Sunday, February 27, 2011

ДУХОЎНЫЯ РАЗМОВЫ. РАЗМОВА 1

звышгодны Макар Эгіпэцкі
Іншасказальнае тлумачэньне бачаньня, апісанага Прарокам Езэкіілям
1. Прарок Езэкііль распавёў Боскую і хвалебную зьяву і бачаньне, якую бачыў, і апісаў гэта, як зьяву, выкананае невымоўных таямніц. Бачыў жа ён на поле калясьніцу херувімаў, чатырох духоўных жывёл. У кожнай жывёлы было чатыры твары: адзін твар львіны, іншае твар арліны, яшчэ твар цялячы і твар чалавечы. І ў кожнага твару былі крыла, так што ні ў аднаго немагчыма было адрозьніць, дзе – пярэдні, ці задні бок. Плечы іх было ў вачах, і грудзі ў вачах, і не было месца, дзе б не было вачэй. Пры кожным твары было па тры кола, быццам кола ў коле, і ў колах быў дух. І Прарок бачыў як бы падабенства чалавека, і падножжа ў яго – як бы сапфірнае. Калясьніца гэтая (гэта значыцца Херувімы і жывёліны) насіла на сябе сядзячага Уладыку. Куды б не пажадаў Ён крочыць – жывёліны усюды былі павернуты туды тварам. І Прарок бачыў пад Херувімамі як бы руку чалавечую, якая іх падтрымлівала і насіла (Ізэк. 1:5–28).
2. Праўдзіва і несумнеўна было тое, што бачыў Прарок у захапленьні; але яно паказвала на іншае, правобраз нейчага таямнічага і боскага, таямніцу сапраўды патаемную ад родаў; паказаную ж у апошнія часы, у прышэсьце Хрыстова. Прарок сузіраў таямніцу душы, якая мае прыняць Госпада свайго і зрабіцца пасадам славы Ягонай. Бо душа, якую Дух, прыгатаваўшы яе ў сядалішча і мясьціну Сабе, удастоіў прылучыцца сьвятла Ягонага, і азарыў прыгажосьцю невымоўнай славы Сваёй, робіцца цалкам сьвятлом, цалкам тварам, цалкам вокам; няма ў яе ніводнай часткі, нязьдзейсьненай духоўных вачэй сьвятла, гэта значыць, няма ў ёй нічога азмрочанага; але уся яна цалкам зроблена сьвятлом і духам, уся напоўнена вачамі, і не мае ніякага апошняга ці задняга боку, але адусюль бачыцца тварам, таму што сышла на яе і сядзіць на ёй невыказная прыгажосьць славы Сьвету ‑ Хрыста. І як сонца усюды сабе падобна: ‑ няма ў яго ніводнай апошняй ці недастатковай часткі, але, складаючыся з частак аднолькавых, усё яно цалкам бліскае сьвятлом, і усё ёсьць сьвятло, ці, як агонь, гэта значыць самае сьвятло агню, увесь сам сабе падобны, і не мае ў сабе ні першага ні апошняга, ні большага ні меншага: так і душа, зусім азораная невымоўнаю прыгажосьцю славы сьвятла ад твару Хрыстовага і зусім уступіўшая ў зносіны зь Духам Сьвятым, і што ўдастоілася зрабіцца жыльлём і пасадам Божым, робіцца уся вокам, уся сьвятлом, уся тварам, уся славаю, уся духам, як прыгатаваў, добраўпарадкаваў і упрыгожыў яе духоўнаю прыгажосьцю Хрыстос, Які і носіць, і водзіць, і падтрымлівае, і уздымае яе. Бо сказана, што рука чалавечая была пад Херувімамі (Ізэк. 1:7). Сам Хрыстос і насімы бывае душой, і водзіць яе.
