Friday, November 19, 2010

ЧЫН ПАМІНАНЬНЯ АХВЯРАЎ ГАЛДАДАМОРУ

Сьвятар: Дабраслаўлёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Сьвятар кадзіць крыжавобразна над колівам, а дыякан ідзе прад ім зь сьвечкай.
Людзі: Сьвяты Божа, сьвяты моцны, сьвяты бесьсьмяротны, памілуй нас (тры разы)
Слава, цяпер:
Найсьвяцейшая Тройца, зьлітуйся над намі. Госпадзі, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.
Госпадзі, памілуй. (3)
Слава, цяпер:
Ойча наш , каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як на небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Чытальнік: Госпадзі, памілуй. (3)
Слава, цяпер:
Прыйдзіце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзём да Хрыста, Уладара нашага і Бога.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзём да самаго Хрыста, Уладара і Бога нашага.
Псальма 90
Хто жыве пад аслонаю Ўсявышняга, той пакоіцца ў засені ўсемагутнага, кажа Госпаду: прыстанішча мне і Заступніку мой, Божа мой, на Цябе спадзяюся! Ён цябе вызваліць зь сетак лаўца, ад пагібельнай пошасьці; пер'ем Сваім Ён цябе ўзасьціць, і пад крыльлем ягоным убясьпечышся; шчыт і аслона — ісьціна Ягоная.  Не збаішся страху начнога, ні стралы, што ўдзень пралятае, ні пошасьці, што ў цемры ходзіць, ані пошасьці, што нішчыць апоўдні. Упадзе тысяча побач з табою, і дзесяць тысяч праваруч ад цябе; але да цябе не наблізіцца: толькі глядзецьмеш вачыма тваімі і ўбачыш помсту бязбожнікам. Бо сказаў Ты: Гасподзь — надзея мая; Усявышняга выбраў ты прыстанішчам тваім; ліха цябе не спаткае, і пошасьць жытла твайго не зачэпіць; бо анёлам Сваім наказвае пра цябе — ахоўваць цябе на ўсіх дарогах тваіх, і на руках цябе панясуць, каб не спатыкнуўся ты аб камень нагою тваёю; на асьпіда і васіліска наступіш і патопчаш ільва і дракона. “За тое, што ён палюбіў Мяне, уратую яго; абараню яго, бо ён спазнаў імя Маё. Пакліча Мяне і пачую яго: зь ім Я ў жалобе, вызвалю яго, і праслаўлю яго; даўжынёю дзён напоўню яго, і пакажу яму выратаваньне Маё”.
Слава, цяпер:
Алілуя, алілуя, алілуя, слава Табе Божа. (3)
Дыякан: У супакоі Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: За слуг Божых, бязвінна голадам замораны бальшавіцкае ўладай сатанінскай, за дабраслаўлёны супакой іхні, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Каб ім былі адпушчаны ўсе іхнія грахі вольныя і міжвольныя, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Каб яны былі залічаныя разам зь Абрагамам, Ісакам і Якавам, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Каб душы іх знайшла прытулак ў сусьвеце жывых, у месцы сьветлым, дзе ўсе сьвятыя спачываюць, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Каб ім стаць без асуджэньня на страшным судзе Хрыстовым, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Каб ім атрымаць у спадчыну вечнае ўладарства нябеснае, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Каб удзелам іх была вечная радасьць, прыгатаваная дзеля сьвятых спрадвеку, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Каб нам выбавіцца ад усякага гневу, суму і нястачы, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Заступіся, зжалься, збаў і сьцеражы нас, Божа, ласкаю Тваёю.
Людзі: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Успамянуўшы Усясьвятую, усячыстую, усядабраслаўлёную, слаўную Ўладарку нашу Багародзіцу і Заўсёды Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самі сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддамо.
Людзі: Табе, Гасподзь
Сьвятар: Бо Ты — ўваскрашэньня, жыцьцё і супакой спачыўшых слуг Тваіх, бязвінна голадам замораны бальшавіцкае ўладай сатанінскай, за дабраслаўлёны супакой іх, Госпаду памолімся. Хрыстос Бог наш, і Табе славу аддаем, разам зь адвечным Тваім Айцом, і зь усясьвятым, добрым і жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін. Алілуя, алілуя, алілуя.
Чытальнік: Шчасьлівыя, каго Ты абраў і прыняў, Госпадзі.
Людзі: Алілуя, алілуя, алілуя.
Чытальнік: Памяць іх жыць будзе з роду ў род.
Людзі: Алілуя, алілуя, алілуя.
Чытальнік: Душы іх у шчасьці жыць будуць.
Людзі: Алілуя, алілуя, алілуя.
Трапар, тон 8: Адзіны Творца і Гасподзь, што ў глыбіні мудрасьці Тваёй валодаеш усім і чалавекалюбны, даеш карыснае кожнаму зь нас, супакой душы спачыўшых слуг Тваіх, бязвінна голадам замораны бальшавіцкае ўладай сатанінскай, бо яны ўсклалі ўсю надзею на Цябе, Творцу, і Ўладара і Бога нашага.
