Tuesday, February 15, 2011

СУСТРЭЧА ГОСПАДА БОГА І ЗБАЎЦЫ НАШАГА ІСУСА ХРЫСТА Ў СЬВЯТЫНІ

НА вялікай ВяЧЭРНяй

На “Госпада клічу:” вершыры на 8, тон 1

патрыярха Германа

Распавядзі, Сімяён, / Каго Ты ў Храме носіш у абдымках і радуесься? / Да Каму ты клічаш і заклікаеш: / “Цяпер я вызваліўся, бо убачыў Выратавальніка майго!". / — "Ён — ад Дзевы народжаны, / Ён — ад Бога Бог Слова, / які увасобіўся дзеля нас і выратаваўшы чалавека!” / Яму паклонімся! (3)
Прымі на рукі, Сімяён, Заканадаўца, / Якога бачыў  Майсей у цямрэчы на Сінаі, / зрабіўшагася Немаўлём і падкараючагася Закону. / Ён — праз Закон гаварыўшы, / Ён — прарокамі абвешчаны, / што увасобіўся  дзеля нас і выратаваўшы чалавека. / Яму паклонімся! (3)
Давайце і мы сьпевамі боганатхнёнымі / сустрэнем Хрыста і прымем Таго, / чыё выратаваньне Сімяён убачыў. / Гэта аб Ім Давыд абвяшчае, / гэта Ён — Які гаварыў праз прарокаў, / што увасобіўся нас дзеля і праз Закон абвяшчаўшы. / Яму паклонімся! (2)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Звышгоднага Яна Дамаскіна, тон 6

Ды адчыняецца ў гэты дзень нябесная брама, / бо Безуладнае Слова Айца, / прыняўшае ў часе пачатак / не страціўшы Сваёй Боскасьці, / Дзевай—Маці як Немаўля саракадзённы / добраахвотна прыносіцца ў Храм падзаконны, / і Яго ў абдымкі прымае старац, / “Адпусьці”, — заклікаючы, як слуга Уладару — / “бо бачылі вочы мае выратаваньне Тваё!” / Прыйшоўшы ў сусьвет выратаваць род чалавечы, / Гасподзь, слава Табе!
Уваход. Пракімен дня і чытаньня сьвята.
1. Выхаду чытаньня
У гэты самы дзень Гасподзь вывеў сыноў Ізраілевых зь зямлі Егіпецкай па рушэньнях іхніх. І наказаў Гасподзь Майсею сказаць: высьвяці мне кожнага першынца, які раскрывае ўлоньне сярод сыноў Ізраілевых, ад чалавека да быдла, Мае яны. І сказаў Майсей народу: памятайце гэты дзень, у які выйшлі вы зь Егіпта, зь дому рабства, бо рукою моцнаю вывеў вас Гасподзь адтуль, і ня ежце квашанага: Выконвай жа статут гэты ў прызначаны час, год у год. І калі выведзе цябе Гасподзь у зямлю Ханаанскую, як ён запрысягаўся табе і бацькам тваім, і дасьць яе табе, — аддзяляй Госпаду ўсё, што расхіляе сьцёгны; і ўсё першароднае зь жывёлы, якое ў цябе будзе, мужчынскага полу, Госпаду; І калі пасьля спытаецца ў цябе сын твой, кажучы: што гэта? дык скажы яму: рукою моцнаю вывеў нас Гасподзь зь Егіпта, зь дому рабства; бо калі фараон упарціўся адпусьціць нас, Гасподзь усьмерціў усіх першынцаў у зямлі Егіпецкай, ад першынца чалавечага да першынца зь жывёлы, — таму я прыношу ў ахвяру Госпаду ўсё, што расхіляе сьцёгны, мужчынскага полу, а кожнага першынца зь сыноў маіх выкупляю; і хай будзе гэта знакам на руцэ тваёй і замест павязкі над вачыма тваімі; бо рукою моцнаю Гасподзь вывеў нас зь Егіпта. Не марудзь прыносіць пачаткі з гумна твайго і з чавільні тваёй; аддавай Мне першынца зь сыноў тваіх.
Вых 12:51; 13:1–3, 10–12, 14–16; 22:29;
Кнігі Лявіт чытаньня
І наказаў Гасподзь Майсею сказаць: скажы сынам Ізраілевым: калі жанчына зачне і народзіць немаўля мужчынскага полу, дык яна нячыстая будзе сем дзён; як у дні пакутніцтва яе ачышчэньнем, яна будзе нячыстая; а на восьмы дзень абрэжацца крайняя плоць ягоная; і трыццаць тры дні павінна яна сядзець, ачышчаючыся ад крывей сваіх; ні да чога сьвяшчэннага не павінна дакранацца і да сьвяцілішча не павінна падыходзіць, пакуль ня мінуцца дні ачышчэньня яе. Пасьля заканчэньня дзён ачышчэньня свайго за сына, альбо за дачку, яна павінна прынесьці гадавалае ягня на цэласпаленьне і маладога голуба альбо галубку ў ахвяру за грэх, да ўваходу ў скінію сходу да сьвятара; А калі яна ня можа прынесьці ягняці, дык няхай возьме дзьве галубкі альбо два маладыя галубы, аднаго на цэласпаленьне, а другога ў ахвяру за грэх, і ачысьціць яе сьвятар, і яна будзе чыстая.
Ляв 12:1–4, 6, 8;
Кнігі Лікаў чытаньня
Пасьля гэтага ўвойдуць лявіты служыць скініі сходу, калі ты ачысьціш іх і ўчыніш над імі пасьвячэньне іх; бо яны аддадзены мне зь сыноў Ізраілевых: замест усіх першынцаў зь сыноў Ізраілевых, якія размыкаюць усякія сьцёгны, Я бяру іх Сабе; бо Мае ўсе першынцы ў сыноў Ізраілевых, ад чалавека да быдла: у той дзень, калі Я пабіў усіх першынцаў у зямлі Егіпецкай, Я асьвяціў іх Сабе
Лік 8:15–17
2. Прароцтваў Ісаі чытаньня
У год сьмерці цара Азіі бачыў я Госпада, Які сядзеў на троне высокім і ўзьнесеным, і краі шатаў Ягоных напаўнялі ўвесь храм. Вакол Яго стаялі серафімы; у кожнага зь іх па шэсьць крылаў: двума засланяў кожны аблічча сваё, і двума засланяў ногі свае, і двума лётаў. І клікалі адзін аднаму і казалі: Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты Гасподзь Саваоф! уся зямля поўная славы Ягонай! І затрэсьліся бэлькі ў браме ад голасу тых, што клікалі, і дом напоўніўся дымам ахвярным. І сказаў я: гора мне! загінуў я! бо я чалавек зь нячыстымі вуснамі, і жыву сярод люду таксама зь нячыстымі вуснамі, — і вочы мае бачылі Цара, Госпада Саваофа. Тады прыляцеў да мяне адзін серафім, і ў руцэ ў яго распалены вугаль, які ён узяў абцугамі зь ахвярніка, і дакрануўся да вуснаў маіх і сказаў: вось, гэта кранулася вуснаў тваіх, і беззаконьне тваё адведзена ад цябе, і грэх твой ачышчаны. І пачуў я голас Госпада, Які сказаў: каго Мне паслаць? і хто туды пойдзе за вас? І сказаў я: вось я, пашлі мяне. А Ён сказаў: ідзі і скажы гэтаму народу: слыхам пачуеце, і не ўразумееце; і вачыма глядзецьмеце, і ня ўбачыце. Агрубела бо сэрца ў людзей гэтых, і цяжка чуюць вушыма, і зьмежылі вочы свае, хай ня ўгледзяць вачыма, і не пачуюць вушыма, і сэрцам не ўразумеюць, і не навернуцца, каб Я ацаліў іх. І сказаў я: ці надоўга, Госпадзе? Ён сказаў: пакуль не апусьцеюць гарады, і не застануцца без жыхароў, і дамы бязь людзей, і пакуль зямля гэтая зусім не запусьцеецца. І выдаліць Гасподзь людзей, і вялікае запусьценьне будзе на гэтай зямлі.
Іс 6:1–12
3. Прароцтваў Ісаі чытаньня
Прароцтва пра Егіпет. — Вось, Гасподзь сядзіць на воблаку лёгкім і прыбывае ў Егіпет. І затрымцяць ад аблічча Яго ідалы Егіпецкія, і сэрца Егіпта растане ў ім. І дух Егіпта зьняможацца ў ім, і заблытаю раду яго, — і пойдуць яны да ідалаў і да чарадзеяў, і да закліначоў мёртвых і да варажбітоў. І аддам Егіпцянаў у рукі валадара жорсткага, і люты цар запануе над імі, кажа Гасподзь, Гасподзь Саваоф. І скончыцца вада ў моры і рака зьвядзецца і высахне; Дзе яны? дзе твае мудрацы? хай яны скажуць табе; хай даведаюцца, што Гасподзь Саваоф вызначыў пра Егіпет? У той дзень Егіпцяне будуць падобныя да жанчын і затрымцяць і забаяцца руху рукі Госпада Саваофа, якую Ён падыме на іх. У той дзень ахвярнік Госпаду будзе пасярод зямлі Егіпецкай, і помнік Госпаду — каля межаў яе. І будзе ён азнакаю і сьведчаньнем пра Госпада Саваофа ў зямлі Егіпецкай, бо яны заклічуць да Госпада ад прыгнятальнікаў, і Ён пашле ім выратавальніка і заступніка, і выбавіць іх. Гасподзь явіць Сябе ў Егіпце; і Егіпцяне ў той дзень спазнаюць Госпада і прынясуць ахвяры і дарункі, і дадуць абяцаньні Госпаду, і выканаюць.
Іс 19:1, 3–5, 12, 16, 19–21

