сьвяціцель Ігнацій Бранчанінаў
Гутарка і таварыства блізкіх вельмі дзеяць на чалавека. Гутарка і знаёмства зь вучонымі надае шмат ведаў, зь паэтам – шмат узьнёслых думак і адчуваньняў, зь вандроўнікам – шмат ведаў аб краінах, аб норавах і звычаях народных. Відавочна: гутарка і знаёмства зь сьвятым надаюць сьвятасьці. “Зь літасьцівым Ты літасьцівы, з чалавекам шчырым – шчыры, чыстым - чысты, а з хітрым – паводле хітрыны ягонай.” (Пс. 17:26 – 27)
Ад сёньня, у час кароткага зямнога жыцьця, якое Пісаньне не назвала нават жыцьцём, а вандраваньнем, пазнаёмся са сьвятымі. Ты жадаеш належыць на небе да іх таварыства, жадаеш быць удзельнікам іх асалоды? – ад цяпер уступі ў зносіны зь імі. Калі выйдзеш з храму цела, – яны прымуць цябе да сябе, як свайго знаёмага, як свайго сябра (Лк. 16:9).
Няма бліжэй знаёмства, няма шчыльней сувязі, як сувязь адзінствам думак, адзінствам адчуваньняў, адзінствам мэты (1 Кар. 1:10).
Дзе аднадумнасьць, там абавязкова і аднадушнасьць, нам абавязкова адна мэта, аднолькавы посьпех у дасягненьні мэты.
Засвой сябе думкі і дух сьвятых Айцоў чытаньнем іх твораў. Сьвятыя Айцы дасягнулі мэты: выратаваньня. І ты дасягнеш мэты па натуральнае хадзе рэчаў. Як аднадумны і аднадушны сьвятым Айцам, ты выратаваны будзеш.
Неба прыняло ў свае шчасьлівае ўлоньне сьвятых Айцоў. Гэтым яно засьведчыла, што думкі, пачуцьці, дзеі сьвятых Айцоў прыемныя яму. Сьвятыя Айцы выклалі свае думкі, свае сэрца, вобраз сваіх дзеяў у сваіх творах. Значыцца: якое вернае кіраўніцтва да неба, засьведчанае самім небам, – творы Айцоў!
Творы сьвятых Айцоў ўсе складзены па натхненьню альбо пад узьдзеяньнем Сьвятога Духа. Дзіўная ў іх згода, дзіўнае памазаньне! Кіруючыся імі мае, без усякага сумневу, мае кіраўніком Сьвятога Духа.
Усе воды зямлі сьцякаюцца ў акіян, і, магчыма, акіян служыць пачаткам дзеля ўсіх водаў зямлі. Творы Айцоў зьядноўваюцца ўсе ў Эвангельлі; усё схіляецца да таго, каб навучыць нас дакладнаму выкананьню запаветаў Госпада нашага Ісуса Хрыста, усіх іх пачатак і канец – сьвятога Эвангельля.
Не лічы дзеля сябе дастатковым чытаньне аднаго Эвангельля, без чытаньня сьвятых Айцоў! Гэта – думка ганарлівая, небясьпечная. Лепш хай прывядуць цябе да Эвангельля сьвятыя Айцы, як упадабанае сваё дзіця, атрымаўшае папярэдняе выхаваньне і адукацыю праз іх творы.
Шматлікія, усе, адпрэчыўшыя бяздумна, ганарліва сьвятых Айцоў, прыступіўшыя непасрэдна, са сьляпой дзёрзкасьцю, зь нячыстым розумам і сэрцам да Эвангельля, упалі ў згубную памылку. Іх адпрэчыла Эвангельля: яно дапускае да сябе толькі пакорлівых.
Чытаньне твораў айцоў – бацька і цар усёй дабрадзейнасьці. З чытаньня твораў айцоў навучаемся праўдзіваму разуменьню Сьвятога Пісаньня, веры праўдзівай, жыцьцю па запаветам эвангельскім, глыбокай павазе, якую павінны мець да эвангельскіх запаветаў, карацей кажучы, – выратаваньню і хрысьціянскае дасканаласьці.
Чытаньне твораў айцоў, па малітвам Духоўных настаўнікаў, зрабілася галоўным кіраўніцтвам дзеля жадаючых выратавацца і нават дасягнуць хрысьціянскае дасканаласьці (Звг. Ніл Сорскі. Правіла).
Кнігі сьвятых Айцоў, па тлумачэньню аднаго зь іх, падобны люстэрку: гледзячы на іх уважна і часта, душа можа пабачыць усе свае недахопы.
Зноў жа – гэтыя кнігі падобны багатаму збору лячэбных сродкаў: у ім душа можа адшукаць дзеля кожнае зь сваіх хвароб выратавальны сродак.
Казаў сьвяты Эпіфан Кіпрскі: “Адзін позірк на сьвятыя кнігі абуджаюць да набожнага жыцьця” (Алфавітны Пацярык)
Чытаньне сьвятых Айцоў мусіць быць руплівае, уважнае і сталае: нябачны вораг наш, ненавідзячы голас сьцьверджаньня (Высл. 11:15), асабліва ненавідзіць, калі гэты голас сыходзіць ад сьвятых Айцоў. Гэты голас выкрывае падступства нашага ворага, яго падманлівасьць, адкрывае ягоныя сеткі, выгляд ягоных дзеяў: і таму вораг узбройваецца супраць чытаньня сьвятых Айцоў рознымі гонарам і зьняважлівымі думкамі, спрабуе кінуць падзьвіжніка ў мітусьлівыя клопаты, каб адцягнуць яго ад выратавальнага чытаньня, спрабуе адужаць яго скрухай, нудой, забыўчывасьцю. З гэтага змаганьня супраць чытаньня сьвятых Айцоў, мы можам зрабіць вынік, якая выратавальная дзеля нас зброя, якое так ненавідзіць вораг. Узмоцнена клапоціцца вораг аб чым, каб вырваць яго з рук нашых.
Кожны абяры сябе чытаньне Айцоў, адпавядаючае свайму ладу жыцьця. Пустэльнік хай чытае Айцоў, адпавядаючых свайму ладу жыцьця; манах жывучы ў агульным жыцьці, – Айцоў, напісаўшых навукі дзеля манахаў агульнага жыцьця; хрысьціянін, жывучы ў сьвеце, – сьвятых Айцоў, стварыўшых свае навучаньня наогул дзеля ўсіх хрысьціян. Кожны, у якім бы чыне не знаходзіўся, чэрпай багатыя навукі ў творах Айцоў.
Абавязкова патрэбнае чытаньне, адпавядаючае ладу жыцьця. Інакш будзеш напаўняцца думкамі, хоць і сьвятымі, але неасэнсаванымі самой справай, абуджаючымі бясплодную дзейнасьць толькі ва ўяве і жаданьні; справы набожнасьці, годная твайму ладу жыцьця, будуць высьлізгваць з рук тваіх. Мала таго, што ты зробісься бясплодным летуценьнікам, – думкі твае, знаходзячыся ў няспыннае супярэчнасьці з колам дзейнасьці, будуць абавязкова нараджаць у тваім сэрцы зьбянтэжанасьць, а ў паводзінах нявызначанасьць, цяжар, шкодны дзеля цябе і дзеля блізкіх. Пры няправільным чытаньні Сьвятога Пісаньня і сьвятых Айцоў, ёсьць магчымасьць лёгка ўхіліцца зь выратавальнага шляху ў непралазныя гушчары і глыбокія бездані, што і здарылася з шматлікімі. Амін.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.