Міхась Белямук.
У 1959 г. адбыўся сход парафіянаў Жыровіцкае Божае Маці, на якім абмяркоўвалася пытаньне пабудовы царквы.Парафіяне пастанавілі, што на пабудову храма мужчына ахвяруе З70.оо даляраў, а жанчына — 210.оо. Заўважым, што пазьней, праз некалькі год, беларусы ў Аўстраліі пачалі будову праваслаўных цэркваў у Адэлайдзе і Мэльбурне, а будова цэркваў у Саўт Рыверы й у Нью—Ёрку пачалася каля 1971 г. Такім чынам, у Кліўледзе будавалася першая беларуская царква на эміграцыі.
Сабралі 25000.00 даляраў, ад парафіянаў пазычылі 2500.оо. За гэтыя грошы купілі цэглу і цэмэнтавыя блёкі для піўніцы [падвала]. Архітэктар Назарэц зрабіў праект царквы ў беларускім старажытным стылі. А кантрактар Лапо згадзіўся кіраваць работай. Царква будавалася ўласнымі сіламі парафіянаў, якія самаахвярна працавалі пасьля сваёй фабрычнай работы да поўначы. Будова распачалася 4—га ліпеня 1959 г. Вуглавы камень зь мошчамі сьвятых залажыў пратаерэй Мікалай Макарэвіч.
Паколькі парафіяне ня мелі грошаў наняць машыну—капалку, каб выкапаць піўніцу, то капалі лапатамі. Зямлю падымалі кошыкамі. Навакольныя людзі дзіваваліся энтузіязму беларусаў. Праз некалькі месяцаў піўніца была выкапана й абкладзена цэмэнтавымі блёкамі. Сьцены будаваліся зь цэглы. На будове працавалі ня толькі мужчыны, але ім памагалі жанчыны, нават дзеці—падлеткі не цураліся працы. Калі сьцены царквы збудавалі, зьвярнуліся за пазыкай у банк. Пазычылі 30000 даляраў са сплатаю на 15 год. Пазыку сплацілі ў працягу 11—ці год. Пабудова царквы, ня ўлічваючы дармавой працы, каштавала каля 90000 даляраў.
Выдаткі на Іканастас, прытвор, салею, іконы, аналойчыкі, лаўкі, кухню зь абсталяваньнем, сцэну ў піўніцы, сталы і крэслы – каля 7000 даляраў.
14—га сьнежаня 1959 г. у Кліўлендзе адбылася акадэмія, прысьвечаная 10—м угодкам хіратоніі ўладыкі Васіля і 10—ай гадавіне абвешчаньня Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Я выступіў зь прамовай: “Мы згубілі свой дзяржаўны назоў і дзяр—жаву, а цяпер губляем сваю мову.Забралі ў нас нашу слаўную гісторыю, зрабіўшы нас народам без дзяржавы. Вывезьлі нашы архівы, старадрукі, помнікі царкоўнай і сьвецкай культуры. Сьвятыні нашы перабудавалі, надаўшы ім выгляд маскоўскі. Крыжы нашы паздымалі, кажучы, што яны не праваслаўныя, паставіўшы “православные” — васьміканцовыя. Нам цяпер кажуць, што няма беларусаў, як нацыі, мы “русские люди”. Ці не час нам адрадзіць нашу мінуўшчыну? Ці не час нам адрадзіць Крыж сьв. Еўфрасіньні Полацкай, той Крыж, якім карысталіся нашы продкі шэсьць стагодзьдзяў. Я прапаную паставіць такі крыж на купале й у інтэр'еры нашае царквы. Ён — наша сьвятыня і сымбаль нашага духовага адраджэньня. Няхай Ён закрасуе і павядзе нас і наш народ да духовага і фізычнага вызваленьня. Гэта ёсьць наш сьвяты абавязак перад народам і Бацькаўшчынай. Памажы нам Божа!” Палымяная прамова зацікавіла парафіянаў. Яны загарэліся жаданьнем паставіць такі Крыж на сваёй царкве.
Аднак уладыка Васіль паставіўся адмоўна да маёй прапано—вы, і прыйшлося мне ехаць да Уладыкі на “дыспут”. Уладыка Васіль даказваў, што ўкраінскія ерархі будуць незадаволены, калі “мы паставім на купале царквы Крыж сьв. Еўфрасіньні, бо на іхных цэрквах стаяць васьміканцовыя крыжы”. Я запытаў Уладыку: “Як доўга мы будзем хадзіць па чужых панадворках і прыслухоўвацца да апініі чужынцаў? Калі БАПЦ—самастойная Царква, то чаго нам баяцца украінцаў ? Выглядае зь Вашага, Уладыка, тлумачэньня, — працягваў я, — што БАПЦ падпарадкавана УАПЦ”. Уладыка Васіль разгубіўся, маўчаў, ня ведаючы, што сказаць.
Нарэшце ён выгукнуў: “Выходзь зь хаты!” Я, выходзячы, сказаў: “Уладыка, я — дэлегат ад парафіі. Выганяючы мяне, Вы выганяеце парафіян са сваёй юрысдыкцыі”. Я выйшаў, сеў на прыступ—ках сходаў ды стаў разважаць, што—ж мне рабіць. Асабісты гонар прамаўляў вярнуцца ў Кліўленд, але розум дыктаваў, што вяртацца, не палагодзіўшы справу Крыжа, не маю права.
Мабыць, мая заўвага, што я — “дэлегат”, падзейнічала на Уладыку. Ён выглянуў і спакойным голасам прамовіў: “Зачакай, я іду і пагаворым”. Мы ішлі моўчкі. Нарэшце ўладыка Васіль сказаў: “Ты мудра гаворыш, але знайдзі ты мне хаця две царквы ў Беларусі зь Крыжам сьв. Еўфрасіньні. Калі знойдзеш, тады пры—ходзь заўтра”. Мы падышлі да падземкі і рассталіся. Я паехаў у бібліятэку пашукаць кнігі зь фатаграфіямі беларускіх цэркваў, што мелі шасьціканцовыя крыжы, каб пераканаць уладыку Васіля.
