Friday, November 12, 2010

МАЛІТВЫ НА ВОЗЕРЫ (працяг 7)

Сьвяціцель Мікалай Сэрбскі
71. Гасподзь, збаў душу маю ад самаспакусы
Збаў аб самаспакусы душу маю, Гасподзь, так і цела маё ад граху пазбавіцца.
Збаў душу маю ад ганарыстасьці бяздумнае і гневу пякельнага, так цела маё спыніць распальвацца і вар’яцець.
Дух плоці сябе творыць, як орган размоўны, як вобраз свой. Бясслоўная і нерухомая плоць да дабра і зла, калі душа не размаўляе.
Не пазнае цела блуду, калі душа да яго не прамовіць. Блуд у сэрцы зьдзяйсьняецца; цела бачным чынам паўтарае сатканае найтонкімі ніцямі ў схованках сэрца.
Сябры мае, глядзіце на жанчыну так, як яна сама на сябе глядзіць, і, падобна каросьце, упадзе завеса спакусы зь вачэй вашых. На усялякае стварэньня ягонымі вачамі глядзіце і не зь жаданьнем блудлівым глядзець распачніце, а зь спачуваньнем.
Гасподзь, асьвяціўшы шлюб, асьвяціў Ты і бясшлюбнасьць. Хто мае мудрасьць і сілу жыцьцё свае, ад Цябе атрыманае, Табе прысьвяціць Ты дабраславіў.
І тых, хто ўмясьціць гэтага няздольны і няздольны жыцьцё свае ў сябе ўтрымаць, дабраславіў Ты, каб маглі яны падзяліцца ім і праз жонку даць жыцьцё новае.
Самаспакушэньне мужчыны – у думцы, што вабіць яго жанчына. Гэта незапатрабаванае жыцьцё ў ім, яно яго штурхае да жанчыны, бо жадае быць запатрабаваным.
Ты – жыцьцё, Гасподзь, Ты – жыцьцё і сьвятло. Ты – сьвятло, Гасподзь, і не жадаеш быць у цемры схаваным і не сьвяціць.
Шчасьлівы Цябе ў сьвядомасьці пазнаўшы і даючы Табе сьвятло ў душы і целе сваім.
Няважна, у плоці адзінае альбо ў падзеленае сьвяціць Ты будзеш, Ты жадаеш сьвяціць і зямлю асьвятляць і напаўняць яе жыцьцём Сваім і сьвятлом Сваім.
Шчасьлівая тая жанчына, што ад самаспакушэньня пракінулася, і, мужа пазнаўшы, так, як ён сябе ведае, вабнасьць пакінула і напоўнілася спачуваньнем. І носіць жыцьцё ў сябе з трапятаньнем і годнасьцю, быццам неба носіць.
Шчасьлівы пазнаўшы своечасова, што блуд апаганьвае сьвятыню і забівае жыцьцё.
Небясьпечныя жарты з Богам, дзеці зямныя.
Лепш вас з полымем гуляцца, чым з Госпадам жартаваць.
Жыцьцё, ад Бога прыходзячае, не дурман дзеля асалоды хутка мінаючай, пасьля якой самападман выкрываецца і сорам і прыніжэньне цяжкім каменьнем кладуцца на сэрца, бяздумным жаданьнем спустошанае.
Збаў ад самаспакусы душу маю, Гасподзь, так і цела маё ад граху пазбавіцца. 
72. Гасподзь, уладкуй вусны мае, ды не прамовяць ілжы
Уладкуй вусны мае, Мудрасьць шчасьлівая, ды не адступяць ад праўды да сьмерці маёй. Асьцерагай мяне знаходжаньнем Сваім, ды не вымаўлю ілжы. Умацуй мяне прысутнасьцю Тваёй, ды вольна прамаўляю праўду.
Клятва – сьведак прысутнасьці ілжы ў сьвеце. Царству праўды клятвы невядомыя.
Таксама як зь ямы глыбокай выходзіць шматлікія пахі атрутныя, так і ад самаспакусы грахі выходзяць, і, падобна пахам атрутным, кожны ўласны колер і пах маюць.
Ад самаспакушэньня нараджаецца ганарыстасьць; ад самаспакушэньня – гнеў, ад самаспакушэньня – няпраўда, ад самаспакушэньня цялесны грэх адбываецца.
Ілжа клятвамі ўзброілася. Ілжа клянецца праўдай, тым прызнаючы праўду рэальнасьцю, сябе ж – ценьню. Не клянецца ілжа ілжой, бо цень на цень абапірацца няздольная. У бясьсільлі сваім шукае ілжа апоры ў праўдзе. Шматлікая ілжа нараджае клятвы шматлікія.
