Thursday, November 18, 2010

ЛЯЧЭБНЫЯ РАСЬЛІНЫ СЬВЯТОЙ ГАРЫ АФОН

У некалькіх эндэмічных расьлін, што растуць на Сьвятой Гары Афон, выяўлены лячэбныя ўласьцівасьці для лекаваньня такіх хранічных хвароб, як рэўматызм, праблемы судзін, алергія і г.д.
Зь дапамогай італійскіх навукоўцаў, сярод якіх сьлед адзначыць прафэсара ўнівэрсытэту Вітэрбо Раберта Мічынілі, пры манастыры Вартапэд быў створаны цэнтар па дасьледаваньню і вывучэньню гэтых лячэбных расьлін.
“Мы імкнёмся дапамагчы людзям па–экалягічнаму чыстымі сродкамі” – заявіў архімандрыт Яфрэм журналісту aqioritikovima.gr Георгу Теахарысу – “Для манаства лячэньне душ чалавечых не зьяўляецца адзінай мэтай. Мы таксама імкнёмся дапамагчы ў лячэньні людзкіх целаў, бо чалавек складаецца як зь душы, так і зь цела. Мы спадзяемся дасягнуць гэтай мэты зь дапамогай лячэбных расьлін ужываемых намі, якія растуць на прылеглай да манастыра тэрыторыі”, дадаў айцец Яфрэм.
Настаяцель манастыра таксама адзначыў, што італьянскія навукоўцы, прысутныя на сьвяточным адкрыцьці цэнтра па вывучэньні лячэбных расьлін, навучылі манахаў як лячыць правільна старадаўнімі, па–экалягічнаму чыстымі мэтадамі.
У некаторых царкоўных кругах пытаньні экалёгіі успрымаюцца няправільна. На пытаньне пра экалёгію архімандрыт Яфрэм адказаў: “Мы надаём вялікую увагу пытаньням экалёгіі, якія падтрымліваюцца сусьветнай патрыярхіяй. Гэтым экалягічным распачынаньнем кіруе патрыярх Варфаламей. Калі экалёгія верна прадугледжана, гэта дае адпаведныя вынікі. Шматлікія нашы госьці, ужываючыя лячэбныя расьліны, кажуць аб станоўчым эфэкце”.
Як адзначыў прафэсар Мічынілі, расьліны, якія растуць на сьвятой гары, абралі таму, што з-за адсутнасьці экалягічнага забруджваньня дадзенае навакольнае асяродзьдзе уяўляе сабою “сапраўдны рай лячэбных расьлін”. “Мы пачнём тут праграму зь ужываньнем расьлін пяцідзесяці відаў”, сказаў ён. "Ёсьць найстаражытная традыцыя ужываньня расьлін у лячэбных мэтах, якая прыносіць адпаведныя станоўчыя вынікі”, дадаў прафэсар.
“Зь дапамогай лячэбных расьлін магчыма лячэньне такіх захворваньняў, як рэўматызм, праблемы крывяносных судзінаў, розныя алергіі, таксама аднаўленьне утрыманьня мінэралаў у арганізьме і узмацненьне імуннай сыстэм. Манастыр Ватапэд першым стварыў падобны цэнтар. Архімандрыт Яфрэм падтрымаў праграму лячэньня і зь вялікім запалам успрыняў гэты навуковы праект”, заявіў прафэсар Мічынілі.
Ідэя адкрыцьця цэнтра нарадзілася шэсьць гадоў таму, калі адзін зь манахаў спытаў у прафэсара і яго калегаў пра лячэбныя расьліны і іх уласьцівасьцях. Архімандрыт Яфрэм усім сэрцам падтрымаў гэту ідэю, і справа прыйшла да лягічнага завяршэньня.
Асьвячэньне і урачыстае адкрыцьцё цэнтра па дасьледаваньні і вывучэньню лячэбных расьлін пры манастыры Ватапэд адбылося 31 кастрычніка 2010 гаду. Пры гэтым прысутнічалі прафэсар унівэрсытэта Вітэрбо (Італія) Раберта Мічыніліі лектар Рымскага унівэрсытэта Марко Сандрэа.
Па матэрыялах:  http://vatopaidi.wordpress.com/

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.