Saturday, November 20, 2010

МАЛІТВЫ НА ВОЗЕРЫ (працяг 9)

сьвяціцель Мікалай Сэрбскі
91. Гасподзь мой, праведнікаў суцяшэньне і мучанікаў адвага, памілуй і выратуй нас
Кроў праведнікаў – адзінае на зямлі пісаньне, якое сьцерці немагчыма.
Ці забілі вы Хрыста, акаянныя, як на тое спадзяваліся? Альбо Кроў Ягонае да сёньня гарыць на галовах вашых?
Мора, рокатам хваляў сваіх абвясьці па ўсёй зямлі: кроў праведніка гарыць на галовах да калена сотага.
Скрыжуецеся маланкі ад усходу да захаду і напішыце, каб і сьляпыя убачылі: ніякага зла не прычыняць людзі праведніку, каб не упала зло удвая на іх галовы.
Бо камень, кінуты ў праведніка, уверх кінуты і, уніз падаючы, дадае ў вазе.
Камяні ерусалімскіе, раскіданыя цяпер, закрычыце да роду чалавечага, роду няпамятліваму, і яму нагадаеце, што бывае зь забітым праведнікам і што зь ягонымі забойцамі.
Бачыў я некалі сабаку, пашча кашай гарачэй абпаліўшага, так што не еў потым і лядоўню. Людзей жа зь дня ў дзень бачу, крывёй праведнікаў абпальваюцца і навукі не ўспрымаючых.
О бяздумныя з бяздумных, не сорамна вам паўтараць урок, сабакам з першага разу засвоены.
Лепш загінуць аднаму роду злачыннаму, чым аднаму праведніку. Бо неба не пытае, колькі крыві разьліта, але пытае, чыя кроў пралілася.
Калі усе народы паўстануць на аднаго праведніка, нічым не пашкодзяць яму. Толькі да магілы праводзяць яго, ён жа будзе выкрываць іх па сьмерці сваёй.
Сапраўды, міласьцю сваёй карае праведнік да сьмерці і праўдай – пасьля сьмерці.
Не зьбірайце маёнткі дзецям сваім, вы, праліўшыя кроў праведніка. Сапраўды, увесь маёнтак іх зьнікне, акрамя крыві праведніка, вамі разьлітай.
І не праведнік пракляне вас, але дзеці вашы, калі будуць спажываць горкі хлеб рабства.
У вопратцы праведніка Бог хаваецца. Гора вам, калі спакусіцеся вопраткай ягонай і Таго, Хто ў вопратцы, занядбаеце.
На крыж узышоў, Гасподзь, не бясьсільле Сваё сьвету паказаць, але бясьсільле сьвету прад Табой.
Быццам цені ў сьвятле поўні, на камянях гуляючыя, так жа бясьсільны народ, камень на Цябе ўздымаючы.
Гасподзь, праведнікаў суцяшэньне і мучанікаў адвага, памілуй нас і выратуй.
92. Гасподзь Уваскрашаючы , абудзі сьпячых песьняй Тваёй
Бог мой – Бог Уваскрашаючы, уваскрашае зь мёртвых з раніцы да ночы і зь ночы да раніцы. Што раніца пахавае, уваскрэсіць Гасподзь вечарам, і тое, што вечар пахавае, раніцай уваскрэсіць.
Што больш годнае Бога Жывога, калі не ўваскрашэньне мёртвых у жыцьцё?
Хай іншыя вераць багам, што спрачаюцца і судзяцца зь людзьмі. Я ж буду трымацца Бога, мёртвых уваскрашаючага.
Хай іншыя вераць у Бога, не чуючага жывых, што яго клічуць. Я ж буду пакланяцца Богу, схіліўшаму вуха Свае над памёршым, каб пачуць, не закліча лі хто аб уваскрашэньні і Ўваскрашаючым.
Магільшчыкі хаваюць і маўчаць – Гасподзь уваскрашае і абвяшчае.
Маці хавае дачку – Гасподзь уваскрашае: Гасподзь больш міласьцівы чым маці.
Бацька сына хавае – Гасподзь вызваляе з палону сьмяротнага: Гасподзь больш міласьцівы чым бацька.
Брат брата хавае – Гасподзь уваскрашае: Гасподзь больш міласьцівы чым брат.
Няма ў Госпада ні сьлёз, ні ўсьмешкі для памёршых. Усё сэрца Ягонае адданае ўваскрашэньню.
Сьвет аплаквае сваіх на могілках – Гасподзь песьняй шукае Сваіх і ўваскрашае.
Уваскрэсь, Гасподзь, дух мой, каб уваскрэснуць і целу майму, усяліся ў дух мой, каб і цела маё зрабілася храмам Тваім.
