Tuesday, February 8, 2011

КАНОН ПАКАЯНЬНЯ ДА ГОСПАДА НАШАГА ІСУСА ХРЫСТА

тон 6

Песьня 1

Ірмас: Як па сушы прайшоў Ізраіль / па бяздоньню ступнямі, / і сьпяваў, ганіцеля фараона бачачы тонучым: / “Богу пераможную песьню засьпяваем”!
Прысьпеў: Памілуй мяне Божа, памілуй мяне!
Сёньня прыйшоў я, грэшны і абцяжараны, / да Цябе, Уладару і Богу майму; / але не адважваюся пазіраць на неба, / толькі малю, прамаўляючы: / “Дай мне, Гасподзь, розум, / каб аплакваў я горка справы мае!”
Прысьпеў: Памілуй мяне Божа, памілуй мяне!
О гора мне, грэшнаму! / Больш усіх людзей зласьлівы я: / няма ва мне пакаяньня. / Дай мне, Гасподзь, сьлёзы, / каб аплакваў я горка справы мае!
Слава: Бяздумны, няшчасны чалавек, / ты час губляеш у ляноце! / Падумай аб жыцьці сваім / і зьвярніся да Госпада Бога, / і плач горка аб справах сваіх!
Цяпер: Маці Боская ўсячыстая! / Зірні на мяне, грэшнага, / і ад сетак сатаны пазбаў мяне, / і на шлях пакаяньня скіруй мяне, / каб аплакваў я горка справы мае.

Песьня 3

Ірмас: Няма сьвятога, / як Ты, Гасподзь Бог мой, / узьняўшы годнасьць верных Табе, Добры, / і замацаваўшы нас на камяні / спавяданьня Твайго.
Прысьпеў: Памілуй мяне Божа, памілуй мяне!
Калі будуць пастаўлены / пасады на Страшным Судзе, / тады справы ўсіх людзей адкрыюцца; / гора там будзе грэшным, у пакуты адасланым! / І ведаючы гэта, душа мая, / прынясі пакаяньне ў злых справах тваіх!
Прысьпеў: Памілуй мяне Божа, памілуй мяне!
Праведнікі ўзрадуюцца, / а грэшнікі зарыдаюць: / тады ніхто не здолее дапамагчы нам, / але справы нашы асудзяць нас. / Таму раней канца / прынясі пакаяньне ў злых справах сваіх!
Слава: Гора мне, шмат грэшнаму! / Я, справамі і думкамі апаганіўшыся, / ні кроплі сьлёз не маю ад жорсткасьці сэрца майго! / Сёньня ўздыміся ад зямлі, душа мая, / і прынясі пакаяньне ў злых справах тваіх!
Цяпер: Вось, кліча, Уладарка, Сын Твой / і нас навучае добраму; / я ж, грэшны, заўсёды ад дабра ўцякаю! / Але Ты, Міласьцівая, памілуй мяне, / каб я пакаяньне прынёс у злых справах сваіх!

Сядальны, тон 6

Думаю аб дне страшным / і аплакваю злыя дзеі мае. / Як я дам адказ Несьмяротнаму Цару? / Альбо як адважуся я, блудлівы, паглядзець  на Судзьдзю? / Міласэрны Ойча, Сын Адзінародны / і Дух Сьвяты, памілуй мяне!
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Цяпер, зьвязаны шматлікімі путамі грахоў / і сьціснуты злымі пакутамі і бедамі, / да Цябе прыбягаю, майму выратаваньню, і малю: / “Дапамажы мне, Дзева, Маці Боская!”

Песьня 4

Ірмас: “Хрыстос – мая сіла, / Бог і Гасподзь”, / – сьвятая Царква набожна сьпявае, абвяшчаючы, / ад чыстага розуму / у Госпадзе сьвяткуючы.
Прысьпеў: Памілуй мяне Божа, памілуй мяне!
Шырокі шлях тут / і лёгка рабіць прыемнае, / але горка будзе ў апошні дзець, калі душа зь целам разьвітвацца будзе! / Захоўвай сябе ад гэтага, чалавек, / дзеля Царства Боскага.
Прысьпеў: Памілуй мяне Божа, памілуй мяне!
Навошта беднага крыўдзіш, / плату працаўніка прысвойваеш, / брата свайго не любіш, / да блуду і ганарлівасьці імкнесься? / Пакінь жа ўсё гэта, душа мая, / і пакайся дзеля Царства Боскага!
Слава: О, бяздумны чалавек! / Дакуль увязаеш, быццам пчала, / зьбіраючы багацьце свае? / Бо хутка загіне яно, як прах і попел; / але ты раней спагані Царства Боскае
Цяпер: Уладарка Багародзіца! Памілуй мяне, грэшнага, / і ў дабрадзейнасьці ўмацуй, / і захавай мяне, каб раптоўная сьмерць / не скрала мяне, непадрыхтаванага, / і давядзі мяне, Дзева, да Царства Боскага!