Клятва прыніжае чалавека праведнага і забівае падманшчыка. Там, дзе клятвы памнажаюцца, памнажаецца ілжа. Ілжывы розум заўсёды падрыхтаваную клятву мае. Ілжывыя вочы вуснамі прыкрываюцца і прыкрыцца няздольныя. Гатовы схлусіць – гатовы і клятву даваць.
Сыны блуду хуткія на падман і клятвы, бо блуд сам па сябе падман і клятва ілжывая.
Дачкі блуду запрашаюць Бога ў сьведкі, але Бог ухіляецца ад суду чалавечага, і адсутнасьць Ягоная кідае ўсіх у абдымкі ілжы.
Скіруй да праўды сэрца Маё, Мудрасьць шчасьлівая, тады і вусны мае да яе скіруюцца.
Скіруй да праўды розум Мой, Мудрасьць шчасьлівая, і вусны мае да яе скіруюцца.
Скіруй, Гасподзь, прысутнасьцю Тваёй да праўды душу маю, і вусны мае аб клятвах забудуцца.
Што карысьці мне, Гасподзь, калі прад людзьмі апраўдаюся, а прад Табой зграшу? Утрымаю вусны свае і адвярну іх ад клятвы, хай неапраўданым прад людзьмі застануся.
Толькі праўдзівасьць прад Табой весяліць сэрца мае, праўдзівасьць прад людзьмі напаўняе сэрца сумам. Гасподзь, я Клятва Твая жывая, што будзеш Ты да канца са мной. Бо прымірэньне з Табой каштоўней прымірэньня са сьветам. Бо змаганьне са сьветам лягчэй змаганьня з Табой.
Гасподзь, Гасподзь, я клятва Твая жывая, што будзеш Ты са мной да канца.
73. Гасподзь, навучы мяне прабачаць
Паглядзеў Айцец Нябесны на зямлю і пабачыў мяне, няпраўдай чалавечай параненага, і прамовіў: “Не помсьці”.
Каму помсьціць мне, Гасподзь? Чаргі статкаў, вядомых на забой?
Помсьціць лі лекар хвораму, што праклінае яго зь ложку сьмяротнага?
Каму помсьціць мне, Гасподзь? Сьнегу тоячаму, траве, што вяне? Помсьціць лі магільшчык сышоўшаму ў магілу?
Каму помсьціць мне, Гасподзь? Невукам, думаючым, што могуць шкоды задаць нейкаму, апрача саміх сябе? Помсьціць лі настаўнік дзіцяці неадукаванай за тое, што пісаць не навучылася?
Вечнасьць ды будзе мне сьведкам, што усе, хто хуткі на помсту, павольны ў чытаньні і пазнаньні таямніц яе.
Час ды будзе мне сьведкам: усе помсьціўшыя атруту ў сябе запасалі і атрутай гэтай сьцерлі імёны свае з Кнігі жыцьця.
Мсьціўцы, чым хваліцеся прад супраціўнікам сваім, як не тым, што ўмееце паўтараць іх зло? Не кажаце лі вы гэтым: і мы не лепш вас?
Бог мне сьведка: вы і супраціўнікі вашы ў аднолькавай меры бязбожны і да дабро няздатныя.
Бачыў я, як чарэшня, зь якой дзеці садралі кару і спалілі, давала ім сьпелыя плады.
Бачыў я, як карова, якую людзі абцяжарвалі звыш дазволенага, цярпліва давала ім малако.
І сьлёзы хлынулі зь вачэй маіх: чаму прырода больш міласэрна да людзей, чым чалавек да чалавека?
Мсьціўцы, прырода ды будзе мне сьведкам: толькі той больш моцны крыўднікаў сваіх, хто бясьсільны паўтарыць справы іх.
Але няма канца помсьце, і патомкі працягваюць справы продкаў сваіх і сыходзяць, пакідаючы іх няскончанымі.
Шырокім шляхам сьпяшаецца зло да бітваў новых, ад кожнае атрымліваючы сілы і памнажае памагатых сваіх.
Мудры сыдзе са шляху і дасьць помсьце прабегчы міма, пакуль яна не зьнясіліцца і не ўпадзе.
Кавалак хлебу хутчэй супакоіць лаючых сабак, чым каменьні ў іх кінутыя.
Навучаючы людзей запавету “вока за вока” вучыць іх, як зрабіць іх сьляпымі.
Каму помсьціць мне, Гасподзь, Ойча мой Нябесны? Чаргі статкаў, вядомых на забой?
Да чаго нямоглыя зладзеі і мсьціўцы! Падобны яны быдлу, на забой ідучаму, якое не ведае, куды ідзе, бадаючыся і забіваючы адзін аднаго яшчэ да бойні.
