Saturday, February 26, 2011

САПРАЎДНЫ ТВАР КАТАЛІЦКАГА КАСЬЦЁЛУ: КРЫЖОВЫ ПАХОД НА АФОН

Сьвятая гара Афон — абраная сяліба Багародзіцы, манаская дзяржава, дзе ігуменьняй па сваім зароку Сама Усячыстая Дзева. Не раз Рымскі пасад кідаў свае сквапныя позіркі на гэту цьвярдыню Праваслаўя, спрабуючы скарыць яе і хітрасьцю, і сілай. Але заўсёды безабаронных манахаў ратавала Сама Царыца Нябесная. Сьведчаньні Яе заступніцтва зафіксаваны ў летапісах афонскіх манастыроў. Некаторыя зь іх прыводзіць у сваіх лістах ераманах Сергій Сьвятагорац:
“Раней яшчэ няўдалых наступстваў Флярэнтыйскага сабору, Захад намагаўся захапіць да сваёй Уніі узрушаную палітычнымі абставінамі Грэцыю: сам Імпэратар Грэцкі Міхась Палеоляг садзейнічаў у тым Захаду, у выкананьне сваёй клятвы, дадзенай Папе Рыгору X, па асьляпленьні Яна Ласкаря і пасьля выкраданьня ягонага царскага пасаду. Гэта было ў XIII стагодзьдзі. Патрыярх тагачаснага часу Ян Век, які дзейнічаў паводле злачыннай волі і намеру Імпэратара, на другім Ліёнскім саборы падпарадкаваў Усходнюю Царкву Рымскаму пасаду, што і мела надзвычай згубныя для яе наступствы, таму што лаціняне пераконвалі праваслаўных да Уніі не сілаю Эвангельскага слова, а аголеным мячом і разнастайнымі апантанасьцямі. Тысячы ахвяр загінулі пад іх мячом за чысьціню Ўсходняга Праваслаўя.
Але паколькі сьвятая Гара заўсёды заставалася і застаецца апорай пакутуючай Царквы на Усходзе, таму, каб зьнішчыць асноўныя сьцьвярджэньні праваслаўя, Лаціняне уварваліся сюды, пераконвалі словам, спакушалі золатам і абяцаньнямі і прымушалі пагрозамі і  самім пакутлівым катаваньнем да прызнаньня над Афонам улады Рымскага Папы. Не шматлікія слабыя сэрцам захапляліся сілаю мэталёвых перакананьняў, ці, баючыся катаваньняў і сьмерці, зракаліся ад праваслаўя айцоў сваіх; але вялікая частка зь іх засьведчыла крывёй сваё спавяданьне і зь цьвёрдасьцю выкрывала Папу ў яго блюзнэрскім засваеньні сабе права намесьніцтва Ісуса Хрыста, Які адзін толькі і быў, і ёсьць, і будзе галявой сваёй сьвятой Царквы. Няшчасная Лаўра і Ксірапатам тады пакутліва ухіліліся ад свайго айцоўскага вучэньня і прынялі заходніх госьцяў з гонарам і рабалепным страхам больш таму, што сам Імпэратар садзейнічаў лацінянам у прыяднаньні сьвятой Горы да Рымскага Каталіцызму. Зрэшты, для сьцьвярджэньня іншых у веры, Бог пакараў Ксіріпітам у той самы час, як няшчасныя ягоныя манахі, разам зь заходнімі, па іх Рымскім статуце і новаўвядзеньням, зьдзяйсьнялі Літургію. Угневаны Бог паглядзеў зь вышыні Свайго нябеснага пасаду на агіднасьць запусьценьня, заняўшую алтар Ягонага праўдзівага бяскроўнага ахвярапрынашэньня, і зямля не вынесла творчага позірку: яна завагалася і цьвярдыні Ксірапатамскага манастыра скалануліся ў сваім падмурку, рассыпаліся, так што пад іх развалінамі загінула вялікая частка лацінян і адышоўшых манахаў, падчас самай Літургіі. Астатнія з прышэльцаў аддаленай Італіі, не зважаючы на відавочную кару неба за іх апантанасьці, рассыпаліся па сьвятой Гары, каб шукаць новых ахвяр свайго спакушэньня і вечнай пагібелі.