Песнь 5

Ірмас: Боскім сьвятлом Сваім, Добры, / душы са сьвітанку да Цябе імкнуўшыхся / любоўю асьвяці, – малюся я, – / каб ведаць Цябе, Слова Боскае, праўдзівага Бога, / ад цемры грахоў да Сябе заклікаючага.
Прысьпеў: Памілуй мяне Божа, памілуй мяне!
Згадай, чалавек няшчасны, / наколькі ілжывасьцю, нагаворам, рабаваньню, нямогласьцю, / быццам злымі зьвярамі, / паланёны ты па грахам сваім! / Душа мая грэшная, ці гэтага жадала ты?
Прысьпеў: Памілуй мяне Божа, памілуй мяне!
Трымцяць члены цела майго, / бо я ўсімі імі вінаваты: / вачамі пазіраючы, вушамі слухаючы, вуснамі прамаўляючы злое, / усяго сябе пеклу аддаў! / Душа мая грэшная, ці гэтага  жадала ты?
Слава: Блуднага сына і разбойніка прыносячага пакаяньне / прыняў Ты да Сябе, Выратавальнік; / але толькі я адзін так грахоўнай лянотай абцяжараны / і злым справам заняволены! / Душа мая грэшная, ці гэтага жадала ты?
Цяпер: Дзівосная і хуткая памагатая / усім людзям, Маці Боская! / Дапамажы мне, нявартаму, / бо душа мая грэшная зажадала таго!

Песьня 6

Ірмас: Жыцьцёвае мора бачачы, / узьнімаючага хвалямі спакус, / я, да ціхай прыстані Тваёй зьвярнуўшыся, заклікаю Табе: / “Уздымі ад згубы жыцьцё маю, Шматміласьцівы!”
Прысьпеў: Памілуй мяне Божа, памілуй мяне!
Жыцьцё зямное я грэшна пражыў / і душу ў цемру аддаў; / цяпер жа малю Цябе, міласьцівы Уладар: / вызвалі мяне ад гэтага рабства ворага / і дай мне розум выконваць волю Тваю!
Прысьпеў: Памілуй мяне Божа, памілуй мяне!
Хто зьдзяйсьняе такое, як я? / Бо як сьвіньня ляжыць у брудзе, / гэтак жа і я граху служу. / Але Ты, Гасподзь, вывергні мяне з паскуднасьці той / і дай мне сэрца, каб выконваць запаведзі Твае!
Слава: Уздыміся да Бога, няшчасны чалавек, / успомніўшы свае грахі, / прыпадаючы да Творцы, горка плачучы і стогнучы! / Ён жа, як літасьцівы, / дасьць табе розум спазнаць волю Ягоную!
Цяпер: Багародзіца Дзева! Ад бачнага і нябачнага зла / захавай мяне, усячыстая, / і прымі прашэньні мае, / і перадай іх Сыну Твайму, / ды дасьць мне розум выконваць волю Ягоную!

Кандак

Душа мая! Навошта грахамі багацееш? / Навошта волю сатаны выконваеш? / На што надзею ускладаеш? / Перастань так паступаць / і зьвярніся да Бога, з плачам заклікаючы:/ “Міласэрны Гасподзь, памілуй мяне, грэшнага!”
Ікас: Падумай, душа мая, пра горкую гадзіну сьмерці / і пра Страшны Суд Творцы твайго і Бога. / Бо тады Анёлы грозныя возьмуць цябе, душа, / і ў вечнае полымя увядуць. / Так павініся ж раней сьмерці, заклікаючы: / “Гасподзь, памілуй мяне, грэшнага!”

Песьня 7

Ірмас: Полымя расой у пячы зрабіў / Анёл для набожных юнакоў, / а Боскі загад, халдзеяў абпальваючы, / мучыцеля прымусіла клікаць: “Дабраслаўлёны Ты, Божа бацькоў нашых!”
Прысьпеў: Памілуй мяне Божа, памілуй мяне!
Не май надзею, душа мая, на тленнае багацьце / і на несправядлівае набыцьцё; / бо не ведаеш ты, каму усё гэта пакінеш, / але закліч: “Памілуй мяне, Хрысьце Божа, нявартага!”
Прысьпеў: Памілуй мяне Божа, памілуй мяне!
Не спадзявайся, душа мая, на здароўе цела / і на хутка мінаючую прыгажосьць; / бо ты бачыш, як моцныя і маладыя паміраюць, / але закліч: “Памілуй мяне, Хрысьце Божа, нявартага!”
Слава: Успомні, душа мая, пра вечнае жыцьцё / і пра Царства Нябеснае, прыгатаваным сьвятым, / і пра цемры вонкавай і гневе Божым - злым, / і закліч: “Памілуй мяне, Хрысьце Божа, нявартага!”
Цяпер: Прыпадзі, душа мая, да Боскай Маці / і памаліся Ёй, / бо Яна, хуткая Памагатая прыносячым пакаяньне, / упросіць Сына, Хрыста Бога, / і Ён памілуе мяне, нявартага.