Слава, цяпер:
Багародзічны: Ты — наша сьцяна і прытулак, і спагадлівая Заступніца прад Богам, якога нарадзіла Ты, Багародзіца ўсячыстая, верных збаўленьня.
Сьвятар кадзіць, а людзі пачынаюць сьпяваць:
Няпарочны, тон 5:
Дабрашчасныя годныя на шляху, што ходзяць у законе Госпада.
Прысьпеў: Дабраслаўлёны Ты, Госпад, навучы мяне Тваім запаветам.
Дабрадзейны, што захоўваюць сьведчаньня Яго, усім сэрцам шукаюць Яго.
Прысьпеў.
Добры дзеля мяне закон вуснаў Тваіх, Больш за тысячу золата і срэбра.
Прысьпеў.
Бо калі б закон Твой ня быў маёй навукай, тады загінуў бы я ў пакоры маёй. На вякі вякоў дзеля мяне статуты Твае, бо ў іх ажывіў Ты мяне. (тры разы)
Дыякан: Яшчэ і яшчэ ў супакоі Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзі, памілуй
Дыякан: Яшчэ молімся за супакой душы спачыўшых слуг Боскіх, бязвінна голадам замораны бальшавіцкае ўладай сатанінскай, і ім былі прабачаны іх грахі вольныя і міжвольныя.
Людзі: Госпадзі, памілуй
Дыякан: Каб Гасподзь Бог пасяліў душы іхнія, дзе дабрашчасныя спачываюць.
Людзі: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Зьмілаваньня Боскага, уладарства нябеснага і водпуску грахоў іх у Хрыста, несьмяротнага Ўладара і Бога нашага просім.
Людзі: Дай ім, Госпадзі.
Дыякан: Супакой, Госпадзі, душы ўсіх бязвінна голадам замораных бацькоў, мацярэй, братоў і сёстраў нашых, ды пасялі іх там, дзе ўсе сьвятыя і справядлівыя Твае спачываюць, падай ім Твае Царства Нябеснае, а нам вечную памяць аб іх.
Людзі: Дай ім, Госпадзі.
Дыякан: Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзі, памілуй
Сьвятар (ціха): Бог духаў і ўсялякага цялеснага стварэньня, што зваяваў сьмерць і злога перамог, і падараваў сусьвету Твайму жыцьцё, супакой душы спачыўшых слуг Тваіх, бязвінна голадам замораны бальшавіцкае ўладай сатанінскай, у месцы сьветлым, месцы радасным, месцы спакойным, дзе няма ні болю, ні суму, ні плачу; усялякі грэх, зроблены імі словам, учынкам і думкаю, Ты, як добры і чалавекалюбца Бог, прабач ім. Бо няма жывога чалавека — і ніколі ня будзе, — які б не зграшыў: Ты адзіны без граху, справядлівасьць Твая — справядлівасьць на вякі вякоў, і словы Твае — праўда.
Сьвятар (голасна): Бо Ты — уваскрэсеньне, жыцьцё і супакой спачыўшых слуг Тваіх, бязвінна голадам замораны бальшавіцкае ўладай сатанінскай, Хрыстос Бог наш, і мы Табе славу аддаём, разам зь адвечным Тваім Айцом і зь усясьвятым, добрым і жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вялі вякоў.
Людзі: Амін.
Чытальнік: Твой я — выратуй мяне.
Прысьпеў: Збаўца, збаў душы слуг Тваіх, бязвінна голадам замораны бальшавіцкае ўладай сатанінскай.
Сьвяцільнік дзеля ног маіх — закон Твой, і сьвятло дзеля шляхоў маіх.
Прысьпеў: Збаўца, збаў душы слуг Тваіх, бязвінна голадам замораны бальшавіцкае ўладай сатанінскай.
Я адчыніў вусны мае і дыхнуў, бо запаветаў Тваіх прагнуў.
Прысьпеў.
Паглядзі на мяне і памілуй мяне, за правам тых, што любяць імя Твае.
Прысьпеў.
Хай наблізіцца маленьня мае да Цябе, Госпадзі, за словам Тваім адукуй мяне.
Прысьпеў.
Жыва будзе душа мая і ўсяхваліць Цябе, і прысуды Твае дапамогуць мне. Я заблукаў, як ягня загінуўшае, шукай слугу Твайго, бо я запаветаў Тваіх не забыў. (3)
Трапары за супакой, тон 5
Прысьпеў: Дабраславёны ёсьць, Гасподзь, навучы мяне законам Тваім.
Сьвятых хор адшукаў крыніцу жыцьця і райскую браму; хай адшукаю і я шлях пакаяньня, я — загінуўшае ягня, пакліч мяне, Збаўца, і выратуй мяне.
Прысьпеў.
Даўно ўжо зь нябыту стварыў Ты мяне і вобразам Тваім боскім ушанаваў, за парушэньня закону зноў мяне павярнуў на зямлю, зь якой я быў узьняты, ды да падабенства Твайго зноў уздымі, каб я прыняў вобраз першаснай прыгажосьці.