3. Чатыры жывёлы, якія носяць калясьніцу, уяўлялі сабою выяву уладарных сіл разумнай душы. Як арол уладарыць над птушкамі, леў ‑ над дзікімі зьвярамі, вол ‑ над рахманымі жывёламі, а чалавек ‑ над усімі стварэньнямі: так і ў разумнай душы ёсьць больш царскія сілы, гэта значыць, воля, сумленьне, розум і сіла любові. Імі кіруецца душэўная калясьніца, у іх спачывае Бог. А па іншым спосабе тлумачэньня, зразумела гэта пра нябесную Царкву Сьвятых. І як там Прарок кажа пра жывёл, што вышыня іх была празьмерная, што яны напоўнены вачамі, і што нікому немагчыма было асягнуць лік вачэй, ці вышыню, таму што не дадзена веданьне пра гэта; як зоркі на небе усякаму чалавеку дадзена бачыць і дзівавацца ім, пазнаць жа лік іх нікому немагчыма: такім жа чынам у нябесную Царкву Сьвятых увайсьці і атрымліваць асалоду ў ёй дадзена усім ахвотнікам набожнасьці, але пазнаць і асягнуць лік Сьвятых, ‑ гэта прыналежыць адзінаму Богу. Прысутны на калясьніцы і на пасадзе усябачачых жывёл, гэта значыць, у кожнай душы, што зрабілася пасадам і сядалішчам Ягоным, што зрабілася вокам і сьвятлом, ідзе і носіцца, седзячы на ёй, і кіруючы стырнамі духу, і накіроўваючы яе, як Сам ведае. Як духоўныя жывёлы ішлі, не куды самі жадалі ісьці, але куды ведаў і жадаў Прысутны на іх і Скіроўваючы іх, так і душамі Сам кіруе, і водзіць іх, паказваючы шлях Духам Сваім. Такім чынам, не па сваёй волі, калі жадаюць, узносяцца душы ў нябёсы; але Бог накіроўвае душу, зрынуўшы цела, імкнуцца думкаю ў нябёсы, і зноў, калі пажадана Яму, ходзіць яна ў целах і ў намерах, то па Яго ж волі пераходзіць да меж зямлі, і Ён паказвае ёй адкрыцьцё таямніц. О сапраўды цудоўны, добры, адзіны і праўдзівы Кіруючы! Так, калі душа прадпраслаўлена цяпер, і уступіла ў яднаньне зь Духам, то і целы удастояцца часткі ва уваскрэсеньні.
4. А тое, што душы праведных зробяцца сьвятлом нябесным, – аб гэтым сам Гасподзь сказаў Апосталам: “Вы ‑ сьвятло сьвету” (Мц. 5:14). Сам зрабіў іх сьвятлом, загадаў, каб праз іх асьвятляўся сьвет, і кажа: “І запаліўшы сьвечку, ня ставяць яе пад пасудзінаю, а на сьвечніку, і сьвеціць усім, хто ў доме. Так няхай сьвеціць сьвятло ваша перад людзьмі” (Мц. 5:15 – 16). А гэта значыць: не хавайце дару, які прынялі ад Мяне, але давайце ўсім жадаючым. І яшчэ: “Сьвяцільня целу ёсьць вока. Дык вось, калі вока тваё будзе чыстае, дык усё цела тваё сьветлае будзе; калі ж вока тваё будзе ліхое, дык усё цела тваё цёмнае будзе. І вось, калі сьвятло, якое ў табе, ‑ цемра, дык якая ж цемра?”(Мц. 6:22 – 23) Як вочы ёсьць сьвятло для цела; і калі вочы здаровыя, – то ўсё цела асьветлена; а калі патрапіць нешта ў вочы, і яны кепска бачаць, тады ўсё цела ёсьць у цемры: так Апосталы былі пастаўлены вачамі і сьвятлом для ўсяго сусьвету. Таму, Гасподзь, навучаючы іх, прамовіў: “калі вы, будучы сьвятлом для сусьвету, устаіце і не спакусіцеся, то асьветленае будзе ўсё цела сусьвету. А калі вы – сьвятло сьвету – змрочнымі зробіцеся; то цемра, гэта значыцца сьвет, цемра?”. Такім чынам, Апосталы, зрабіўшыся сьвятлом, паслужылі сьвятлом для веруючых, асьвятліўшы сэрцы іх тым нябесным сьвятлом Духа, якім асьветлены былі самі.