Знайшоў я цэрквы зь шасьціканцовым крыжам, які ў энцык—лапедыі названы Патрыяршым, а мы называем яго Крыжам сьв. Еўфрасіньні Полацкае. Гэта цэрквы ў Маламажэйкаве [Мураванка]; у Полацку — Параскевы—Пятніцы і Барысаглебская; у Віцебску— Благавешчаньня і сьв.Ільлі; у Берасьці — Мікалая; у Вільні — Параскевы—Пятніцы. Нават у Маскве Усьпенскі сабор да 1551 г. меў купалы, увенчаныя Патрыяршымі шасьціканцовымі крыжамі. Зрабіў выпіску зь артыкула архімандрыта Макарыя [мітрапаліта] “0 форме крестов на главах храмов и колоколен”, дзе Макары пісаў, што да XVI ст. “на главах храмов ц колоколен не было восьмцконечных крестов” Таксама выпісаў пастанову “Стоглавого собора”[1551г], у якой гаварылася пра ўвядзеньне формы васьміканцовага крыжа: “...ныне убо водружон бысть н поставлен святой крест благочестнвым царом Иваном на соборной церквм Пречнстое Богородмцы... и таковые святые кресты на церквах и вперед да поставляют”. Такім чынам, трэцяя касая папярэчка на крыжы была ўведзена Іванам Жахлівым. Гэтая форма крыжа ў далейшым замацавалася й у праваслаўных, і вуніяцкіх цэрквах на Беларусі.
На наступны дзень, 30—га снежаня, паехаў да ўладыкі Васіля. Завёз яму набыты матэр'ял — здымкі цэркваў, выпіскі зь артыкула архім. Макарыя і пастановы Стоглавага сабору. Уладыка разглед—зеў фатаграфіі, падзякаваў за сабраныя матэр'ялы і выказаў дум—ку, што на Епархіяльным зьездзе пытаньне Крыжа будзе разглед—жана, тады “прымем пастанову аб Крыжы для епархіі і, мажліва, для БАПЦ”. Я вяртаўся, абнадзеены абяцаньнем уладыкі Васіля.
Аднак праз некалькі тыдняў даведаўся, штоУладыка не стры—маў слова. Ён прыслаў лісты да настаяцеля Мікалая Макарэвіча зь інструкцыяй падшукаць парафіянаў, якія адмоўна ставяцца да Крыжа сьв. Еўфрасіньні Полацкай. Айцец Мікалай выканаў просьбу Уладыкі, знайшоўшы некалькі асобаў. Таксама Уладыка напісаў айцу Макарэвічу, што ня высьвяціць храм, на купале якога будзе Крыж сьв.Еўфрасіньні Полацкай. Я, даведаўшыся аб гэтым, напісаў ліст Уладыку зь запытаньнем, ці праўда гэта. Ад—казу не атрымаў. Тады парафіяне, патрабуючы ад Уладыкі тлума—чэньня, пачалі пісаць яму лісты. Прыблізна 95% парафіян хацелі, каб на купале нашае царквы быў Крыж сьв.Еўфрасіньні.
Уладыку падтрымлівалі беларусы Нью Ёрку, бо яны ў сваёй царкве [а там служыў уладыка Васіль] паставілі васьміканцовыя крыжы, якія мы ахрысьцілі “маскоўскімі”.Таму змаганьне за Крыж сьв.Еўфрасіньні набыло форму жорсткай барацьбы кліўлендзкіх “сялян” зь ньюёрскай “інтэлігенцыяй” і духоўнымі асобамі, якія не ацанілі значнасьць Крыжа як сымбаля духовага адраджэньня. Вось чаму ўладыка Васіль так упарта праводзіў палітыку супраціву да Крыжа сьв.Еўфрасіньні.
Лічу патрэбным зьмясьціць некалькі лістоў — адказаў уладыкі Васіля да парафіян, каб чытачы зразумелі, як цяжка было пераканаць ерарха БАПЦ.
Вось што пішаУладыка 12—га студзеня 1960 г. у лісьце да Міколы Гумена, старшыні Царкоўнага камітэту: “... Дарагія мае! Яасабіста гаварыў зь Сп. М. Белямуком адносна тае Вашае справы зь Крыжам сьв. Еўфрасіньні, і пасьля гэтага ён мне прыслаў у гэтай справе два лісты, за якія я яму вельмі дзякую. У часе нашае размовы я выказаў Сп. М. Белемуку сваю думку, а яна наступная: Дзеля таго, што новая форма сьв. Крыжа на Царкве была—б у нас царкоўнай рэформай бо мы ўжо стагодзьдзямі ня мелі на Цэрквах такога Крыжа, таму я не магу ўзяць на сябе самога такое адказнасьці. Гэтую справуможа вырашыць толькі наш Царкоўны Сабор.Магчыма яшчэ мог бы зрабіць гэта той наш Епархіяльны Зьезд, якімы плянуем недзе ў красавіку склікаць. Акрамя таго,яяшчэ пастараюся праз Уладыку Багдана даведац—ца, што думаюць грэкі аб такой справе ясна, грэцкі Епіскапат тут у Амэрыцы. Іхная думка будзе для нас вельмі важнай, бо—ж мы так ці іначай некалі будзем зьвяртацца да іх у справе афар—мленьня нашае сьв. БАПЦарквы. Таму, калі—б яны былі станоўча супраць, нам прыдзецца адмовіцца тымчасам ад гэтага свайго жаданьня. Сп. М. Белемук крыху памыляецца тут у адным ма—мэнце: ёнуважае што, калі некаліў нас былі Цэрквы зь сьв. Кры—жам сьв. Еўфрасіньні, таму й цяпер могуць быць. Я тут згодны зь ім: так, былі, але сколькі стагодзьдзяў прайшло пасьля таго? Калі—б мы былі ў сваёй дзяржаве, мелі аформленую ў Канстан—тынопалі ў Патрыарха сваю БАПЦаркву па ўсіх лініях, тады бы мы маглі больш сабе пазволіць, чым цяпер на эміграцыі. Тут га—лоўнае нашае заданьне ўсякім спосабам узмацняць нашую сьв. БАПЦ, не выклікаць ніякіх нападаў на нас збоку нашых ворагаў па лініі царкоўных правілаў і прынятых звычаяў. Так, тут мы мусім быць вельмі асьцярожнымі. Дасюль, дзякаваць Богу, ніхто ня можа нам тут нешта закінуць, таму і грэкі глядзяць на нас даволі прыязна. А калі мы пазволім сабе хоць найменіаае адхі—леньне, ужо ворагі могуць закрычаць: герэтыкі! Гэта дойдзе да грэкаў, і Бог ведае, ці гэта нам паважна не пашкодзіць.