Прысьпеў.
Я вобраз невымоўнае Тваёй славы, хоць і нашу хваробы грахоўныя. Будзь шчодрым да Твайго стварэньня, Уладар, і ачысьці Тваёй міласэрнасьцю, і жаданую бацькаўшчыну падай мне, і зрабі мяне зноў жыхаром раю.
Прысьпеў:
Усе вы, што крочылі шляхам вузкім і цяжкім, і, крыж як ярмо ў жыцьці ўзяўшы, за мной пакрочылі ў веры, прыйдзіце, задаволіцца пашанай і вянцамі нябеснымі, што я вам падрыхтаваў.
Прысьпеў.
Ягня Боскага вы прапаведавалі і былі заколаты нябыту ягня, і да жыцьця, якое не мінае, а вечна існуе, перашлі вы, сьвятыя; Яго ўсямоцна маліце, мучанікі, каб водпуск грахоў падаў.
Прысьпеў.
Супакой, Божа, слугу слуг Тваіх,, і пасялі іх у раю, дзе хары сьвятых, Госпадзі, і дабрадзейных зьзяюць, як сьвяцільнікі; спачыўшых слуг Тваіх, бязвінна голадам замораны бальшавіцкае ўладай сатанінскай, супакой, не зважаючы на ўсі іх грахі вольныя і міжвольныя. Слава:
Траістае зьзяньне адзінага Бога ў добрае годнасьці ўсьпяваем, клічучы: Сьвяты ёсьць, Айцец адвечны, суадвечны Сын, і Боскі Дух, адукуй нас, якія верна Табе служым, і зь вечнага агню вызвалі.
Цяпер:
Багародзічны: Радуйся, Чыстая, што Бога ў целе нарадзіла на збаўленьня ўсіх: Табою род людзкі атрымаў збаўленьня. Падай, каб мы здолелі праз Цябе атрымаць рай, Багародзіца чыстая, дабраслаўлёная.
Алілуя, алілуя, алілуя. Слава Табе, Божа. (тры разы)
Дыякан: Яшчэ і яшчэ ў супакоі Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзі, памілуй
Дыякан: Яшчэ молімся за супакой душы спачыўшых слуг Боскіх, бязвінна голадам замораны бальшавіцкае ўладай сатанінскай.
Збаўца, збаў душы слуг Тваіх, бязвінна голадам замораны бальшавіцкае ўладай сатанінскай, і каб ім былі прабачаны іх грахі вольныя і міжвольныя.
Людзі: Госпадзі, памілуй
Дыякан: Каб Гасподзь Бог пасяліў душы іхнія, дзе дабрашчасныя спачываюць.
Людзі: Госпадзі, памілуй
Дыякан: Зьмілаваньня Боскага, уладарства нябеснага і водпуску грахоў іх у Хрыста, несьмяротнага Ўладара і Бога нашага просім.
Людзі: Дай ім, Госпадзі.
Дыякан: Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзі, памілуй
Сьвятар (ціха): Бог духаў і ўсялякага цялеснага стварэньня, што зваяваў сьмерць і злога перамог, і падараваў сусьвету Твайму жыцьцё, супакой душу спачыўшых слуг Тваіх, бязвінна голадам замораны бальшавіцкае ўладай сатанінскай, у месцы сьветлым, месцы радасным, месцы спакойным, дзе няма ні болю, ні суму, ні плачу; усялякі грэх, зроблены імі словам, учынкам і думкаю, Ты, як добры і чалавекалюбца Бог, прабач ім. Бо няма жывога чалавека — і ніколі ня будзе, — які б не зграшыў: Ты адзіны без граху, справядлівасьць Твая — справядлівасьць на вякі вякоў, і словы Твае — праўда.
Сьвятар (голасна): Бо Ты — уваскрэсеньня, жыцьцё і супакой спачыўшых слуг Тваіх, бязвінна голадам замораны бальшавіцкае ўладай сатанінскай, Хрыстос Бог наш, і мы Табе славу аддаем, разам зь адвечным Тваім Айцом і зь Усясьвятым, добрым і жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вялі вякоў.
Людзі: Амін.
Трапар, тон 5: Супакой, Збаўца наш, зь дабрадзейнымі слуг Тваіх і пасялі іх у палацах Тваіх, як напісана; не зважай, як добры, на грахі іх, вольныя і міжвольныя, і ўсе, сьвядомыя і несьвядомыя, чалавекалюбца.
Слава, цяпер:
Багародзічны: Ад Дзевы зазьзяў Ты сусьвету, Хрыстос Бог, і сыноў сьвятла ёй паказаў — памілуй нас.
