Tuesday, April 19, 2011

ВЯЛІКІ АЎТОРАК ПАКУТНАГА ТЫДНЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

Дык не сьпіце, бо не ведаеце ні дня, ні гадзіны, у якую прыйдзе Сын Чалавечы
Мц. 25:13
Ноч на аўторак Ісус Хрыстос таксама правёў у Віфаніі, і ў аўторак раніцай ізноў прыйшоў у храм Ерусалімскі і шмат вучыў у храме і па-за храмам (Мц. 24:1). Першасьвятары і старэйшыны, чуючы прыпавесьці Ягоныя і разумеючы, што Ён ў іх кажа, імкнуліся схапіць Яго і забіць. Але напасьці на Яго адкрыта баяліся праз народ, які шанаваў Яго як прарока (Мц. 21:46), быў у захапленьні ад вучэньня Ягонага (Мк. 11:18), слухаў Яго зь асалодай (Мк. 12:37).
Зь Эвангельскіх казаньняў, вымаўленых Ісусам Хрыстом у аўторак, Царква ў гэты дзень абрала для навучаньня вернікаў пераважна прыпавесьць пра дзесяць дзеў, як асабліва прыстойную для часу Вялікага Тыдня, у які нам найболей годна не спаць і маліцца. Прыпавесьцю пра дзесяць дзеў Царква выклікае няспынную гатоўнасьць да сустрэчы Нябеснага Жаніха цнотай, міласьцінаю і неадкладным зьдзяйсьненьнем іншых добрых дзей, адлюстраваных пад імем ялею, прыгатаванага мудрымі дзевамі.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.