Вось жа, паўтараю, мусім быць асьцярожнымі — раз, а —два: я абавязкава пастараюся даведацца ў грэкаў, што яны ду—маюць. Калі яны скажуць: можна, тады мы не будзем нікога баяцца, і зробім гэтак.
Хачу яшчэ Вам сказаць, што аб гэтай Вашае справе ўжо многія нашы людзі тут ведаюць. Бальшыня сьвецкіх асобаў кажа: чаму не? Некаторыя пагаджаюцца зь маімі заўвагамі, але нашы Айцы поўнасьцю супраць. Яны ж мне кажуць: Уладыка хочаце каб вас і нас называлі ерэтыкамі, бо рна Царкве можа быць толькі Крыж Хрыстовы, але ніякага, нават найбольшага сьвятога, бо Хрыстос збудаваў Царквы. Вось, дарагія мае, сярод якіх вагнёў я знаходжуся!...” [Гэты і наступныя лісты ўладыкі Васіля друкуюцца паводле арыгіналу].
Уладыку Васіля непакоіла рашучасьць кліўлендзкіх парафія—наў мець на купале сваёй царквы Крыж сьв.Еўфрасіньні. Ён піша: “...я абавязшва пастараюся даведацца ў грэкаў, што яны дума—юць ...але нашыяАйцы поўнасьцю супраць”. Уладыка тлумачыць, што пагаджаецца са мною, што цэрквы зь Крыжом сьв. Еўфрасіньні маглі быць, “...але сколькі стагодзьдзяў прайшло пасьля таго?” Таму просіць сп. Гумена перадумаць пытаньне крыжа.
У наступным лісьце ад 12—га красавіка да сп.М. Гумена пра грэкаў няма згадкі.Таму можна меркаваць, што грэцкі япіскапат ня быў супраць Крыжа сьв. Еўфрасіньні. Гэтым разам Уладыка прыводзіць іншыя аргумэнты: “...Адносна жа Крыжа сьв. Еўфрасіньні, я свайго часу сказаў Вам, што я думаю аб гэтым, таму й ня мог нікому пісаць аб гэтым. Я Вам тады сказаў, што я сам асабіста не магу вырашыць гэтае важнае справы, бо яна перавышае мае паўнамоцтвы...
Я Вас, Сп. Старшыня, вельмі прашу, будзьце тут вельмі асьцярожныя, бо Царкоўная справа гэта ня жарт, гэта справа Божая, вечная, нязьменная, таму мы тут ня можам гарачыцца й рабіць так, як камусь падабаецца. Як Вы ўжо хіба ведаеце, у канцы траўня ў нас адбудзецца Япархіяльны Сабор. Там мы парушым і Вашую справу Крыжа. I наперад Вам хачу сказаць: нічога ня вартыя будуць цьвярджэньні Вашыя, што нехта недзе напісаў аб тым, што некалі ў нас на Цэрквах былі Крыжы сьв. Еўфасіньні, бо гэта будуць толькі словы, пустыя словы. Каб яны мелі нейкае значэньне, прывязеце зь сабою фотаграфіі такіх Цэркваў зь Беларусі, бо нашыя людзі тут маюць фотаграфіі Цэркваў зь Беларусі зь 14—га стагодзьдзя, на якіх многа Крыжоў, але Крыжа сьв. Еўфрасіньні там няма. Праўда, там няма таксама й васьміканечнага Крыжа, таму магчыма мы тут зробім для Вас кампраміс, каб Вы ня мелі васьміканечнага Крыжа, якога ня хочаце, хоць яго ўжываюць ня толькі расейцы, але й украінцы, чэхі, румыны, сэрбы, а ім Расея гэты Крыж ніяк накінуць не магла. Далей, прывязеце зь сабою жаданьне хоць аднаго нашага сьвяшчэньніка, каб у Вас на Царкве быў Крыж сье. Еўфрасіньні. Я нідзе ніколі не сказаў і не скажу, што такая важная справа, як форма Крыжа на Цэрквах у нас, мае быць вырашана толькі Духавен—ствам без міран. Не, гэта не мая думка, бо Царкву твораць Духавенства й міране. Я толькі скажу, што гэтая справа ня можа быць вырашана БЕЗ Духавенства, бо без Духавенства мы ня можам адпраўляць Службаў Божых і без Духавенства няма Царквы....Таму да Сабору ня будзем больш парушаць гэтага пытань—ня, таксама ня будзем спрачацца, тым больш сварыцца дзеля гэтага, бо гэта будзе вельмі неразумна, а таму шкодна, а мы хочам, каб усе нашыя Цэрквы як найлепш разьвіваліся...”