5. А паколькі былі яны і сольлю, то ўсялякую веруючую душу растваралі і салілі сольлю Сьвятога Духа. Бо Гасподзь сказаў ім: “Вы – соль зямлі”(Мц. 5:13), называючы зямлёй чалавечыя душы; таму што паслужылі яны душам чалавечым нябеснай сольлю Духа, растварыўшы іх і зрабіўшы не гніўшымі і не зараджанымі вялікім смуродам. Як мяса без солі гніе, напаўняецца вялікім смуродам, і па чыньніку невыноснага смуроду ўсе адварочваюцца ад яго; і ў гніючым мяне заводзяцца чарвякі, знаходзячы там сябе ежу, сілкуюцца ім і жывуць у ім; але калі належна пасыпана соль, – чэрві, што сілкуюцца мясам, зьнішчаюцца і гінуць, смурод зьнікае; бо соль, па прыродзе сваёй, зьнішчае чарвей, і нішчыць смурод: такім жа чынам і ўсялякая душа, не пасоленая Сьвятым Духам, непрычасаная нябеснае солі, гэта значыцца Боскай сілы, загнівае і напаўняецца вялікім смуродам злых думак; таму твар Боскі адварочваецца ад жахлівага смуроду мітусьлівых думак цемры і жывучых у такой душы запалаў; закрадаюцца ў яе злыя і жахлівыя чэрві, гэта значыцца, нячысьцікі і цёмныя сілы, сілкуюцца, гнязьдзяцца, жывуць там, пажыраюць і разбэшчваюць яе. Бо сказана: “сьмярдзяць, гнаяцца раны мае” (Пс. 37:6). Але калі хутка душа прыйдзе да Бога, уверуе і выпрасіць сябе соль жыцьця, добрага і чалавекалюбца Духа, сышоўшая нябесная соль зьнішчыць у ёй жахлівых чарвей, панішчыць шкодны смурод, і ачышчае душу дзеяй сілы сваёй. А такім чынам, калі праўдзівая соль зробіць яе здаровай і непашкоджанай, – зноў уводзіцца яна ва ўжываньне і служэньне нябеснаму Ўладару. Таму і ў Законе ў адзначэньня гэтага Бог загадвае ўсялякую ахвяру саліць сольлю (Ляв. 2:13)
6. Такім чынам, патрэбна, каб раней закалоў яе ярэй, і яна памерла, а потым, каб расьсечаная на часткі была яна пасоленая, і нарэшце, ужо пакладзена ў полымя. Бо, калі ярэй папярэдне не аддасьць ягня забіцьцю і сьмерці, то не будзе пасолена і прынесена яно ў ахвяру Уладару. Так і наша душа, прыступаючы да праўдзівага Архірэя – Хрыста, павінна быць ад Яго заколатай і памерці для сваёй самаўладнасьці і для кепскага жыцьця, якім жыла, гэта значыцца, для граху; і як жыцьцё пакідае ахвяру, павінна пакінуць яе зло запалаў. Як цела, калі зь яго выйдзе душа, памірае і не жыве ўжо тым жыцьцём, якім жыло, не чуе, не ходзіць: так, калі нябесны Архірэй Хрыстос мілатой сілы Сваёй заколе і заб’е ў душы жыцьцё для сьвету, памірае яна для таго злога жыцьця, якім жыла, у ўжо не чуе, не кажа, не жыве ў грахоўнае цемры; бо зло запалаў, як душа яе, па мілаце выходзіць зь яе. І Апостал абвяшчае, гаворачы: “для мяне сьвет укрыжаваны, а я для сьвету” (Гал. 6:14). Бо душа пакуль жыве ў сьвеце і ў грахоўнае цемры, і не забітая Хрыстом, але мае яшчэ ў сябе душу граху, гэта значыцца дзеі цемры грахоўных запалаў, і гэтым сілкуецца, – не належыць целу Хрыстоваму, не належыць да цела сьвятла, але ёсьць цела цемры, і да цяпер яшчэ знаходзіцца на баку цемры; як і наадварот тыя, якія маюць у сябе душу сьвятла, гэта значыцца сілу Духа Сьвятога, знаходзяцца на баку сьвятла.
