Thursday, October 28, 2010

МАЛІТВЫ НА ВОЗЕРЫ (пачатак)


Сьвяціцель Мікалай Сэрбскі

Прадмова

На працягу доўгіх стагодзьдзяў душа сэрбскага народа шукала словы, у якіх яна здолела б выказаць свой боль, смутак, імкненьні і малітву. І яна знайшла гэтыя словы, знайшла ва уладыкі Мікалаі. Яго словамі наша нямая душа малілася і рыдала, рыдала такімі рыданьнямі і малілася такімі малітвамі, якіх не бачыла наша вока і не чула наша вуха. Уладыка Мікалай зрабіўся дадзенай Богам мовай народнай душы, якой яна палымяна і горача паспавядала “Трысонечнага Уладара сусьвету”. Ён кажа... Ніколі яшчэ чалавек у нас не казаў так. Ён моліцца... Ніколі яшчэ чалавек у нас не маліўся так. Ён валодае дарам слова, бо валодае дарам усёабдымнага спачуваньня, усёабдымнага жалю, усёабдымнай любові і малітвы. Да ягонага прыходу мы былі ў роспачы, вычарпалася і замерла імкненьне нашых душ да Хрыста. Зь ім задрыжалі мы радасьцю, прага Богу абудзілася з новай сілай, душа уваскрэсла і зьмянілася. У ім пасялілася палымяная хрыстовая любоў Растка Неманіча (мірскае імя сьвяціцеля Савы Сэрбскага) і разгарэлася ў бушуючы пажар; і ён гарыць у гэтым пажары, гарыць як ахвяра ўсяспаленьня за усіх і уся. Таму менавіта ад яго мы чэрпаем веру і надзею ў гэтыя смутныя і цёмныя цяперашнія дні. Мы з вамі сьведкі вялікага цуду, сьведкі дзіўнага і сьвятога знаку часу: першы раз дабрашчасная вечнасьць Сьвятой Тройцы, пасяліўшыся ў юным хрысталюбчым Растко, зьмяніла яго ў боганоснага сьвятога Саву, другі раз боская вечнасьць, абраўшы стомленага боскай смагай Мікалая, на нашых вачах зьмяніла яго ў боганоснага ўладыку Мікалая.
Ім, абраньнікам вечнасьці, вядома таямніца нашай праваслаўнай душы, ведаюць яны, як багаборніцкую і уражаную славянскую душу зрабіць сьвятой і хрыстападобнай. З часоў сьвятога Савы і да нашых дзён сэрбскае Праваслаўе не мела такога магутнага і адоранага спавяданьніка, як уладыка Мікалай. На яго зь малітоўным захапленьнем і надзеяй будуць пазіраць нашы нашчадкі, як мы пазіралі на сьвятога Саву. Будуць яны дзівіцца і шкадаваць, што не бачылі таго, што мы бачым, і не чулі таго, што мы чуем. Для іх, як і для шматлікіх зь нас, ён стане полымям, у якога адаграваюцца замёрзлыя ад скептыцызму і малавер'я душы.

Уладыка Мікалай кажа пра Хрыста, бо жыве Хрыстом. Ён пашырае сваю таямнічую асобу да богачалавечых памераў, дасьведчана і асабіста перажывае Богаўвасабленьне і нараджэньне Хрыста ў сваёй душы. Гэта нагадвае нам добра дасьведчаную хрысталёгію сьвятога Макара Вялікага. Сэнс чалавечага існаваньня нарадзіць Хрыста ў сабе, стаць богам, бо для таго Бог стаў для чалавека Хлебам.
Калі сваю малітвай напоеную душу ён зьвяртае да стварэньня, тое закіпае жалем і рыдае кранаючым усю ягоную істоту рыданьнем. Бо усё стварэньне хворае, зраненае і сумнае. Сапраўды, у яго сьлязах кіпіць смутак усяго тварэньня. Сапраўды, яго рыданьнем рыдаюць усе вочы і сэрцы. Ён хварэе хваробамі усяго тварэньня і журыцца сумам усякага стварэньня. Гэта, Гасподзь паслаў нам Ёва, які пакутуе пакутамі усяго чалавецтва і усяго тварэньня. І яшчэ, ён наш Ісая, празорліва і натхнёна асэнсаваўшы пакуту наогул і апраўдваючы богачалавечая пакуты асабліва.