Вершыры на ліціі

Анатоля, тон 1

Старажытны днямі, / даўшы ў старажытнасьці Закон на Сінаі Майсею, / цяпер бачны як Немаўля; / і Закон выконваючы, як Творца Закона, / па Законе ў храм прыносіцца / і старцу уручаецца. / Прыняўшы жа Яго на рукі, Сімеон Справядлівы, / і зыход свой з палону цела бачачы зьдзяйсьняемым, / радасна заклікаў: / “Вочы мае убачылі таямніцу, ад стагодзьдзя патаемнае, / і ў гэтыя апошнія дні зьявіўшыся, — / сьвятло, што разганяе няверуючых язычнікаў змрочнуе бяздумья / і славу новаабранага Ізраіля. / А таму вызвалі слугу Твайго ад сувязі цела гэтага / да непераходзячага і цудоўнага бясконцага жыцьця, / даруючы сусьвету вялікую міласьць!”

Звышгоднага Яна Дамаскіна

У старажытнасьці Закон Майсею на Сінаі Выклаўшы / у гэты дзень Сам загадам Закона падпарадкоўваецца, / дзеля нас па літасьці стаўшы падобным нам. / Цяпер чысты Бог, як Дзіцё Сьвятое, / адчыніўшы прычыстае улоньня, / Самому Сабе, як Бог, прыносіцца, / вызваляючы ад праклёну Закона / і адукоўваючы душы нашы.