Песьня 8

Ірмас: Полымя ў расу Ты пераўтварыў для набожных юнакоў, / і ахвяру праведніка вадой папаліў: / бо Ты ўсё зьдзяйсьняеш, Хрыстос, адным Сваім жаданьнем. / Табе мы праслаўляем ва ўсе стагодзьдзі.
Прысьпеў: Памілуй мяне Божа, памілуй мяне!
Як мне не плакаць, калі падумваю пра сьмерць! / Бо бачыў я ляжалага ў труне брата свайго / ганебным і пачварным. / Чаго ж я чакаю і на што спадзяюся? / Толькі дай мне, Гасподзь, раней канца пакаяньне! (Двойчы)
Слава: Веру, што Ты прыйдзеш судзіць жывых і мёртвых, / і усё па чыну свайму стануць: / старыя і маладыя, уладары і князі, дзевы і сьвятары. / Але дзе апынуся я? / Таму заклікаю: / “Дай мне, Гасподзь, раней канца пакаяньне!”
Цяпер: Усячыстая Багародзіца! / Прымі нягодную малітву маю, / і захавай мяне ад раптоўнай сьмерці / і даруй мне раней канца пакаяньне!

Песнь 9

Ірмас: Немагчыма людзям убачыць Бога, / на Якога не сьмеюць палкі Анёлаў зірнуць; / але праз Цябе, Усячыстая, зрабілася бачным для сьмяротных Слова увасобленае. / Яго завучы, / мы разам з нябеснымі войскамі / Цябе усхваляем.
Прысьпеў: Памілуй мяне Божа, памілуй мяне!
Цяпер да вас зьвяртаюся, / Анёлы, Архангелы і усе нябесныя Сілы, / у пасада Боскага стаячыя: / моліцеся Творцу свайму, / ды пазбавіць Ён душу маю ад пакуты вечнай!
Прысьпеў: Памілуй мяне Божа, памілуй мяне!
Цяпер плачу прад вамі, / сьвятыя прабацькі, цары і прарокі, / апосталы і сьвяціцелі, і усе праведнікі Хрыстовы: / дапамажыце мне на Судзе, / ды выратуе Гасподзь душу маю ад сілы варожай!
Слава: Цяпер да вас узношу рукі, / сьвятыя мучанікі, пустэльнікі, цнатлівыя, праведнікі / і усе сьвятыя, якія моляцца да Госпада за увесь сьвет, / ды памілуе Ён мяне ў гадзіну сьмерці маёй!
Цяпер: Маці Боская, памажы мне, / на Цябе моцнае спадзяваньне ўкладаючага, / умалі Сына Свайго, / ды паставіць Ён мяне, нягоднага, з правага боку ад Сябе / калі сядзіць судзіць жывых і мёртвых! Амін.

Малітва

Уладар Хрысьце Божа, пакутамі Сваімі запал мой загасіўшы і ранамі Сваімі язвы мае вылечыўшы! Даруй мне, шмат прад Табою зграшыўшым, сьлёзы замілаваньня. Даруй майму целу прыняць духмянасьць жыватворчага Цела Твайго, і падай душы маёй саладосьць Тваёй каштоўнай Крыві замест гаркаты, якой напаіў мяне вораг. Узвысь да Сябе мой розум, да зямлі паніклы, і узьвядзі з прорвы згубнай. Бо няма ў мне пакаяньня, няма ў мне замілаваньня, няма ў мне сьлёз суцяшальных, якія прыводзяць дзяцей да сваёй спадчыны. Азмрочыўся я розумам у жыцьцёвым запале, у хваробе не магу глянуць на Цябе, не магу сагрэцца сьлёзамі любові да Цябе! Але, Уладар Гасподзь Ісус Хрыстос, Скарбніца выгод! Даруй мне пакаяньне поўнае і ў пошуках Цябе працуючае з любоўю сэрца, даруй мне мілату Тваю і абнаві ў мне рысы Тваёй выявы. Я пакінуў Цябе - не пакінь мяне. Выйдзі шукаць мяне, прывядзі на Сваю пашу і прылучы мяне да авечак Твайго абранага статку, выхавай мяне з імі ад хлеба Боскіх Тваіх Таямніц, па малітвах Усячыстай Тваёй Маці і усіх сьвятых Тваіх. Амін.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.