Пытаюць блізкія мае з трывогай: уваскрэсьне лі гэтае цела наша?
Калі адмовіліся вы ад сябе і не для сябе жывеце, тады цела ваша – храм Бога Вышэйшага, тады Ўваскрашаючы ў вас, і ўваскрашэньне ваша адбудзецца.
Уваскрашаючы мой, але не сьмерць уваскрашаючы, бо сьмерць ніколі не мелі жыцьця. Ты ёсьць Уваскрашаючы, Ты ёсьць Уваскрэсшы, бо Ты – жыцьцё.
Толькі тое насеньне ўваскрашаецца, у якім Ты схаваны, і толькі тое ў ім, што ад Цябе.
Толькі той дух Ты ажывіш, які і цяпер жыве не зь сьветам, але з Табой.
Толькі тое цела захаваеш, якое напоўнілася Духам Сьвятым ўжо ў гэтым стагодзьдзі.
Толькі тое ўваскрэсіць Гасподзь у магілах, што ад Яго.
Ніхто зь мёртвых не ўваскрэсіць – толькі Гасподзь, і не ўздыме ніхто – Толькі Гасподзь.
Бо Ён – у сьвятых Сваіх. Сапраўды, Ён – і ў жывых Сваіх, і ў магілах, і над магіламі.
93. Гасподзь, зацьвердзі ва мне вобраз Твой, каб я пазнаў Цябе, калі прыйдзеш
Прыходзіў Жаданы і зноў прыйдзе, а вы кажаце: хто нам дакажа, што Ён – Бог?
Пытаю вас, браты мае, у цемры жывучыя, і адкажыце мне на тое, пра што пытаю. Калі б угаварылі вы Бога сысьці на зямлю, якім жадалі б Яго бачыць?
Чалавекам бы жадалі бачыць Яго, прыгажэй усіх сыноў чалавечых, усіх сыноў чалавечых магутней і ў слове, і ў справе. Жадалі б бачыць Яго выдатным царэвічам, не напышлівым, але, нібы ягня, рахманым, уваходзіў бы Ён пад прытулак наш, піў зь намі і еў і дзяліў бы зь намі усё, акрамя немачы нашай і грахоў.
Тады кажу вам, самі даказалі вы, што Бог быў пасярод нас.
Жадалі б бачыць Яго чалавекам, хоць мог Ён зьявіцца ў любым целе. Калі кажа, кажа Як уладу маючы, як ніводны чалавек казаць не можа. Калі ходзіць па зямлі, ходзіць не як раб і найміт, але як спадар. Вецер і вада падуладныя Яму, людзі за Ім крочаць, нячысьцікі бягуць ад Яго. Жадалі б бачыць, каб людзям дапамагаў кожны дзень: суцяшаў смуткуючых, вылечваў хворых, уваскрашаў памерлых. Такога Бога жадалі б мы бачыць сярод нас.
Тады кажу вам, самі даказалі вы, што Бог быў пасярод нас.
Жадалі б бачыць у Ім не цара з багацьцем зямным, з непераможным і яшчэ больш вялікім войскам, і не ў бляску, якое пацьмянее, але жадалі, каб быў Ён вышэй, чым цар.
І жадалі б бачыць Яго не проста прарокам, але Тым, пра Якім ад пачатку часоў прарочылі, Які б сьмеў сказаць, што Ён больш часу, Які прарочыў бы нам пра тое, што будзе ў канцы і пасьля канца часоў. І жадалі б бачыць Яго не сьвятаром, але першасьвятаром, у Якім траіх угледзім - Бога, сьвятара, ахвяру. Такога Бога мы жадалі бачыць пасярод нас.
Тады кажу вам, самі даказалі вы, што Бог быў пасярод нас.
Жадалі б мы, каб хутка прыйшоў і хутка сышоў, бо не здолелі б доўга вытрымаць прысутнасьці Ягоную. Але, калі сыдзе, жадалі б, каб слова Ягонае разносілася ў часе і прасторы, не ведаючы меж і перашкод, і каб ад ступняў Ягоных зямля агнём нябесным гарэлая, датуль пакуль існуе.
Тады кажу вам, самі даказалі вы, што Бог быў пасярод нас.
Прыходзіў Жаданы, прыходзіў такім, якім толькі людзі жадаць маглі, і лепш, чым маглі жадаць, лепш, мацней і прыгажэй. А людзі, людзі і тады казалі: хто дакажа нам, што Ён Бог?
Ізноў прыйдзе Жаданы, душа мая. Як маланка, пранясецца Ён і, калі не пазнаеш Яго, паляціць, і больш не убачыш Яго. Паўстань, душа мая, не сьпі, але будзь бадзёрай. І умацуй у сабе выяву Жаданага, выяву праўдзівую, каб пазнаць Яго, калі прыйдзе.