Не шукаю помсты, Ойча мой, не шукаю помсты, але шукаю, каб даў Ты мне мора сьлёз, якімі мог бы я аплакаць боль ідучых на забой і, куды крочаць, ня ведаючых.
74. Гасподзь, дабраславі ворагаў маіх
Дабраславі ворагаў маіх, Гасподзь. І я іх дабраслаўлю і не кляну.
Ворагі больш рашуча, чым сябры мае, штурхаюць мяне ў абдымкі Твае. Сябры цягнулі мяне да зямлі, ворагі разбуралі ўсе надзеі мае на зямное. Яны зрабілі мяне вандроўнікам у валадарствах зямных  і непатрэбным жыхаром зямлі. Як зьвер перасьледуемы хутчэй знаходзіць сябе схованку, чым не перасьледуемы, так і я, гнаны ворагамі, схаваўся пад пакровам Тваім, дзе ні сябры, ні ворагі не могуць зьнішчыць душу маю.
Дабраславі ворагаў маіх, Гасподзь, І я дабраслаўлю іх і не кляну.
Яны замест мяне спавядаюць прад сьветам грахі мае.
Яны бічавалі мяне, калі я сам жадаў бічаваць сябе.
Яны катавалі мяне, калі я сам ад пакут уцякаў.
Яны зьневажалі мяне, калі я лісьлівіў сябе.
Яны плявалі ў мяне, калі я ганарыўся сабой.
Дабраславі ворагаў маіх, Гасподзь, І я дабраслаўлю іх і не кляну.
Калі я лічыў сябе мудрым, яны называлі мяне вар’ятам.
Калі я лічыў сябе моцным, яны сьмяяліся над мной, як над карлікам.
Калі імкнуўся быць першым, яны адціскалі мяне да апошніх.
Калі я імкнуўся да багацьця, яны адразу мяне па руках білі.
Калі я зьбіраўся спаць мірна, яны будзілі мяне ад сну.
Калі я будаваў дом дзеля доўгага і ціхага жыцьця, яны разбуралі яго і выганялі мяне.
Сапраўды, ворагі мае адлучылі мяне ад сьвету і дапамаглі рукам маім дацягнуцца да краю вопраткі Тваёй.
Дабраславі ворагаў маіх, Гасподзь, І я дабраслаўлю іх і не кляну.
Дабраславі іх і памнож, памнож і больш моцна ўздымі на мяне.
Ды будуць уцёкі мае да Цябе незваротнымі.
Ды згінуць надзеі мае зямныя як павуціньне.
Ды зацаруе пакора ў душы маёй.
Ды зробіцца сэрца мае магілай двайнятам злым – гневу і ганарыстасьці.
Ды зьбяру на нябёсах усе скарбы свае. Ды вызвалюся назаўсёды ад самаспакушэньня, заблытаўшага мяне ў жахлівую сетку жыцьця прывіднага.
Ворагі мае адкрылі мне тое, што нешматлікім вядома: няма ў чалавека ворагаў, апрача яго самога.
Той толькі ненавідзіць ворагаў, хто не пазнаў, што ворагі не ворагі, але сябры патрабавальныя.
Сапраўды, цяжка сказаць мне, хто зрабіў мне больш дабра і хто задаў мне больш зла – ворагі альбо сябры.
Таму дабраславі, Гасподзь, і сяброў, і ворагаў маіх.
Раб праклінае ворагаў, бо не ведае. Сын іх дабраслаўляе, бо ведае.
Бо ведае сын, што ворагі не ўладараць над жыцьцём ягоным. Таму ён ходзіць сярод іх вольна і моліцца аб іх Госпаду.
Дабраславі ворагаў маіх, Гасподзь, І я дабраслаўлю іх і не кляну.

75. Гасподзь, абудзі ўсе душы сьпячыя

На сьвітанку, калі прачынаюся, да Цябе ляцяць першыя думкі мае; першы рух душы дацягнуцца да усьмешкі Тваёй; першы мой шэпт імя Тваё; першае зьдзіўленьне Ты побач.
Як немаўля, убачыўшае страшны сон, сьпяшаецца атуліцца ў абдымках маці і цешыцца, што сон не разлучыў яго з ёй, так я, абудзіўшыся, сьпяшаюся ў абдымкі Твае, цешачыся, што вандраваньні ў сьне не разлучылі мяне з Табой.
Як няветлівы я з Табой, любоў мая! Сорам зьядае мяне за неласкавасьць маю да Цябе. Ні на імгненьне не пакідаеш Ты мяне, я ж гадзінамі вандрую па снах маім без Цябе. Таму кляну я сон і сны свае і захапляюся Сіламі Нябеснымі, ні днём ні уначы не зводзячых зь Цябе вачэй.
