архіяпіскап Апанас (Мартас)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Упадабаныя дзеці мае!
Сёньня, у дзень вялікага Беларускага сьвята, жадаецца мне зьвярнуцца да ўсіх вас, братоў маіх, зь словам. Бо ёсьць нязломным дух ваш і рукі заўсёды зноў узяцца за збою, каб працягнуць змаганьне за вызваленьня Бацькаўшчыны нашай ад сатанінскага бальшавіцкага ярма.
Згадалася мне сёньня, што дзевятнаццаць гадоў таму сьвяціў я зброю беларускіх ваяроў. Бо ведалі мы тады і сёньня, што без зброі не абараніць нам нашу зямельку, нашы царквы і хаты, нашых родных і блізкіх. Сёньня Рымскі папа ж сьцьвярджае, што з камунізмам можна змагацца ад твару царквы ТОЛЬКІ малітвай. Прынцыпова адмаўляе Папа самую магчымасьць ужываньня зброі ў адносінах да сусьветнага камунізму! Дзіўным кантрастам стаіць перад гэтым сьцьвярджэньнем гістарычны ход жыцьця каталіцтва. Мы штогод зьдзяйсьняем памяць заграфскіх вялебных мучанікаў, мошчам якіх сёньня аддае вялікую пашану Праваслаўны Сьвет. Узрушаючую карціну іх пакутніцкай сьмерці малюе Афонскі Пацярык — як “рымляне” нішчылі бяззбройных манахаў за адно толькі іх стаяньне ў сваёй Праўдзе, затыкаючы вушы, калі тыя казалі ім што, раз яны паўстаюць супраць слуг Хрыстовы, так яны ад Антыхрыста. І відавочна распасьцёрты быў Пакрыў Божай Маці над спавяданьнікамі: Яна мужных умацоўвала, а слабым давала магчымасьць захавацца ад ганіцеляў. Ужываньне лацінянамі зброі да бяззбройных праваслаўных, якое вылівалася часам у масавым іх зьнішчэньні, ці не назіралася і ў адносна вельмі нядаўнія часы, як і ужываньне гвалту сыстэматычнага да праваслаўных? Тут не аднымі пацеркамі дзейнічалі лаціняне! І самая малітоўная памяць пра прадстаўнікоў сыстэм гвалту дзеецца імі нястомна — нават часам дэманстратыўна, як гэта можна было назіраць у стаўленьні да Язафата Кунцэвіча.
А супраць камуністаў мяча паднімаць нельга! І раней, калі раздаваліся зь Ватыкана голасу, заклікаўшыя да агульнай барацьбы супраць камуністаў, тлумачэньні тут жа аўтарытэтныя даваліся, што ніяк нельга пад гэтым разумець закліку да крыжовага паходу супраць камунізму — не пра вайну зьнешняй тут ідзе гаворка і нават не пра зьвяржэньне камуністычнай улады. Так і цяпер, калі хрысьціяне, у тым ліку і каталікі, бязьлітасна нішчацца бальшавікамі і перасьледваюцца, тая ж жорсткая вестка нясецца ад катаваных за жалезнай заслонай: зброі на вашу абарону ніхто не падніме! Такі запавет самай Царквы. Гэты пункт гледжаньня цяпер пануе над розумам. Ён літаральна валодае вольным сьветам і не толькі тымі, хто ужо ёсьць далёкім ад усякай Веры. Усё царкоўнае ў вольным сьвеце, што пакрываецца шапкай экумэнізму, зыходзіць пераканана, абапіраючыся на Слова Боскае, з таго пункту гледжаньня, што зброяй ратаваць гінуўшых ад рук камуністаў не годна хрысьціянам, жывучым на свабодзе. Іх справа толькі дамаўляцца зь сатаністамі і да таго ж клікаць і катаваных хрысьціян. Сваёй адзінай мэтай ставяць экумэністы прадухіленьне такіх дзеяньняў, якія б спрыялі узьнікненьню вайны. Якой? Абарончай? Пра іншую і гаворкі быць не можа для вольнага хрысьціяніна!
Прадбачым пярэчаньне, якім гатовыя будуць запячатаць нашы вусны: атамная бомба! Скажам у адказ адно: калі гаворка ідзе пра двух Галіяфаў, адной і той жа зброяй сусьветнага разбурэньня узброеных, — наогул няма ратунку. Але тут вось і трэба успомніць пра Давыда і пра яго прашчу. Тады малітва зможа рабіць цуды. Прашча і малітва — а не адны толькі пацеркі! Пытаньне пра суадносіны мяча і крыжа як раз зрабілася прадметам адмысловай увагі і ў беларускім асяродзьдзі пасьля закліку да беларускіх сьвятароў нашага прэзыдэнта Радаслава Астроўскага аб штодзённай малітве за няспынны ўзброены супраціў бальшавізму на нашае Бацькаўшчыне. І суцяшальнай ёсьць наша аднадушная падтрымка гэтага закліку.