Выкінь зь сябе сьвецкія выявы, уся напоўніся Ягонай выявай, ад усходу да захаду, ад поўдня да поўначы,, каб пазнала ты Яго, калі прыйдзе.
Бо, як маланка пранясецца Ён, а ты будзеш паўтараць ў паўсьне: хто дакажа мне?
Калі не дакажаш сама сябе, ніхто не дакажа табе.
Калі не дакажа жыцьцё тваё вечнае, вечная сьмерць дакажа.
94. Усясьвяты Гасподзь, запалі сьвечку Тваю ў душы маёй
У даліне сьлёз уваскрэсіш Ты косьці мёртвыя, Сын Божы.
Ды ўзрадуецца прарок, бо Ты спраўдзіў прароцтва ягоныя.
Уся сіла і ўся прыгажосьць, уся мудрасьць, якіх жадае чалавецтва ад пачатку часоў – у Табе, Усячалавек.
Табою Прамень Трысонечны адважыўся працяць цемру сьмяротную і цень нябыту. Міласьць была ў тым Прамяні, і злоўжылі ёю, як і усякай міласьцю. Таму Прамень адступіў, і узялі верх цемра сьмяротная і цень нябыту.
Цяпер ты прыйшоў зь новым Праменьнем і зь новай міласьцю. І прыняўшыя Цябе зазьзялі і клічаш ўсіх, хто жадае і прагне, есьць і піць і быць жывым.
А тыя, якія не прынялі, засталіся ў пустэльні косткамі мёртвымі.
Адкрыў Ты жытніцу дзеля згаладалых і невычарпальную крыніцу дзеля прагнучых і клічаш усіх згаладалых і прагнучых ёсьць і піць і быць жывымі.
Хто жадае жыцьця, той жыцьцём сілкавацца павінен. Хто сьмерці аддаецца, сьмерцю і сілкуецца, і няма таго сярод жывых.
Прынёс сапраўды нам Бога ў даліну сьлёз, прынёс не для таго, каб выяву паказаць нам: гульні выяў усю душу нам выелі, але прынёс як Хлеб, каб елі і уваскрэсьлі. Выявамі сілкаваліся мы і памерлі. Сапраўды, усе, што сьмяротныя ядуць і п'юць, ёсьць выявы, голад не зьнішчаюць і смагі не спатольваюць, калі Бог не увойдзе ў іх.
Хай душа мая спажывае Бога і зь жыцьцём вечным вянчаецца.
Хай розум мой спажывае Бога і зь вечнае мудрасьцю вянчаецца.
Хай сэрца маё спажывае Бога і вянчаецца зь вечнае радасьцю.
Хай цела маё спажывае Бога і ўваскрэсьне зь мёртвых. Хай людзі спажываюць Бога і павернуцца ў дом свой, да Ўсячалавека.
Няма на зямлі магілы Тваёй, бо толькі тленнае цела можа ўтрымаць у сябе зямля. Тленнае ў тленнае сыходзіць і застаецца ў ім.
О Царэвіч Сьвятой Тройцы і Цар усяго тварэньня, якое па слове Твайму дыхаць і бачыць пачало, нагадуй мяне хлебам Тваім і здаволь смагу маю Тваім піцьцём!
Ды не спарахнее цела маё, і душа мая не мітусіцца ў пекле, нібы цень бесьцялесная, вар'яцкіх успамінаў поўная, поўная цялесных жаданьняў, поўная страхаў і выяў жахлівых.
Ды не страчу я, Гасподзь, два цела сваіх: зямное, што бліжэй да пагібелі, чым трава восеньская, і нябеснае, якое дух мой не пасьпеў саткаць і падрыхтаваць да вечнасьці.
Ды не страчу я, Гасподзь, абодва духа сваіх: зямны, на сьмерць загнаўшы сябе, узяўшы шлюб зь зямным і тленным, і Нябесны, Які не прыняў я, не даючы Яму унесьці вечнасьць у мяне.
Ды не страчу я, Гасподзь, двух жыцьцяў сваіх: зямное, якое толькі здань жыцьця, і нябеснае, якое ёсьць жыцьцё.
Прыйдзі да мяне бліжэй, Хлеб Нябесны, і не адхіліся ад вуснаў маіх.
Прыйдзі да мяне бліжэй, Піцьцё Нябеснае, і не адхіліся ад вуснаў маіх.
95. Гасподзь усяміласьцівы, выведзі мяне зь цені нябыту
Дзеці і сьвятыя трымаюцца Цябе, Гасподзь, іншыя на Цябе паўстаюць.
Дзеці і сьвятыя – мяжа паміж царствам быцьця і ценям нябыту.