У гэтым лісьце да М.Гумена маем абяцаньне Уладыкі, што на Япархіяльным саборы будзе разгледжана пытаньне Крыжа сьв. Еўфрасіньні, але “...нашыя людзі тут маюць фатаграфіі Цэркваў у Беларусі зь 14—га стагодзьдзя, на якіх многа Крыжоў, але Крыжа сьв. Еўфрасіньні там няма”. Гэтае паведамленьне насьцеражыла нас, бо ня ведалі, што гэта за цэрквы. Далей Уладыка піша, што васьміканцовы крыж, апрача расейцаў і ўкраінцаў, маюць “чэхі, румыны, сэрбы, а ім Расея свой Крыж ніяк накінуць не магла”. У штаце Агаё шмат цэркваў чэхаў, румынаў і сэрбаў. На купалах гэтых цэркваў няма васьміканцовых крыжоў. Значыць, уладыка Васіль прыдумляе.
Пажадана пазнаёміцца зь лістом уладыкі Васіля да парафіяніна Базыля Семенчука, ліст пісаны 18—га красавіка 1960 г.
Вось ягоны зьмест “...Дзякую за Ваш мілы ліст... Ятпаксам д 6 ра Васразумею, што Вы бы хацелі мець на сваёй слаўнай Царкве Крыж нашае слаўнае сьв. Еўфрасіньні. Аднак, Вы мусіце тут зразумець некалькі рэчаў: 1. Якое бы формы ня быў Крыж, ён усёроўна Крыж Хрыстовы. 2. Ужо многа стагодзьдзяў нашыя людзі ня бачылі на Цэрквах Крыжа сьв. Еўфрасіньні, і прывыклі да іншае формы Яго. 3. Калі бмы цяпер паставілі на сваёй Царкве Крыж сьв. Еўфрасіньні, а пасьля ў Вольнай Беларусі нашыя людзі прынялі іншую форму, дык і нам тут неабходна было—б мяняць гэтую форму Крыжа, таму, вось, нам вельмі цяжка тут на эміграцыі рашыцца на такі крок. 4.Мы тут стараліся знайсьці хоць адну Царкву на Беларусі зь Крыжам сьв. Еўфрасіньні, і не знайшлі, а знайшлі Царкву на Беларусі зь 1400 г., калі ў нас яшчэ ніякіх маскалёў ня было, таму то такую форму ўжывалі самы нашыя людзі. Магчыма і Вы ўжо бачылі гэтую Царкву на першай бачыне часопісу “Божым Шляхам” а.мГарошкі. На гэтай Царкве многа Крыжоў, і ўсе яны маюць шасьціканцовую форму: на гары адна перакладзіна, а ўнізе меншая, касая.
Я вельмі прашу Вас пагаварыць аб гэтай форме на пашыраным паседжаньні Царкоўнае Рады. Калі—б Вы ўсе былі задаволеныя гэтаю формаю, я быў бы рад падвойна; па першае таму, што ў Вас наступіў бы супакой што да формы Крыжа, што для нас вельмі важна, бо дзе супакой, згода й паразуменьне, там добра ўсе робіцца, а гэтага Вы патрабуеце асабліва цяпер, каб штонай—менш закончыць усе працы ў сярэдзіне Царквы, па—другое таму, што мы гэтым былі—б у згодзе зь нашымі продкамі якія будавалі ўспомненую Царкву, па чацьвертае, гэтаю формаю былі—б напэўна задаволеныя й тыя Вашыя сем’і, якія выступаюць супраць формы Крыжа сьв. Еўфрасіньні, па пятае, нам непатрэбна была—б тады на Саборы дыскутаваць над гэтым пытаньнем. Калі—б, аднак, Вы на гэтым пашыраным свае паседжаньні й далей стаялі толькі за Крыж сьв. Еўфрасіньні, тады прашу Вас больш не гаварыць, не дыскутаваць, ня спрачацца ў гэтай справе, а пакінуць яе на вырашэньне Сабору, і прыняць такую пастанову: як Сабор вырашыць, так і будзе. Гэтая апошняя пастанова будзе таксама вельмі важнаю, бо кожны мае свой розум, кажны хацеў бы, каб было так, як ён хоча, а, на жаль, іншы ізноў хоча іначай. I калі ў грамадзкіх арганізацыях могуць быць розныя разыходжаньні ды апазыцыі, дык у царкоўных справах гэтага не павінна быць, тут усе мусяць быць адназгодныя, У такіх выпадках, калі ёсьць разыходжаньні нехта мусіць сказаць, ці пастанавіць: так мае быць, і гэта закон для ўсіх. Такую пастанову мы тады пастараемся прыняць на нашым Саборы, і аб гэтым павінны ведаць усе. Толькі, паўтараю, для мяне было—б вельмі прыемна, калі—б Вы прыпялі тую форму Крыжа, якую я Вам падаў. Яна ёсьць формаю нашых продкаў; як бачыце, яна не васьміканцовая, як некаторыя ў Вас уважаюць, што гэта форма чыста расейская, хоць гэта й ня праўда, бо ўжываюць яе ня толькі ўкраінцы, але й амаль усе славянскія народы, а ім расейцы ўжо ніяк не маглі даўней накінуць яе, тым болей прымусіць ужываць, бо гэтыя народы ня былі пад расейскім панаваньнем, гэта сталася толькі за бальшавікоў.