Андрэя Піра, тон 2

Таго, Каму горныя служыцелі з трапятаньнем моляцца, / цяпер на зямлі рэчывымі рукамі прыняўшы, / Сімяён злучэньне Бога зь людзьмі абвяшчае. / І, бачачы Нябеснага Бога як чалавека, / разлучаючыся зь жывучымі на зямлі, радасна заклікаў: / “Тым, хто ў цемры сьвятло нязгасны адчыняючы, / Гасподзь, слава Табе!”

Патрыярха Гэрмана

У гэты дзень Сімяён у абдымкі Госпада Славы прымае, / Якога перш Майсей у цямрэчы сузіраў, / на горы Сінайскай скрыжалі уручыўшы яму. / Гэта Ён — Які гаварыў праз прарокаў і Закона Творца. / Ён Той, аб Кім Давыд абвяшчае, — усім страшны, / але маючы вялікую і багатую міласьць.
Сьвятога сьвятая Дзева / прынесла ў сьвяцілішча сьвятару, / Сімеон жа з распасьцёртымі абдымкамі прыняў Яго, радуючыся, і выгукнуў: / “Цяпер адпускаеш Ты слугу Твайго, Уладар, / па слове Твайму, зь мірам, Госпадзі!”
Стваральнік нябёсаў і землі / у гэты дзень быў у абдымках насімы / сьвятым Сімяёнам старцам, / і вось, ён Сьвятым Духам абвяшчаў: / “Цяпер я вызвалены, / бо угледзеў Выратавальніка майго!”

Анатоля

У гэты дзень старац Сімеон / уваходзіць у Храм, радуючыся духам, / каб Далўшага Майсею Закон і Выканаўцу Закона ў абдымкі прыняць. / Адзін у цямрэчы і няясным голасе удастоіўся дасягнуць Богабачаньня, / і сваім тварам утоеным / няверныя сэрцы жыдоў выкрыў. / Іншы жа на руках панёс увасобіўшыся Адвечнае Слова Айца / і адкрыў Сьвятло народам: Крыж і Уваскрэсеньне. / І Ганна прарочыцай зьявілася, / аб Выратавальніку і Збавіцелю Ізраіля абвяшчаючы. / Выклікнем жа Яму: “Хрысьце Божа наш, / па малітвах Богародзіцы памілуй нас!”

Андрэя Крыцкага, тон 4

У гэты дзень сьвятая Маці / і сьвяцілішча больш высокая / зьявілася ў сьвяцілішча уяўляючы сусьвету Творцу / і Закона падаўца. / Яго і прыняўшы ў абдымкі старац Сімяён, / радуючыся усклікаў: / “Цяпер адпускаеш Ты слугу Твайго, / бо убачыў я Цябе, Выратавальніка душаў нашых!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Андрэя Крыцкага, тон 5

Дасьледуйце Пісаньня, / як сказаў у Эвангельлях Хрыстос Бог наш, / бо ў іх мы знаходзім, / што Ён нарадзіўся і спавіты быў пялёнкамі, / атачаем клопатам і сілкуем малаком, / прыняў абразаньне і носім быў Сімяёнам: / не ўяўна і не прымарна, але праўдзіва зьявіўся сусьвету. / Выклікнем жа Яму: / “Адвечны Божа, слава Табе!”
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Патрыярха Германа, тон 5

Старажытны днямі, стаўшы Немаўлём па целе, / Маці—Дзевай у храм прыносіцца, / выконваючы Свайго жа Закона наказ. / Прыняўшы Яго на рукі, Сімяён абвяшчаў: / “Цяпер адпускаеш зь сьветам, / па слове Твайму, слугу Твайго, / бо убачылі вочы мае выратаваньне Тваё, Госпадзі!”

Вершыры на вершоўны, тон 7.

Звышгоднага Касьмы Маіўмскага

Упрыгож, Сіён, свой шлюбны палац / і прымі Цара — Хрыста. / Прывітай Марыю — Нябесныя Дзьверы, / бо Яна пасадам Херувімскім зьявілася, / Яна трымае Цара Славы. / Воблакам сьвятла зьяўляецца Дзева, / носячая на руках Сына, / перш ранішняй зоркі народжанага. / Паклаўшы Яго ў свае абдымкі, / Сімяён абвясьціў народам, / што Ён — Уладар жыцьця і сьмерці / і Выратавальнік сусьвету.
Верш: Сёньня адпускаеш раба Твайго, Уладыка, паводле слова Твайго, зь мірам.
Лк 2:29
Зазьзяўшага ад Айца перш стагодзьдзяў, / у апошнія жа поры — ад улоньня нявіннага, / Закон на гора Сінайскай усталяваўшы / і наказу Закона падкараючыся, / не выпрабаваўшая шлюбу Маці, нясучы ў Храме, / паднесла старцу — сьвятару і праведніку, / адкрыцьцё атрымаўшаму, што убачыць Хрыста Госпада. / Прыняўшы Яго ў свае абдымкі, / Сімяён усьцешыўся, заклікаючы: / “Гэты ёсьць Бог, гэтак жа вечны, як Айцец, / і Збавіцель душаў нашых!”
Верш: Сьвятло на асьвятленьне язычнікаў, і славу народу Твайго Ізраіля.
Лк 2:32
Насімага на калясьніцах Херувімскіх / і апетага ў песьнях Серафімаў, / Усталяваўшага Закон і выканаўцу статуту Закона, / нясучы ў абдымках Багародзіца Марыя, / без выпрабаваньня шлюбнага увасобіўшагася ад Яе, / давала на рукі старцу—сьвятару. / І ён, Жыцьцё нясучы, прасіў / ад жыцьця зямнога вызваленьня, клікаючы: / “Уладар, цяпер адпусьці мяне абвясьціць Адаму, / што убачыў я нязьменнага Немаўля, / Бога Адвечнага і Выратавальніка сусьвету!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Андрэя Крыцкага, тон 8