Псальма 50
Зьлітуйся, Божа, зь мяне ў вялікай ласцы Тваёй, і ў мностве шчадротаў Тваіх загладзь беззаконьні мае! Адмый мяне шматкроць ад беззаконьня майго, і ад грэху майго ачысьці мяне: бо беззаконьне маё я ўсьведамляю, і грэх мой заўсёды перада мною. Табе, Табе аднаму я зграшыў і прад вачыма Тваімі благое ўчыніў: таму справядлівы Ты будзеш у прысудзе Тваім, і чысты ў судзе Тваім. Вось, я ў беззаконьні зачаты, і ў грэху маці мая нарадзіла мяне. Вось, палюбіў Ты праўду ў сэрцы і ўліў у мяне тайную мудрасьць. Акрапі мяне ісопам, і ачышчуся: абмый мяне, і бялей за сьнег адбялюся. Дай мне ўцеху пачуць і радасьць, і ўзрадуюцца косьці, Табою паламаныя. Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх і загладзь усе беззаконьні мае. Чыстае сэрца ўмацуй ува мне, Божа, і дух справядлівы аднаві ўва мне. Не адкінь мяне ад аблічча Твайго і Духа Твайго Сьвятога не адбірай у мяне. Вярні мне радасьць збавеньня Твайго, і Духам Уладным мяне падтрымай. Я навучу беззаконцаў дарогам Тваім, і бязбожныя да Цябе навернуцца. Вызваль мяне ад крывавасьці, Божа, Божа ратунку майго; і язык мой уславіць праўду Тваю. Госпадзе! адкрый вусны мае, і вусны мае прагалосяць славу Табе: бо калі б ахвяры Ты пажадаў, я даў бы яе; цэласпаленьне Табе не падабаецца. Ахвяра Богу — дух упакораны; сэрца ўпакоранае і зьміранае Бог ня зьнішчае. Ушчасьліві, Госпадзе, добрай воляй Тваёю Сіён, і хай паўстануць муры Ерусалімскія. Тады ўпадабаеш Ты ахвяру праўды, прынашэньні і цэласпаленьні; тады пакладуць на алтар Твой цялят.
Слава, цяпер:
Песьня 1
Ірмас: Ваду прайшоўшы як сушу і зь эгіпэцкага рабства вызваліўшыся, ізраільцянін клікаў: Збаўцы Богу нашаму сьпяваем.
Прысьпеў: Дзівосны Бог у сьвятых сваіх, Бог Ізраіля.
Сьмерцю пераняўшы сьмерць Хрыстову і пакутамі найкаштоўную пакуту, усе мучанікі атрымалі боскае і добрае жыцьцё, а цяпер моляцца за выратаваньня душаў нашых.
Прысьпеў: Супакой, Гасподзь, душы слуг Тваіх.
Юнацтва грахі ня бачыўшы і за грахі ня лічачы, Хрыстос Збаўца, прылічы да Тваіх абраных раней памёршага памёршых слуг Тваіх. Слава:
Славу і радасьць, што атрымалі тыя, што дасягнулі добрага жыцьця, падай дастаткова слугам Тваім. Цяпер:
Багародзічны: Ты зачала Слова Айца, што зь цябе зь целам зьядналася па існасьці, усячыстая Дзева, зьнішчыўшы боскаю сілай ад, малі Яго, каб жыцьцё падаў у веры памёршым.
Песьня 3
Ірмас: Нябеснага хору ўсятворца Гасподзь і Царквы заснавальнік, Ты мяне ўмацуй у любові Тваёй, жаданьня краям і верных умацаваньня, адзіны чалавекалюбца.
Прысьпеў: Дзівосны Бог у сьвятых сваіх, Бог Ізраіля.
Вы, якія ачысьціліся да падзеньня ў старажытнасьці прабацькоў хростам і новым нараджэньнем, а струменямі сваёй крыві акрапіліся, зь Хрыстом, праваслаўныя, уладарыце.
Прысьпеў: Супакой, Гасподзь, душы слуг Тваіх.
Ты, Збаўца, што воляй Тваёй паклаўся ў магілу і ўзьняў тых, што ў магілах перабывалі, дазволь тым, якіх узяў ад нас, пасяліцца ў палацах дабрашчасных Тваіх. Слава:
Міласэрнасьцю боскасьці Тваёй, Уладыка, і надзвычайна адчувальнай мілаты малітвы, Збаўца, грахоў водпуск падай слугам Тваім і зь сьвятымі іх супакой. Цяпер:
Багародзічны: Той, хто ўвасобіўся зь улоньня твайго і зрабіўся чалавекам, што асабліва як адзіны чалавекалюбца збавіў чалавека ад брамы сьмерці, Яго малі, молім цябе, Багародзіца, каб зь сьвятымі супакоіў спачыўшых слуг Сваіх.
Ірмас: Нябеснага хору ўсятворца Гасподзь і Царквы заснавальнік, Ты мяне ўмацуй у любові Тваёй, жаданьня краям і верных умацаваньня, адзіны чалавекалюбца.
Дыякан: Яшчэ і яшчэ ў супакоі Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзі, памілуй
Дыякан: Яшчэ молімся за супакой душы спачыўшых слуг Боскіх, бязвінна голадам замораны бальшавіцкае ўладай сатанінскай, і каб ім былі прабачаны іх грахі вольныя і міжвольныя.
