмас: Боскім сьвятлом Сваім, Добры, / душы зь сьвітанку да Цябе імкнуўшцца / любоўю асьвяці, - малюся я, - / каб ведаць Цябе, Слова Боскае, праўдзівага Бога, / ад цямрэчы грахоў / да Сабе заклікаючага.
І вось, тагачасны архірэй, увесь жахнуўшыся, / калі аб рашэньні ганебным пазнаў, / маліў усю ноч сьпевамі Бога, / ды не пагрэбуе да канца людзьмі спадчыны Сваёй.
Але хуткі сапраўды Памагаты / заклікаючы яго па праўдзе і зь маленьнем / імі зусім не пагрэбаваў, але зьдзяйсьняе ім / скарэйшае збавеньне ад небясьпекі.
Слава: Зь вышынь на зямлю хутка пасылаецца / памагаты - Хведар пакутнік, / і пастыраў кіраўнік зьяўляецца, навучаючы, / як пазбавіцца ад задуму беззаконнага.
Багародзічны: Ніхто, з гарачай верай зьвяртаючыся / да заступніцтва Твайго, Уладарка, / не пасарамаціцца ніколі, / але просіць мілаты і на карысьць хутка атрымлівае дарунак / па сваім прашэньні.
Катавасія: Ашаламіўся увесь сусьвет / аб боскай славе Тваёй: / бо Ты, шлюбу не спазнаўшая Дзева, / насіла ва улоньні Тваім Усявышняга Бога / і нарадзіла вечнага Сына, / усім апяваючым Цябе мір падаючага.

Песьня 6

Ірмас: Гэты Боскі і ўсімі шанаваны:
Пасьціцца, Выратавальнік, не могуць / сябры і сыны шлюбнага палаца Твайго: / бо Цябе, сярод нас прысутнага Жаніха, / зь Маці і зь сябрам Тваім / прымаюць і служаць.
Адступіў ад Бога ратуючага, / адступіў і ад розуму няўдалы / і па неразважлівасьці на веру паўстаў; / але ў адказ на то / сустрэў хвалебнага імем.
Папакутаваўшы, зрабіўся наймудрым, / і дзейнічаў руплівей доблесны: / бо ён да змаганьня з тыранамі і перамозе падрыхтаваўся хвалебна / і па сьмерці не ухіліўся ад справы добрага.
Багародзічны: Пазбаўлены ў гэты дзень, Уладарка, / ад бяды згубнай / цудам пакутніка Твайго, / па Твайму Боскаму задуму / мы ўдзячнасьць вам абодвум узносім.
Іншы канон
Ірмас: Жыцьцёвае мора бачачы / узьнімаемае хвалямі спакус, / я, да ціхай прыстані Тваёй зьвярнуўшыся, заклікаю Табе: / “Узьвядзі ад згубы жыцьцё мыю, / Шматміласьцівы!”
Дзіўнага твайго бачаньня жахаючыся, /архірэй у адказ прамовіў: / “Хто ты, спадар, са мной размаўляючы? / Патлумач і навучы, як нам атрымаць / хуткую дапамогу?”
“Сапраўды я – пакутнік”, – / прамовіў Хведар , – “і паслухай: / зварыўшы пшаніцу, яе між народу падзялі, / і так выратуецеся вы ад ежы, / апаганенай нявернымі.
Слава: Які вялікі цуд твой, Хведар, / і абарона твая незвычайная! / Таму мы ўсе, маем дзёрзкасьць, / шчыра прыпадаць да цябе і маліць: / “Выратуй слуг тваіх!”
Багародзічны: Сьветлым жытлом / і ёмішчам чыстым Слова / Ты зрабілася па дабраваленьню Айца / і сыходжаньнем на Цябе Духа Сьвятога; / таму і мяне да сьвятла вывядзі.
Катавасія: Боскі гэты і ўсімі шанаванае / зьдзяйсьняючы сьвята Багародзіцы, / прыйдзіце, богамудрыя, пачнём біць у ладкі, / ад Яе народжанага Бога славячы.