Херувімамі насімы / і апеты Серафімамі, / у гэты дзень у Боскае Сьвяцілішча па Закону прыносімы, / як на пасад садзіцца на старэчыя рукі / і ад Іосіфа прымае дарункі, як належыць Богу: / як пару турчыкаў — Царкву бязгрэшную / і ад язычнікаў новаабраны народ, / двух жа галубіных птушанят / — як Заснавальнік Старога і Новага Запаветаў. / Сімяён жа, выкананьне былога яму прадказаньня прыняўшы, / дабраслаўляючы Дзеву, Багародзіцу Марыю, / выяву пакуты ад Яе Нарадзіўшагася прадказаў, / і просіць у Яго вызваленьня, заклікаючы: / “Цяпер адпускаеш Ты мяне, Уладар, / як перш мне абвясьціў: / бо убачыў я Цябе, Адвечнае Сьвятло, / Выратавальніка і Госпада / людзям носячым імя Хрыстова!”

Трапар, тон 1

Радуйся, дабрадатная Багародзіца Дзева, / бо зь Цябе зазьзяла Сонца праўды, Хрыстос Бог наш, / асьвячаючы ў цемры знаходзячыхся. / Весяліся і ты, старац справядлівы, / які прыняў у абдымкі Вызваліцеля душаў нашых, / даруючага нам уваскрэсеньне. (3)

НА ранішняй

На Бог Гасподзь: трапар сьвята, тройчы.

Па 1 вершаслоўі сядальены, тон 1

Хор Анёльскі ды дзівіцца цуду, / мы жа, сьмяротныя, песьню засьпяваем сваімі галасамі, / бачачы невымоўнае Боскае сыходжаньне на зямлю: / бо Таго, прад Кім трасуцца нябесныя сілы, / цяпер прымаюць у абдымкі старэчыя рукі, / як адзінага Чалавекалюбцу.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Хор Анёльскі ды дзівіцца цуду, / мы жа, сьмяротныя, песьню засьпяваем сваімі галасамі, / бачачы невыказное Боскае сыходжаньне на зямлю: / бо Таго, прад Кім трасуцца нябесныя сілы, / цяпер прымаюць у абдымкі старэчыя рукі, / як адзінага Чалавекалюбцу.

Па 2 вершаслоўі сядальены, тон 1

Знаходзячыся вечна зь Айцом на сьвятым пасадзе, / прыйшоўшы на зямлю, ад Дзевы нарадзіўся і стаў Немаўлём, / Той, Хто па істоце часам не абмежаваны. / Сімяён, прыняўшы Яго ў абдымкі, радуючыся, абвяшчаў: / “Цяпер Ты адпускаеш, Міласэрны, узьвесяліўшы, слугу Твайго!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Знаходзячыся вечна зь Айцом на сьвятым пасадзе, / прыйшоўшы на зямлю, ад Дзевы нарадзіўся і стаў Немаўлём, / Той, Хто па істоце часам не абмежаваны. / Сімяён, прыняўшы Яго ў абдымкі, радуючыся, абвяшчаў: / “Цяпер Ты адпускаеш, Міласэрны, узьвесяліўшы, слугу Твайго!”

Узьвялічваньня

Узьвялічваем Цябе, / Падавец жыцьця Хрысьце, / і шануем Усячыстую Маці Тваю, / Якою Ты ў выкананьне Закона / цяпер прынесены ў храм Госпада.

Псальма абраная

Маё сэрца вылілася добрым словам.
Пс 44:
Я кажу: песьня мая пра Цара.
Пс 44:
Язык мой — пяро хуткага пісьма.
Пс 44:
Ты прыгажэйшы за сыноў чалавечых!
Пс 44:
Аперажыся мечам па паясьніцы Тваёй, Магутны.
Пс 44:
І ў гэтым уборы Тваім пасьпяшайся, сядзь на калясьніцу дзеля праўды і лагоды і справядлівасьці.
Пс 44:
Ты палюбіў праўду і зьненавідзеў бяспраўе.
Пс 44:8а
Слухай, дачка, і глядзі, і прыхілі тваё вуха, і забудзь народ твой і дом бацькі твайго.
Пс 44:11
Запрагне Цар прыгажосьці тваёй; бо Ён Гасподзь твой, і ты пакланіся Яму
Пс 44:12
І будуць прасіць цябе найбагацейшыя людзі.
Пс 44:13б
Гасподзь у сьвятым Сваім храме, Гасподзь — трон Ягоны на нябёсах, вочы Ягоныя бачаць, павекі Ягоныя выпрабоўваюць сыноў чалавечых.
Пс 10:4
Бачылі шэсьце Тваё, Божа, шэсьце Бога майго, Цара майго ў сьвятыні.
Пс 67:25
Сьвятога храма Твайго.
Пс 64:5б
Дому Твайму, Госпадзе, належыць сьвятасьць на доўгія дні.
Пс 92:
Зраблю імя Тваё памятным ва ўсіх пакаленьнях.
Пс 44:18а
Бо яно добрае перад сьвятымі Тваімі.
Пс 51:11в
Пасьля паліялея:
Сядальны, тон 4.
Старажытны днямі дзеля мяне становіцца немаўлём, / прылучаецца абрадам ачышчэньня найчысты Бог, / каб пасьведчыць, што прыняў Ён ад Дзевы цела, як у мяне. / І Сімяён, пасьвечаны ў гэтыя таемніцы, / спазнаў у Ім Бога, зьявіўшагася ў целе, / і як Жыцьцё Яго прывітаў, / і, радуючыся, па—старэчаму усклікаў: / “Адпусьці мяне, бо убачыў я Цябе, / Жыцьцё усіх!”
Сьцяпяны, 1—й антыфон 4—га тону.