Сьвет хворы, захварэўшы грахом, бо грэх хвароба, і пагарда да грэшніка пагарда да хворага. Малітвай клапоціцца аб хворым наш лекар, малітвай лечыць і вылечвае. Не пагарджай грэшнікаў, але маліся за іх. Шкадуй і спагадай усякаму тварэньню і не асуджай. Пашыр і паглыб душу сваю малітвай і заплачаш над таямніцай сьвету горка і няўцешна. Зьвярні ў малітву сваё сэрца, душу і розум, і яны стануць гарачай невычэрпнай сьлязой за усіх і уся. Правялебны малітоўнік усю душу, сэрца і розум свае зьвяртае ў малітву, і грахі усіх грэшнікаў перажывае як свае, і боль усякага стварэньня перажывае як сваю, і каецца за усе грахі, як за свае, плача і смуткуе.
Малітва пашырае межы чалавечай душы да меж Усячалавека, робіць чалавека здольным плакаць сьлязамі усіх якія плачуць і смуткаваць з усімі сумнымі. У дзівосных малітвах нашага псальмасьпевака струменіцца душа Ўсячалавека. Межы часу і прасторы зьнікаюць, малітвы дыхаюць небам, у іх кажа ужо не чалавек, але Ўсячалавек.
Ягонае хрысталюбчае душой мы Хрыста ўпадабалі, і пакуль рабы часу змагаюцца за тленнае зямное багацьце, наш бясстрашны ваяр вечнасьці стаіць на абароне нашых душаў, моліцца, кланяецца, плача і рыдае за ўсіх і за ўся
Чалавекалюбца Гасподзь, даруй малітоўнасьць правялебнага ўладыкі Мікалая.
Архімандрыт Іўсьцін (Паповіч)
1. Гасподзь, цудоўны мой покрыў, вытры сьлёзы мае.
Хто гэта глядзіць на мяне так пільна праз усе зоры небе і праз усе стварэньні зямлі?
Зачыніце вочы свае, зоркі нябесныя і тварэньні зямныя, адвярніцеся ад галечы маёй. Досыць мне таго сораму, што паліць вочы мае.
На што глядзець вам? На дрэва жыцьця, засохлае, быццам калючка прыдарожная, джалячая прахожых і саму сябе? На што глядзець вам? На вагонь нябесны, тлеючы ў брудзе, што і не згасае, і не сьвеціць?
Араты, не твая ніва важная, але Гасподзь, гледзячы на працу тваю.
Сьпявак, не песьні твае важныя, але Гасподзь, слухаючы іх.
Сьпячы, не сон твой важны, але Гасподзь, дбаючы над ім.
Не мелкаводзьдзе каля берагу важнае – важнае возера.
Што ёсьць час чалавечы, калі не хваля, якая, адышоўшы ад возера, раскаялася, што пакінула яго, бо, накаціўшыся на гарачы жвір, высахла?
О зоркі, о тварэньні, не на мяне глядзіце – на Госпада ўсё бачыўшага. Яму ўсё вядома. На Яго глядзіце і пабачыце, дзе айчына ваша.
Дзеля чаго глядзець вам на мяне – выяву выгнаньня вашага? Не адлюстраваньне хуткай плыні часу вашага?
Гасподзь, найцудоўны абрус мой, Серафімамі залатымі ўпрыгожаны, пакрой мяне, быццам удаву, вуальлю і зьбяры ў яе сьлёзы мае, у якіх кіпіць гора ўсіх стварэньняў Тваіх.
Господи, радость моя, будь гостем моим,
Гасподзь, радасьць мая, будзь госьцем маім, каб не сарамаціўся я галечы сваёй, каб патрабуючыя погляды, на мяне зьвернутыя, больш не павярталіся ў дамы свае незадаволенымі.
2 Гасподзь, міласьць мая, уздымі мяне.
Па чыёй волі я тут апынуўся, сярод чарвякоў?
Па чыёй волі кінуты я ў пыл, у суседзі гадам і здабычу ястрабам?
Хто скінуў мяне з гары высокае ў спадарожнікі зладзеям і бязбожнікам?
Мой грэй і праўда Твая, Гасподзь, Ад стварэньня сьвету памнажаюцца грахі мае і апярэджваюць правасудзьдзе Твае.