Кандак, тон 8

Веру Хрыстову як шчыт у нетра прыняўшы, у сэрца твае, / ты сілы варожыя перамог, шмат пакутлівы, / і быў вянцом нябесным увенчаны назаўсёды, Хведар, / як непераможны.
Ікас: Цябе, на пасадзе сьвятла насімага, / падзячна зь вераю апяём / бо дарунак Боскі Ты дараваў нам - / доблеснага ў пакутах Хвядора, / у жыцьці тройчы дабрашчаснага, / як змагара ісьціны. / Ён набожным розумам Хрыста прыдбаўшы, / зьявіўся дужым пераможцам падступнага, / як непераможны.
Сінаксарый.

Песьня 7

Ірмас: Не ўшанавалі богамудрыя:
Ты казаў, што не пакладзены закон / дзеля праведнікаў Тваіх, праведны Ўладыка; / таму Маці Твая, / і гэты шматцудоўны Твой служыцель, / радасьцю іх памяці ў гэты дзень / посту законы адмяняюць
Наколькі салодкае, і важнае, / і радаснае цяперашняе сьвята! / Яго дзеля нас найбольш шаноўны зь мучанікаў і вялікі / цяпер адзіным сваім цудам заснаваў, / захаваўшы народ Хрыстовы / брудам незаплямленым.
Цмоку страшнаму супрацьстоячы / Цяпер перамогшы душаў забойцу / і апаганіўшага душы і целы, увянчаем пераможнымі песьнямі / і слоў пахвальных вянцамі.
Багародзічны: Пачынальнік роду нашага, раней даведаўшыся / аб згубнай ежы, граху не пазьбегнуў; / Твой жа народ верны, Тваім мучанікам папярэджаны, / пазьбегнуўшы ежы атрутнай, / зь ім і Табе, Уладарка, / ахвяры аб выратаваньні прыносіць.
Іншы канон
Ірмас: Расадаўчаю зрабіў печ / Анёл для юнакоў набожных, / а Боскі наказ, халдзеяў апякаючы, / ката пераканаў клікаць: / “Дабраслаўлёны Ты, Божа бацькоў нашых!”
Расадаўчым воблакам у маркоце і жары знаходзячымся / зьявіўся ты, слаўны, і выратаваў ад пячы тырану / усіх верных, клікаючых: / “Дабраслаўлёны Ты, Божа бацькоў нашых!”
Цар беззаконны, засаромся, / і ды зачыняцца вусны твае, / беззаконны савет на нас прамовіць пажадаўшыя: / бо разбурыў тваю магутнасьць Цар царуючых / і ўсіх Госпад.
Слава: Іўліян бяздумны, / сэрца твае злым напоўнена, / але бясшкодным зрабіўся сілай прамудрага Бога нашага, / яно падступна узьняўшыся на нас, заклікаючых да Яго, / мілату нам падаючаму яўна.
Багародзічны: Вышэй слова было Тваё зачацьце, / і вышэй розуму Нараджэньне Тваё, Усячыстая: / бо Бога Ты нарадзіла па целе, / які выратаваў усіх ад тленьня, Дабраслаўлёная. / Таму цяпер, Багародзіца, мы Цябе славім.
Катавасія: Не ўшанавалі богамудрыя / твор больш Творцы, / але пагражаўшы ім вагонь мужна зваяваўшы, / радасна сьпявалі: / “Усяхвальны Госпад і Бок бацькоў, / дабраслаўлёны Ты!”