Пракімен, тон 4

Зраблю імя Тваё памятным ва ўсіх пакаленьнях.
Верш: Маё сэрца вылілася добрым словам; я кажу: песьня мая пра Цара.
Пс 44:18а; 2а
Евангельля ад Лукаша, пачатак 8.

Пасьля 50 псалмы вершыра, тон 6

Ды адчыняецца ў гэты дзень нябесная брама, / бо Безпачатковае Слова Айца, / рыняўшае ў часе пачатак / не страціўшы Сваё Боскасьці, / Дзевай—Маці як Немаўля саракадзёная / добраахвотна прыносіцца ў Храм падзаконны, / і Яго ў абдымкі прымае старац, / "Адпусьці", — заклікаючы, як слуга Уладару — / “бо бачылі вочы мае выратаваньне Тваё!” / Прыйшоўшы ў сусьвет выратаваць род чалавечы, / Госпад, слава Табе!

КАНОН

Канон сьв. Касьмы Маіўмскага, тон 3; ірмасы канона сьпяваюцца двойчы, усі трапары сьпяваем на 12.

Песьня 1

Ірмас: Над сухою зямлёй, нарадзіўшайся з бездані, / сонца некалі узышло: / бо як сьцяна па абедзьвюх баках застыглая вада / дзеля народа пешага, мора пераходзіўшага / і богадагодна сьпяваўшага: / “Апяваем Госпада, / бо Ён хвалебна праславіўся!”
Аблёкі ды пральюць ваду; / бо Сонца — Хрыстос, / лёгкім воблакам насімае — бязгрэшнымі рукамі, / у Храме зьявілася, як Немаўля; / таму мы, верныя, будзем усклікаць: / “Апяваем Госпада, / бо Ён хвалебна праславіўся!”
Умацуецеся рукі Сімяёна, / саслабелыя ад старасьці, / і згрыбелыя ногі старца / бадзёра рухайцеся Хрысту насустрач; / склаўшы карагод з бесьцялеснымі, засьпяваем Госпаду, /бо Ён хвалебна уславіўся!
Узрадуйцеся нябёсы, распасьцёртыя прамудра, / радуйся і зямля: / бо нарадзіўшыся зь нетраў Усябоскіх Стваральнік Хрыстос, / Маці Дзевай Богу Айцу як немаўля прыносіцца, / Той, Хто перш усіх, / бо Ён хвалебна праславіўся.
Катавасія
Над сухою зямлёй, нарадзіўшайся з бездані, / сонца некалі узышло: / бо як сьцяна па абедзьвюх баках застыглая вада / дзеля народа пешага, мора пераходзіўшага / і богадагодна сьпяваўшага: / “Апяваем Госпада, / бо Ён хвалебна праславіўся!!”

Песьня 3

Ірмас: Сьцьвярджэньне на Цябе спадзяваньне маючых! / Зацьвердзі, Гасподзь, Царкву, / якую Ты набыў / каштоўнаю Тваёю крывёй.
Першанароджаны ад Айца перш стагодзьдзяў / першанароджаным Немаўлём бязгрэшнай Юначцы зьявіўся, / руку выратаваньня распасьціраючы Адаму.
Каб аднавіць у ранейшым стане першароднага, / зрабіўшагася неразумным як немаўля праз спакушэньне, / Бог Слова Немаўлём зьявіўся.
Зь зямлі адбыўшуюся існасьць / і ізноў у яе вярнуўшыся, / Стваральнік явіў адпаведнай Боскасьці, / стаўшы Немаўлём, але не зьмяніўшыся.

Сядальны, тон 4

У старажытнасьці на гары Сінай Майсей убачыў Бога ззаду / і удастоіўся няясна чуць Боскі голас у цямрэчы і буры; / цяпер жа Сімяён прыняў у абдымкі / дзеля нас нязьменна увасобіўшагася Бога, / і, радасна накіроўваўся ад тутэйшага да жыцьця вечнага. / Таму ён і заклікаў: / “Цяпер адпускаеш Ты слугу Твайго, Уладар!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
У старажытнасьці на гары Сінай Майсей убачыў Бога ззаду / і удастоіўся няясна чуць Боскі голас у цямрэчы і буры; / цяпер жа Сімяён прыняў у абдымкі / дзеля нас нязьменна увасобіўшагася Бога, / і, радасна накіроўваўся ад тутэйшага да жыцьця вечнага. / Таму ён і заклікаў: / “Цяпер адпускаеш Ты слугу Твайго, Уладар!”

Песьня 4

Ірмас: Пакрыла нябёсы доблесьць Твая, Хрысьце,: / бо выйшаўшы з каўчэга Тваёй сьвятыні — / бязгрэшнай Маці — / Ты зьявіўся ў Храме славы Тваёй, / як Немаўля, насімы на руках, / і усё напоўнілася хвалою Табе.
 “Сімяён, служыцель невымоўных таямніц”, — / Багародзіца заклікала, — / “Таго, аб Кім спрадвеку павядомлены ты Сьвятым Духам, / зрабіўшаеся немаўлём Слова — Хрыста, / радуючыся, у абдымкі прымі, / заклікаючы да Яго: / Усё напоўнілася хвалою Табе!»
Каго чакаў ты, Сімяён, радасна прымі — / Хрыста, Дзіцё узростам, / суцяшэньне богаабранага Ізраіля, / Творцу Закона і Уладара, / выканаўцы статуту Закона, — / заклікаючы да Яго: / “Усё напоўнілася хвалою Табе!”
Сімяён, бачачы Слова адвечнае, / у целе, як на пасадзе Херувімскім, Дзевай насімае, / Пачатак быцьця усяго — як Немаўля, / у зьдзіўленьні заклікаў да Яго: / “Усё напоўнілася хвалою Табе!”