Апекуны называліся бацькамі і скідаюць дзяцей Тваіх са скалы ў бездань глыбокую.
Вырашылі апекуны, што яны бацькі, і кіруюць Тваімі дзяцьмі, як сваім маёнткам. Сапраўды, не кіруюць, а калечаць і нявечаць.
Чужых дзяцей прысвоілі сябе, апекуны, і будзеце вы адказваць за крадзеж і разбой.
І тое жыцьцё, што ў вас ёсьць, – не ваша, не ваша і тое, якое праз вас нарадзілася. Нічога не належыць вам, апрача зла, якое ўнутры вас, і будзеце вы адказваць за кражу і разбой.
Будзеце адказваць за кражу, бо чужое сваім назвалі, і за разбой, бо чужое зьнявечылі і разбурылі.
Няма на зямлі бацькоў. Айцец – на нябёсах. На зямлі адны апекуны. Тыя, што назвалі сябе бацькамі – злачынцы і разбойнікі.
На зямлі адны апекуны, і гэта ўжо вялікі гонар. Даў вам Бог у апеку найбольш каштоўнае са скарбаў Сваіх. І гэта – вялікі гонар.
Больш шчасьлівы той, хто не нарадзіўся і не меў нікога пад апекай сваёй, чым вы, калі апека ваша – спакуса душаў і забойства.
Навошта вы дзецьмі цешыцеся, калі не дбаеце над імі, як над нябеснымі Анёламі? Навошта аб іх смуткуеце, калі рана пакідаюць вас і бягуць да Анёлаў? Чужому цешыцеся і аб чужым смуткуеце.
Не пячыцеся пра дабрабыт целаў дзяцей вашых, бо і лісіцы для лісянятаў гэта робяць. Пячыцеся аб Богу ў душах дзяцей вашых, а ГасподзьАйцец пра астатні падбае. І тое, што ў пакутах зьбіраеце дзецям сваім, Ён без пакуты зьбярэ ім хутка і лёгка.
Не выганяйце Бога зь дзяцей вашых, бо выганіце зь іх шчасьце і пакой, дабрабыт і здароўе.
Калі пакінеце усю зямлю богапакінутым, прагным яе пакінеце, якія паглынуць усё і ад голаду памруць. Імкніцеся не аб кавалку хлеба для дзяцей сваіх, дбайце аб душы і сумленьню. І не будуць мець патрэбу дзеці вашы, і вы дабраслаўлёныя будзеце на зямлі і на нябёсах.
Дбайце аб чужым маёнтку больш, чым аб сваім, і ўзнагарода вам будзе вялікая.
Дзеці царскія аддадзены вам у апеку. Сапраўды, вялікая узнагарода тым, хто зьберажэ царэвічаў і не згладзіць імя Айца зь іх памяці.
Праз дзяцей Цар глядзіць на вас з пытаньнем і чакае адказу вашага. Калі адказ ваш сьмяротным будзе, Цар пакіне дзяцей, і пачне пра трупы клапаціцца.
Дзеці і сьвятыя трымаюцца Цябе, Гасподзь, іншыя паўстаюць на Цябе. Дзецьмі і сьвятымі выпрабоўваеш Ты сьвет, Гасподзь.
Ацьвярозься душа мая, Ацьвярозься, ды павек не згрэшыш.
96. Гасподзь, адчыні браму сьлязам маім
Усякае стварэньне мяне пужала, пакуль быў я дзіцем, і усякае стварэньне шкадую зараз, калі узрос. Пакуль я быў дзіцем, усякае стварэньне мне мацней мяне здавалася. Зараз пачуваюся мацней сьвету і шкадую усіх.
Бо навучыўся я стаяць з Табой, Гасподзь, атачоны войскам несьмяротным, нібы хвоямі горнымі. Зь Цябе расту я, нібы дрэва са скалы.
Пакуль я быў дзіцем, у кожнага стварэньня вучыўся і ішоў за кожным, як за настаўнікам. І навучыўся сьмерці і немачы, і навучыўся заклікаць да Цябе.
Шукаў я моцнага, каб ухапіцца за яго і выратавацца ад зьмен і ваганьняў. І вочы мае яго не бачылі, і вушы не чулі, і нага мая, дзе б ні ішла, не знаходзіла яго. Узводзіць час усіх дзяцей сваіх, каб схапіцца зь імі, і ломіць іх, і прыгнёт, і з коранем выдзірае так проста, гуляючы, і сьмяецца іх страху і жаху.
Кідаўся я да кветак і казаў сабе: прыгажосьцю сваёй яны мацней мяне. Але прыходзіла восень гінулі кветкі, і не мог я ім дапамагчы, але сыходзіў у сьлязах і кідаўся да дрэва высокага.
