Tuesday, February 8, 2011

АРХІЯПІСКАП БАПЦ СЯРГЕЙ (АХАТЭНКА)

12(25).03.1890 – 2.10.1971
прат. Сяргей Горбік
Мы ўсе, праваслаўныя ўкраінцы і беларусы, былі, ёсьць і будзем роднымі дзецьмі Маёнткавай Кіеўскай Царквы
З пропаведзі архіяпіскапа Сяргея на Вялікдзень 1959 г.
Кожны народ мае сваіх праведнікаў, якія прысьвяцілі усё сваё жыцьцё сваёй краіне і нацыі. Усе яны заслужылі прызнаньне і памяць сваіх народаў, а некаторыя рабіліся годнымі і Вышэйшай славы — вянкоў Госпада нашага Ісуса Хрыста. Але якой нявыказанай любоўю Гасподняй трэба палаць, што б у цяжкіх акалічнасьцях добраахвотна узяць на сябе і другі крыж — крыж дапамогі іншаму, хай і братэрскаму народу, зразумець яго боль, вывучыць мову, стаць і яго сьвяцільняй праваслаўнай веры… Менавіта такім быў архібіскуп БАПЦ Сяргей (Ахаэнка).
Будучы архіяпіскап Сяргей (сьвецкае імя Ягор) нарадзіўся ў селі Малыя Гарошкі Жытомірскага павету, у сялянскай сям'і Пракопа  Феадосіі Ахатэенкаў. Ужо зь дзіцячых гадоў выявіў жаданьне стаць манахам. У 1911 г. будучы архіяпіскап паступае ў Жытомірскі Багаяўленскі мужчынскі манастыр, дзе не толькі нясе послух, але і атрымлівае і духоўную адукацыю.
Бальшавіцкі пераварот і ганеньне на Царкву не палохаюць маладога паслушніка, а наадварот, яшчэ больш умацоўваюць у жаданьні служыць Госпаду нашаму Ісусу Хрысту. 28 чэрвеня 1919 г. архіяпіскап Лявонцій пастрыгае яго ў манаства. У 1921 г., па просьбе архіяпіскапа Васіля (Багдашевіча), малады манах Сяргей пераяжджае ў Кіеў і робіцца супрацоўнікам Кіеўскай Багаслоўскай Акадэміі.
Па аповядах самага архіяпіскапа Сяргея, запісаным адным зь вернікаў БАПЦ у 60—х гадах ХХ стагодзьдзя, ён зьяўляўся прыхільнікам Украінскай Аўтакефаліі, але аўтакефаліі кананічнай. “Яго стаўленьне да тагачаснай УАПЦ было складаным: не прымаючы самага спосабу пасьвячэньня мітрапаліта Васіля (Лепкіўскага), уладыка Сяргей разумеў усю гістарычную неабходнасьць гэтага кроку. Па словах архіяпіскапа, ён прычашчаўся ў сьвятароў УАПЦ, а потым і саслужыў зь імі”, — піша Ю. В.
У 1925 г. архіяпіскап Васіль (Багдашевіч) пасьвячае манаха Сяргея (Ахатенка) у ерадыякана і ераманаха, а ў 1932 г. — узводзіць у сан архімандрыта.
Маладога украінскага сьвятара часта перакідалі з прыходу на прыход. З 1925 па 1937 год ераманах Сяргей служыў у прыходах: Корасьцень, Народычы, Емільчыцы, Куляшы…
За пастырскую дзейнасьць і украінскія нацыянальныя перакананьні, у 1937 г. бальшавікі арыштавалі архімандрыта Сяргея і выслалі на прымусовую працу ў Бярдзянск без права займацца служэньнем. З 1937 і да пачатку вайны ён працаваў на бярдзянских рыбных промыслах рознарабочым.
З першых дзён нямецкае акупацыі архімандрыт Сяргей робіцца настаяцелям Мелітопальскага сабору і непахісным прыхільнікам украінскае праваслаўнае аўтакефаліі.
У цяжкі ваенны час украінская Царква паклікала архімандрыта Сяргея і да архірэйскага служэньня: 1 жніўня 1943 г. у грэцкім катэдральным саборы Кіраваграда адбылася ягоная архірэйская хіратонія. Чын хіратоніі зьдзейсьнілі архіяпіскапы Міхаіл (Харошы) і Генадзь (Шыпрыкевіч), япіскап Уладзімір (Малец).
Неўзабаве пасьля хіратоніі ўладыка Сяргей, разам зь япіскапатам УАПЦ, змушаны быў эвакуявацца ў Польшчу, а адтуль — у Нямеччыну.
Будучы ў Варшаве япіскап Сяргей (Ахатэнка), прадбачачы цяжкую працу ў эміграцыі, атрымаў ад мітрапаліта Дзіянісія Грамату пра кананічнасьць сваёй хіратоніі.\
Пасьля канца вайны япіскап Сяргей апынуўся ў горадзе Канстанца (Нямеччына), недалёка ад Швэйцарскай мяжы, дзе арганізаваў некалькі прыходаў УАПЦ.