Не зьлічыць грахоў за ўсё жыцьцё мае, грахоў бацькі майго, грахоў чалавечых ад пачатку сьвету. І кажу, сапраўды, Гасподзь, імя суду Твайму – міласэрнасьць.
Раны бацькоў маіх на сябе нашу, сам жыву ў іх і сябе імі ўражаю. І вось цяпер выступілі яны на душы маёй, падобна плямам на целе жырафа, пакрылі яе, быццам мантыя зь скарпіёнаў, джалячых душу маю.
Памілуй жа мяне, Гасподзь, падай нябесную мілату слова Твайго і ачысьці мяне ад праказы, каб, вылечыўшыся, асьмеліўся я прамовіць імя Твае прад іншымі пракажонымі і каб не зьняважылі яны мяне.
Дапамажы мне хоць галаву падняць над гэтай поўнай чарвей ямай, удыхнуць ладану водарнага і ажыць.
Дапамажы мне падняцца хоць бы на вышыню пальмы, каб я мог пасьмяяцца над гадамі, якія перасьледуюць мяне і жадаюць джаліць у пяткі.
Гасподзь, калі зрабіў я хоць малое дабро на шляху зямным, дзеля гэтае маласьці вызвалі мяне ад маіх бязбожных спадарожнікаў. Гасподзь – надзея мая ў адчаі. Гасподзь – сіла мая ў нямогласьці. Гасподзь – зор мой у цемры. Адным толькі пальцам Сваім дакраніся да твару майго, і я ўздымуся. Калі ж вельмі брудны я дзеля дотыку Твайго, працягні мне прамень з Царства Твайго і ўздымі мяне, дзеля міласэрнасьці Тваёй ўздымі мяне зь ямы, поўнай чарвей.
3. Господи, ці ёсьць дні?
Чалавек, ці ёсьць сярод пражытых табой дзён тыя, якія жадаў бы ты павярнуць? Дні гэтыя вабілі цябе, як вабіць пяшчотны дотык шоўку, але, спакусіўшы цябе, ператвараліся ў павуціньне. Быццам кубак, поўны мёду, сустракалі яны цябе, але ператвараліся ў бруд, поўныя падману і граху.
Глядзі, як калюжыны пры месячным сьвятле нагадваюць чыстыя люстэркі, а дні тваёй бестурботнасьці – празрыстае шкло. Але калі сьлізгаў ты зь аднаго дню ў іншы, падманлівае шкло разьбівалася, як тонкі лёд, і ты крочыў па вадзе і бруду.
Ці можаш ты назваць днём час, абмежаваны, быццам брамай, раніцай і вечарам?
Гасподзь, сьвятло маё, аб адным толькі дні нудзіцца душа мая, панявечаная падманам: аб дні, які не зачыняецца брамай вечара.
Аб дні Тваім, які быў і маім днём, калі я быў адным з Табой.
Чалавек, гаруеш лі ты аб мінуўшым шчасьці жыцьця твайго? Узгадай былую асалоды мінуўшчыны: яка зь іх прынесла табе болей гаркаты? І вось, з прыкрасьцю адварочваешся ты ад учорашняга шчасьця.
Дадзены табе толькі імгненьні шчасьця, каб засмуціць цябе ўспамінамі аб тым сышоўшым праўдзівым шчасьці, калі ты быў пад пакровам Крыніцы шчасьця. Дадзены табе стагодзьдзі смутку, каб абудзіць цябе і вырваць з палону царства ілжы.
Гасподзь, Гасподзь, шчасьце маё адзінае, рыхтуеш лі Ты прытулак змучанаму вандроўніку Свайму?
Гасподзь, вечнае юнацтва душы маёй, абмыеш Ты вочы мае, і зазьзяюць яны сьвятлом, ярчэй сонечнага.
Гасподзь, асьцярожна зьбіраеш Ты сьлёзы праведнікаў, і, як дажджом, сьвет імі асьвяжаеш.  
4. Гасподзь, дай мне спакой  у нетрах Тваіх.
Пакуль быў я юнаком, вучылі мяне старэйшыя трымацца зямнога і нябеснага, каб не ўпасьці. Зацягнулася дзяцінства маё, і доўга абапіраўся я на жазло настаўнікаў маіх.
Але калі вечнасьць заструменіла ва мне, адчуў я сябе вандроўнікам ў сьвеце, і зямля і неба, як далікатнае трысьцё, рассыпаліся ў руках маіх.