Сон стамляе Ты прыносіш супакой і адпачынак. Не будзе супакою стомленаму без сузіраньня Цябе, ні суцяшэньні смуткуючы без гутаркі з Табой, ні здароўя хвораму без дакрананьня рукі Тваёй, ні ачышчэньні нячыстаму без абмываньня ў сьвятле Тваім.
Сьпяшаюся ў храм Твой вуліцамі пустэльнымі, сьпяшаюся і не сустракаю нікога на шляху сваім. Усё сьпяць і ў снах сваіх мучацца ад расстаньня з Табой, а Ты сядзіш у кожнай пасьцелі і чакаеш, пакуль душы вернуцца зь далёкіх вандраваньняў.
Сорам зьядае мяне, любоў мая, за неміласэрнасьць да Цябе душаў чалавечых, што так надоўга пакідаюць крыніцу жыцьця сваёй.
Зьвяры лясныя прачнуліся на сьвітанку, і Ты стаіш побач зь імі і пасьвіш іх. Думаюць зьвяры пра ежу, пра ежу думаюць яны рана ў ранцы, гэтак жа як і я, але ведаю, што толькі Табой магу здаволіць голад свой.
Пустэльнымі вуліцамі досьвіткам сьпяшаюся я, славы Тваёй жадаючы. Чую муэдзіна, на вежы крыклівага, чую званы, у храм вабячыя. І узношуся думкамі і гляджу зь вышыні на зямлю, каб бачыць, ці шмат дзяцей чалавечых адмовілася ад вандраваньняў бяздумных і сустрэлі Існага, далёкага ад бяздумнасьці сну.
Прачнуліся ў кельлях і пячорах сьвятыя пустэльнікі і гутараць з Табой. Усталі тыя, чые душы ніколі не кладуцца, але, як сьвечкі падпаленыя, дзень і ноч прама стаяць прад Табой.
Дабраславі, Гасподзь, усіх малітоўнікаў і пустэльнікаў, жыцьцём сваім, быццам ладанам, кадзячых зямлю сьпячую.
Шматлікія тысячы душ на сьвітанку зь целам разьвітваюцца. І калі народзіцца сонца, загарыцца яно сьвечкай памінальнай над мноствам памерлых.
І гляджу на Цябе, любоў мая, як схіляесься Ты над тысячамі паміраючых і чакаеш, што заклічуць яны імя Тваё. І чуеш, як каюцца некаторыя за усё жыцьцё сваё і лямантуюць да Цябе аб дапамозе.
Дабраславі, Гасподзь, усіх прыносячых пакаяньне на ложку сьмяротным і адгукніся на лямант іх.
Пустымі вуліцамі сьпяшаюся, слава мая, і уваходжу ў храм Твой, каб сьпяваць Табе называньне. І адзін у храме стаю. Табою і Анёламі Тваімі напоўненым. І на калены валюся і малюся ў сьлязах: абудзі да Сябе, Гасподзь Уладыка, усе душы сьпячыя братоў маіх і народа майго!
Пацяжэлі і саслабелі душы грэшнікаў і апусьціліся да меж пякельных. О Любоў, вечна ня сьпячая, абудзі іх перш, чым сьмерць сапхне іх у сон непрабудны, вечны, у сон страшны, які не асьвятліць сьвятло твару Твайго.
76. Гасподзь прамяністы, дапамажы мне чысьцінёй Сваёй
Апоўдні да возера прыходзяць дзеці і купаюцца ў вадзе азёрнай і ў сьвятле сонечным. Госпадзі, уся прырода нявіннасьцю захапляецца. Рабыні змардаваныя і змучаныя, сонца і возера зьменьваюцца ў прысутнасьці дзяцей. Зьменьваецца возера ў велічны храм Божы, калі дзеці уваходзяць у яго, першасьвятарсонца прыходзіць у хваляваньне, калі прамяні ягоныя перакрыжоўваюцца з праменьнем душаў дзіцячых.
“Пусьціце дзяцей прыходзіць да мяне, шэпча уся прырода, і вы зразумееце, што і я дзіцё. Зь спусташальнікамі сваімі і я спусташальнікам раблюся, зь дзецьмі ж і я дзіцё. Бяздушным я здаюся бяздушнай, для сьвяціцеляў я алтар. Хто шукае ў мне зьвера, тым шлю насустрач зьвера, хто шукае ў мне Бога пакажу Яго. Грэшнікі забойцам мяне называюць, праведнікі ахвярнікам. Толькі нявіннасьці адкрываюся я нявіннасьцю, і толькі дзецям Божым як дзіцё Боскае”.