Але прыходзіў тэрмін, і гінулі карані дрэва, і на зямлю яно валілася, нібы ваяр пераможаны, і сыходзіў я ў сьлязах і кідаўся да каменя, кажучы: ён мацней мяне, я спакойны зь ім.
Але прыходзіў тэрмін, і рассыпаўся камень у пыл, і вецер выносіў яе, і сыходзіў я ў сьлязах і кідаўся да зорак, кажучы: зоркі мацней усіх, буду іх трымацца і не упаду.
Але абняў я зоркі і пачаў з імі шэпат таемны і пачуў стогны паміраючых, і ад іх адвярнуўся ў сьлязах і да людзей кінуўся, кажучы: людзі вольна рухаюцца і ходзяць прама, сіла ў іх, буду іх трымацца і не упаду.
Але прыходзіў тэрмін, і бачыў я наймоцнага з іх, бездапаможна падаючага ў нямую бездань часу і аднаго мяне пакінуўшага.
Аглянуў я ў страху увесь сусьвет і сказаў: ты мацней усіх, сусьвет, цябе буду трымацца, захавай мяне ад сьлізгаценьня ў бездань бязмоўную. І адказ пачуў: раней зоркі вячэрняй патану я ў бязмоўнай бездані, і заўтра ужо не я буду, але іншы сусьвет. Дарэмна на мяне спадзяесься: я спадарожнік нямоглы.
Ізноў да людзей я кінуўся, да мудрых зь наймудрых, і прасіў рады. Але сварыліся між сабой яны пра тое, чыя рада мудрэй, пакуль сьмерць, узмахнуўшы крылом, не зьмірыла спрачальнікаў.
І зьвярнуўся да людзей ізноў, да самых вясёлых зь іх, і спытаў, што думаюць. Што маглі сказаць мне, целам думаючыя! Зьвярнулі усё жартам і сьмяяліся над мной, пакуль сьмерць не падняла мыліцу сваю і не пакрыла голас іх цьвільлю.
Ізноў да людзей я пайшоў, да тых, што мяне нарадзілі, і спытаў у іх. Пацямнелі твары іх маршчыністыя, вільгацьцю напоўніліся вочы, і ледзь адказалі: у недасьведчанасьці нарадзіліся мы, у недасьведчанасьці і цябе нарадзілі і падзялілі з табою недасьведчанасьць.
Ізноў да людзей зьвярнуўся я, пайшоў спытаць сяброў сваіх: сябры мае, што вы думаеце? Доўгім было маўчаньне, пакуль у зьбянтэжанасьці вачэй не паднялі і не адказалі: даўно жадаем цябе спытаць, што ты думаеш?
Пастукаў я з пытаньнем сваім у дзьверы апошнія, адкрылася яна, і убачыў я, як выносяць зь яе мерцьвяка.
Калі не было куды стукаць мне, сьлёзы скончыліся і жах працяў мяне капцюрамі да касьцей.
Тады апошняя сьляза скацілася на дно душы маёй, і стукнула ў дзьверы невядомыя, адчыніліся дзьверы, і зьявіўся Ты, Цар мой і Ойча мой, увесь акружаны войскам несьмяротным, нібы горнымі хвоямі ў ня палячым полымі.
І сьвятло зайграла, нібы арфа шматгалосная, і пачуў я словы Твае: Я ёсьць Той, Каго шукаеш ты, Мяне трымайся. Існы імя Мне.
97. Гасподзь, кланяюся і малюся Табе за ўсіх
Наведаньне Тваё, сіла мая, усялякаму тварэньню сілу прыносіць
Лямпады пустыя напаўняеш Ты ялеем, і пачынаюць гарэць.
Шчасьлівы прымаючы Цябе ў пустэчу сваю: напоўніцца ён і гарэць будзе.
Калі ялею няма, гарыць кнот зь дымам і сажай.
І да прыходу Твайго гарэлі душы чалавечыя, але не Ты гарэў у іх, а кнот без алея, зь дымам і сажай.
Сышоў на зямлю Ты і напоўніш усе лямпады ялеем, і гарыць ялей без дыму і сажы.
Але не бачаць невукі розьніцы, кажучы: і раней было гарэньне, і цяпер гарэньне.
Не бачаць невукі розьніцы паміж гарэньня лямпады пустой і лямпады напоўненай.
О невукі, калі гарыць тленнае сваім полымем, то гарыць кнот без ялею і гарыць зь дымам і сажай.
Калі сасуды тленныя нябесным ялеем напаўняюцца, тады ялей гарыць і гарыць сьветлым полымем, без дыму і сажы.