7. Але скажа нехта: чаму душу называеш целам цемры, калі яна не твор цемры? – Зьвярні пры гэтым увагу, і зразумей правільна. Як паўсядзённую вопратку, якую ты носіш, падрыхтаваў іншы, а ты ў яе апрануты; таксама і дом будаваў і ўладкоўваў іншы, а ты ў ім жывеш: такім самым чынам і Адам, пераступіўшы Боскі запавет і паслухаўшы злога зьмея, прадаў і саступіў сябе ва ўласнасьць сатаны, і ў душу, – гэтае цудоўнае тварэньне, якую ўладкаваў Бог па падабенству Свайму, – апрануўся злы, як і Апостал кажа: “забраўшы сілу ў начальстваў і ўладаў”, перамог іх на крыжы (Кал. 2:15). Бо для таго быў і прыход Госпада, каб выгнаць іх і павярнуць Сябе ўласны Свой дом і храм – чалавека. Таму то душа называецца целам злой цемры, пакуль у ёй знаходзіцца грахоўная цемра; таму што там жыве і ўтрымліваецца ў працяг злога веку цемры, як і Апостал, згадваючы аб целе грахоўным і аб целе сьмерці, кажа: “каб зьнішчылася цела грэшнае” (Рым. 6:6); і яшчэ: “хто вызваліць мяне ад гэтага цела сьмерці?” (Рым. 7:24) Падобна гэтаму, і наадварот, душа паверыўшая ў Бога, пазбаўляецца ад граху, памёршая для жыцьця цёмнага і прыняўшая ў сябе сьвятло Духа Сьвятога, як жыцьцё, і ў ім ажыўшая, там ужо праводзіць жыцьцё свае; бо там утрымліваецца сьвятлом Боскасьці. Бо душа не ад Боскай прыроды і не ад злой цемры, але ёсьць стварэньне разумнае, напоўненая прыгажосьці, вялікая і дзіўная, прыгожае падабенства і выява Боская, і зло цёмных запалаў увайшло ў яе наступствам злачынства.
8. Нарэшце, душа таму і належыць, з кім у зносінах і адзінстве яна сваім жаданьнем. Таму, альбо, маючы ў сябе Боскае сьвятло і ў ім жывучы, і ўпрыгожваючыся ўсялякімі дабрадзейнасьцямі, датычная яна сьвятлу спакою; альбо, маючы ў сябе грахоўную цемру, належыць асуджэньню. Бо душа, жадаючы жыць у Бога ў вечным спакоі і сьвятле, па сказанаму раней, павінна прыступіць да праўдзівага Архірэя Хрыста, пацярпець забіцьцё і памерці для сьвету і для ранейшага жыцьця злой цемры, перайсьці ж у іншае жыцьцё для боскага выхаваньня. Калі памірае нехта ў горадзе, – не чуе ні голасу, ні прамоў, ні шуму жывучых у ім, але як толькі памёр, – пераносіцца ў іншае месца, дзе няма ні галасоў, ні крыкаў таго гораду: так і душа, як толькі аддасьць сябе на забіцьцё і памірае ў тым горазе шкодных запалаў, у якім жыла і бавіла час, не чуе ўжо ў сябе голасу гэтай цемры, не раздаецца ўжо ў ёй гаворка і крыкі мітусьлівай размовы і мяцяжу духаў цемры, але перасяляецца яна ў горад, напоўнены дабрыні і міру, у горад Боскага сьвятла; і там жыве і чуе, там ёсьць грамадзянінам, прамаўляе і размаўляе, там дзее справы духоўныя і годныя Бога.
