Sunday, March 6, 2011

ДУХОЎНЫЯ РАЗМОВЫ. РАЗМОВА 3

звышгодны Макар Эгіпэцкі
аб тым, што браты паміж сабой павінны жыць шчыра, у прастаце, у любові, у міры, разам з тым весьці барацьбу і змаганьне зь унутранымі думкамі
1. Браты павінны знаходзіцца адзін з адным у вялікай любові. Ці яны моляцца, альбо чытаюць Пісаньне, альбо займаюцца нейкай працай, – у падмурак ды пакладуць любоў адзін да аднаго; у такім выпадку жаданьне іх можа ўдастоіцца Боскай дабрыні. І хто моліцца, і хто чытае, і хто працуе, усё здольныя рабіць з карысьцю, калі яны жывуць паміж сабой у шчырасьці і прастаце. Бо што напісана? “Хай будзе воля Твая як на небе, так на зямлі” (Мц. 6:10), каб, – як Анёлы на нябёсах знаходзяцца паміж сабой у вялікае аднадумнасьці, жывучы ў міры і любові, і няма там ганарыстасьці альбо зайздрасьці, але ўзаемная любой і шчырасьць, – так жывуць разам і браты. Калі выпадзе нейкім трынаццаці людзям быць у адной справе, то не могуць яны працягваць яе цэлы дзень і цэлую ноч; наадварот, некаторыя зь іх правядуць у малітве шэсьць гадзін, і жадаюць чытаць, іншыя старана прыслужваюць, а іншыя займаюцца нейкай працай.
2. Таму, браты, калі што робяць, павінны быць ва ўзаемнай любові і ў радасьці. Хто працуе, той аб малітоўніку хай кажа так: “скарб, якім валодае брат мой, ёсьць агульным; такім чынам, валодаю ім і я”. І хто моліцца, той аб чытальніку хай кажа так: “чым скарыстаецца ён у чытаньні, то і мне паслужыць у карысьць”. І хто працуе, той хай зноў жа кажа наступнае: “у паслугах, якія раблю, ёсьць агульная карысьць”. Як шмат членаў цела, і яны складаюць адно цела, і ўзаемна дапамагаюць адзін аднаму, і кожны член выконвае ўласную сваю справу; больш таго, вока глядзіць за цэлае цела, і рукі працуюць за ўсе члены, і ногі ходзяць, носячы на сябе ўсе часткі цела, а іншы член спачувае іншым: так хай будуць і браты паміж сабой. І хто моліцца, той ды не асуджае працуючага за тое, што ён не моліцца. І хто працуе, ды не асуджае малітоўніка, кажучы: “ён працягвае малітву, а я працую”. І хто прыслужвае, ды не асуджае іншага. Наадварот, кожны, што б ён не рабіў, хай дзее ў славу Боскую. Чытаючы зь любоўю і радасьцю ды глядзіць на малітоўніка, думаючы так: “ён і аб мне моліцца”. А малітоўнік ды так думае аб працуючым: “што робіць ён, тое робіць для агульнай карысьці”.
3. І такім чынам, вялікая згода, мір і аднадумнасьць здольныя ўсіх паміж сабой утрымліваць у саюзе міру, і можна будзе жыць адзін зь адным ў шчырасьці і прастаце, прыцягваючы на сябе Боскае дабраслаўленьне. Галоўней жа ўсяго, як відавочна, ёсьць добрае знаходжаньне ў малітве. Звыш таго, прадметам шуканьня хай будзе адно – мець у душы скарб і жыцьцё, гэта значыцца мець Госпада ў розуме. Працуе лі хто, альбо моліцца, альбо чытае, ды мае гэты непераходны скарб, гэта значыцца Духа Сьвятога. Некаторыя ж кажуць, што Гасподзь патрабуе ад людзей толькі яўных пладоў, а таемнае зьдзяйсьняе сам Бог. Але не так бывае на справе; наадварот, колькі хто сябе агароджвае ад зьнешняга чалавека, столькі ж ён павінны змагацца і весьці барацьбу зь думкамі; бо Гасподзь патрабуе ад цябе, каб сам на сябе быў ты разьюшаны, вёў змаганьне з розумам сваім, не згаджаўся на кепскія думкі, і не меў у іх асалоду.