Песьня 8

Ірмас: Дабрадзей, Хрыстос усясільны, / пасярод полымя выявіўшых набожнасьць, / сышоўшы арасіў і навучыў сьпяваць: / “Усе тварэньні, дабраслаўляйце, / апавяйце Госпада!”
Радасьцю нараджэньня Сына Божага / нябеснае і зямное Напоўніўшая / часу скрухі мілату своечасова падае, / зьдзяйсьняючы разам зь венцаносцамі / бліскучыя сьвята.
Будзем сьвяткаваць, людзі, / у гэты дзень суботні пакой, / ад працы ўчорашняй адпачываючы, / дзеля Дабраславіўшага спакоем гэты дзень / Цяперашнім ушанаваньнем мучаніка.
Сапраўды гэта першая сярод субот, / і суботай зь субот магла б звацца: / бо мілатой мучаніка / і сілай Боскай напоўнена яна / дзеля выратаваньня вялікага ўспаміну.
Чыстай ежай Цара і Бога / брыдоты царства беззаконнага / цнатлівы мучанік зьнішчыў / і, незвычайным чынам цуды зьдзяйсьняючы, / сьвяты тыдзень асьвяціў.
Багародзічны: Сьцьвярджае Тваю, Юначка, таямніцу / мучанікаў слаўная сьмерць: / бо як яны паверылі ў Бога народжанага, / хоць Ён і пакуты добраахвотна пацярпеў, / так самі, слаўныя, сябе аддалі ў ахвяру.
Іншы канон
Ірмас: З полымя Ты дзеля набожных расу падаў, / і ахвяру праведніка вадой папаліў: / бо ўсё Ты дзееш, Хрыстос, адным Сваім жаданьнем. / Цябе мы ўзносім ва ўсе стагодзьдзі.
Як з полымя быў вызвалены, / мучанік Хведар, Боскай магутнасьцю, / так і сам нас цяпер выратаваў тваёй боскай абаронай / ад беззаконнага задуму ворага.
Вечарам пачаўся плач у рабоў тваіх / па нізкаму каварству ад нас адышоўшых, / але раніцай радасьць зазьзяла / дзякуючы гарачай дапамозе тваёй / стойкі розумам мучанік!
Слава: Атрымаўшы ў табе вызваліцеля / і збаўцу ад хітрыкаў ворага, / мы, у беды ўпаўшыя, / мучанік Хрыстовы, пакутнік Хведар, / услаўляем цябе ва ўсе стагодзьдзі.
Багародзічны: Зьдзіўляецца розум чалавечы, жадаючы растлумачыць / таямніцу Нараджэньні Хрыста Табою, Чыстая; / і таму мы Цябе зь вераю поўныя глыбокай пашаны / як Багародзіцу шануем / і усхваляем ва усе стагодзьдзі.
Катавасія: Юнакоў набожных у пячы / Дзіцё багародзіцы выратавала: / тады – правобразнае, а цяпер – дзеючае; / увесь сусьвет склікае Ён сьпяваць Табе. / Сьпявайце Госпада стварэньні, / і ўздымайце ва ўсе стагодзьдзі.

Песьня 9

Ірмас: Нараджэньне ад Цябе зьявілася бязгрэшным: / Бог ад улоньня Твайго адбыўся, носячым цела, / Той, Хто на зямлі зьявіўся / і жыл разам зь людзьмі; / таму Цябе, Багародзіца, / мы усё шануем.
Сходзіцца мноства адусюль / у скінію сьведчаньня, / і ў ёй жывучую мілату / больш усіх мучанікаў у славе празьзяўшага / разам са усіх Уладаркай мы шануем.
Мацуйся, Хрыстова Царква, / і пануй над дарэмна з табой ваюючымі: / бо сябры Хрыстовы / і на зямлі якія жывуць клапоцяцца аб табе / і адышоўшыя, – як той доблесны, / якому ты зьдзяйсьняеш удзячнасьці сьвята.
Таго, хто здаваўся даўно памерлым, / справы і па сьмерці уяўляюць жывым, / і зноў абараняючым веру з тою жа рэўнасьцю. / Ёю багацея, мы Дабрадзея шануем.
Багародзічны: Цябе Боскай пячаткай / і запячатанай кнігай Боскай / я называю, сьпевы прыносячы, / і хвалы зьбіраю Табе, Дзева, / гэтак жа славячы зь адмысловым сьвятам / і Твайго мучаніка.
Іншы канон
Ірмас: Немагчыма людзям убачыць Бога, / на Якога не сьмеюць паліцы Анёлаў зірнуць; / але праз Цябе, Усячыстая, / зрабілася бачным для сьмяротных Слова увасобленае. / Яго шануючы, / мы разам зь нябеснымі ваярствамі / Цябе усхваляем.
Выдатным абаронцам ты зьявіўся, хвалебны, / і магутнаю падтрымкай нам, / шануючым цяпер тваю сьвятую і апяваемую памяць, / і твае подзьвігі ў пакутах, / і зьдзейсьніўшуюся для нас / Боскую дапамогу.
Зробленае табою, дабрашчасны Хведар, / цуд, падобны сьвятым струменям, / па усім сьвеце апяецца; / таму, штогод зьбіраючыся, / мы і аддаём славу Хрысту, / цябе, дабрашнасны, уславіўшаму.
Слава: Видя любовь восхваляющих тебя, Христов свидетель, / даруй благодать большую взамен; / и зная, сколько веры мы имеем, славный, / не преставай ходатаем теплейшим / и посредником пред Богом нашим / для нас, мученик, являться.
Багародзічны: Апяваць Цябе, Дзева, мы не спынім, / дапамога, покрыў, хуткую падтрымку / і абаронцу нашу надзейную: / абарані Табе молячыхся ад усякага няшчасьця, / пазбаўляючы заўсёды ад усякага хітрыкаў нячысьціка.
Катавасія: Усялякі, на зямлі народжаны, / ды радуецца, Духам адукоўваючыся, / ды перамагае і бесьцялесных Розумаў існасьць, / шануючы сьвятое сьвята Боскай Маці, / і ды заклікае: / “Радуйся, Усядабрашчасная, / Багародзіца чыстая, Сапраўды Дзева!”