Акрамя ўсяго гэтага я хацеў бы сказаць Вам яшчэ адну рэч: успомніце сабе, як каля васьмі гадоў таму Вы хацелі купіць тую Царкву за 15 тысяч, і не маглі сабраць нават 5 тысяч, а цяпер? Цяпер Вы ужо сабралі дзесяткі тысяч! Што гэта значыць? Гэта значыць, што Бог дабраславіў Вас, ня гледзячы на тое, якую форму Крыжа Вы ўжывалі. I гэта зразумела, бо якая бы форма Кры—жа ня была, яна так ці іначай —Хрыстовая. Таму ня спорце, не дыскутуйце, тым болей не сварыцеся, бо гэта ня міла Богу, і гэтага хочуць толькі ворагі нашыя, а яны ёсьць розныя: сьведя—мыя й несьвядомыя. Асабліва тыя сьведамыя, бачучы Вашыя вялікія посьпехі хочуць унесьці ў Вашыя шэрагі разлад, раскол. разьбіцьцё, таму не дапусьціце да гэтага. Вы можа скажаце: гэта ад Вас Уладыка залежыць, дайце загад і ўсё будзе добра. На гэта я Вам адкажу: па першае, новая форма Крыжа перавышае мае кампэтэнцыі, аб гэтым можа вырашаць толькі Сабор, па другое, Вы самі ведаеце,штоўнас, праваслаўных, ня тое, што ў католікаў: там калі скажа епіскап, дык запраўды — закон, а ў нас? У нас епіскап гаворыць адно, а многія робяць па свайму, ды пры гэтым яшчэ моцна крытыкуюць, што—ж зробіце, на жаль, яно так ёсьць, таму я, ужо добра навучаны такою нашаю практыкаю, стараюся што найменш выдаваць загадаў, тым болей, што ў нас вельмі мала людзей, якія належна разумеюць царкоўныя справы. Для прыкладу скажу Вам: некаторыя людзі чыталі ў Вас рэфэраты аб Крыжы сье. Еўфрасіньні. А запытайцеся ўіх такую зусім простую рэч: калі ў Царкве чытаюцца парэміі? I яны напэўна ня будуць ведаць. А пытаньне Крыжаў сто раз важнейшае за чытаньне парэміяў. Вось і давайце тут загад!
Таму, для супакою і дабра Вашага і нашага, паўтараю было—б вельмі добра, калі—б Вы прынялі тую маю прапанову адносна прыняцьця Вамі шасьцітнцовага Крыжа, які ўжыеалі нашыя продкі, Калі—б на гэта была Вашая згода, мы яе маглі бы яшчэ падцьвердзіць пастановаю Сабору, каб яна была важнаю для ўсіх, каб аб гэтым больш ніхто не гаварыў. Паўтараю таксама, што для мяне асабіста гэта было—б вельмі прыемна...”
У лістах уладыкі Васіля няма пасьлядоўнасьці, шмат супя—рэ—члівасьці і хлусьні. Так, Уладыка піша Б. Семенчуку, што людзі ў Нью— Ёрку знайшлі малюнак царквы зь 1400 г., які змясьціў ай—цец Гарошка ў часопісе “Божым Шляхам”, № 76—81,1957 г. Толькі чаму Уладыка не пацікавіўся прачытаць 27—ю старонку, дзе а.Гарошка піша: “...каля Ваўкавыска ў 1948г. знойдзена невялітя пячатка нейкага Сімеона зь шасьціканцоеым кірыла—мяфодавым крыжам [ХІ—ХШ стст.]... Гэткі—ж крыж бачымо на ўсіх так званых Барысавых камянёх і на Рагвалодавым камяні зь XII сьт. Гэткім ёсьць агульна ведамы крыж сьв. Еўфрасіньні Полацкае. Наагул гэта была найбольш распаўсюджаная на Беларусі форма крыжа (падкрэсьлена мною — М.Б.) якая розьнілася ад расейскае васьміканцовае формы крыжа зь касою перакладзінаю”.
У гэтым часопісе на вокладцы зьмешчаны малюнак царквы зь крыжам, які прапануе нам ўладыка Васіль, кажучы, што гэтую фор—му крыжа “ўжывалі нашыя продкі”, а айцец Гарошка гаворыць зусім адваротнае. Малюнак Васіля Гразнова, Маламажэйкаўскай [Мураванкі] царквы мы зьмяшчаем. На малюнку В.Гразнова на купалах — крыж зь касой перакладзінай. На фатаграфіі М. Кацара на купалах — крыж Патрыяршы, або Крыж сьв. Еўфрасіньні Полацкай.
Што можа быць у дадзеным выпадку верагоднай крыніцай— малюнак В.Гразнова ці фатаграфія М. Кацара?
Незразумела разважаньне Уладыкі.Ён піша, калі—б “...У Вольнай Беларусі нашыя людзі прынялі іншую форму, дык і нам неабходна было—б мяняць гэтую форму Крыжа”. Калі Уладыка няпэўны, якую форму крыжа ў будучыні будзе мець “Вольная Беларусь”, дык навошта прапануе нам шасьціканцовы крыж зь касой перакладзінай, які ў сучаснай Беларусі не ўжываецца.
У 1956 г. у Менску выйшла манаграфія доктара мастацтвазнаўства Міхаіла Кацара “Белорусская архнтектура. Исторнческнй очерк”. На 51—й старонцы змешчана фатаграфія царквы ў Маламажэйкаве [Мураванка], якая збудавана не ў 1400 г., як піша ўла—дыка Васіль, але ў першай палове XVI ст. Купалы гэтай царквы ўвенчаны шасьціканцовы Патрыяршым крыжам, які мы назвалі Крыжам сьв. Еўфрасіньні Полацкае. Фатаграфію гэтае царквы я перадаў уладыку Васілю. Чаму Уладыка ігнараваў фатаграфію М. Кацара, а палічыў за верагодную крыніцу малюнак В.Гразнова — незразумела. Таксама цяжка зразумець ул. Васіля, ерарха БАПЦ, чаму не пагадзіўся зь думкаю бальшыні парафіян мець Крыж сьв. Еўфрасіньні як сымбаль духовага адраджэньня беларусаў.