Гасподзь, моц мая, як бясьсільны зямля і неба! Спрабуюць выглядаць як неразбуральная цьвярдыня, але побач з Табой выпараюцца, быццам дажджавая кропля на далоні.
За агароджай калючай хаваюць нямогласьць сваю і малых дзяцей пужаюць.
Схавайцеся ад мяне, сонца і зоркі. Адыдзі ад мяне, зямля. Не вабце мяне, сябры і жанчыны. Чым здольныя дапамагчы вы мне, бездапаможна старэючыя і сыходзячыя ў магілы?
Падарункі вашы – яблыкі сапсаваныя, напоі, чэравы шматлікіх прайшоўшыя. Вопратка ваша – павуціньне, сьмешная галечы маёй. Ва ўсьмешках вашых прыхованы смутак, суцяшаць які мяне ж паклічаце, нямоглыя – нямоглага.
Гасподзь, сіла мая, да чаго ж нямоглыя зямля і неба! І ўсё зло, што зьдзяйсьняюць пад нябёсамі людзі, толькі спавяданьне бясьсільля іхняга, само бясьсільле.
Толькі моцны адважваецца рабіць дабро.
Толькі той, хто Тваю ваду п’е і Твой хлеб спажывае, напаўняючыся сілай дабрыні.
Толькі каля сэрца Твайго спачываючы адчувае адпачынак. Толькі араючы каля ног Тваіх атрымае асалоду ад плоду працы сваёй.
Прайшло дзяцінства маё, сілкуючае мяне страхам і няведаньнем, зьнікла надзея мая на зямное і нябеснае. Цяпер на Цябе адзінага гляджу і Твайго позірку трымаюся, калыска мая і уваскрэсеньне маё.    
5. Гасподзь, асьвяці мяне імям Тваім.
Вось яшчэ крыху, яшчэ крыху, і шлях мой скончыцца. Яшчэ крыху падтрымай мяне, Гасподзь, Пераможца сьмерці, на шляху, узводзячым да Цябе. Бо, чым больш набліжаюся я да Цябе, тым больш моцна людзі цягнуць мяне ўніз, у сваю бездань. Чым больш напаўняецца бездань, тым цьвярдзей надзея іх, што яны перамогуць Цябе. Сапраўды, чым паўней бездань, тым Ты далей ад яе.
Якія дурныя слугі дрэва пазнаньня! Не Табой вымерваюць яны сілу сваю, а колькасьцю сваёй. Закон праўды не Тваім імям асьвячаюць, але лікам сваім судзяць аб ім. Шлях большасьці дзеля іх ёсьць шлях праўды і справядлівасьці. Дрэва пазнаньня зрабілася дрэвам злачынства, дурасьці і ледзяной цемры.
Мудрыя сьвету гэтага пазналі ўсё, апрача таго, што яны – слугі сатаны. Надыдзе Дзень Апошні, надыдзе і радасьць дзеля сатаны праз жніво вялікае. А каласы то ўсе пустыя. Але па дурасьці сваёй стана вымярае колькасьцю, а не поўнасьцю.
Адзін Твой колас, Гасподзь, Пераможца сьмерці, каштуе ўсяго жніва сатанінскага. Бо Ты не колькасьцю вымяраеш, а паўнатой Хлеба Жыцьця. Пустыя ўгаворваньні маі бязбожнікаў: зьвярніцеся да Дрэва Жыцьця і пазнаеце больш, чым жадаеце пазнаць. Зь дрэва пазнаньня сатана будуе вам лесьвіцу ў пекла.
Ад бязбожнікаў чую зьдзекі: жадаеш ты зь дапамогай Дрэва Жыцьця навярнуць нас да свайго Бога, Якога мы ніколі не бачылі.
Сапраўды, ніколі нам не пабачыць Яго. Сьвятло Госпада, ад якога Серафімы затуляюць вочы свае, назаўсёды спаліць вочы вашы.
Сярод усіх, у тлене зямным жывучых, жменька малая тых, хто ў Бога верыць. О горы, о возеры, падзяліце радасьць маю аб тым, што і я крочу сярод гэтай маласьці, ціхіх, самых зьняважаных!
Яшчэ крыху, браты, і скончыцца шлях наш.
Яшчэ крыху падтрымай нас, Гасподзь, Пераможца сьмерць.
6. Гасподзь, напоўні мяне вечным сьвятлом Тваім.
