Saturday, March 19, 2011

“ГРАМАДЗЯНСКАЯ ВАЙНА” ВЫБУХНУЛА Ў ЭЛАДСКАЕ ЦАРКВЕ

“Грамадзянская вайна выбухнула ў Царкве паміж традыцыйнымі праваслаўнымі, падтрыманымі некаторымі герархамі, і герархамі прымаючымі ўдзел у дыялёгах зь іншымі хрысьціянскімі Цэрквамі.
Змаганьне атрымала такія маштабы, што некаторыя вернікі падпісалі “Дэклярацыю спавяданьня і абароны веры”, дзе ў прыватнасьці папераджаюць герархію, што “стоячы ў праваслаўнай веры і ісьціне мы будзем утрымлівацца ад царкоўных таямніц і дзеяў, дзе сьвятарства знаходзіцца ў зносінах зь ерэтыкамі і згадваюць іх, а таксама ад япіскапаў знаходзячыхся ў ерасі, і будзем шукаць япіскапаў і сьвятароў, якія іх не згадваюць, і адмаўляюцца ад экумэнізму”.
“Мяцежнікі”
“Дэклярацыя спавяданьня і абароны веры” складае толькі адной зь дзеяў неакансэрватыўнага руху, які ў апошнія гады адлюстроўвае свае пазыцыі праз інтэрнет.
Згодна інфармацыі, амаль па ўсёй краіне дзее нейкая “партызанская вайна” супраць герархаў, якія прытрымліваюцца іншай пазыцыі, сыходзячы зь уласных поглядаў, і характэрная атмасфэра, дамініруючая пры гэтым, ёсьць падобнай той, якая, як кажуць, разгарнулася ў адным храме ў Салоніках, дзе вядомы сьвятар пракляў Папу і заклікаў веруючых крочыць за ім, а потым зьнішчальна раскрытыкаваў пазыцыю Канстантынопальскага патрыярхату і Эладскае Царквы адносна іх дыялёгу з каталікамі і іншымі хрысьціянамі, а таксама іх удзел у ССЦ (Сусьветным Савеце Цэркваў – рэд.).
Пірэйская забастоўка
Два архірэя, мітрапаліты Пірэйскі Серафім і Серафім Корфскі сваёй пазыцыяй яшчэ больш узмацнілі напругу ў апошнія дні.
Пірэйскі ўладыка запатрабаваў выхаду Эладскай Царквы зь Сусьветнага Савету Цэркваў і, згодна інфармацыі, пасьпеў выйсьці са сваім патрабаваньне на паседжаньне 12 членнага Сьвяшчэннага Сыноду ў панядзелак (14 сакавіка – рэд.) раніцай, што выклікала інтэнсіўныя дэбаты аб магчымасьці далейшага ўдзелу Эладскай Царквы ў дыялёгу (зь іншымі хрысьціянскімі цэрквамі – рэд.).
Цалкам пытаньне мусіла абмяркоўвацца ў сераду (16 сакавіка – рэд.) раніцай на паседжаньні Сьвяшчэннага Сынода зь удзелам сяброў камітэту па Міжправаслаўным і міжхрысьціянскім зносінам.
У той жа час уладыка Серафім Кофскі на казаньні ў Нядзелю Праваслаўя ў прыватнасьці адзначыў:
“Гэтая ерась экумэнізму сёньня спакойна дзее і ў праваслаўным сьвеце, паколькі праваслаўныя герархі, зьневажаючы пастановамі Сьвятых канонаў аб немагчымасьці зносін праваслаўных зь інаслаўнымі і ерэтыкамі, часам моляцца разам зь імі ў час Боскай літургіі будучы апранутымі ў архірэйскія рызы”.
15.03.2011
Пераклад з грэцкае мовы “Беларускай Аўтакефаліі” паводле:
http://romfea.gr/index.php?option=com_content&view=article&id=7547:l-r-&catid=13

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.