У лісьце ад 16—га травеня да Мікалая Кабякі ўладыка Васіль піша: “Галоўная справа, гэта справа Крыжа. Уважна прачытаўшы Ваш ліст, я толькі падцьвердзіў сваю думку адносна гэтае справы. Так, сапраўды, уся гэтая справа зь Крыжам ад пачатку да канца заплянаваная няпрыхільнікамі нашае сьв. БАП—Царквы. Гэтыя скрытыя ворагі яе добра ведалі й ведаюць, што справа ФОРМЫ Крыжа чыста духоўная, багаслоўская, а не тэхнічная: як вялікі мае быць Крыж, зь якога матэрыялу зроблены, як дарагі й г.д. Пра апошняе могуць вырашаць парафіяне, будаўнікі Царквы, тут можна галасаваць, бо гэтая справа ўпіраецца толькі ў кошты. Але ФОРМА Крыжа, гэта ня справа коштаў, а багаслоўскіх тлумачэньняў, бо кожная перакладзіна на Крыжы мае свой духоўны сэнс, сваё багаслоўскае тлумачэньне. Дзеля гэтага ёсьць 20 праваслаўных народаў, але формаў Крыжа маем толькі тры, а ў католікаў толькі АДНА.
Паўтараю, майстры ўсяго гэтага Вашага і нашага клопату напэўна ведалі і ведаюць гэта. Таму, калі—б яны былі запраўд—ныя нашы прыяцелі, яны бы гэтую справу паставілі так: Запытацца ў нашых Япіскапаў і Духавенства, а магчыма й у спрыяючых нам такіх Духаўнікоў іншых народаў, ці мы можам тут у эміграцыі дазволіць сабе на зьмену ФОРМЫ Крыжа? Не, яны гэтага не зрабілі, а зараз жа паставілі справу пад галасаваньне, ды пачалі праводзіць агітацыю.
Што яны тут мелі на ўвазе? Калі мы добра адкажам на гэтае пытаньне, дык і знойдзем добры выхад, і ўсе іхныя пляны разьвеюцца як дым. Яны мелі на ўвазе наступнае: Уладыка дабраславіць, тады частка парафіян адыйдзе, і Парафія аслабіцца. Калі—ж Уладыка не дабраславіць, а мы ўжо бальшыню наставілі на тое, каб быў Крыж сьв. Еўфрасіньні, тады магчыма яшчэ больш адыйдзе, і тым болей Парафія аслабіцца.
Зь Вашага ліста бачу, што Царкоўная Рада і бальшыня рэвізійнае Камісіі, а таксама Вы асабіста належыце да гэтых другіх, бо просіце, каб я яшчэ перад Зьездам дабраславіў Крыж сьв. Еўфрасіньні.
Такая сытуацыя. Вы паставш мяне між двумя вагнямі: направа пойдзеш, утопішся, налева пойдзеш — згарыш! I так дрэнна, і гэтак нядобра. Ці Вы добра разумееце, што калі—б я дабраславіў, дык Вы страціце некалькі сем’яў, бо й такія лісты я маю! Вось жа, Вы просіце мяне, каб я спрычыніў Вам і ўсім нам немалую шкоду, а гэтага я зрабіць не магу. Ну, што—ж, скажаце Вы, тады будзе горш, 6о яшчэ больш можа адыйсьці! Вось тут і рабі, што хочаш.
А цяпер падумайце так: нашыя няпрыяцелі так ці іначай хочуць пашкодзіць нам. Ці мы маем ім памагчы ў гэтым? Хіба не. Як жа зрабіць так, каб ім не памагчы? Вось тут і ўся мудрасьць нашая, і нашае становішча, як прыяцеляў БАПЦ і беларускіх патрыётаў. Паколькі палажэньне такое, што адно блага, і другое дрэнна, мы павінны зрабіць так, каб ня было ані ад—наго, ані другога. Гэта значыць, секажаце, паставіць васьміканцовы Крыж! Не, ня значыць. Калі мы сапраўды жадаем сабе дабра, а паколькі я чуў, бальшыня тых, што хочуць мець Крыж сьв. Еўфрасіньні, сьведамыя патрыёты, дык яны першыя павінны зразумець сытуацыю, каб пакрыжаваць пляны нашых няпрыхільнікаў, і сказаць: давайце пашукаем такога выхаду, які будзе прыняты ўсімі, і нават амаль адкрытыя нашыя няпрыхільнікі будуць засаромленыя, і не пасьмеюць адкрыта выступіць супраць.
Вы цяпер патрабуеце год—два поўнага супакою, каб закончыць Царкву ў сярэдзіне. Таму перад усім і ў першую чаргу нашыя сьведамыя патрыёты павінны сказаць: адложым гэтае пытаньне на пэўны час. На які час? На час, калі мы будзем мець яшчэ аднаго япіскапа, а тры япіскапы створаць Мітраполію, выбяруць Мітрапаліта, тады ўжо наш Сабор Япіскапаў вырашыць гэтую справу. А станецца гэта можа праз год, праз два, вось жа, ня так доўга чакаць, тым болей, што пра зьмену ФОРМЫ Крыжа адзін япіскап ня мае права вырашаць.
А што—ж, Вы скажаце, да таго часу зрабіць зь Крыжам?