Людзі: Госпадзі, памілуй
Дыякан: Каб гасподзь Бог пасяліў душы іхнія, дзе праведнікі спачываюць.
Людзі: Госпадзі, памілуй
Дыякан: Зьмілаваньня Боскага, уладарства нябеснага і водпуску грахоў іх у Хрыста, несьмяротнага Ўладара і Бога нашага просім.
Людзі: Дай ім, Госпадзі.
Дыякан: Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзі, памілуй
Сьвятар (ціха): Бог духаў і ўсялякага цялеснага стварэньня, што зваяваў сьмерць і злога перамог, і падараваў сусьвету Твайму жыцьцё, супакой душу спачыўшых слуг Тваіх, бязвінна голадам замораны бальшавіцкае ўладай сатанінскай, у месцы сьветлым, месцы радасным, месцы спакойным, дзе няма ні болю, ні суму, ні плачу; усялякі грэх, зроблены ім/ёй/імі словам, учынкам і думкаю, Ты, як добры і чалавекалюбца Бог, прабач яму/ёй/ім. Бо няма жывога чалавека — і ніколі ня будзе, — які б не зграшыў: Ты адзіны без граху, справядлівасьць Твая — справядлівасьць на вякі вякоў, і словы Твае — праўда.
Сьвятар (голасна): Бо Ты — уваскрэсеньне, жыцьцё і супакой спачыўшых слуг Тваіх, бязвінна голадам замораны бальшавіцкае ўладай сатанінскай, Хрыстос Бог наш, і мы Табе славу аддаём, разам зь адвечным Тваім Айцом і зь усясьвятым, добрым і жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вялі вякоў.
Людзі: Амін.
Сядальны, тон 6: Напраўду ўсё мітусьня, а жыцьцё — цень і сон, бо дарэмна турбуецца ўсялякі на зямлі народжаны, як кажа Пісаньня: калі і сусьвет здабудзем, тады і ў магіле паселімся, дзе разам цары і рабы перабываюць. Таму, Хрыстос Бог, спачыўшых слуг Тваіх супакой як чалавекалюбца.
Слава, цяпер:
Багародзічны: Усясьвятая Багародзіца, у час жыцьця майго не пакінь мяне, чалавечай абароне не давер мяне, але сама абарані і памілуй мяне.
Песьня 4
Ірмас: Ты мая цьвярдыня, Гасподзь, Ты і моц мая, Ты мой Бог, Ты мая радасьць. Ты не пакінуў лона Айца, а нашу галечу наведаў. Таму з прарокам Авакумам клічам да Цябе: слава моцы Тваёй, чалавекалюбца.
Прысьпеў: Дзівосны Бог у сьвятых сваіх, Бог Ізраіля.
Хай боскія мучанікі, якія пацярпелі розныя пакуты, пабачаць славу Тваю, Уладыка, і праўдзіва атрымаюць Тваю сьвятло даючую сьветласьць, Табе, Хрыстос, сьпіваючы: слава моцы Тваёй, чалавекалюбца.
Прысьпеў: Супакой, Гасподзь, душы слуг Тваіх.
Шмат палацаў ёсьць у Цябе, Збаўца, што па заслугам усім, падзяляюцца, па годнасьці набожнасьці, таму шчодры, пажадай напоўніць іх тымі, якія ў веры спачылі, зь добрай годнасьцю Табе сьпяваючы: слава моцы Тваёй, чалавекалюбца. Слава:
Розным нам як чалавек прыйшоў Ты, бесьсьмяротны, як усе мы, аднолькава пацярпеў сьмерць і паказаў нам шлях жыцьця — зрабі годным і спачыўшых як чалавекалюбца, падаючы як Уладар прабачэньня грахоў і ўдзел у сьвятле. Цяпер:
Багародзічны: Ты ёсьць верных слава, нявінная, ты абаронца, ты і прыстанак хрысьціян, сьцяна і абарона ты, усячыстая, ўздымаеш маленьня да твайго Сына і выратоўваеш ад бед тых, хто зь верай і любоўю вызнаюць цябе, усячыстую Багародзіцу. Яго і цяпер малі, каб і памёршым у веры падараваў супакой зь сьвятымі.
Песьня 5
Ірмос: Навошта адштурхнуў Ты мяне ад твару Твайго, Сьвятло незыходзячае, і накрыла цемра чужая мяне, грэшнага. Але навярні і да сьвятла запаветаў Тваіх шляхі мае скіруй, малюся.
Прысьпеў: Дзівосны Бог у сьвятых сваіх, Бог Ізраіля.
Невымоўнай Тваёй славы і невымоўнай Тваёй дабрыні ў палацах сьвятых, дзе добрагучны голас сьвяткуючых, спачыўшага да бесьсьмяротнага жыцьця далучы, зрабі годным, адзіны чалавекалюбца.
Прысьпеў: Супакой, Гасподзь, душы слуг Тваіх.