Не такі Ты, як звычайныя прыходныя, што прыходзяць узяць. Ты прыйшоў не прыйсьці і узяць, як звычайныя наведвальнікі, але прыйшоў Ты, каб пакінуць. Сапраўды, прыйшоў, каб напоўніць усё і пакінуць напоўненым!
Усялякае стварэньне напаўняецца магутнасьцю і сілай, калі Ты наведваеш яго, Гасподзь, напоўнены дабрадзейнасьці!
Вада, што магла толькі мыць цела, набыла сілу хрысьціць душы. У імя Твае, Гасподзь!
Ялей, што мог толькі блішчаць на твары здаровага, набыў сілу ўмацоўваць хворых. У імя Тваё, Гасподзь!
Хлеб, што мог толькі назапашваць у чалавеку тленнае, набыў сілу жыцьцём Тваім сілкаваць жыцьцё. У імя Тваё, Гасподзь!
Крыніцы напоўніліся сілай, і травы палявыя жыцьцём напоўніліся. У імя Твае, Гасподзь!
Словы набылі сілу вылячэньня, а рэчыва зрабілася абаронай. У імя Тваё, Гасподзь!
Мёртвыя панесьлі на сябе нямогласьць жывых, і жывыя пачалі размаўляць зь мёртвымі, як зь жывымі. У імя Тваё, Гасподзь!
Магілы, раней толькі смурод струменіўшыя, струменіць міро пачалі, і пячоры зьвярыныя зрабіліся сховішчам падзьвіжнікаў і сьведкамі пакаяньня.
Перш прыходу Твайго, Гасподзь, сьвет быў цямней кноту сажу струменіўшага і больш нямоглыя за павуціньня павучага.
Ці адчыняцца вочы невукаў і ці угледзяць розьніцу? За усіх невукаў калены схіляю і малюся, Гасподзь усёмагутны: адчыні вочы ім, ды розьніцу угледзяць і адкрыюць лямпады пустуючыя, каб Ты напоўніў іх, ды не задыхнуцца яны, Ялей нябесны лямпады маёй, у кураве і дыму.
За усіх невукаў калены схіляю прад Табою, Дух Сьвяты Жыватворчы. Дохні, нібы навальніца, сьвежасьцю і страсяні душы малаверных, ды абудзяцца і адчуюць гадзіну наведваньня Твайго.
Ды ўпадуць на калені са мной і ўсклікнуць: як зямля абнаўляецца, калі Ты наведваеш яе, велічны і страшны Гасподзь!
98. Гасподзь ўсямудры, скіруй вочы мае ў таямніцы кнігі Тваёй  
Я кніга, знутры і знадворку сьпісаная, запячатаная сям'ю пячаткамі. Спрабуюць суседзі мае чытаць яе, а прачытаць не могуць і назвы.
Суседзі мае, як жа прачытаць вам імя Госпада, ад пылу мяне ачысьціўшага, калі імя майго прачытаць не можаце!
Я Твая кніга. Гасподзь, Цар мой. Я ліст Твой знутры і звонку. Але запэцкаў мяне сьвет непісьменнымі пісьмёнамі сваімі, і зрабіўся я невыразным і нечытэльным.
Я Твая кніга, Гасподзь, Цар мой, з пячаткамі Тваімі, запячатаў Ты мяне, нібы сьвятыню Сваю.
Пад кожным друкам утоены Дарунак Духу Сьвятога, дарунак несьмяротнага жыцьця Нябеснай Тройцы. Хто расьпячатае тое, што Бог запячатаў? Хто іншы здолее, акрамя Бога адзінага?
Кажуць суседзі мае: ты – кніга сьвету, напісаны ты ягонай рукой, і дарункі твае – дарункі сьвету.
Так непісьменныя прачытваюць мяне, і бачу, што не ведаюць нават майго імя.
Сапраўды, шмат напісаў сьвет каравай рукой на сэрцы маім. Шмат дарункаў няпрошаных напхаў у сэрца маё.
Але, калі сатру ягоныя каракулі ў сэрцы сваім, не адкіну зь імі сэрца майго зь сябе і пустым яно не застанецца.
І калі сатру ўсе каракулі сьвету з розуму майго і ўсе дарункі сьвету выкіну зь яго, не адкіну розум свой ад сябе і пустым ён не застанецца.
Ведаю, што па целу маім пісаў дух мой і па духу майму цела маё. І калі згладзіш Ты пісаньне духу майго па целу і цела па духу, не застанецца кніга ненапісанай.
Калі увесь сьвет вывергну зь сябе, ізноў убачу ў сабе кнігу на сем пячатак запячатаную. Гэта Твая кніга, Гасподзь. Тое пісаньне Госпада майго. Хто можа расьпячатаць кнігу Боскую, акрамя Бога адзінага?