Экзапастылар

Венцаносец сьвяты, / цяпер зь Анёламі каля пасаду Хрыстовага стоячы, / і сьвятлом адтуль струменячым, / напаўняючыся, пакутнік, / маліся няспынна аб міры дзеля сусьвету, / і аб выратаваньні нашым, набожна зьдзяйсьняючых / сьветлую памяць тваю, Хведар дабрашчасны, / мучанік упрыгожаны.
Багародзічны: Пажадаўшы ад тленьня да выратаваньня / гінуўшы сьвет паклікаць, Госпад / ва ўлоньне Твае, як ведае Сам, усяліўся, Багародзіца. / І вось, мы ўсе, выратаваньня атрымаўшы, / будзем абвяшчаць Табе слаўнае слова Анёла: / “Радуйся, дабраслаўлёная паміж жанчынамі!” – / бо Ты сапраўды зачала / радасьць усяго сусьвету.

На “Хвалице” вершыры на 4, тон 1

Шляхетнага мужа вышэйшага апалчэньні / як устойлівага ваяра набожнасьці нашай, / сабраўшыся, верныя, згодна / таямнічымі сьпевамі усхвалім, сьпяваючы: / “Годны зьдзіўленьні сьведка Ісусаў, / маліся аб шануючых цябе!”
Згодна твайму пакліканьню, / як сапраўды Боскі дарунак / і ўсім у скрусе суцяшэньне / дадзены ты быў, Хведар вялебны: / бо сапраўды любы, прыходзячы да храму твайго, / зь вясёласьцю прымаючы ва ўзнагароду цуды твае, / шануе Хрыста.
Набожнасьці багацьце і бляск велічы / падзьвіжніцкімі працамі сабе сабраўшы, / усю сілу тваю прынёс ты ў дарунак, прыемны Богу, / ажыцьцяўляючы ў подзьвігах зь стараннасьцю / Богам падараванае табе прызначэньне.
Усясьветлым сьвятам Боскага мучаніка, / нагадуемся усе, любячыя сьвяткаваць, / і зь вераю радуемся, / шануючы сьветлае сьвята яго спачыну, / апяваючы ў гімнах Ісуса, / уславіўшага памяць яго.
Слава, тон 6: Асьвячэньня дарам і жыцьця Боскага багацьцем / зьявіўся ты сьвету Хведар: / бо Хрыстос уславіў тваю памяць, мудры. / У гэты дзень мы верныя, цешачыся, / згодна апяём подзьвігі пакут тваіх.