На калені, плямёны і народы, на калені прад веліччу Божай. Хутка ўпалі вы ніц прад уладарамі зямнымі, а ўпасьці да ног Усемагутнага марудзіце.
Як жа, кажаце вы, ці нас, такіх малых, пакарае Гасподзь?
Стварыў бы Ён нас магутнымі і моцным, тады б і караў. А зараз, паглядзі, мы ледзь больш калючкі на ўскрайку бяскрайняга сусьвету, а ты пагражаеш, што пакарае нас Той, веліч Якога непараўнальна зь намі.
Бяздумныя, калі ўладары вашы клічуць вас на злое, ад якога здрыгаецца сусьвет, не кажыце вы: мы занадта малыя. Толькі ад спраў сьвятла выкручваецеся вы сваёй маласьцю і мізэрнасьцю.
Так, невялікія вы выглядам сваім, але вялікім імям упісаныя вы ў кнігу лёсаў: прабацька ваш веліччу і архангельскім зьзяючым тварам валодаў. Таму і вам вызначаны вянец архангельскі альбо страта архангельская.
Калі ў сэрца прабацькі вашага нячутна закралася жаданьне пазнаць тварэньне без Творцы, пацямнеў твар архангельскі, быццам зямля, а веліч ягоная ў пыл рассыпалася, вы ж – насеньня ягонае. Бо пажадаў ён пазнаць меней, вось і рассыпаўся на часткі мелкія, каб здолеў у мелкае ўвайсьці, выпрабаваць яго і дасьледаваць яго.
Усе асколкі, усе часткі, усе пылінкі павінны ўзьяднацца і, адварочваючыся ад зямнога, зьвярнуцца да Творцы, Каб і прабацька ваш, архангел, аднавіўся зь частак і твар ягоны зноў зазьзяў, быццам люстэрка чыстае, сонца адлюстраванае.
Гасподзь, стварыўшы мяне, аднаві чалавека такім, якім Ты стварыў яго ад пачатку. Той чалавек, які існуе зараз, не Твае стварэньне. Імя яму – хвароба: адкуль хвароба ў руках Тваіх? Імя яму страх: адкуль страх у Таго, Хто ўсялякі страх адганяе.
7. Гасподзь, дыханьне маё, даруй мне малітву.
Калі б я быў здольны з каменьня стварыць музыкаў, танцоўшчыкаў зь жвіру азёрнага, зь усіх лісьцяў шапатлівых,  якія ў гарах растуць, зрабіць сьпевакоў, каб дапамаглі яны Госпада славіць! Каб і голас зямлі загучаў у хоры анёльскім. Накінуліся сыны чалавечыя на трапэзу адышоўшага Гаспадара, нікому не дзякуюць, апрача сябе, хваляць пачастунак багаты, што раней альбо пазьней у зямлю вернецца.
Сумная сьлепата чалавечая, не бачыўшая славы і сілы Божай. На гары птушка жыве – гары не бачыць. У вадзе рыба плавае – вады не бачыць. Крыт у зямлі рыецца – зямлі не бачыць.
Сапраўды, сумнае падабенства чалавечае птушкам, рыбам і кратам. Людзі, быццам жывёлы, спыняюць заўважаць тое, чаго занадта шмат, і адчыняюць вочы свае толькі на дзівосы і цуды нябачныя. Занадта шчодры Ты, Гасподзь, дыханьне маё, таму не заўважаюць Цябе людзі. Занадта відавочна існаваньне Тваё, Гасподзь, подых мой, таму больш уважныя яны да жыцьця белых мядзьведзяў палярных і дзівосаў заморскіх. Занадта старана служыш Ты слугам Сваім, вернасьць найсалодкая, таму і зьняважылі яны Цябе. Занадта рана ўстаеш Ты, каб зазьзяла сонца над возерам, таму не церпяць Цябе лянотныя. Занадта рупліва начныя кадзіла на небе распальваеш Ты, стараннасьць неспасьціжная, але няўдзячнае сэрца чалавечае ахвотней чуе аб рабе бясьпечным, чым аб руплівым. О, Гасподзь мой умілаваны, калі б у мяне выстачала моцы паклікаць усіх на зямлі народжаных і засьпяваць гімн Табе” Калі б я здолеў ачысьціць вочы Зямлі ад праказы, каб блудніца зноў зрабілася дзявоцкай, якой стварыў яе Ты!