“Пусьціце дзяцей прыходзіць да Мяне”, выгуквае Сын Божы, і адны толькі дзеці прыходзяць да Яго. Пеклу палымянаму падлягаюць тыя, хто заступае дзецям шлях да Сына Боскага. Бо не прыходзяць самі і не даюць прыходзіць іншым.
Чаму, Гасподзь, чаму дзяцей шукаеш? запытваюць створаныя і ненароджаныя Народжанага і Нястворанага. Нібы ідалы каменныя, духам сьвету спакушаныя, такія яны. Жыцьцём унутраным рухомы Народжаны і Няствораны, і дух сьвету бяжыць ад Яго.
Таму, што і Сам Я дзіцё, дзяцей шукаю. Ашуканцы ашуканца бачаць у Мне, бязбожнікі бязбожніка, уладары бунтара.
Фарысэі пытаюць: “Хто Гэты?” – і не могуць умясьціць; мудрацы сьвецкія спрабуюць паймаць мяне ў сеткі сваёй мудрасьці.
Толькі дзеці ведаюць Мяне, бо і Я – дзіцё. Як дзіцё, не прыналежу Я Сам Сабе і, як дзіцё, не шукаю славы Сабе. Як дзіцё, не дзею нічога ад Сябе і, як дзіцё, не думаю нічога ад Сябе. Але, як дзіцё, думаю то, чаму вучыць Айцец Мой, і кажу тое, што чую ад Яго, і дзею тое, што ў Яго бачу.
Дзеці перастаюць быць дзецьмі, Я ж ніколі не перастаю. Дзеці перастаюць быць дзецьмі з-за злых настаўнікаў сваіх, забараняючых ім знаходзіцца увесь час са Мной і навучаючых іх старэючай мудрасьці сьвету. Я не перастаю быць дзіцем, бо сілкуюся вечна юнай мудрасьцю неба.
Шчасьлівыя тыя, хто ў сталасьці адхіліўся ад настаўнікаў сваіх і забіваючай мудрасьці той, што старыць, робячай хворымі і нясучай сьмерць. Таго, хто да Мяне зьвернецца, каго сьвет пастарыў, дзіцем ствару, і, як дзіцё вечнае, будзе ўладарыць у Царстве Маім, зачыненым для старцаў сьвецкіх.
Кажу вам, Царства Маё ёсьць царства дзяцей.
Сапраўды, не пабачаць створаныя сьвятла Царства Боскага, але пабачаць народжаныя.
Распадуцца ідалы каменныя, духам сьвецкім спакушаныя, і вецер прахам іх гуляць будзе. А дзеці Жыцьці праўдзівага увойдуць у жыцьцё вечнае.
Прамяністы Гасподзь, Дзіцё вечнае ва улоньні Сьвятой Тройцы, дапамажы мне нявіннасьцю Тваёй найвялікай сілай усіх сьветаў нарадзіцца ад Духа Сьвятога.
Ды не спарахнею і не разьвеюся па ветру, як ідал каменны, сьветам створаны.
Ды быць мне, як немаўля народжанаму, неразлучна з Табой у вечнасьці. О Цар нявінных і нявіннасьці.
77. Гасподзь найсьветлы, асьвяці душу маю
На заходзе зазьзяе пыл зорны над маёй галявой, і я адчуваю бездань, над якой вісіць жыцьцё маё. І з трапятаньнем душэўным распасьціраю рукі да Цябе і лямантую: Гасподзь, зь усіх бакоў абмежаваў мяне страшны сьвет, нібы пустэльня жвіру малы аазіс.
Не выдужаць мне, калі Ты не падтрымаеш мяне сілаю Сваёю. Пясок пакрые зялёную сенажаць маю, па-над пальмамі насыпле горы жвіру, задушыць крыніцу на сенажаці. І пад жвірам зьвернецца ў попел сэрца, любячае Цябе, і вярблюды разьнясуць яго па пустэльні на капытах. І заб’юцца пяском вусны, адну толькі песьню ведаючыя песьню Табе, Усемагутнаму. І зь мільёна гадоў жыцьця будзе згладжаны дзень адзін так, як быццам яго не было. І цяжкая калясьніца сусьвету далей прабразгае, не шкадуючы, што ў жвір ператварыла дзень жыцьця.
Але Ты мацней сьвету, Гасподзь Бог мой, і пазычыш служыцелю Твайму херувімскі меч палымяны, якім адаб'е ён нападкі сьвету на жыцьцё свае.
Не выратавацца мне, нават калі буду роўны са сьветам сілаю, а тым больш, калі слабей буду. Роўны сьвету сьвет не пераможа, і сьвет не баіцца яго; таго, хто слабей, вучыць сьвет зь малых гадоў рыхтаваць сабе магілу. Калі буду мацней сьвету, выратуюся і сьвет адолею.