Цяпер: Багародзічны, тон той жа: Багародзіца, Ты – Лаза сапраўдная, / узрасьціўшая нам жыцьця Плод; / Цябе молім: маліся, Уладарка, / зь Апосталамі і ўсімі сьвятымі / аб збаўленьні душаў нашых.

Вершыры на вершоўны сьвятога, тон 4

Радуюцца хары мучанікаў радасна / цяпер у сьвяцілішча тваім, пакутнік Хвядор; / і аплядыруюць Анёлаў палкі / устойлівасьці тваёй у пакутах; / і Сам вянкоў Падавец Хрыстос стаіць, / абагашчаючы дарункі мілаты / апяваючым цябе Сваёй правіцай падаваючы. / Яго ты, пажадаўшы, шукаў, / і здабыўшы, зблізіўся з Тым, Каго жадаў; / Яго молі выратаваць і адукаваць душы нашы.
Верш: Праведнік цьвіце, як пальма, узвышаецца, быццам кедр на Ліване.
Чысты і цнатлівы пост, / прыйшоў цяпер да нас, / пакутніцкіх цудаў сьвята прывёў зь сабою: / бо пастом ад душэўных брыдот і бруду мы чысьцімся, / а мучанікаў знакамі і пакутамі / зь доблеснай мужнасьцю супраць запалу змагаемся; / Таму, і сьвятога устрыманьня мілатой адукоўваючыся, / і цудамі Хведара мучаніка, / мы сцвярджаемся вераю ў Хрыста, / просячы Яго падаць выратаваньне душам нашым.
Верш: Пасаджаныя ў доме Гасподнім, яны цьвітуць на падворках Бога нашага.
Пакутніцкай тваёй адвагай да Бога, Хведар, / выкрут адрачэнца супраць веры Хрыстовай ты дарэмным зрабіў, / абаронцам набожнага народа зрабіўшыся: / сваёй кідаючай у трапятаньне апекай / ад апаганеных ахвярамі паганскімі страў пазбавіўшы яго. / Таму цябе, і як ідалаў зьнішчальніка, / і як статку Хрыстова выратавальніка і захавальніка, / і заступніка, добразычліва выслухоўваючага нас / шануючы, у сьпевах молім / аб здольнасьці па тваіх хадайніцтвах / літасьці і асьветы душам нашым.
Слава, тон 8: Мужнасьцю ў пакутах набожна узброіўшыся, / пакутнік Хрыстоў, / і за славеснае служэньне сілаю Яго таямніча ваюючы, / ідалаў нягоднасьць і тыранаў жорсткасьць / ты нямоглымі зрабіў, / пагарджаючы пакуты і часовы вагонь. / Але, аб Боскіх дарункамі напоўнены / і па імю свайму, і на справе! / Ад усякага няшчасьця хадайніцтвам тваім ратуй / зьдзяйсьняючых памяць тваю!
Цяпер:, Багародзічны: Уладарка, прымі просьбу слуг Тваіх, / і пазбаў нас ад усялякага няшчасьця і жалю.
І далейшую пасьлядоўнасьць Ранішняй. Далучаем і 1 гадзіну.

у СУБОТУ першага тыдня на ЛіТУРГіі

Выяўленчыя і з канону сьвятога песьні 3 і 6.

Пракімен, тон 7

А праведны ўзьвесяліцца ў Богу / і на Яго спадзявацца будзе.
Верш: Пачуй, Божа, голас мой у малітве маёй.
Пс 63:11, 2
Апостал: Пасланьне да Жыдоў, пачатак 303; вялікамучаніку Другое да Цімафея, пачатак 292

Алілуя тон 4

Праведнік цьвіце, як пальма, узвышаецца, быццам кедр на Ліване.
Верш: Пасаджаныя ў доме Гасподнім, яны цьвітуць на падворках Бога нашага.
Пс 91:13, 14
Эвангельле: Марка, пачатак 10; Яна, пачатак 52

Прычасьнік

У вечнай памяці праведны будзе., / Не пабаіцца нядобрае славы.
Пс 111:6б–7а

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.