Сапраўды, Гасподзь, вялікі Ты. Раўназначна вялікі Ты і калі славіць Цябе сьвет, і калі зьневажае. Калі ж зьневажае Цябе сьвет, тым больш веліч Твая ў сьвятых Тваіх. У вачах сьвятых Тваіх.
8. Гасподзь, дапамажы мне  ўзьвялічваць Цябе
Усе тварэньні Твае, быццам пчолы вакол квітнеючай вішні, раяцца вакол Цябе, Гасподзь. Адны ціснуць іншых, аспрэчваючы адзін у аднаго права на сыноўства, кожны бачыць у іншым прышлага. Усе заяўляюць правы на Цябе больш Цябе Самога. Паўната ж Твая, Гасподзь, льецца праз край і сілкуе ўсіх, салодкасьць невычэрпная. Усе насычаюцца і адлятаюць галоднымі. Самым галодным застаецца чалавечы рой, не таму, што ў Цябе, Гаспадар шчодры, няма ежы дзеля людзей, але не ведаюць людзі сваёй ежы і дзяруцца зь гусеніцамі за кавалак зеляні.
 Раней усіх створаных Табой, раней часу і смутку, стварыў Ты, Гасподзь, чалавека ў сэрцы Сваім. Чалавека першым Ты задумаў, але а ліку чарга стварэньня ягонага надышла апошняй. Таксама як садоўнік ускопвае зямлю і саджае сухія калючкі, думаючы аб ружы. Таксама як дойлід, задумваючы храм, раней думкай бачыць зьзяючыя купалы, якія будуе апошнімі.
Да пачатку тварэньня першым чалавека нарадзіў Ты ў сэрцы Сваім.\
Дапамажы мове маёй сьмяротнай адшукаць імя чалавеку таму – зьзяньню Тваёй славы, песьні Тваёй асалоды. Ці можна чалавекам назваць яго? Бо таксама як знаходзіўся ён у сэрцы Тваім, так і розум ягоны ўжо ўтрымліваў увесь яўны сьвет разам з чалавецтвам і весьнікамі ягонымі.
Як апець мне Цябе, Гасподзь, з гушчы рою галодных гусеніц, якога носяць парывы ветру, усё жыцьцё якога праходзіць у гэтым віры?
Гасподзь, сон мой дзённы і начны, Сам дапамажы мне апець Цябе, каб нішто ў сэрцы маім не перабольшыла Цябе. Усялякі подых ды хваліць Цябе, Гасподзь, але не дзеля Цябе – дзеля нас саміх, каб, узьвялічваючы Цябе, мы ўзрасталі.
Вялікі Ты, Гасподзь. Сапраўды, вельмі вялікі, каб гімны нашы здолелі зрабіць Цябе больш вялікім.
Калі рой усіх мурах парыў ветрака ўнясе з квітнеючай вішні, застанецца яна ў сваёй ранейшае велічы і пышнасьці вясеньняе прыгажосьці.
9. Гасподзь, у вечнае любові клянуся Цябе
Гасподзь, умілаваная таямніца душы маёй, які ж лёгкі сьвет гэты, калі ўзважыш яго на адных вагах з Табой!
На адной чары вагаў – возера расплаўленага золата, на іншай – воблака дыму.
Усе мае клопаты, уся плоць мая, зь як рухамі асалоды і сутаргамі болю, што гэта, калі не дым, які хавае душу маю, плывучую па залатому возеру.
Як спавядаць мне таямніцу, якую сузіраю праз колы Архангелаў Тваіх? Магчыма лі распавесьці аб цэлым часткамі? Ці ногці на пальцах разумеюць таямніцу кровазвароту цела? Сапраўды, анямеўшаму ад цуду пакутліва казаць зь глухім ад шуму.
Ад пачатку было нараджэньне, за ім стварэньне. Падобна таму, як у чалавечым сэрцы ціха і таямніча нараджаецца цудоўная думка і, нарадзіўшыся, увасабляецца, таксама ціха і таямніча нарадзіўся ў Табе Ўсячалавек, Сын Адзінародны, стварыўшы потым усё, што Бог здольны стварыць.
У Тваім непатрывожаным дзявоцтве, дзеяй Духа Сьвятога, Сын нарадзіўся. Гэта было нараджэньне Бога зь вышыні.