Хто прызнае Цябе Айцом, таго і Ты сынам прызнаеш, і адкрываеш сыну кнігу, і таямніцы чытаеш яму. Ускрываеш пачатку за пячаткай і адкрываеш яму таямніцы.
Дарэмна людзі чытаюць мяне: не прачытаць ім. То толькі прачытаюць, што сьвет пісаў у мне. Але цялесным вачам не прачытаць таго, што за пячаткамі.
Мала слоў у кнізе той, але кожнае нібы полымя апальваючае, бясконцае, як вечнасьць, і усіх асалодаў зямных больш салодкае.
Сем слоў сем духоў і сем жыцьцяў, тры горных і тры далінных, непарыўна ў адзінае полымя несьмяротнае злучаныя.
Сьвятая мужнасьць неба і некранутая жаноцкасьць зямлі, бязгрэшным поясам падпяразаныя, упрыгожаным сям'ю зоркамі.
Але хто асьмеліцца сыпаць пацеркі перад тымі, хто сілкуецца гнілымі яблыкамі? Хто асьмеліцца чытаць таямніцы Твае тым, хто ведае толькі грубую сьвецкую грамату?
Паўсюды імкнецца пісаць рука нябачная, але сьвет адварочваецца ад ліста нябеснага і намагаецца мёртваю рукой сваёю пісаць словы забіваючыя.
Усяміласьцівы Гасподзь, дай прытулак на тых, хто пазірае на Цябе, і скіруй руку іх, каб, калі на сабе пішуць, пісалі б імя Тваё ў сэрца і на чале.
Усямудры Гасподзь, зьвярні вочы абраных Тваіх на пячаткі кнігі Тваёй, ды зь малітвай чакаюць і чытаюць з разуменьнем, калі ціха і не сьпяшаючыся будзеш Ты ускрываць пячаткі таямніц Тваіх.
99. Гасподзь, прабач слугу Твайго
Мала паслухмяных, Гасподзь, але веруючыя ёсьць.
Мала тых, хто не адводзіць вачэй ад Госпада свайго і за Ягоным поглядам ідзе.
Шукаю паслухмяных, Госпадзі, і падзяляю зь імі радасьць сваю. Распавядаю ім пра шляхі Тваіх і Тваёй мудрасьці, і пацьвярджаюць яны апавяданьне мае. І памнажаецца радасьць наша і дзелім яе паміж сабою.
Слухаю апавяданьні паслухмяных пра тое, як убраў Ты перапоны зь іх шляхоў, і свае апавяданьне далучаю, і дом наш небам напаўняецца.
Усе падзеі, што зь намі адбываюцца, праз сіта дробнае закона Твайго прасейваем, і жыціцы, што адсяваем, сваімі названы, а чыстыя зерні, што засталіся Тваімі.
Вылічаем, што усе нашы пакуты, сьлёзы і пакуты дзеля Цябе, і знаходзім, што яны ідуць нам у прыбытак.
Што карысьці нам у веры ад нядзелі да нядзелі, калі ва усялякі дзень вера наша не ставіць нас прад вачамі Госпада нашага?
Ёсьць веруючыя, Гасподзь, але паслухмяных мала.
Каму быць мне паслухмяным, калі не Ўсемагутнаму? Хіба паднімуць мяне паўшыя, сьмяротныя - умацуюць мяне?
Каму быць мне паслухмяным, калі не Усямудраму? Хіба невукі могуць навучыць мяне і невукі хіба адкрыюць мне праўду?
Каму быць мне паслухмяным, калі не Усясьвятому? Хіба грэшнікі захаваюць мяне і злыдні выратуюць душу?
Як назвалі б чалавека заблукаўшага, убачыўшага агеньчык у цемры начной, але стоп сваіх да вагню таго не накіраваўшага?
І як бы назвалі кіроўцу, маяк на беразе ўбачыўшага і ў бок зьвярнуўшага? Таксама назавем непаслухмянага веруючага.
Адчуў Ты джала непаслушэнства майго: прабач, любоў мая!
З таго часу як раніла мяне любоў Твая, сорам мяне паліць ад успамінаў аб маёй нядбайнасьці.
Упрыгожыў я сябе верай, быццам кветкамі, але ўласнымі шляхамі хадзіў, не заўважаючы, як любоў Твая за мной крочыць.
Цяпер адчыніліся вочы мае на любоў Тваю. Балюча параніў Ты мяне, і паліць мяне рана, як полымя.
Цяпер угледзеў я, што любоў Твая за мной крочыла на усіх перакрыжаваньнях жыцьця. Гляджу ў мінулае і дваіх бачу любоў Тваю і маё непаслушэнства. Балюча параніў Ты мяне, і паліць мяне рана, яка полымя.
