27 кастрычніка
Усялякая падзея, калі б не была замацавана пісаньнем, забылася б і згубілася б дзеля пазнаньня. Так, калі б Майсей, навучаны Богам, не пакінуў нам у сваіх кнігах вестак пра самы пачатак і першым уладкаваньні сьвету, а таксама пра родапачынальніка нашага Адама, тое уся гэта працягласьць часу пакрыла б, як цемраю, і прывяла б у забыцьцё. Але Бог, захаваўшы ў людзях памяць пра свае цуды, у які пажадае час, узводзіць летапісцаў, каб наступныя пакаленьні, прачытаўшы напісанае імі, здолелі гэтым скарыстацца. Падобным чынам Гасподзь выявіў і ў нашай, Кіеўскай зямлі, у сьвятым Кіева–Пячорскім манастыры, добрай памяці пісьменьніка, звышгоднага айца нашага Нестара, які адчыніў вочы нашы, выказаўшы карыснае для нас, і тым выклікаў у нас падзяку Богу1. Ён напісаў нам пра пачатак і першым ладзе нашага Кіеўскага сьвету, не толькі вонкавага, але і асабліва унутранага, духоўнага, – гэта значыць пра падставу і добраўпарадкаваньні ў Кіеўскае Русі манаскага жыцьця, укаранёнага, як у раі, у сьвятым Пячорскім манастыры, а роўна пра духоўнага родапачынальніка нашага, звышгоднага Антонія, і пра іншыя пераняўшых яму і народжаных ягоным духам Пячорскіх сьвятых. Адным зь іх быў годны праслаўленьня гэты пісьменьнік, які найдасканалыя жыцьці іх запісаў не толькі галінкай на хартыі, але і падобнымі жа падзьвіжніцкімі дзеямі на бязгрэшнай душы сваёй. Гэтай працай ён і самога сябе упісаў у кнігі жыцьця вечнага, так што і сам ён годны чуць аб сябе: “радуйцеся таму, што імёны вашыя напісаны на нябёсах” (Лк. 10:20).
У той час, калі вялебны Антоній прысьвяціў сябе бязмоўю ў пячоры, а сьвяты Хвядос будаваў манастыр, прыйшоў да іх, жадаючы прыняць сьвятую манаскую выяву, гэты дабрашчасны айцец наш Нестар, які меў тады толькі семнаццаць гадоў ад нараджэньня. Яшчэ не быўшы манахам, ён выявіў навык ва усіх манаскіх дабрадзейнасьцях, неяк: у клапатлівасьці пра чысьціню цела і душы, у добраахвотнай галечы, глыбокай пакоры, бесьпярэчным послуху, строгім посьце, няспыннай малітве, пільным няспаньні і ў іншых роўных анёльскім подзьвігах, у якіх ён быў руплівым пераймальнікам жыцьця першых сьвятых Пячорскіх – Антонія і Хвядоса. Ад гэтых дваіх сьвятых ён прымаў у сваёй квітнеючай прыгажосьцю юнацкасьці усякую запаведзь з такою ж любоўю, як немаўля - малако ад грудзей і як патрабуючы алень – ваду зь дзьвюх крыніц, бягучых сярод гор, у пячорах. І сапраўды, сваімі апісаньнямі ён выяўляе, якую вялікую любоў адчуваў ён да гэтых сьвятых заснавальнікаў манастыра – любоў, выяўленую “ня словам альбо языком, а ўчынкамі і праўдаю” (1 Ян. 3:18). Бачачы зьзяючыя добрыя справы гэтых двух вялікіх сьвяцілаў кіеўскага неба, ён старана праслаўляў Бога “у целе і душы сваёй” (пар. 1 Кар. 6:20). Пасьля годнай прад Госпадам сьмерці звышгодных айцоў Антонія і Хвядоса, наш дабрашчасны айцец Нестар і сам памёр дзеля сьвету не толькі сьвецкімі справамі, – што ён рабіў яшчэ раней знаходзячыся ў выпрабаваньні, – але і сьвецкім чынам, прыняўшы сьвятой анёльскі вобраз манаха ад звышгоднага Стэфана, ігумена Пячорскага. Потым ім жа быў узьведзены ў сан дыякана. Тады, бачачы на сябе дваісты анёльскі сан, манаскі і дыяканскі, ён зь дня ў дзень павялічваў свае дабрадзейнасьці, забіваючы ўсе запалы плоці і выконваючы ўсялякую праўду, каб абсалютна вызваліцца ад улады плоці і зрабіцца цалкам духоўным, а значыцца праўдзівым слугой і шануючым Бога. Бо ён добра ведаў, што прамовіў Сам Гасподзь: “Бог ёсьць дух, і тыя, што пакланяюцца Яму, павінны пакланяцца ў Духу і праўдзе” (Ян. 4:24). І сапраўды: чым перамагаў нячысьціка, чужога ўсялякае праўдзе, Нестар дастаткова зразумела паказвае ў сваіх творах: ён выяўляе паўсюды найвялікую пакору і стала прыніжае сябе, называючы сябе “нягодным, грубым, неадукаваным і напоўненым шматлікімі грахамі.
Калі ж па слову Боскаму, браты вырашылі на радзе – выкапаць годныя мошчы звышгоднага Хвядоса і перанесьці іх з пячоры ў сьвятую, Богам створаную, Пячорскую царкву, першым прыняў на сябе гэты послух дабрашчасны Нестар. Капаючы зямлю зь вялікае верай і малітвай, ён працаваў усю ноч і выкапаў дзеля сьвятога Пячорскага манастыра шматкаштоўную жамчужыну, – мошчы звышгоднага Хвядоса. Ён вынес іх з пячоры і быў сьведкам вялікіх цудаў, якія зьдзейсьніліся пры гэтым, аб чым сам сьведчыў.
І пражыў ён шмат гадоў, працуючы над складаньнем летапісаў. Памятаючую аб гадах вечнасьці, ён добра дагаджаў Творцы гадоў, да Якога перайшоў у вечнасьць пасьля свайго часовага жыцьця. Ён пакладзены ў пячоры, дзе і да сёньня спачывае ягонае нятленнае годнае цела, падаючы цуды і тым сьведчачы, што гэты сьвяты складальнік жыцьцяпісаў сьвятых і летапісаў набыў дзеля сябе нятленнае жыльлё на небе і ўдастоіўся нятленнага вянца ў царстве Божым. Па малітвах гэтага сьвятога пісьменьніка, ды ўдастоімся і мы быць упісаныя ў кнігах жыцьця Ягня Боскага, гады Якога не зьменшацца. Яму з Богам Айцом і Жыватворчым Духам належыць усялякая слава, гонар і пакланеньне, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў Амін.
.
________________________________________________________________________
1 Звышкодны Нестар ў 17-ці гадовым узросьце пастрыгся ў Кіева–Пячорскім манастыры, у 1091 годзе ўдзельнічаў у адкрыцьці мошчаў сьвятога Хвядоса Пячорскага, працаваў у складаньні Кіеўскіх летапісаў, жыцьцяпісаў Кіеўскіх і Пячорскіх сьвятых. Зь ягоных твораў, апрача летапісу, дайшлі да нас: жыцьцё звышгоднага Хвядоса Пчорскага і жыцьцё сьвятых Барыса і Глеба. Адышоў да Госпада каля 1114 года, 27 кастрычніка.
Пераклад “Беларускае Аўтакефаліі” па “Жыцьця сьвятых” сьвяціцеля Зьміцера Растоўскага.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.