Бальшавікі непераможныя не таму, што яны моцныя, а таму, што менавіта яны, як сьвядомыя сатаністы, могуць быць пераможаны толькі такой сілай, якая узброеная не адным мячом, але і малітвай. Бальшавікі маюць посьпех у справе авалоданьня сьветам не таму, што яны непераможныя, а таму што супраць іх не ідуць зь імем Хрыста на вуснах і ў сэрца. Калі не жадаюць людзі ісьці супраць сатаністаў у лоб і з Крыжам, то выключаецца пасьпяховая самаабарона вольнага сьвету ад камунізму і прадвызначаецца канчатковая яго перамога. Гэтым, на шчасьця, яшчэ не выключаецца узьнікненьне такіх, хай і зусім не значных падзей, якія адкрыюць эру самаразбурэньня камунізму, быць можа катастрафічна хутка. Чым гэта можа быць абумоўлена? Толькі адным. Для такога ашаламляльнага перавароту трэба, каб Беларусь выявіла сябе, у выніку усіх перанесеных ёю выпрабаваньняў, тым, чым яна была ў мінулым, калі вайсковы абавязак вычэрпваўся адназначным у сваёй істоце лёзунгам: “З Богам за Беларусь!” Войска нашай старажытнай дзяржавы тады было Хрыстовым. Але не толькі войска было Хрыстовым, уся Беларусь была Хрыстова. У вернасьці Хрысту не існавала адрозьненьняў паміж магнатам, шляхціцам, селянінам… Нашы хрысталюбівыя князі кіравалі непераможным хрысталюбівым войскам, у адзінай надзеі на Госпада ішлі яны на бітву і перамагалі.
Калі такая самасьвядомасьць расьце у Беларусі, то — сьмерць камунізму. Бязьдзейным было б заняткам варажыць пра тое, у чыіх руках, калі і як узьнясецца меч над сатаністамі, паланіўшымі Беларусь. І не будзе тут пытаньняў, ці трэба уводзіць у статут малітву. Калі ў гэтым будзе спрэчка — кепскія справы! Калі сапраўды адраджаецца Беларусь — малітва зьявіцца тым полымем, якое будзе гарэць у сэрцы кожнага беларускага вайна, які уздымаецца на барацьбу за вольнасьць Бацькаўшчыны. Сам сабою адродзіцца беларускі ваярскі дух, асьвячоны малітвай. Сьвятая малітва ахінае і будзе заўсёды ахінаць ўвесь подзьвіг нашых ваяроў. Узгадаем аб нашых сьвятарах – капэлянах, якія заўсёды ішлі побач зь нашымі ваярамі, партызанамі – гэта быў самаахвярны подзьвіг служэньня Богу і Беларусі. І сёньня ёсьць беларусы, што ідуць супраць сатаністаў з Крыжам, як на подзьвіг, узнагароду чакаючы ў Вечнасьці… Калі ёсьць яны – значыць Жыве Беларусь і прыйдзе вясна адраджэньня. Сьвет бязбожніцтва і панаваньня зла асуджаны. Сёньня на ўсіх нас ляжыць вялікая місія сьведчыць у вольным сьвеце аб нашай праўдзе – праўдзе Хрыстовай.
Мусім адказаць тым, хто лічыць нашу зброю слабай, а войска малым: Здавалася нікчэмнай зброя, якое было ў руках Давыда, у параўнаньні зь узбраеньнем Галіяфа. Але гэта было зброя. Ёй і забіты быў Галіяф. Давыд дзейнічаў імем Божым і пад яго заступніцтвам; але ён не адной малітвай дзейнічаў, а выйшаў у бой.
Таму хай кожнаму зь нас уласнае сумленьне падкажа, што ён павінны рабіць для таго, каб наблізіць дзень перамогі і вызваленьня, каб кожную хвіліну быць ваяром Вялікага Крыжовага паходу па вызваленьню Беларусі. Усю нашу праграму можна зьвесьці да двух простых і адначасна вялікіх словаў: “З Богам за Беларусь”! Яны заўсёды ў нашым сэрцы і яны захопяць, запаляць атачаючых нас, запаляць нашых братоў у Беларусі і пакрочыць з Хрыстом у сэрцы і мячом ў руках непераможнае беларускае войска на подзьвіг вызваленьня Беларусі. Амін.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.