Thursday, May 13, 2010

КАНОН СЬВЯЦІЦЕЛЮ КІРЫЛЕ ТУРАЎСКАМУ

Песьня 1

Ірмас: Як па сухому прайшоў Ізраіль па бяздоньню, бачачы ганіцеля фараона патопленым, цуд гэты пераможнай песьняй Богу апяваем.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, сьвяціцель Кірыла, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Абраны быў Госпадам служыць усягоднаму Эвангельлю, сьвяты Кірыла, у набожнасьці людзей беларускіх, навукамі прамудрымі ойча, узрасьціў ты.

Розумам боскім абдараваны, словы залатавусныя ад сэрца выпраменьваў, запальваючы душы холадам запалаў грахоўных скаваныя, сьвяціцель боскі Кірыла, златавуст Тураўскі.

Багародзічны: Сьвяты лік прарокаў бачыў здалёк наканаванае Цябе быць Боскай Праўдай, праўдзівая Маці Бога, вышэйшая за хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўная за сэрафімаў.

Песьня 3

Ірмас: Няма сьвятога, апрача Табе, Госпадзі Бог мой, узьнесены рог верных Тваіх, Збаўца, і замацуй нас на камяні спавяданьня Твайго.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, сьвяціцель Кірыла, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Вусны твае, сьвяты ойча, ёсьць крыніца боскай салодкасьці і горкага бязбожжа высушыўшы кроплі, напаіў ты нас напоям набожнасьці годнай.

Богам абраны быў ты, ойча Кірыла, бяскроўныя ахвяры Богу прыносячы, свае жыцьця стаду свайму ахвяруючы.

Магіла, дзе ляжыць годнае цела твае, дабраводарнае як рай Боскі, даброты падаючы праваслаўным, сьвяціцель усяслаўны і ўсягодны Кірыла, Залатавуст Тураўскі.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, сьвяціцель Кірыла, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Багародзічыны: Зьразумець нараджэньня Твае чыстае, ня ў стане розум чалавечы, бо Бог сябе зьмірыўшы праз міласэрнасьць і шчодрасьць, ва ўлоньні Тваім усяго мяне абнавіў.

Сядальны, тон 4: Праваслаўна, сьвяціцель Кірыла, Царкве Хрыстовай служыў ты, ерэтічнасьць выкрываў і праўду сьцьвярджаў, таму ў вышынях спачываеш сьвятых

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Багародзічны: Слова Айца Хрыста Бога нашага, ад цябе ўвасобіўшагася спазнаем, Багародзіца Дзева, адзіная чыстая, адзіная дабраслаўлёная: таму няспынна Табе сьпевам праслаўляем.

Песьня 4

Ірмас: Хрыстос мая моц, Бог і Гасподзь, Усягодная Царква набожна сьпявае клічучы, ад сэнсу чыстага, аб Госпадзе сьвяткуючы.

Прысьпеў: зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, сьвяціцель Кірыла, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Ты напоўнены Сьвятым Духам, сьвяты ойча Кірыла, Залатавуст Беларускі, злых духаў ад людзей адганяў, духоўнай асьветай сваёй верных лік павялічываў.

Адзінку няствораную дабраславіў, Трохістную і непадзельную, Няспынную і Нязьменную, адукоўваючы набожных сьвятымі багаслоўем сваім.

Зьмірыўшы плоці запалы ў послуху слупніцтва, багаслоўі залатавусным і працы пастырскай, сьвяціцель наш Кірыла праўдзівым слугой боскім выявіў сябе і годным прадстаяць Тройцы Ўсясьвятой.

Багародзічны: Клятва разбурана Табой, Багародзіца, бо Ты Ўсячыстая, Крыніцу нарадзіла нам, Сьвятыню жыцьця праўдзіва існуючага.

Песьня 5

Ірмас: Боскім сьвятлом тваім, сьвяты, ранішнія душы табе прадстоячыя любоўна асьвяці, малюся табе, слова боскае праўдзівага Бога, выведзі мяне зь цемры грахоўнай.

Прысьпеў: зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, сьвяціцель Кірыла, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Боскае пакліканьня набожна зьдзяйсьняючы, і да ўсячыстага думкамі чыстымі датыкаючыся, бязгрэшным выявіўся ты, служачы Богу як боскі сьвяціцель сьвяты.