9. Таму і мы будзем маліцца, каб сілай Ягонай прыняць нам забіцьцё і памерці для злога веку цемры, каб зьнішчаны быў у нас дух граху, каб душа прыняла ў сябе нябеснага Духа, апранулася ў Яго, перасялілася з грахоўнай цемры ў сьвятло Хрыстова, і цэлыя стагодзьдзі спачывала ў жыцьці. Як на іграх калясьніцы нясуцца, і апярэдзіўшая затрымлівае іншую, перашкаджае і замінае ёй ехаць наперад і перахапіць перамогу: так ў чалавеку праносяцца душэўныя і грахоўныя думкі, і калі грахоўнае думцы выпадзе апярэдзіць, затрымлівае яна душу, перашкаджае і замінае ёй наблізіцца да Бога і атрымаць перамогу над грахом. А дзе сядзіць і кіруе душой сам Гасподзь, там заўсёды атрымлівае Ён перамогу, умела і няспынна кіруючы стырнамі і скіроўваючы калясьніцу душы да нябеснага і боскага ўзору думак. Не вядзе Ён змаганьня з грахом, але, як паўнамоцны і поўнаўладны, заўсёды Сам вызначае перамогу. Таму то Херувімы нясуцца, не куды самі жадаюць крочыць, але куды скіроўвае Сядзячы на іх і Кіруючы імі; куды Яму пажадана, туды і крочаць яны, і сам Ён носіць іх; бо сказана: рука чалавечая была пад імі. Сьвятыя душы носяцца і скіроўваюцца Духам Хрыстовым, Які скіроўвае, куды Яму пажадана. І калі пажадана Яму. Як птушцы нагамі служаць крылы; так нябеснае сьвятло Духа прымае крылы годных душы думак, скіроўваючы і кіруючы, куды Яму вядома.
10. Таму, як хутка чуеш гэта, зьвярні ўвагу на сябе самога, на самой лі справе і праўдзіва лі атрымана гэта душой тваёй? Бо гэта не словы, проста прамоўленыя, але справа, сапраўды ў душы зьдзейсьненая. І калі не набыў ты такіх духоўных дабротаў, але яшчэ жабрак; то мусіш ты сумаваць, плакаць і хварэць няспынна. Як мёртвы яшчэ для Царства, і як хворы, клікай заўсёды да Госпада і прасі зь верай, каб і табе ўдастоіцца гэтага праўдзівага жыцьця. Бог, стварыўшы гэтае цела, дараваў яму, што не зь сваёй прыроды, не зь цела ўзяўшы сябе жыцьцё, ежу, піцьцё, вопратку, абутак; а наадварот, стварыўшы цела само па сябе голым, уладкаваў, што ўсё неабходнае для жыцьця бярэ яно зь зьнешняга, і немагчыма целу жыць без гэтага, што па‑за ім існуе, гэта значыцца без ежы, без піцьця, без вопраткі. Калі ж абмяжуецца яно тым, што ў ягонай прыродзе, не ўзяўшы нічога зь зьнешняга; то разбураецца і гіне. Такім жа чынам і душа, не маючы ў сябе Боскага сьвятла, створаная ж па Боскаму вобразу (бо так домабудаваў і жадаў Бог, каб мела яна вечнае жыцьцё), не зь уласнай сваёй прыроды, але ад Ягонай Боскасьці, ад уласнага Духа Ягонага, ад уласнага сьвятла Ягонага бярэ духоўную ежу, і духоўнае піцьцё, і нябесныя рызы, што і складае праўдзівае жыцьцё душы.