У гэту жудасную для гары гадзіну, адасоблена жыў зблізку Заграфскага манастыра старац, які меў сьвяты звычай — па некалькі разоў у дзень прачытваць акафіст Боскай Маці, прад Яе Боскім абразам. Аднойчы, калі ў ягоных старэчых вуснах гучала вечнае прывітаньне Усясьвятой Дзеве Марыі — “Радуйся”, раптам ён чуе і ад Яе абраза слова: “Радуйся і ты, старац Божы”! — Старац затрымцеў ад спалоху. — “Не бойся, — рахмана працягваў голас Багародзіцы ад абраза, — але ідзі хутчэй у манастыр, і абвясьці браціі і Ігумену, што ворагі Мае і Сына Майго ужо блізка. Хто слаб у духу цярпеньня, хай хаваецца, пакуль пройдзе спакуса, але ахвотнікі пакутных вянкоў няхай застаюцца. Пасьпяшайся ж!” Паслухаўшы волі і голасу Усячыстай Уладаркі, старац у тое імгненьне пакідае кельлю, і, што ёсьць сілы, затыхаючыся, бяжыць у манастыр, каб даць браціі магчымасьць і час сабрацца духам і падумаць кожнаму пра хуткую небясьпеку. Але ледзь старац уступіў у манастырскі порцік, — бачыць, што яго кялейны абраз Боскае Маці, прад якім ён толькі што чытаў акафіст і чуў голас і застаўшыся ў кельлі, ужо пры дзьвярах манастыра. Ён упаў прад ім у замілавальнай глыбокай павазе і зь ім разам зьявіўся да Ігумена. Вестка пра блізкую небясьпеку моцна патрывожыла брацію. Слабыя зь іх схаваліся ў гарах і ў прорвы, а дваццаць шэсьць манахаў, у ліку якіх быў і сам Ігумен, засталіся ў манастыры і замкнуліся ў пірге, у чаканьні ворагаў сваіх і пакутнага вянку. Лаціняне не замарудзілі. Усёю сілаю заходняга красамоўства на пачатку пераконвалі яны манахаў адамкнуць дзьверы манастыра і прызнаць Папу галявой Сусьветнай Царквы, абяцаючы ягоную літасьць і груды золата.
А хто вам сказаў, што ваш Папа глава Царквы? — спыталі з піргу, ці слупа, манахі лацінян, — адкуль у вас падобнае вучэньне? У нас глава Царквы — Хрыстос! Хутчэй мы памром, чым дазволім апаганіць сьвятасьць гэтага месца вашым гвалтам: не адамкнём манастыр! Прочкі адсюль!
Так памірайце ж! — загаласілі апантана прышэльцы, і, абклаўшы пірг гальлём і дрэвамі, запалілі іх. Полымя успыхнула і высока разьлілося па паветры; але манахі не страцілі прысутнасьці духу: дабраслаўляючы Госпада, у малітве за ворагаў сваіх, яны ціха аддалі Яму свае чыстыя душы.
Гэта было 10 кастрычніка 1284 г. У Заграфскам Сынодзіку і Баўгарскіх сьвятцах пазначаны і самыя імёны гэтых пакутнікаў. Гэта я сам маімі вачамі і бачыў, і чытаў, у чым і вам сьведчу гістарычна. Абраз, ад якога старац чуў голас Боскай Маці, якая папярэдзіла Заграфскіх манахаў весткай пра набліжэньне ворага, заставаўся пры пакутніках, у пірге; але яго знайшлі пасьля непашкоджаным пад развалінамі і насыпам пажарышча. У памяць гэтай дзівоснай падзеі, яго паставілі мясцовым у параклісе, і незгасальная лямпада увесь час і ціха разьлівае прад абліччам узрадаванай Дзевы Марыі сваё слабае, але ніколі не заміраючае сьвятло. Сама гэта падзея выдатна намалявана жывапісам на сьценах, пры ўваходзе ў манастырскі порцік”.
Абаронай Боскай Маці і малітвамі гэтых сьвятых пакутнікаў за веру Праваслаўную, ад каталікоў забітых, і захаваў Гасподзь сьвятую гару Афон ад каталіцкага спакушэньня.
Варта адзначыць, што ва усіх крыжовых паходаў Ватыкана ёсьць вельмі дзіўная асаблівасьць, ці лепш сказаць заканамернасьць: пачыналіся яны паходам супраць няверных, а скончыліся разгромам праваслаўных сьвятынь.
Так было з разгромам Канстантынопаля (у 1204 г.), так было зь няшчаснай Грэцыяй прад турэцкім паланеньнем. Прычым — ці не Боскае гэта указаньне! — бедзтвы праваслаўныя цярпелі за адрачэньне ад чысьціні сваёй веры, калі ва дагаджаньне палітычным інтарэсам згаджаліся прызнаць вяршэнства і ерась Рымскага пасаду. Тыя, ад якіх спадзяваліся атрымаць дапамогу, рабіліся прыладай гневу Боскага, прыносячы спусташэньні і згубу, як і няверныя туркі. Ці не такая патаемная сутнасьць усіх міратворчых жэстаў Ватыкана?
І ці не цуд Боскі, што безабаронны Афон выстаяў прад лісьлівасьцю і сілай Захаду?! Хіба не відавочна, што за вернасьць сьвятому Праваслаўю Гасподзь захавала манаскую дзяржаву ад рукі ворагаў?!
Будзем жа памятаць словы Боскае Маці да афонскага старца пра прыхільнікаў рымскай ерасі: “Ворагі Мае і Сына Майго” — каб і нам не зрабіцца ворагамі Божымі, спакусіўшыся хітрай усьмешкай папы.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.