Дзе хары анёльскія, дзе саборы праведнікаў радуюцца, на лоні Аўраама пасялі, Збаўца, слуг Тваіх, бязвінна голадам замораны бальшавіцкае ўладай сатанінскай, і дазволь, міласэрны, каб яны сталі сьмяліва прад страшным боскім пасадам. Слава:
Як ачышчэньне прыйшоў Ты да нас, як праўда і збаўленьня, і ранамі Тваімі Ты вылечыў нашы хваробы. Ты ж, Шчодры, як добры пасялі памёршага/памёршую/памёршых ў райскай асалодзе. Цяпер:
Багародзічны: Міласэрна, о міласьцівы, Ты прыняў людскую сутнасьць, зь дзявочага ўлоньня плоць ўзяўшы, адушаўлёную словам, якою Ты сьмерць зваяваў, падаеш жыцьцё верным. Таму малітвамі той, якая Цябе нарадзіла, спачыўшых зь сьвятымі супакой.
Песьня 6
Ірмас: Ачысьці мяне, Збаўца, бо незьлічоныя беззаконьні мае, і з глыбіні злу ўздымі, малюся. Бо да Цябе я клікаю, выслухай мяне, Бог выратаваньня майго.
Прысьпеў: Дзівосны Бог у сьвятых сваіх, Бог Ізраіля.
Мучанікі Твае, Збаўца, пацярпелі шмат пакутаў, любоўю да Цябе ў душах зьзяючыя сьвятыя, жадаючы Тваёй спрадвечнай славы і салодкага Твайго прычасьця. Таму маленьнем іх супакой спачыўшых.
Прысьпеў: Супакой, Гасподзь, душы слуг Тваіх.
Нутро ворага сьмерцю Ты разарваў, Збаўца, і ўсіх паланёных у ім узняў Ты, падараваўшы жыцьцё, якім і спачыўшых, дабрадзей, абдаруй. Слава:
Вызвалі, Збаўца, ад сьлёз і скрухі слуг Тваіх, бязвінна голадам замораны бальшавіцкае ўладай сатанінскай, якія ў аду, бо Ты адзін міласэрны забраў усялякія сьлёзы з твару ўсіх, якія Цябе па праваслаўнаму дабраслаўляюць. Цяпер:
Багародзічны: Той, што ад прыроды ёсьць творцам, утварыўся ва ўлоньні тваім, поўны як Бог прымяншае сябе, усячыстая. Адзіны бесьсьмяротны дзеля выратаваньня ўсіх сьмерцю памірае і тым, што ў веры, жыцьця падае.
Ірмас: Ачысьці мяне, Збаўца, бо незьлічоныя беззаконьні мае, і з глыбіні зла ўздымі, малюся. Бо да Цябе я клікаю, выслухай мяне, Бог выратаваньня майго.
Дыякан: Яшчэ і яшчэ ў супакоі Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзі, памілуй
Дыякан: Яшчэ молімся за супакой душы спачыўшых слуг Боскіх, бязвінна голадам замораны бальшавіцкае ўладай сатанінскай, і каб ім былі прабачаны іх грахі вольныя і міжвольныя.
Людзі: Госпадзі, памілуй
Дыякан: Каб Гасподзь Бог пасяліў душы іхнія, дзе праведныя спачываюць.
Людзі: Госпадзі, памілуй
Дыякан: Зьмілаваньня Боскага, уладарства нябеснага і водпуску грахоў іх у Хрыста, несьмяротнага Ўладара і Бога нашага просім.
Людзі: Дай ім, Госпадзі.
Дыякан: Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзі, памілуй
Сьвятар (ціха): Бог духаў і ўсялякага цялеснага стварэньня, што зваяваў сьмерць і злога перамог, і падараваў сусьвету Твайму жыцьцё, супакой душу спачыўшых слуг Тваіх, бязвінна голадам замораны бальшавіцкае ўладай сатанінскай, у месцы сьветлым, месцы радасным, месцы спакойным, дзе няма ні болю, ні суму, ні плачу; усялякі грэх, зроблены імі словам, учынкам і думкаю, Ты, як добры і чалавекалюбца Бог, прабач ім. Бо няма жывога чалавека — і ніколі ня будзе, — які б не зграшыў: Ты адзіны без граху, справядлівасьць Твая — справядлівасьць на вякі вякоў, і словы Твае — праўда.
Сьвятар (голасна): Бо Ты — уваскрэсеньне, жыцьцё і супакой спачыўшых слуг Тваіх, бязвінна голадам замораны бальшавіцкае ўладай сатанінскай, Хрыстос Бог наш, і мы Табе славу аддаём, разам зь адвечным Тваім Айцом і зь усясьвятым, добрым і жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вялі вякоў.
Людзі: Амін.
Кандак, тон 8: Зь сьвятымі супакой, Хрыстос, слуг Тваіх, дзе няма ні болю, ні суму, ні плачу, але жыцьцё бясконцае.
Ікас, тон 8: Ты адзіны несьмяротны, Творца мой, што стварыў чалавека і даў яму выгляд; мы ж, зямныя, ад зямлі ўзятыя і ў зямлю вернемся паводле Твайго загаду, бо Ты сказаў: “Зямля ты і ў зямлю вернешся.” Туды ўсе людзі пойдуць зь надмагільным плачам. Алілуя, Алілуя, Алілуя.