11. Як у целе, па сказанаму прад гэтым, жыцьцё не ад яго самога, але ад таго, што па‑за ім, гэта значыцца, ад зямлі; і без існуючага па‑за ім немагчыма яму жыць: так і душа, калі яшчэ цяпер не адрадзіцца ў гэтую зямлю жывых і не будзе там духоўна сілкавацца і духоўна ўзрастаць, сьпяваючы прад Госпадам, і не апране яе Боскасьць у невымоўныя рызы нябеснае прыгажосьці, то без гэтай ежы немагчыма ёй самой сабой жыць у асалодзе і спакоі. Бо прырода Боская мае і хлеб жыцьця, – Таго, Хто казаў: “Я ёсьць хлеб жыцьця” (Ян. 6:35), і “вада жывая” (Ян. 4:10), і “і віно, якое вяселіць сэрца чалавеку” (Пс. 103:15), і “алей радасьці” (Пс. 44:8), і шматвобразную ежу нябеснага Духа, і сьветлую нябесную вопратку, падараваную Богам. З гэтага і складаецца нябеснае жыцьцё душы. Гора целу, калі яно спыняецца на сваёй прыродзе, бо разбураецца і памірае. Гора і душы, калі яна спыняецца на сваёй прыродзе, і спадзяецца толькі на свае справы, не маючы зносін з Боскім Духам; бо памірае, не ўдастоіўшыся вечнага Боскага жыцьця. Якой адчай у хворых, калі цела іх ужо няздольнае прымаць ежу, і плачуць аб іх усе блізкія, сябры, родныя і любімыя імі: так Бог і сьвятыя Анёлы годнымі сьлёз вызнаюць тыя душы, якія не спажываюць нябеснае ежы Духа і не жывуць у несьмяротнасьці. І гэта, паўтараю яшчэ, не проста прамоўленыя словы, але сама справа духоўнага жыцьця, справа праўды, зьдзейсьненае ў душы годнай і вернай.
12. Такім чынам, калі зрабіўся ты Боскім пасадам, у сеў у табе нябесны Ўладар, і ўся душа твая зрабілася духоўным вокам, і ўся сьвятлом; калі нагадаваны ты гэтай нябеснай ежай Духа, і напоены жывой вадой; калі апрануўся ў рызы невымоўнага сьвятла; калі ўнутраны чалавек твой дасканала і праўдзіва пазнаў усё гэта: то вось жывеш ты праўдзівым вечным жыцьцём, і душа твая нават цяпер спачывае з Госпадам; вось сапраўды набыў і прыняў ты гэта ад Госпада, каб жыць табе праўдзівым жыцьцём. Калі ж не адчуваеш у сябе нічога такога: то плач, смуткуй і бядуй; бо да цяпер не набыў ты яшчэ вечнага і духоўнага багацьця, да цяпер не прыняў яшчэ праўдзівага жыцьця. Таму, плач аб галечы сваёй, дзень і ноч малі Госпада; бо жывеш у жахлівай духоўнай галечы. І, калі б набыў нехта хоць смутак гэты аб галечы сваёй! О, калі б не бавілі мы час ў бестурботнасьці, як больш патрэбы нагадаваныя! Хто смуткуе, і шукае, і неадступна просіць Госпада, той хутчэй атрымае збаўленьне і нябеснае багацьце, як казаў Гасподзь, сканчаючы слова аб няправедным судзьдзі і ўдаве: “Ці ж Бог не абароніць выбраных Сваіх, што галосяць да Яго дзень і ноч, хоць і марудзіць абараніць іх? Кажу вам, што падасьць ім абарону неўзабаве.” (Лук. 18:7 – 8). Яму слава і ўлада ва ўсе стагодзьдзі! Амін.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.