Служыцелі ідалаў рабіліся Бога служыцелямі праз тваю асьвету набожную, іх жа ад нягодных адымаючы, праз гэта выявіўся ты, Залатавуст Тураўскі і сьвяціцель, годным служыцелям Усятрымаючаму Богу.

Мілатой разбураць бязбожжа паганаў абраны быў ты, звышгодны сьвяціцель і залатавуст беларускі, сэнсам палаючым словаў халодныя сэрцы адаграваючы і пладаноснымі робячы праз дабрыню Боскую.

Багародзічны: Пасьля нараджэньня таямніча засталася цнатліваю, як і раней: бо Бог быў народжаны, і ператвараў усё воляй Уясвышэйшай, Бязмужняя Марыя Боганявесная.

Песьня 6

Ірмас: Жыцьцёвае мора ў буры злых запалаў бачачы, да ціхай прыстані Тваёй прышоў, малю Табе: вызвалі ад тленьня жыцьцё мае, усяміласьцівы.

Прысьпеў: зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, сьвяціцель Кірыла, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Казаньнямі тваімі, Духам адукаваныя праўдзіва, як пяром хуткапісца, напісаў у сэрцах набожных слова дабрадатнае, усясьвяты ойча Кірыла, боскім узмахам невымоўным.

Боскаму навучая, як уваходзячы думкаю ў сьвятая сьвятых, верных адукоўваеш духам, Трыадзіным Зьзяньнем асьвячоны ойча ўсядасканалы Кірыла, Залатавуст і Сьвяціцель Тураўскі.

Бруямі загадаў тваіх адкінуты брудныя напады нягодных, як рака усячыстая, напойваеш набожнасьцю праваслаўных вернікаў, сьвяціцель усягодны Кірыла, Залатавуст Беларускі.

Багародзічны: Слова ва ўлоньня Твае ўсялілася без семяні, і чалавек зьявіўся дасканалы, абнаўляючы сутнасьць богапрыгожа, як Сам ведае, Богапрыемная Юначка Ўсячыстая.

Кандак, тон 6: Сьвяты ойча Кірыла, настаўнік наш, ты, быццам другі Златавусны, зазьзяў сьветлым вучэньням тваім і тым, хто сядзеў у цемры, сьвятло навукі Боскай прынёс; зь пакорай просім цябе: малі Хрыста Бога, перад пасадам ягога ты прадстаіш, каб Ён даў супакой краіне нашай і ўсяму сусьвету, і тым, што шануюць памяць тваю, падараваў адпушчэньня грахоў, удзел у дабротах і багацьце свайго замілаваньня.

Ікас: Праз ляноту злую я ўпаў, і ў сьмерць заснуў, але як пастыр добры ўздымі мяне ойча, і ад запалаў маіх злых вызвалі, што катуюць мяне моцна. Як уздымуся ў чысьціні, так апяваю тваю сьвятланосьбітную ўрачыстасьць, бо Ўладар сусьвету праславіў цябе годна, як слугу ўсявернага, і як настаўніка ўсямудрага, як сябра і таямніцу, і як будаўніка Сваіх запаветаў, якія добра захаваў ты, пастыр годны, Кірыла Тураўскі, прамудры, заўсёды малі няспынна за ўсіх нас.

Песьня 7

Ірмас: Расадаўчай вогненую печ зрабіў анёл звышгодным юнакам, халдзеяў жа апаліў загадам боскім, ката ўгаварыў крычаць: дабраслаўлёны ёсьць Бог айцоў нашых.

Прысьпеў: зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, сьвяціцель Кірыла, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Адукаваны духоўнай дабрынёй, як да боскага далучаны, сьветладаўчы быў як зорка ты, сьвяціцель Кірыла, навучаючы ўсямудраму сьпяваць: дабраслаўлёны ёсьць Бог бацькоў нашых.

Сьвятая Царква была асьветлена добрымі справамі тваімі, бо праўдзіва меў у сябе Сьвятую Тройцу няствораную, сьпяваючы: дабраслаўлёны ёсьць Бог айцоў нашых.