У той жа час беларусаў, сьвятароў і парафіян БАПЦ, спасьцігла страшнае няшчасьце: У эміграцыі япіскапат БАПЦ пачаў перамовы з РПЦЗ пра пераход у яе юрысдыкцыю.  Беларусы люта пратэставалі, але 6 траўня 1946 г. япіскапат БАПЦ пакінуў сваіх вернікаў…
Здрада япіскапату не зламала беларусаў верных БАПЦ. Неўзабаве быў створаны Часовы беларускі рэлігійны камітэт, які узначаліў пратаяерэй Сьцяпан Войтенка. Камітэт аб'яднаў вакол сябе ужо дзеючыя прыходы БАПЦ, а таксама стварыў шэраг новых. Адзін з прыходаў БАПЦ існаваў і ў Канстанце, дзе праваслаўных беларусаў узяў пад апеку ўладыка УАПЦ Сяргей.
Пасьля нетрывалых перамоў з беларускай праваслаўнай дэлегацыяй пад кіраўніцтвам  пратаярэя Сьцяпана Войтенка, япіскап Сяргей пагадзіўся узначаліць БАПЦ пры умове дабраслаўленьня мітрапаліта УАПЦ Палікарпа (Сікорскага). Мітрапаліт УАПЦ не толькі без усякіх ваганьняў дабраславіў уладыку Сяргея (Ахатэнка), але і прапанаваў дапамогу ў хіратоніі новага япіскапату БАПЦ.
5 чэрвеня 1948 г. у Канстанцы, пад кіраўніцтвам уладыкі Сяргея адбыўся Сабор беларускага праваслаўнага духавенства і парафіян, які прыняў пастанову пра аднаўленьне дзейнасьці БАПЦ. Часавым кіраўніком БАПЦ (да стварэньня архірэйскага сабору БАПЦ) быў абраны уладыка Сяргей (Ахатэнка).
У выкананьні рашэньня сабору УАПЦ, 19 сьнежня 1949 г., япіскапам Сяргеем і япіскапамі УАПЦ Платонам і Вячаславам, быў пасьвечаны ў япіскапа архімандрыт БАПЦ Васіль (Тамашчык). Такім чынам, быў адноўлены япіскапат БАПЦ.
Ад 1949 г. пачалася ліквідацыя лягераў уцекачоў у Нямеччыне і расьсяленьне іх па усім сьвятле. З гэтага чыньніку архірэйскі сабор БАПЦ пастанавіў, што уладыка Сяргей возьме на сябе апеку праваслаўнымі беларусамі ў Аўстраліі і Новай Зэляндыі, а уладыка Васіль — у ЗША, Канадзе і Эўропе.
Аўстралія была для беларускай эміграцыі зусім новай краінай. Уцекачы былі беднымі і яшчэ не мелі арганізаваных прыходаў. Таму уладар Сяргей і ягоныя сьвятары апынуліся ў цяжкіх жыцьцёвых умовах, калі напачатку служэньні над галявой не было сталага даху, а часам бракавала нават ежы.
Аднак цяжкасьці не зламалі архіпастыра, ён ахвярна працаваў, што б наладзіць дзейнасьць БАПЦ на далёкім кантынэнце. Дзякуючы ягонай працы і адданасьці ідэі аўтакефаліі праваслаўных беларусаў, неўзабаве былі створаны прыходы ў Адэлаідзе і Мэльбурне.
Ахвярнасьць служэньня заўсёды прыцягвала да уладыкі Сяргею праваслаўных вернікаў розных нацыянальнасьцяў. У канцы 50—х гадоў ХХ стагодзьдзя, па узгадненьні з Грэцкай Праваслаўнай Царквой, пад ягоны амафор перайшло некалькі грэцкіх прыходаў.
Узьняты да сану архіяпіскапа, уладыка Сяргей працягваў несьці крыж кіраўніка БАПЦ ды займацца яе разбудовай.
Так, 15 лютага 1968 г., разам зь япіскапам Сэрбскай ПЦ Зьміцерам, быў пасьвечаны ў япіскапа БАПЦ архімандрыт Андрэй (Крыт). Ужо зь новым уладыкам БАПЦ Андрэем, япіскапам УАПЦ Данатам і япіскапам СПС Зьміцерам, архіяпіскап Сяргей 10 сакавіка зьдзяйсьняе пасьвячэньне ў япіскапа архімандрыта Мікалая (Мацукевіча).
Уладар Сяргей (Ахатэнка) адышоў да Госпада 2 кастрычніка 1971 гады. Пахаваньне адбылося ў Адэлаідзе, адпявалі уладыку Сяргея япіскап БАПЦ Мікалай, грэцкія уладары Сьпірыдон і Хрызастом. Ад УАПЦ служыў пратаярэй Нікадзім. Паводле свайго запавету, уладыка Сяргей быў пахаваны ў сядзячай позе, як хавалі праваслаўных патрыярхаў і імпэратараў, паводле старажытнага бізантыйскага абраду. Цела ў адмысловай труне было занесена ў царкву 12 кастрычніка. Увечары была адслужаная паніхіда, а 13 кастрычніка, пасьля памінальнай літургіі і адпяваньня, цела ў труне было абнесена уладыкамі і сьвятарамі вакол царквы. Людзі несьлі труну зь целам спачыўшага архірэя на руках да самых грэцкіх могілак…

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.