Што ў вышэйшых, тое і ў ніжэйшых, казалі ў даўніну. Што задралася на нябёсах, здарылася і на зямлі. Тое, што адбылося ў вечнасьці, адбылося на зямлі.
Упадабаны Ты мной і любімы ад таго, што Ты дзеля мяне – таямніца. А ўсялякая любоў гарыць і не згарае, пакуль жыве таямніца. Раскрытая таямніца – згарэўшая любоў. Вечнае любоўю клянуся я Табе, як і Ты клянешся мне вечнае таямніцай.
Зь сямі нябёсаў рызы Твае; у глыбіню глыбіні схаваўся ад усіх вачэй. І ўсе сьвяціла, зьяднаўшыся ў адзінае вока, не праніклі б праз заслоны, хаваючыя Цябе. Але не воляй схаваўся Ты, вялікі Гасподзь, – па недасканаласьці нашай. Рассыпанае і раздробленае тварэньне не бачыць цябе. Толькі дзеля таго Ты не схованы, хто зрабіўся з Табой адным. Дзеля таго Ты не схаваны, хто разбурыў сьцяну паміж “я” і “Ты”.
Гасподзь, упадабаная таямніца душы маёй, які бязважкі сьвет гэты на адных вагах з Табой!
На адной чары вагаў – возера распраўленага золата, на іншае – воблака дыму.
10. Трыадзіны Гасподзь, ачысьці люстэрка душы маёй
Да вуснаў маўклівых і розуму сузіральнаму набліжаешся  Ты, Жаніх душы маёй, Душа Праўды. Ад шматслоўных адхіліўся Ты, быццам лебедзь ад бурнага возера. Быццам лебедзь плывеш Ты па цішыні сэрца майго і робіш яго плодным.
Суседзі мае, пакіньце вашу мудрасьць зямную. Мудрасьць нараджаецца, а не творыцца. Як нараджаецца Мудрасьць у Богу, так нараджаецца яна і на зямлі. Народжаная мудрасьць творыць, але не ствараецца.
Ганарыцеся лі розумам? Што ёсьць розум ваш, калі не збор выпадковых ведаў, ганарыстыя думкі? Калі такая добрая памяць ваша, чаму ж не памятаеце вы імгненьні цудоўнага нараджэньня мудрасьці ў сэрцах вашых? Часам я чую: кажаце вы аб вялікіх думках, народжаных у розуме вашым нечакана, без усякага намаганьня вашага. Хто нараджае іх, шмат разумныя? Як нарадзіліся яны без Айца, калі самі вызнаеце, што не вы ім бацькі?
Амін, кажу вам : Айцец ім – Дух Сьвяты, а маці – апошні дзявоцкі куток душы вашае, у які Дух Сьвяты яшчэ адважваецца ўвайсьці.
Так нараджаецца ўсялякая мудрасьць і на нябёсах, і на зямлі – ад Дзевы і Духа Сьвятога.
Над дзявоцтвам першага спавяданьня ўзьняўся Дух Сьвяты, і нарадзіўся Ўсячалавек – Мудрасьць Боская.
Як дзявоцтва Айца на нябёсах, так і дзявоцтва Марыі на зямлі. Як Дух Сьвяты дзее на нябёсах, такая ж Ягоная дзея і на зямлі. Як нараджаецца мудрасьць на нябёсах, таксама нараджаецца яна і на зямлі.
О душа мая, бясконца дзівуюся табе! Паглядзі, тое, што здарылася аднойчы на небе, павінна адбыцца і ў табе. Ты павінна зрабіцца дзевай, каб прыняць ва ўлоньне мудрасьць Боскую. Дзявоцкая павінна ты быць, каб упадабаў цябе Дух Божы. Усе цуды на нябёсах і на зямлі адбыліся ад Дзевы і Духа Сьвятога. Дзева нараджае творчую мудрасьць. Блудніца зьбірае няплодныя веды. Толькі Дзева здольная пабачыць ісьціну, блудніца здольная толькі пазнаваць тварэньне.
Гасподзь Трыадзіны, ачысьці люстэрка душы маёй і адлюструй у ёй твар Твой. Каб Душа мая зазьзяла славай Гаспадара свайго. Каб уся цудоўная гісторыя зямлі і неба адлюстравалася ў ёй. Каб напоўнілася яна сьвятлом, як возера маё, калі паўднёвае сонца стаіць над ім.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.