Песьня 5

Ірмас: Калі Ісая убачыў у правобразе / прыўзьнясённага на пасадзе Бога, / аточанага Анёламі славы, / ён заклікаў: “О, я няшчасны!” / Бо прадбачыў я увасобіўшагася Бога, / сьвятлом незгасальным і сусьветам кіруючага”.
Зразумеўшы Боскі старац / славу, паказаную ў старажытнасьці прароку, / бачачы Слова, насімае рукамі Маці, / “Радуйся, о Годнашаноўная”, — заклікаў, — / “бо Ты, як пасад, трымаеш Бога, / сьвятлом незгасальным і сусьветам кіруючага”.
Старац, схіляючыся і поўны глыбокай пашаны дакрануўшыся / да ступняў не спазнаўшай шлюбу Дзевы і Боскай Маці, / выгукнуў: “Полымя нясеш Ты, Чыстая; / страшуся прыняць у абдымкі Немаўля — Бога, / сьвятлом незгасальным і сусьветам кіруючага”.
 “Чысьціцца Ісая, ад Сэрафіма вугаль прыняўшы”, — / заклікаў старац да Боскай маці, — / “Ты жа адукоўваеш мяне, / рукамі, як абцугамі падаўшы мне Табой Насімага, / сьвятлом незгасальным і сусьветам кіруючага”.

Песьня 6

Ірмас: Выклікнуў да Цябе Старац, / убачыўшы сваімі вачамі выратаваньне, / прыйшоўшае да народаў ад Бога: / “Хрысьце, Ты — Бог мой!”
На Сіёне камэнем Ты быў пакладзены, / для непакорлівых — скалою перапоны і спакусы, / верным жа — нязломным выратаваньнем.
Сапраўды носячы выяву / раней стагодзьдзяў Цябе Нарадзіўшага, / Ты па міласэрнасьці Сваёй цяпер / немаччу сьмяротных апрануўся.
Пакланіўшамуся Табе, / Сыну Усявышняга, Сыну Дзевы, / Богу зрабіўшамуся Немаўлём, / цяпер адпусьці зь мірам.

Кандак, тон 1

Улоньня Дзевы асьвянціўшы нараджэньнем Тваім, / і рукі Сімяёна дабраславіўшы, / загадзя, як належыць ‘, / і цяпер Ты выратаваў нас, Хрысьце Божа. / Але абгарадзі мірам сярод войнаў народ Твой / і умацуй тых, каго Ты ўпадабаў, / Адзіны Чалавекалюбца.
Ікас: Да Багародзіцы зьвернемся / мы, жадаючыя убачыць Сына Яе, / да Сімяёна прынасімага, / на Якога зь нябёсаў пазіраючы, / бесьцялесныя дзівяцца і усклікаюць: / “Цудоўнае мы сузіраем цяпер і незвычайнае, / неспасьціжнае, невымоўнае: / бо Стваральніка Адама носяць як немаўля, / Няўмяшчальны ў абдымках старца зьмяшчаецца, / Знаходзячыся ў бязьмежных нетрах Айца Свайго / добраахвотна абмяжоўваецца — целам, але не Боскасьцю, — / Адзіны Чалавекалюбца!”

Песьня 7

Ірмас: Цябе, Бога Слова, у агні арасіўшага / юнакоў багасловячых, / і ў Дзеву бязгрэшную усяліўшагася, / мы славім, поўна глыбокай пашаны сьпяваючы: / “Дабраслаўлёны Бог бацькоў нашых!”
“Я адыходжу, каб распавесьці Адаму, / у пекле знаходзячамуся, / і прынесьці Еве добрую вестку”, — / Сімяён заклікаў, з прарокамі сьвяткуючы, / — “Дабраслаўлёны Бог бацькоў нашых!”
Каб пазбавіць тленны род, / Бог сышоў нават да пекла, / палонным усім падасьць вызваленьне і прасьвятленьне сьляпым, / роўна як і нямым — здольнасьць усклікаць: / “Дабраслаўлёны Бог бацькоў нашых!”
“І Тваё сэрца, Бязгрэшная, меч праніжа”, — прадказаў Сімяён Багародзіцы, — / “Калі ўбачыш Ты на Крыжы Сына Твайго, / Якому мы заклікаем: / Дабраслаўлёны Бог бацькоў нашых!”

Песьня 8

Ірмас:  У нясьцерпным полыме знаходзячымся / правадыры набожнасьці юнакі, / але не пацярпеўшы шкоды ад полымя, / песьню боскую сьпявалі: / “Дабраслаўляйце, усё тварэньні Гаспада, Госпада / і узьнімаеце ва усе стагодзьдзя!”
Народ Ізраільскі! Бачачы сваю славу / — Эмануіла, Немаўля ад Дзевы, / сьвяткуй цяпер прад тварам боскага каўчэга: / “Дабраслаўляйце, усё тварэньні Госпада, Госпада / і узьнімаеце ва усе стагодзьдзя!”
“Вось”, — выклікнуў Сімеон, — / “Гэты — Бог праўдзівы і Немаўля — / будзе знакам непераможным”. / Яму мы, верныя, засьпяваем: / “Дабраслаўляйце, усё тварэньні Госпада, Госпада / і узьнімаеце ва усе стагодзьдзя!”
Гэта — Жыцьцё па існасьці, / Бог Слова, зрабіўшыся Немаўлём, / будзе падзеньнем дзеля непакорлівых, / роўна як і паўстаньнем дзеля усіх, / зь вераю сьпяваючых: / “Дабраслаўляйце, усё тварэньні Госпада, Госпада / і узьнімаеце ва усе стагодзьдзя!”