Пакінуць васьмітнцовы? Не, ня мусіце пакінуць. Есьць яшчэ дзьве ад вякоў іншыя формы Крыжа, і я сам адзін магу дабраславіць Вам адну, ці другую. Першая, гэта як іў каталікоў, бо яна ўжываецца зь самых пачаткаў, і яе ўжываюць і цяпер таксама грэкі й сірыйцы. Вы яе добра ведаеце: гэта чатырохканцовы Крыж — зь адною перакладзінаю. Другая шасьціканцовая, як і ў Крыжы сьв. Еўфрасіньні, толькі другая перакладзіна ўнізе касая. Гэтую форму ўжывалі нашыя продкі. Яе мы бачым на многіх нашых Цэрквах зь даўніх часоў... Вось жа, я рад Вам дабраславіць такое вырашэньне: Нагары на Царкве Вы тым часам паставіце такі Крыж зь касою перакладзінаю, а ўнізе над уваходам у Царкву паставіце Крыж сьв. Еўфрасіньні, і будзеце мець так, як мелі нашы продкі стагодзьдзі наперад перад паняволеньнем. I паўтараю, тады ўжо толькі адкрытыя нашыя няпрыяцелі змогуць адважыцца сказаць нешта супраць, але й яны будуць гаварыць гэта толькі хаваючыся, саромячыся тым, што пляны іхныя праваліліся: разьбіць Парафію ім не ўдалося.
Будзем жа, дарагі мой, мудрымі, і Бог дабраславіць нас. Вельмі прашу Вас пайсьці зараз жа зь гэтым лістом да Царкоўнае Рады й Рэвізійнае Камісіі, і таксама разам уважна разьбераце ўсю гэтую справу. I калі Вы пагодзіцеся са мною, я Вам гварантую, што ў часе Высьвячэньня Вашае Царквы Парафія В—шая будзе яшчэ большая, чым цяпер”.
Уладыка Васіль разумеў слабасьць сваіх аргументаў, не раз пераконваўся, што яны адмоўна ўспрымаліся парафіянамі, бо людзі бачылі безпадстаўнасьць іх. Таму ў ягоным лісьце да М.Ка—бякі знаходзім словы: “... непрыхільнікі нашае БАПЦ, майстры ...нашага клопату, непрыяцелі, скрытыя ворагі” . Але, да каго яны адносяцца, хто і калі стаў ворагам БАПЦ?
Усім вядома, што я быў закладчыкам беларускае калёніі і парафіі Жыровіцкае Божае Маці ў Кліўлендзе. Усе ведалі, што я выступіў зь прамоваю, заклікаючы парафіянаў адрадзіць Крыж сьв.Еўфрасіньні Полацкае і паставіць яго на купале нашае царквы. Парафія пасылала мяне да ўладыкі Васіля, якому перадаў здымкі цэркваў зь Патрыяршым, або Еўфрасінеўскім крыжам і выпіскі пра форму крыжоў. Ці гэта было падставаю залічыць мяне да “скрытых ворагаў” БАПЦ ? Маю прапанову адносна Крыжа падтрымаў Аўген Каханоўскі—Калубовіч. Па маёй просьбе і просьбе сяброў Царкоўнага камітэту ён прачытаў рэфэрат на тэму “Беларускі крыж”. Дзякуючы намаганьням прэм'ер—міністра ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі спадара А.Каханоўскага ў 1949 г.была адроджана БАПЦ, ворагам якой ён ніколі ня быў. Дык навошта шукаць “непрыяцеляў і ворагаў” там, дзе іх няма.
Уладыка Васіль, заблытаўшыся ў сваіх разважаньнях, піша, што вырашыць пытаньне крыжа сам ня можа, але ў той—жа час, ніжэй, цьвердзіць: “...я сам магу дабраславіць Вам адну ці другую форму крыжа. Першая, гэтаяку каталікоў... другая шасьціканцовая, як і ў Крыжы сьв. Еўфрасіньні, толькі другая перакладзіна ўнізе касая. Гэтую форму ўжывалі нашыя продкі”. Ці ўжывалі такую форму крыжа нашыя продкі? Сумніўна. Тая царква ў Маламажэйкаве, на якую спасылаецца Уладыка, у сапраўднасьці крыжоў зь касою перакладзінай ня мела. На яе купале — Патрыяршы, або Крыж сьв. Еўфрасіньні Полацкай.
Паколькі ўладыка Васіль абяцаў склікаць Епархіяльны зьезд і на зьезьдзе разгледзець пытаньне крыжа, то парафіяне Кліўленду вырашылі чакаць. Аднак, аналізуючы лісты ўладыкі Васіля і разумеючы, што Уладыка і Нью Ёрк не пагодзяцца, каб на купале царквы ў Кліўлендзе быў Крыж сьв. Еўфрасіньні Полацкае, парафіяне дамовіліся дружна змагацца за гэты Крыж.
Япархіяльны сабор [такі назоў далі зьезду] адбыўся 28—29 траўня 1960 г. Адчыніў Сабор уладыка Васіль. Сабор вызначыў Мандатную камісію, кандыдатаў у Прэзідыум. Пачалі абмяркоўваць парадак работы Сабора. Слова папрасіў Мікола Гумен, старшыня Царкоўнага камітэту зь Кліўленду. Ён прапанаваў, каб пасьля справаздачаў старшыняў, дыскутавалася пытаньне крыжа. Уладыка і духоўныя айцы адхілілі прапанову М. Гумена як неістотну. Гэта выклікала дыскусію, у якой ставіліся запытаньні Уладыку і духоўным айцам, ці БАПЦ імкнецца да духовага адраджэньня беларускага народу. Адказу не атрымалі. Асабліва абурыліся дэлегаты зь Кліўленду, бо Уладыка ім абяцаў разгледзець справу крыжа на Саборы. Нарэшце духоўныя айцы згадзіліся пытаньне Крыжа разгледзець у рубрыцы “Рознае”.
Дэлегаты парафіі Жыровіцкае Божае Маці зь Кліўленду, пачуўшы такую пастанову, вырашылі пакінуць Сабор. Разам зь імі пачалі выходзіць дэлегаты парафіі сьв. Духа зь Дэтройту, якія падтрымалі слушнае патрабаваньне кліўлендцаў. На Саборы ўтварылася сумятня.