Сон зь вачэй сьціраючы боскай бадзёрасьцю, боскае зьзяньня прыняў ад анёла сьвятла, сьвяцілель праўдзівы Кірыла, слуп і апора праваслаўных.

Багародзічны: Сядзеўшы ў нетрах Айца неапісаны, ва ўлоньне Тваім, Усячыстая, цяпер сядзіць апісаны, Тваім абгорнуты зарокам, за выратаваньня Адамава апісаны быў.

Песьня 8

Ірмас: зь полымя звышгодным расу падаў, і набожнага ахвяру вадой папаліў, бо ўсё робіш Хрыстос, толькі калі пажадаеш, Цябе услаўленьне ўзносім ва ўсе стагодзьдзі.

Прысьпеў: зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, сьвяціцель Кірыла, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Ганарлівага зьмея пакорай тваёй скарыў ты, сьвяты Кірыла, узьняты да Бога чыстым тваім розумам, праз гэта табе шануем, Хрыста праслаўляючы ва ўсе стагодзьдзі.

Увасобленае Слова багасловіў ты, і людзей ад грахоў выратоўваў, адганяючы нягоднасьць злога, ойча сьвяціцель Кірыла, залатавусны і боганосны.

Жыцьцё твае жыцьцю Ўладара твайго пераймала, і слова годнае жыцьця меў, выканаўшы працу зямнога сьвяціцеля, у вышыні нябесныя на спачын зышоў на спачын.

Багародзічны: Звольніўшыся першай клятвы Тваім нараджэньнем, Усядабраслаўлёная Дзева дабрадатная, голас Гаўрыіла клікаў цябе: радуйся, падстава агульнага выратаваньня.

Песьня 9

Ірмас: Бога чалавеку немагчыма бачыць, на Яго ж няздольныя чыны анёльскія глядзець: Табой жа, Усячыстая, зьявілася чалавекам Слова ўвасобіўшаяся, Яго ж усяшануючы, зь усімі нябеснымі Табе праслаўляем.

Прысьпеў: зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, сьвяціцель Кірыла, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

У зямлю рахманых ты ўсяліўся, сьвяціцель Кірылы, бо рахманы і добры быў, зь вышэйшым зьяднаўся воінствам. Упрыгожаны дабрадатным сьвятлом і ў сьвятло дабрашчаснасьці апрануты.

Глядзіш на Боскія і анёльскія сьветласьці, на патрыярхаў і мучанікаў, на апостальскія прыгажосьці, моліш зь імі Чалавекалюбца, прабачэньня грахоў і жыцьця выпраўленьня падаць нам, усяславячым цябе, сьвяціцель Кірыла, Залатавуст Тураўскі.

Упрыгожыў верай праўдзівай і архірэйствам сваім, сьвяты Кірыла, горад Тураў і ўсю зямлю Беларускую, у якой жыў як анёл, памазаўшы асьвяціў іх, зрабіўшы людзей беларускіх богамудрымі.

Багародзічны: Як кропля нябесная, у Твае ўлоньня Дзева, дождж сышоў, і вымыў бруямі ўсё грахоўнае, апранула ў нятленнае ўсіх людзей, і збаўленьня Табой, Дабрадатная, нам падараванае.

Малітва

Сьвяты Кірыла, любы ойча наш! Ты — бяздоннае мора духоўнага багацьця й прыгажосьці Боскай! Ты — вобраз духоўнае велічы нашых набожных прашчураў! Ты — люстра дабрыні іхняе! Ты — нашы анёльскія вусны на нябёсах! Ты — нашы духоўныя крылы арліныя да раю! Ты — жывая вада Госпада! Ты — знак нашае любові прад пасадам Боскім, нашая надзея на Яго! Ты — наш малельнік прад справядлівым Судзьдзём! Ты — наш беларускі каштоўны дыямэнт у кароне найбольшых сьвятых! Ты — нашая зьзяючая слава Боская, бліскучы розум нашага народу, нашая сьвятасьць, і нашая радасьць на вякі вякоў!

Сьвяты Кірыла, Залатавуст Беларускі, любы браце і ойча наш, малі Бога за нас грэшных! Амін.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.