Песьня 9

Багародзіца Дзева, / Надзея хрысьціян, / абараняй, агароджвай і захоўвай на Цябе спадзяваньня ускадаючых.
Богародзіца Дзева, / Міласэрная сусьвету Заступніца, / абараняй і захоўвай ад усялякай бяды і смутку.
Ірмас: У цені і літары Закона / мы, верныя, бачым выяву: / усякая істота мужчынскага полу, / адчыняючая улоньня маці, прысьвечанае Богу; / таму першанароджанае Слова, / Сына Айца адвечнага, / першанароджанага не ведаўшай мужа Маці, / мы узьвялічваем.
Боганосец Сімяён, / прыйдзі і вазьмі на рукі Хрыста, / Якога нарадзіла Дзева Чыстая Марыя.
Прымае ў абдымкі Старац Сімеон / Стваральніка Закона / і Уладара усяго сусьвету.
Не старац Мяне трымае, / але Я трымаю яго: / бо ён у Мяне адпушчэньня просіць.
Таямнічыя Абцугі, / як Ты Вугаль носіш, / як сілкуеш Сілкавальніка усіх?
У старажытных зь нованароджанымі былі прынасімыя / пару галубоў альбо двое птушанят; / замест іх боскі старац / і цнатлівая Ганна прарочыца, / служачы ад Дзевы Народжанаму / і адзінаму Сыну Айца, / у храм прынесенаму, / Яго узьвялічвалі.
О дачка Фануілава, / прыйдзі, стань зь намі / і дзякуй Хрыста Выратавальніка, Сына Боскага.
Ганна цнатлівая / абвяшчаючы цудоўнае, / спавядаючы Хрыста Творцам нябёсаў і зямлі.
Неспасьціжнае для Анёлаў і дзеля людзей / адбыўшаеся над Табою, / Маці, Дзева Чыстая.
Чыстая Галубіца, / чужая брыдоты Агніца / Ягня і Пастыра ў Храм прыносіць.
“Ты даў мне”, — Сімяён заклікаў,— / “радасьць Твайго, Хрысьце, выратаваньня; / прымі слугу Твайго, ценем Закона змарнелага, / новай дабрыні сьвятаправадніком і тайнагледачом, / хвалою Цябе уздымаючага!”
О Хрыстос — Цар усяго! / Перамогі над ворагамі / верным слугам Тваім падаруй.
О Хрыстос — Цар усяго! / Падаруй мне гарачыя сьлёзы, / ды аплачу душу маю, якую я горка загубіў.
Замест: Слава:
Траістым сьвятлом зьзяючую / і Адзінае ў Трох Асобах Боскасьць / поўна глыбокай пашаны ды усхвалім.
Замест: Цяпер:
О Дзева Марыя! / Адукуй маю душу, / вельмі азмрочаную жыцьцёвымі асалодамі.
З глыбокай павагай сьвятым прадказваючы, / Ганна, цнатлівая і справядлівая старыца, / у храме ясна вызнавала Уладара, / Багародзіцу жа, усім прысутным / аб Ёй абвяшчаючы, узьвялічвала.
Катавасія
Багародзіца Дзева, / Надзея хрысьціян, / абараняй, агароджвай і захоўвай на Цябе спадзяваньня ускладаючых.
У цені і літары Закона / мы, верныя, бачым выяву: / усякая істота мужчынскага полу, / адчыняючая улоньня маці, прысьвечаная Богу; / таму першанароджанае Слова, / Сына Айца адвечнага, / першанароджанага не ведаўшай мужа Маці, / мы узьвялічваем.

Сьвяцільны

Паўстаўшы ў Духу ў сьвяцілішчы, / старац прыняў у абдымкі Уладара Закона, усклічучы: / “Цяпер ад сувязі цела мяне вызвалі, / як сказаў Ты, зь мірам: / бо сваімі вачамі я убачыў / адкрыцьцё язычнікам і выратаваньне Ізраіля!” (3)

На “хваліце” вершыры на 4, тон 4

Закон, у Пісаньні дадзены выконваючы, Чалавекалюбец, / цяпер у Храм прыносіцца, / і Яго прымае старэчымі рукамі Сімяён старац, / “Цяпер адпускаеш мяне", — заклікаючы, — да тамтэйшай асалоды: / бо убачыў я Цябе ў гэты дзень, / сьмяротнай плоцьцю надзеленага, / але пануючага над жыцьцём / і над сьмерцю уладара!” (2)
Сьвятлом у адкрыцьцё язычнікам Ты зьявіўся, Гасподзь, / Сонца праўды, насімая на лёгкім воблаку, / утоенае ў цені Закона выконваючы, / і прыадчыняючы пачатак новай дабрыні. / Таму, сузіраючы Цябе, Сімяён усклікаў: / “Вызвалі мяне ад тленьня, / бо убачыў я Цябе ў гэты дзень!”
Ад нетраў Айца не адыходзячы Боскасьцю, / увасобіўшыся, як Сам дабраваліў, / Той, Каго ў абдымках трымае Усядзева, / Ты быў перададзены на рукі Богапрымальніка Сімяёна, / Трымаючы Сваёй рукой усё. / Таму ён у захапленьні заклікаў: / “Цяпер адпускаеш Ты мяне зь мірам, слугу Твайго, / бо убачыў я Цябе, Уладар!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Патрыярха Гэрмана, тон 6

На старэчых руках у сёньняшні дзень / як на Херувімскай калясьніцы ляжаць дабраваліўшы, Хрысьце Божа, / і нас, апяваючых Цябе, / ад валадарства запалу, калі мы заклічам Цябе, пазбаў / і выратуй душы нашы!
Славаслаўя вялікае
У абдымках справядлівага Сімяёна быць насімым дабраваліўшага дзеля нашага выратаваньня, Хрыстос, праўдзівы Бог наш, па малітвах прачыстай Сваёй Маці, сьвятых слаўных і усяхвальных Апосталаў і усіх сьвятых памілуе і выратуе нас, як добры і Чалавекалюбца.