Песьня 7
Ірмас: Юнакі жыдоўскія ў пячы зь адвагай зьнішчылі полымя і на расу полямя зьмянілі, сьпяваючы: дабраслаўлёны ёсьць, Гасподзь Бог, на вякі вякоў.
Прысьпеў: Дзівосны Бог у сьвятых сваіх, Бог Ізраіля.
Усё жаданьня мучанікаў працягнулася да адзінага Ўладара, яднаньня зь Ім любоўю, сьпяваючы: дабраслаўлёны ёсьць, Госпад Бог, на вякі вякоў.
Прысьпеў: Супакой, Гасподзь, душы слуг Тваіх.
Тым, што ў веры спачылі, падаеш сьветласьць боскага ўладарства, нятленнай вопраткай абдорваеш тых, якія сьпяваюць: дабраславёны ёсьць, Гасподзь Бог, на вякі вякоў. Слава:
Напоўні радасьцю і вясёласьцю слуг Тваіх, бязвінна голадам замораны бальшавіцкае ўладай сатанінскай, якіх Ты паклікаў з гэтага сусьвету, Шчодры, зрабі годнымі іх клікаць да Цябе і сьпяваць: дабраслаўлёны ёсьць, Гасподзь Бог, на вякі вякоў.
Цяпер:
Багародзічны: Вызваляючы ад адзінага праклёну, у ўсячыстую Дзеву ўсяліўся Ты, адчыняючы дабраславёную крыніцу дзеля тых, якія сьпяваюць: дабраслаўлёны, Усячыстая, плод улоньня твайго.
Песьня 8
Ірмас: Сугучнай музыкі і людзей незьлічоных, што пакланяліся ідалу ў Дэіры, тры юнакі не паслухаліся, але Госпада ўсяславілі і праслаўлялі ва ўсе стагодзьдзя.
Прысьпеў: Дзівосны Бог у сьвятых сваіх, Бог Ізраіля.
Праз зямныя подзьвігі прайшлі і нябесныя вянцы прынялі праўдзівыя мучанікі: і заклікаюць да Цябе няспынна: Госпаду сьпявайце і ўздымайце ва ўсе стагодзьдзя.
Прысьпеў: Супакой, Гасподзь, душы слуг Тваіх.
Зышоўшы ў найглыбінную глыбіну, тых што ў магілах ўваскрэсіў жыцьцядаўчай рукой. Таму молім Цябе, Шчодры, падай супакой слугам Тваім, бязвінна голадам замораны бальшавіцкае ўладай сатанінскай, які зь вераю прад гэтым спачылі.
Дабраславім Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, Госпада.
Таму, што Ты ёсьць крыніца жыцьця спрадвечнага і паток асалоды, падаруй слугам Тваім, бязвінна голадам замораны бальшавіцкае ўладай сатанінскай, дабрагодна да Цябе перайшоўшых, апяваць і ўсяславіць Цябе ва ўсе стагодзьдзя.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Марыя Дзева Багародзіца, што целам нарадзіла людзям Бога Збаўцу, выратуй тых, што зь верай апяваюць народжанага табой і ўсяславяць ва ўсе стагодзьдзя.
Песьня 9
Ірмас: Жахнуўся кожны, хто чуў голас невымоўнага Боскага сыходжаньня, бо Ўсявышні воляй сваёй зышоў аж да плоці, зь дзявочага ўлоньня чалавекам зрабіўся, таму та, верныя, усячыстую Багародзіцай клічам.
Прысьпеў: Дзівосны Бог у сьвятых сваіх, Бог Ізраіля.
Мучанікі Хрыстовы, маючы неадольную і непераможную моц, вы зьнішчылі бязбожную веліч катаў і праўдзіва атрымалі ўладарства нябеснае, асьвячоныя траістым зьзяньнем, годныя хвалы.
Прысьпеў: Супакой, Гасподзь, душы слуг Тваіх.
Разбурыўся горкі ад, як Ты, чалавекалюбца, разбурыў яго і уваскрэсіў тых, якія там ад стагодзьдзяў перабывалі, але цяпер як добры падаруй нявячэрняе сьвятло Твае, міласэрны, тых, што прышлі да Цябе. Слава:
Поўная Ты, Збаўца, асалода, поўная прага і праўдзіва невымоўная любоў. Ты поўная дабрыня. Таму спачыўшым Ты дазволь насалоджвацца Тваёй прыгажосьцю і боскую Тваю дабрыню падаруй. Цяпер:
Багародзічны: Выратуй мяне, Маці Бога, што нарадзіла Хрыста, Збаўцу майго, Бога і чалавека, падвойнага прыродай, але не выявай, бо адзінароднага ад Айца, а зь цябе першынца ўсіх тварэньняў. Яго як чалавекалюбца Маці малі, каб падаў спачыўшым зь сьвятымі супакою.