Уяўленьне малюе сьвет моцным і магутным. Калі памірае уяўленьне і нараджаецца праўда, бачу я, што адна кропля полымя Твайго жыватворчага мацней праху сусьветнага. І ва усяго сусьвету нястане сіл травінку напаіць, калі ад Цябе не прыме.
Народжаны ад Праўды і пасланы ад Праўды лёгка перамагае сьвет. Сьвет растае ад сьвятла аблічча Ягонага, як цень ад сонца.
Ежа адышоўшых ад Праўды страх сьвецкі. Сьветам створаныя сталі ягонымі лялькамі, якімі ён, як дзіця цацкамі, бавіцца. Дзеці Праўды народжаны ад Праўды і не баяцца мёртвымі створаных.
Дапамажы мне, Гасподзь, перамагчы сьвет у сябе, і лёгка мне будзе перамагчы яго па-за сабой.
Не буду ганарыцца перамогай сваёй над сьветам, бо Твая перамога – не мая.
Пакіну Цябе расьці, сам жа ўмаляць буду і, быццам дзіця, трымацца за край вопраткі Тваёй.
Пакіну слову Твайму усяліцца ў цела маё і выганю усе словы нямоглыя, якім ад сьвету навучыўся. Слова Тваё нявіннасьць, мудрасьць і сіла. Яно зьнішчыць у мне стварэньне і дапаможа майму нараджэньню.
Цела, у якое уселіцца Слова Боскае, ужо цела, не сьветам створанае, але ад Духа Сьвятога зачатае і народжанае. Сьветам заняволеная, душа мая саткала мне і цела рабскае. Таму ў страху прад сьветам трапечуць душа і цела.
Адукуй душу маю, сьветлы існасьцю Гасподзь, і яна акрыяе і вызваліцца ад сьвету. І зробіцца душой сыноўскай, і навучыцца ткаць цела сыноўскае, храм Сына Боскага.
Калі зазьзяе зорны пыл над маёй галявой, Цябе заклікаю на дапамогу, Гасподзь Усьвясьвяты, і не баюся сьвету, як не баіцца сын слуг у доме бацькі свайго.
78. Гасподзь, Ты стаіш каля дзьвярэй сэрца майго і чакаеш запрашэньня
Сапсаваліся людзі і кажуць: што дае нам Гасподзь!
Гасподзь дае жыцьцё усякага цела; Гасподзь дае твар усялякаму стварэньню. Як дзіцё, міласьцівы Гасподзь, і адасобленасьці не ведае Ён, як і цемры.
Гасподзь кожнаму дае тое, што шукаеце ад Яго. Вечнасьць сваю напаўняе Ён дарункам, а вы кажаце: “Што дае нам Гасподзь?”. Хіба спыталі б пра гэта, калі б Гасподзь не дала вам сілаў запытваць?
Гасподзь зьбірае сьлёзы смуткуючых у далоні Свае, Гасподзь наведвае вязьняў, Гасподзь сядзіць у пасьцелі хворых.
Гасподзь дбае на шляхах небясьпечных, захоўвае ў безданях марскіх, а вы кажаце: “Што робіць нам Гасподзь?”.
Што Вы шукаеце ад Госпада, то і дае вам. Але таму, што ад сьвету больш патрабуеце, чым ад Госпада, пачуваецеся ашуканымі ў спадзяваньнях сваіх, кажучы: “Што робіць нам Гасподзь?”.
Нібы добры гаспадар, сабраў Гасподзь трапэзу і чакае госьцяў. Чуе Гасподзь грук кожны і хуткі адчыніць госьцю любому. На трапэзе Яго ў багацьці пачастунак нябачаныя, прасторна за сталом Яго. Хто знойдзе браму Ягоную і пастукае, таму адчыніцца, а вы кажаце: “Чаму не адчыніў нам Гасподзь, калі стукалі мы?”. Таму, што стукалі ў дзьверы Госпада сумневам, а вераю у дзьверы сьвету.
Каля дзьвярэй душы вашае варта Гасподзь зь венікам, гатовы, калі заклічаце Яго, вымесьці зь яе багата бруду і, вычышчаную, пахам водарным кадзілам і пахамі і прыгажосьцю нявіннасьці упрыгожыць яе: стаіць Гасподзь і чакае запрашэньні вашага.
І пры уваходзе ў сэрца ваша стаіць Гасподзь са сьвечкаю, падпаленаю без дыму і сажы, стаіць і чакае запрашэньня унесьці сьвечку ў сэрца ваша і асьвятліць яго, выпаліць усе страхі, запал і жаданьні ганебныя, выгнаць зь яго дым і смурод.
