Sunday, November 14, 2010

АБ СЬВЯТЫМ ПІСАНЬНІ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Эвангельле чытаецца ў цэрквы амаль на кожным набажэнстве, на кожнай службе мы стаім перад словам Божым і думаем, што гэтым мы становімся народам Божым, але ад нас патрабуецца значна большае, калі мы жадаем быць такім народам Божым, тым народам, які можа сказаць, што Боскае слова прыналежыць яму.
Біблія нарадзілася ў чалавечай абшчыне. Эвангельле нарадзілася ў Царкве; і ізраільская абшчына, і Царква Боская існавалі раней, чым паўстала Сьвятое Пісаньне. Менавіта знутры гэтай абшчыны нарадзілася пазнаньне Бога, любоў да Бога, бачаньне Яго невымоўнай прыгажосьці, бачаньне таксама стану і лёсу, станаўленьня і пакліканьня чалавека. Народ Божы – гэта такая абшчына, якая сьведчыць аб нейчым, што ёй дакладна вядома, што зьяўляецца яе жыцьцём, прадметам яе любові, яе радасьцю. Біблейскі народ – гэта не народ, які чытае Біблію, дакладна захоўвае яе і абвяшчае яе; сапраўдны народ Божы, сапраўдны народ біблейскі, сапраўдны народ эвангельскі павінен быць такой абшчынай, якая магла б сама напісаць Сьвятое Пісаньне, прапаведаваць яго зь уласнага досьведу, даць яму пачатак, нарадзіць яго. Калі мы не такая абшчына – мы не прыналежым сапраўды ні Эвангельлю, ні народу Боскаму.
Часта мы сябе суцяшаем тым, што мы – малітоўная абшчына, дзе слова Боскае абвяшчаецца, дзе яно прапаведуецца, абшчына, якая так ці інакш імкнецца жыць словам. І аднак, калі мы зірнём вакол, тое усё, што мы бачым, сьведчыць як раз пра зваротны: калі б мы былі абшчынай, знутры якой, з глыбіні досьведу якой нарадзілася Боскае слова, то для тых, хто чуе, як мы паўтараем яго, абвяшчаем і прапаведуем яго, яно было б дваякім адкрыцьцём: адкрыцьцём таго, што абвяшчаем, і адкрыцьцём пра тое, што абвешчанае зрабілася целам і крывёй, зрабілася рэальнасьцю чалавечага жыцьця; і абшчына, якая прапаведуе боскае слова, была б доказам праўдзівасьці гэтага боскага слова.
Ці гэта мы бачым? Ці можам мы сказаць, што абшчына, якой мы зьяўляемся, вялікая яна ці малая, ёсьць увасобленае пацьверджаньне весьці, якую мы нясём, добрай весткі, прынесенай Хрыстом у сьвет? Ці не працягвае заставацца вернымі – і зараз, можа быць, больш, чым у раньнія часы, – што слова Боскае ганіцца і падвяргаецца насьмешкам з-за нас?
Вось адраджэньне, да якога мы закліканы: у нас ёсьць кніга, якая нарадзілася зь самых глыбінь чалавечага досьведу Бога, кніга, дзе Бог сапраўды кажа праз абшчыну, якая была здольная сьведчыць пра праўдзівасьць слова. Мы павінны зрабіцца ізноў такой абшчынай, мы павінны навучыцца жыць паводле слова Самага Бога, адкрыцьцю Яго волі; мы павінны навучыцца быць такім народам, жыцьцё якога згодна са словам Эвангельля.
Пакуль Эвангельле застаецца для нас вонкавым законам, пакуль Эвангельле застаецца Боскай воляй, адрозьніваецца ад нашай волі ці адваротная ёй, мы не эвангельская абшчына; можа быць, мы ў лепшым выпадку імкнёмся быць ёй, але мы яшчэ не абшчына, здольная даць сьвету адкрыцьцё добрай весткі. Хрыстос сказаў, што слова, якое Ён прапаведаваў, – не проста адвольны загад Бога, а адкрыцьцё пра сапраўднага Чалавека, адкрыцьцё, дадзенае нам і іншым аб тым, як сапраўдны чалавек адчувае, думае, жадае і жыве. Пакуль нашы пачуцьці не такія, пакуль нашы думкі не такія і наша жыцьцё не такое, мы не тое што не паслухмяныя” Божаму закону, мы не тое што зьмяняны , – мы проста “не людзкія” ў сапраўдным сэнсе, у сэнсе пакліканьня, што утрымліваецца ў гэтым слове.
Так, абнаўленьне Царквы пачынаецца з кожнага зь нас; пераўтварэньні, калі яны дакранаюцца формаў малітвы, калі яны дакранаюцца вонкавых структур, гэта яшчэ не зварот да вытокаў, да першакрыніцы. Ёсьць адна крыніца сьвятла, зь якога б'Е вада вечнага жыцьця: само Эвангельле, якое зьяўляецца адкрыцьцём для кожнага зь нас і для усіх нас таго, што ёсьць Чалавек і чалавечыя адносіны.
Пасьпяшаемся ж прыняць гэта сьведчаньне Эвангельля, усьвядоміўшы, што калі прыйдзе на нас суд, тое судзіць нас будуць не Бог і закон, які адрозьніваецца ад нас і чужы нам. Мы самі убачым, чым мы павінны былі б быць, чым мы маглі быць і чым мы не захацелі быць. Тады будзе гора, тады сапраўды будзе плач, не таму, што Бог скляне нас і адпрэчыць, а таму, што, бачачы прыгажосьць нашага пакліканьня, мы убачым, як далёка мы ад яго адпалі.
Давайце ж цяпер, пакуль яшчэ ёсьць час і на гэта не патрэбныя гады – на тое, каб зьмяніць жыцьцё, трэба адно імгненьне, давайце зьвернемся да самага Эвангельля, давайце навучымся ад Самага Хрыста, што мы сабой уяўляем, чым мы можам быць; і калі мы сумняваемся, ці сапраўды гэта магчыма, успомнім словы Хрыста, калі Пётр сказаў: "Хто ж можа выратавацца"” – і Хрыстос яму адказаў: Людзям гэта немагчыма, Богу ж усё магчыма... Давайце ж крочыць наперад у гэтай надзеі, у гэтай радасьці і ў гэтай упэўненасьці. Амін.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.