Каму паспавядаць мне грэх свой, калі не Табе, Якому зграшыў?
Навошта спавядацца мне непаслухмяным, якія скажуць мне: трохі зграшыў ты, бо і мы то ж дзеялі? Сваім грахом апраўдаюць грэх мой і не прынясуць мне суцяшэньні. Зробяць грэх мой меркай праўды паміж Табой і мной і прысудзяць правасьць грэшніку.
Балюча параніў Ты мяне, і паліць мяне рана, яка полымя.
Бясконцая міласьць Твая, і адчыніў Ты вочы мне раней, чым памёр я.
Прабач, Госпадзі, і кіруй слугой Сваім!
Як пакорліва Ты глядзіш, быццам ніколі я прад Табой не зграшыў!
Кіруй, Гасподзь, і бей батагом, і дапамажы сумленьню майму біць мяне.
Балюча параніў Ты мяне, і паліць мяне рана, яка полымя.
Хай. Хай рана паліць мяне, быццам тры полымя. Пакуль не навучуся быць паслухмяным, быццам нябесны Анёл.
Пакуль паслухмянства волі Тваёй, Госпадзі, не зробіцца адзіным суцяшэньнем дзён і начэй маіх да канца вякоў.
100. Гасподзь мой і Ойча мой, скіруй слова мае праўдай Тваёй
Прымі ахвяру слова майго, Ойча мой, прымі, Ойча мой, лепет дзіця пакаяньне прыносячага!
Скіруй слова маё праўдай Тваёй і прымі яго, да падножжа ног Тваіх прынесенае.
Кадзі ахвяру маю водарам малітвы сьвяціцеля і не адкінь яе, Трысонечны Уладыка сусьвету.
Ахвяру багацей маёй прыносяць Табе кругі анёльскія, але слова іх ад Цябе да іх струменіцца і ад іх да Цябе вяртаецца, не зьмяшанае зь варожасьцю цемры і ў горле грахом не здушанае.
Жабраком ёсьць і іншага нічога не маю прынесьці на ахвярнік Твой, толькі слова гэтае.
І калі тварэньне прынёс бы Табе, слова б прынёс. Бо што ёсьць тварэньне, калі не слова? Увесь сусьвет мовамі напоўніў, пераўтвараюцца ў полымя яны, Табе узносячы хвалу, і ў ваду, Тваю хвалу нашэптваючы сабе.
І калі ягня прынёс бы Табе, слова б прынёс.
І калі птушку прынёс бы Табе. Прынёс бы слова.
Дзеля чаго прыносіць слова чужое Госпаду майму, дзеля чаго чужое, не свае?
Хто стварыў мяне быць спадаром чужога жыцьця і чужой песьні, полымя чужога і чужой ахвяры, хто?
Маё слова жыцьцё мая і песьня мая, полымя маё і мая ахвяра. Ад Тваіх узяў і Табе прыношу: прымі яго і не адрынь, Гасподзь Усяміласьцівы.
Сабраў я зь нівы толькі жменю пшаніцы, поўнай жыціца, калі і адно збожжа прымеш з рукі маёй, шчасьлівым мяне зробіш.
Зь зярнятка аднаго здольны Ты Хлеб заквасіць і народы ім насыціць.
Прымі і маю частку, Сын Уваскрашаючы, прымі не адкінь часткі згалелага.
Прымі ахвяру маю не за мяне толькі, але за таго, хто больш чым я грэшны, ды ці знойдзецца такі?
За таго, хто не мае і тое, што маю я, за яго прымі ахвяру маю, ды ці адшукаецца такі?
У гармонік сьвет здушыў мяне, кожны уздых мой - стогн. Хай Анёлы Твае даруюць стогну майму мілагучнасьць і Табе яго прынясуць, любоў мая.
Памятаю усё дабро, што Ты стварыў мне ў жыцьці маёй, Спадарожнік мой нястомны, і адзін толькі дарунак прыношу Табе.
Не сябе прыношу Табе. Бо нягодны згарэць на ўсячыстым ахвярніку Тваім. Сьмерці і тленьню прызначанае не магу прынесьці ў ахвяру Несьмяротнаму.
Прымі ахвяру слова майго, Трыадзіная Кветка, прымі лепет дзіця нованароджанага.
Калі засьпявае хор анёльскі каля пасаду Твайго, калі загрымяць трубы архангельскія, калі зарыдаюць ад радасьці Твае мучанікі і сьвяціцелі сьлязы пральюць у малітве пра выратаваньне Царквы Тваёй, не занядбай ахвяру слова майго. Гасподзь і Бог мой.
Не пагрэбуй, але пачуй.
Табе пакланяюся і малюся, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
На Ахрыдскім возеры 1921-1922

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.