І на парозе розуму вашага стаіць Гасподзь зь мудрасьцю Сваёю і словам Сваім, гатовы увайсьці на заклік ваш і разагнаць усе думкі вар'яцкія, усе успаміны лютыя, усе памылкі, згладзіць усе выявы прывідныя, стаіць Гасподзь і чакае закліку, каб унесьці розум Свой, Свае пячаткі і Свае словы.
А вы кажаце: “Дзе Гасподзь?”. На абочыне жыцьця вашага, таму і жыцьцё ваша выродлівае. Будзь Гасподзь у цэнтры яго, дзе быць Яму належыць, і жыцьцё ваша выпрасталася б, і бачылі б Госпада і не пакутавалі б у пошуках Яго, запытваючы: “Дзе Гасподзь?”.
Сапсаваліся вы, таму і пытаеце: Дзе Гасподзь?”
Усядобры Гасподзь, таму нядобрым невядомы Ён.
Усячысты Гасподзь, таму нячыстым не бачны Ён.
Усясьвяты Гасподзь, таму нягодныя не адчуваюць Яго.
Калі не адшукаюцца спавядальнікі сярод людзей, праз рэчы і прыроду Гасподзь зьявіцца.
Калі зоркі нябесныя забудуцца імя Гасподне, не забудзецца Яго войска незьлічонае нябесных Анёлаў. Калі слабее спавяданьне імя Боскага ў царстве адным, мацней ў іншым. Немагчыма ні узмацніць, ні праслабіць гук імя Боскага. Бо, калі адна крыніца вычарпаецца, іншая напоўніцца, і трымаюць мора яны на адным узроўні.
79. Гасподзь, скіруй мяне на шлях праўды
Зелянее кіпарыс летам і зімой. Базылік водарны летам і зімой. Забіваюць ягня летам і зімой. Такія і вы, праведныя.
Беражыцеся ваўкоў, нападнікаў на вас: адзін сьпераду, іншы ззаду. Але больш беражыцеся двух грахоў страху перад грэшнікамі і пагарды да іх. Бо тады зьвянуць парасткі вашае праведнасьці, нібы зеляніна вярбы, і духмянасьць пераўтворыцца ў смурод, і пакора зробіцца ганарыстасьцю. І грэшнікі назавуць вас сваімі.
Праведныя, грэх ёсьць немач, і боязь грэшнікаў страх перад нямоглымі. Грэшнік страшыцца ў сабе і мёртвага праведніка, а удвая праведніка жывога побач зь сабой.
Не пужайцеся таго, хто вас удвая баіцца.
Не ў Госпадзе лі адвага праведніка? Не Гасподзь лі Усямагутны – кіраўнік войска праведных?
Сапраўды, невялікая праўда стоячых каля Ўсямагутнага і напужаных нямоглым.
Калі праўда ваша – праўда Боская, то і сіла ваша – сіла Боская. Спачатку сіла Боская здаецца грэшным слабасьцю, бо занадта мяккая, літасьцівая і шмат церпячая. Але ў канцы, калі прыйдзе перамога, грэшныя бачаць зь жахам, што падмурак дому іхняга размыты водамі падземнымі і бурыцца непапраўна. Нібы трава, нячутна і незаўважна расьце перамога Боская, але, калі вырасьце, не выкасіць і не выдратаваць яе.
Грэшныя – статак без пастыра, вы – не. І калі Пастыр пакідае вас, не дзеля таго пакідае, каб пакінуць, але каб прасеяць праз сіта дробнае. Неўзабаве вернецца Пастыр ваш, і будзеце паміраць ад сораму за здраду.
Праведныя, грэх ёсьць хвароба, і да грэшных пагарда – пагарда да хворых. Хто ад свайго здароўя хворым падае, памнажае сваё здароўе. Пагарда да хворых падрывае здароўе здаровага.
Грэх дзеліць трапэзу з тым, хто грэшнікаў грэбуе. Грэх уваходзіць у дом тых, хто баіцца увайсьці ў дом грэшнікаў. Хто вернецца назад, каб не сустрэць на шляху грэшніка, той вернецца ў дом свой з грузам граху.
У кожнага уваходу ў душу сваю пастаўце вартаўніка, ды не увойдзе ганарыстасьць у храм ваш. Бо, калі увойдзе, адразу загасіць сьвечкі усіх вашых дабрадзейнасьцяў.
І будуць быццам мех, віном напоўнены, калі іголкай праткнуць яго.
Кароткі гэты дзень жыцьця, але праўдзівае жыцьцё ночы ня ведае.
Хто памрэ ад граху ў гэты дзень, памрэ сьмерцю дня ня ведаючай.
Праведныя, вучыце нястомна адзін урок за іншым. Скончыўшых адну школу праўды Гасподзь пасылае ў вышэйшую і найскладаную. Грэшны пакутуе ад невуцтва, праведны ад навучэньня. Але, сапраўды, пакута праведнага саладзей пакуты грэшнага, як вяртаньне на радзіму саладзей знаходжаньні на чужыне.