4. Але каб ўжо выкараніць грэх і жывучае ў нас зло, – то гэта можа быць зьдзейсьненае толькі Боскай сілай. Бо не дадзена і немагчыма чалавеку – выкараніць грэх сваёй уласнай сілай. Змагацца зь ім, супраціўляцца, нанасіць і прымаць раны – у тваіх гэта сілах, а выкараніць – Боская справа. А калі б ты быў сам у стане зрабіць гэта, то якая была бы патрэба ў прыходзе Госпада? Як немагчыма – бачыць воку без сьвятла, альбо размаўляць без языка, альбо чуць без вушэй, альбо хадзіць без ног, альбо працаваць без рук: так без Ісуса немагчыма выратавацца, альбо ўвайсьці ў нябеснае царства. Калі ж кажаш: “бачным чынім я не аддаюся блуду, не пралюбадзей, не срэбралюбца; такім чынам “праведны”, то спакушаны гэтым, думаючы, што ўсё ўжо зьдзейсьніў. Не тры толькі часткі граху, ад якіх чалавек павінны агарадзіць сябе, але іх тысячы. Адкуль ганарыстасьць, адсутнасьць страху Боскага, нявера, нянавісьць, зайздрасьць, падступства, крывадушнасьць? Ці не павінны лі ты весьці зь імі барацьбу і змаганьне ў таямніцы і ў думках? Калі ў доме ў цябе разбойнік; то ўжо гэта ўздымае цябе, і не дае быць абыякавым, нават сам пачынаеш нападаць на яго, наносіш яму раны і прымаеш іх, такі і душа павінна супраціўляцца, проціборнічаць і адбіваць.
5. Жаданьне твае, проціборнічаючы, знаходзячыся ў працы і смутку, пачынае, нарэшце, перамагаць, яно і падае, і ўздымаецца; грэх зноў апускае яго; у дзесяці і ў дванаццаці змаганьнях перамагае і зрынае душу; але і душа з часам у нейчым адным перамагае грэх. І зноў, калі душа стаіць цьвёрда і ні ў чым не слабне, то пачынае атрымліваць перавагу, вырашаць справу і атрымліваць над грахом перамогі. Але калі і пры гэтым паглядзіш уважна: то грэх усё яшчэ перамагае чалавека, пакуль “усе прыйдзем … мужа дасканалага, у меру поўнага росту” (Эф. 4:13) і цалкам не пераможа сьмерць. Бо напісана: “а як апошні вораг зьнішчыцца – сьмерць” (1 Кар. 15:26). Вось так людзі пераадольваюць грэх і робяцца ягонымі пераможцамі. А калі, як сказалі мы вышэй, кажа нехта “”я не аддаюся блуду, не пралюбадзей, не срэбралюбца, для мяне хопіць гэтага”; то ў такім выпадку змагаўся ён з трыма часткам, а зь другімі дванаццацьцю, якім грэх таксама ваюе зь душой, не змагаўся, наадварот, пераможаны імі. Таму, павінны змагацца і жыць ва ўсім, бо розум, як неаднаразова казалі мы, ёсьць змагар, і мае аднолькавую сілу змагацца з грахом і супрацьстаяць прад думкамі.
6. Калі ж гаворыш, што супраціўная сіла больш моцная, і парок цалкам царуе над чалавекам; то вінаваціш у несправядлівасьці Бога, Які асуджае чалавецтва за тое, што паслухалася сатаны. Калі сатана моцны і скарае сябе нейкай палонячай сілай; тады, па твайму, ён вышэй і больш моцны за душу. Выслухай жа мяне, нарэшце. Калі юнак змагаецца з хлопчыкам і хлопчык пераможаны, і асуджваюць хлопчыка за тое, што ён пераможаны: то вялікая ў гэтым несправядлівасьць. Таму, сьцьвярджаем што розум ёсьць змагар, і змагар раўнасільны. І змагарная душа, паклікаўшы аб дапамозе і абароне, атрымлівае іх, і ўдастойваецца вызваленьня; бо барацьба і подзьвіг магчымы пры роўных сілах. Праславім Айца, і Сына, і Сьвятога Духа ва ўсе стагодзьдзі. Амін.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.