На Літургіі

Дабрашчасныя: з канона сьвята песьні 3 і 6.

Антыфон 1

Верш 1: Маё сэрца вылілася добрым словам.
Пс 44:
Малітвамі Богародзіцы, Збаўца, / збаў нас.
Верш 2: Язык мой / — пяро хуткага пісьма.
Пс 44:
Малітвамі Богародзіцы, Збаўца, / збаў нас.
Верш 3: Мілата з Тваіх вуснаў вылілася.
Пс 44:
Малітвамі Богародзіцы, Збаўца, / збаў нас.
Верш 4: Таму дабраславіў Цябе Бог навечна.
Пс 44:
Малітвамі Богародзіцы, Збаўца, / збаў нас.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вяікі вякоў. Амін.
Малітвамі Богародзіцы, Збаўца, / збаў нас.

Антыфон 2

Верш 1: Аперажыся мечам па паясьніцы Тваёй, Магутны.
Пс 44:4а
Збаў нас, Сын Боскі, / у абдымках справядлівага Сімяёна насімы, / сьпяваючых Табе: алілуя.
Верш 2: . І ў гэтым уборы Тваім пасьпяшайся.
Пс 44:5а
Збаў нас, Сын Боскі, / у абдымках справядлівага Сімяёна насімы, / сьпяваючых Табе: алілуя.
Верш 3: Вострыя стрэлы Твае — народы ўпадуць прад Табою.
Пс 44:
Збаў нас, Сын Боскі, / у абдымках справядлівага Сімяёна насімы, / сьпяваючых Табе: алілуя.
Верш 4: Жазло праўды / — жазло царства Твайго.
Пс 44:
Збаў нас, Сын Боскі, / у абдымках справядлівага Сімяёна насімы, / сьпяваючых Табе: алілуя.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Адзінародны Сын:

Антыфон 3

Верш 1: Слухай, дачка, і глядзі, / і прыхілі тваё вуха.
Пс 44:1

Трапар, тон 1

Радуйся, дабрадатная Багародзіца Дзева, / бо зь Цябе зазьзяла Сонца праўды, Хрыстос Бог наш, / асьвячаючы ў цемры знаходзячыхся. / Весяліся і ты, старац справядлівы, / які прыняў у абдымкі Вызваліцеля душаў нашых, / даруючага нам уваскрэсеньне. Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Верш 2: І будуць прасіць цябе найбагацейшыя людзі.
Пс 44:13б
Трапар: Радуйся, дабрадатная Багародзіца Дзева, / бо зь Цябе зазьзяла Сонца праўды, Хрыстос Бог наш, / асьвячаючы ў цемры знаходзячыхся. / Весяліся і ты, старац справядлівы, / які прыняў у абдымкі Вызваліцеля душаў нашых, / даруючага нам уваскрэсеньне. Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Верш 3: Зраблю імя Тваё памятным ва ўсіх пакаленьнях.
Пс 44:18а

Трапар, тон 1: Радуйся, дабрадатная Багародзіца Дзева, / бо зь Цябе зазьзяла Сонца праўды, Хрыстос Бог наш, / асьвячаючы ў цемры знаходзячыхся. / Весяліся і ты, старац справядлівы, / які прыняў у абдымкі Вызваліцеля душаў нашых, / даруючага нам уваскрэсеньне. Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Уваход

Паказаў Гасподзь выратаваньне Сваё, адкрыў перад вачыма народаў праўду Сваю.
Пс 97:2

Трапар, тон 1

Радуйся, дабрадатная Багародзіца Дзева, / бо зь Цябе зазьзяла Сонца праўды, Хрыстос Бог наш, / асьвячаючы ў цемры знаходзячыхся. / Весяліся і ты, старац справядлівы, / які прыняў у абдымкі Вызваліцеля душаў нашых, / даруючага нам уваскрэсеньне. Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вяукоў. Амін.

Кандак, тон 1

Улоньня Дзевы асьвяціўшы нараджэньнем Тваім, / і рукі Сімяёна дабраславіўшы, / загадзя, як належна, / і цяпер Ты выратаваў нас, Хрысьце Божа. / Але абгарадзі мірам сярод войнаў народ Твой / і умацуй тых, каго Ты ўпадабаў, / Адзіны Чалавекалюбца.
Трысьвяцьця.

Пракімен, тон 3, Песьня Богародзіцы

Праслаўляе душа Мая Госпада / і ўзрадаваўся дух мой у Богу, Збаўцу Маім.
Верш: Што дагледзеў Ён пакорлівасьць рабы Сваёй; бо ад сёньня будуць шчасьціць Мяне ўсе роды.
Лк 1:46–48
Да Жыдоў пасланьня Апостала Паўла, пачатк 316.

Алілуя, тон 8

Верш: Сёньня адпускаеш раба Твайго, Уладыка, паводле слова Твайго, зь мірам.
Верш: Сьвятло на асьвятленьне язычнікаў, і славу народу Твайго Ізраіля.
Лк 2:29, 32
Эвангельля ад Лукаша, пачатак 7.

Замест “Годна”

Багародзіца Дзева, / Надзея хрысьціян, / абараняй, агароджвай і захоўвай на Цябе надзею маючых.
Ірмас, тон 3: ВУ цені і літары Закона / мы, верныя, бачым выяву: / усякая істота мужчынскага полу, / адчыняючая улоньня маці, прысьвечаная Богу; / таму першанароджанае Слова, / Сына Айца адвечнага, / першанароджанага не ведаўшай мужа Маці, / мы узьвялічваем.
Да адданьня сьвята.

Прычасьнік

Чару ратунку прыму, і імя Гасподняе клікну. Алілуя. (3)
Пс 115:4

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.