Маці Боская міласэрная, захавай ідучых шляхам праўды, ды не спужаюцца грэшнікаў і не пагрэбуюць імі.
Ды не зробяцца ад страху богаадступнікамі і ад пагарды да грэшнікаў – чалавеказабойцамі. Ды не зробіцца паўпраўда тым пагоркам, зь якога яшчэ глыбей упадуць у бездань.
80. Гасподзь, спалі мяне на алтары Тваім
Быў я пастырам авечак, і ўзьняў Ты мяне быць пастырам людзям.
Знаходзіў я авечкам пашу зялёнае, і былі яны задаволены. Людзям у ежу прапаную Цябе, і шматлікія не жадаюць спазнаць.
Шчыміць сэрца маё ад скрухі, Госпадзі, вочы мае поўныя сьлёз, бо шматлікія не спажываюць Цябе, але шукаюць ежы на нівах голаду.
Не туды, браты мае, не туды крочыце вы: то нівы голаду і яны толькі памножаць голад ваш. І, ашалеўшы ад голаду, адзін на аднаго кінецеся і паглыняце, але не насыціцеся.
Авечкі прыходзячым ад Бога сілкуюцца, вы ж для таго людзі, каб Богам сілкавацца. Калі людзі пачнуць сілкавацца ежай авечак, для чаго было Богу ствараць і авечак, і людзей?
Што ёсьць авечка, калі не трава, якой яна сілкуецца? А вы закліканы багамі быць, таму Бог прапануе Сябе ў ежу вам.
Гасподзь мой, валюся на калены прад Табою і малюся пра літасьць. Высіліліся верай сьвятары Твае, таму шматлікія людзі Цябе не жадаюць спазнаць. І пустуе ніва Твая багатая. Добры пастыр авечак нядобры для людзей. Навошта не пакінуў Ты мяне быць добрым у малым, але паставіў быць непрыдатным у вялікім?
Калі быў я пастырам авечак, і тады я быў сьвятаром Тваім. Кожнай травінкі дакранаўся кій мой пастырскі, і, прыпадаючы грудзьмі да зямлі, услухоўваўся ў дыханьне яе, і ляжаў на сьпіне, гледзячы на грознае полымя нябеснае. І дакранаўся тварам да расы на лісьцях ў горных лясах, і абдымаў жаласьліва елкі высокія, навальніцай зламаныя. І чытаў імя Тваё, напісанае полымем па усёй зямлі, і адчуваў, як гарыць пад мной кожная жменька і кажа: я ёсьць алтар Усявышняга. І веліч Тваё напаўняла мяне захапленьнем; і сенажаці, і дубровы, усе воды і суша напаўняліся захапленьнем маім. А калі узрос, то спазнаў да невымоўнай дрыготкі, што Ты яшчэ бліжэй мне, чым прадчуваў я ў палях дзяцінства майго. Спазнаў я, Гасподзь, што я ёсьць зямля, у якой Ты гарыш і прамаўляеш. Спазнаў я, Уладыка мой, што вандроўца я ў самім сабе, а Ты Гаспадар і Уладар.
І пазнаньне гэта зрынула мяне ў жах, працяўшы да мозгу костак. І сказаў я сабе: не свой дом паганіў ты, але чужы. І не на сябе наклікала ганьбу, але на Іншага. І не сябе абражаў, але Гаспадара, у Чыім доме ты госьць. І кідаў брудам не ў сьвечку, а ў сонца усярэдзіне сябе.
Які хрост змые ганьбу маю прад Табою? Якое пакаяньне грэх мой прад Табою згладзіць? Дапамажы мне вынішчыць сябе, грэшнага, і нарадзіцца нанова, нібы чыстае немаўля без мінулага. Дапамажы мне, Ойча мой.
Ідалы паганскія патрабуюць ад жрацоў сваіх вядомай меры мудрасьці. Колькі ж мудрасьці патрэбна сьвятару Бога Жывога!
Ідалы патрабуюць вядомай меры чысьціні. Колькі ж чысьціні сонечнай патрэбна таму, хто служыць Богу багоў!
Ідалы патрабуюць вядомай меры сіл ад служак сваіх, якой жа сілаю павінен быць падперазаны слуга Уладара усёмагутнага!
Усявышні Ойча мой, ачысьці жыцьцё мае і зрабі яго ахвярай на Тваім ахвярніку. Калі быў я пастырам авечак, плакаў я над кожным ягнём забітым. Ствары мяне нявінным, падобна авечцы, і спалі на алтары Тваім, Гасподзь і Бог мой.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.