Дастойна ёсьць сапраўды называць шчасьліваю Цябе, Багародзіцу, вечна дабраслаўлёную і беззаганную Маці Бога нашага. Больш годную пашаны за херувімаў і без параўнаньня больш слаўную за серафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога—Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.
Сьвяты Божа, Сьвяты моцны, Сьвяты несьмяротны, памілуй нас. (3)
Слава, цяпер:
Найсьвяцейшая Тройца, зьлітуйся над намі. Госпадзі, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.
Госпадзі памілуй. (3)
Слава, цяпер:
Ойча наш , каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як на небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Трапар, тон 4: Супакой, Госпадзі, душы ўсіх бязвінна голадам замораных бацькоў, мацярэй, братоў і сёстраў нашых, ды пасялі іх там, дзе ўсе сьвятыя і справядлівыя Твае спачываюць, падай ім Твае Царства Нябеснае, а нам вечную памяць аб іх.
У Тваім месцы спачынку, Гасподзь, дзе ўсе Твае сьвятыя спачываюць, супакой і душы слуг Тваіх, бязвінна голадам замораных сатанінскай уладай бальшавіцкай, бо Ты адзіны чалавекалюбца. Слава:
Ты ёсьць Бог, які ў ад зышоў і ад ланцугоў пазбавіў закаваных, сам і душы слуг Тваіх супакой. Цяпер:
Багародзічны: Адзіная чыстая і бязьвінная Дзева, што Бога без насеньня нарадзіла, малі, каб выратавалася/выратаваліся душы іх.
Дыякан: Памілуй нас, Божа, па вялікае літасьці Тваёй, молімся Табе, выслухай і памілуй.
Людзі: Госпадзі, памілуй (тры разы)
Дыякан: Яшчэ молімся за супакой душы спачыўшых слуг Боскіх, бязвінна голадам замораных сатанінскай уладай бальшавіцкай, і каб дараваліся яму/ёй/ім ўсялякія грахі, вольныя і міжвольныя.
Людзі: Госпадзі, памілуй (тры разы)
Дыякан: Каб Гасподзь Бог пасяліў душы іх, дзе праведнікі спачываюць.
Людзі: Госпадзі, памілуй (тры разы)
Дыякан: Міласьці Боскай, уладарства нябеснага, і водпуску грахоў іх у Хрыста, несьмяротнага Ўладара і Бога нашага, просім.
Людзі: Падай, Госпадзі.
Дыякан: Госпаду памолімся
Людзі: Госпадзі, памілуй
Сьвятар (ціха): Бог духаў і ўсялякага цялеснага стварэньня, што зваяваў сьмерць і злога перамог, і падараваў сусьвету Твайму жыцьцё, супакой душу спачыўшых слуг Тваіх, бязвінна голадам замораных сатанінскай уладай бальшавіцкай, у месцы сьветлым, месцы радасным, месцы спакойным, дзе няма ні болю, ні суму, ні плачу; усялякі грэх, зроблены імі словам, учынкам і думкаю, Ты, як добры і чалавекалюбца Бог, прабач яму/ёй/ім. Бо няма жывога чалавека — і ніколі ня будзе, — які б не зграшыў: Ты адзіны без граху, справядлівасьць Твая — справядлівасьць на вякі вякоў, і словы Твае — праўда.
Сьвятар (голасна): Бо Ты — уваскрэсеньне, жыцьцё і супакой спачыўшых слуг Тваіх, бязвінна голадам замораных сатанінскай уладай бальшавіцкай, Хрыстос Бог наш, і мы Табе славу аддаём, разам зь адвечны Тваім Айцом і зь Усясьвятым, добрым і жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вялі вякоў.
Людзі: Амін.
Сьвятар: Мудрасьць. Усяьвятая Багародзіца, збаў нас.
Людзі: Больш годную пашаны за херувімаў І без параўнаньня больш слаўную за серафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога—Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.
Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе.
Людзі: Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін. Госпадзі, памілуй; Госпадзі, памілуй; Госпадзі, памілуй. Ойча, дабраславі.
Сьвятар (водпуск): Хрыстос, праўдзівы Бог наш, які ўваскрэс зь мёртвых і жывым і мёртвым валодае, малітвамі ўсячыстае сваёй Маці, сьвятых слаўных і ўсяхвальных апосталаў; сьвятых слаўных і пераможных мучанікаў; сьвятых і боганосных айцоў нашых, душы адышоўшых ад нас слуг Сваіх, бязвінна голадам замораных сатанінскай уладай бальшавіцкай, у палацах сьвятых хай паселіць, на лоне Аўраама хай супакоіць і да праведных залічыць; і нас усіх хай памілуе і збавіць, бо Ён добры і Чалавекалюбец.
Людзі: Амін.
Сьвятар: У дабраслаўлёным сьне іх дай, Госпадзі, знайсьці вечны супакой душам памёршых слуг Тваіх і ім вечную памяць.
Людзі: Вечная памяць, вечная памяць, вечная памяць.

падрыхтаваў прат. Сяргей Горбік.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.