Уладыка Васіль і духавенства занепакоіліся, калі даведаліся, што Кліўленд выбіраецца ехаць да грэцкага архіепіскапа Міхаіла, Экзарха Канстантынопальскага патрыярха, зь намерам прасіць, каб ён прыняў іх у сваю юрысдыкцыю. Кліўлендзкая парафія колькасна раўнялася парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку. Таму Уладыка зь духоўнымі айцамі не зычылі згубіць такую вялікую і добра арганізаваную парафію. Гэта магло паслужыць сыгналам іншым парафіям, значна меншым у эміграцыі, перагледзець прыналежнасьць да БАПЦ.
Перапалоханыя гэтым айцы, уладыка Васіль і дэлегаты ад Нью—Ерка паслалі доктара Віктара Войтанку зь даручэньнем прасіць кліўлендцаў вярнуцца і выслухаць прапанову ўладыкі Васіля.Паміж кліўлендзкімі дэлегатамі ўзьніклі спрэчкі, ці варта варочацца, але па просьбе Міхася Міцкевіча прыйшлі ў залю і, стоячы, выслухалі Уладыку.
Калі ўладыка Васіль угледзеў, што Кліўленд вярнуўся, ён устаў і, падняўшы рукі, прамовіў: “Дабраслаўляю я Крыж сьв. Еўфрасіньні Полацкай. Стаўце гэты Крыж на купале, але памятайце, што пайшлі Вы супраць майго пажаданьня”. Тады старшыня М.Гумен падзякаваў уладыку Васіля, духавенства і дэлегатаў Сабору за памыснае палагоджаньне справы.
Вечарам, падчас вячэры,нашых дэлегатаў пачалі распытваць, ці сапраўды паехалі б да Экзарха Міхаіла прасіцца, каб ён прыняў у сваю юрысдыкцыю. Кожны апытаны дэлегат пацьвердзіў, што паехалі б да Экзарха, бо ў Кліўлендзе пражывае вялікая колькасьць “зарубежнікаў”, якія байкатуюць БАПЦ. Калі б пакінулі БАПЦ, то “зарубежнікі” далучыліся б да парафіі Жыровіцкае Божае Маці, і парафія пабольшала б. На запытаньне адносна Крыжа сьв. Еўфрасіньні Полацкае, ці грэкі дазволілі б паставіць яго на купале, дэлегаты адказалі, што, як ім ведама, Экзарх Міхаіл пагаджаўся, каб на купале быў Патрыяршы крыж.
Вяртаньне дэлегацыі зь Сабору парафіяне Жыровіцкае Божае Маці сустракалі зь энтузіязмам. Парафіяне пачулі, што дэлегаты трымаліся дружна і пачціва, таму пытаньне Крыжа сьв. Еўфрасіньні Полацкае было станоўча вырашана.
Паварот дэлегацыі зь Япархіяльнага сабору парафіяне Жыровіцкае Божае Маці сустракалі эніузіястычна, бо пачулі, што дэлегаты трымаліся дружна і пачціва,таму пазытыўна была вырашана справа Крыжа сьв. Еўфрасіньні. Я як пачынальнік справы Крыжа сьв. Еўфрасіньні і змагар за яго — прырок, калі пераможам, то ахвярую на купал пазалочаны крыж. Паколькі мы перамаглі, то трэба было прырачэньне выканаць. Знайшоў я Аrt Со. і замовіў за З6О.оо даляраў пазалочаны Крыж сьв. Еўфрасіньні на купал храма. У тон час гэта была значная сума грошай, асабліва для мне, бо я спыніў студыі з—за фінансаў. Аднак перамога — вартая ахвяры.
Цешыўся ня толькі я асабіста, цешыліся амаль усе парафіяне. Яны ахвотна ўзяліся за працу, у каб інтэр'ер храма і піўніцы выглядаў прывабліва ў дзень асьвячэньня. Я спраектаваў узор падлогі, выклаў яе белымі, зялёнымі і чорнымі пліткамі. Іншыя людзі працавалі над прытворам, салеёй,іканастасам, аналойчыкамі, піўніцай і на падворку.Найбольш працы ў будову храма ўклаў Андрэй Стрэчань. Ён быў выдатны майстра, энергічны і самаахвярны ў працы. Яму дапамагалі Ян Лукашэвіч, Гумен Мікола, Кабяко Мікола, Кананчук Антон, Страпко Міхась, Лук'янчык Аляксандр. Гэта былі актывісты, якія працай і сваім прыкладам заахвочвалі іншых — Васіля Валюкевіча, Анатоля Васілеўскага, Юрку Гасьцеева, Юрку Каляду, Кастуся Калошу, Аляксандра Каспяровіча, Уладзімера Літвінку, Аляксея Міраеўскага, Анатоля Лук'янчыка, Рыгора Мікуліча, Міхася Мітраховіча, Міколу Пэнду, Адама Пракаповіча, Вацлава Радзюка, Янку Раковіча, Васіля і Аўгена Семенчукоў, Віктара Спічонка, Сымона, Астапа і Янку Яраховічаў, Міколу Ягаўдзіка. Мужчынам дапамагалі жанчьшы — Грьшкевіч Кацярьша, Каляда Клаўдзія й яе дачка Ірэна, Кананчук Тацяна, Лукашэвіч Марыя, Лук'янчык Марта, Міхальчык Ольга, Радзюк Гэлена, Страпко Наталія і Стрэчань Ольга. Нельга абмінуць дапамогу дзяцей—падлеткаў, гэта —Дунец Міхась, Гасьцееў Міхась, Грынкевіч Павел, Каляда Лявон, Кананчук Галіна, Страпко Валодзя, Стрэчані Віктар і Мікола.
3—5 верасьня 1960 г. у Кліўлендзе праходзіла “4—я Сустрэча Беларусаў Паўночнае Амэрыкі”. Сабралася больш за 600 асоб. Прыехалі людзі зь Нью—Ёрку, Нью Брансьвіку, Саўт Рыверы, Чыкаго. Стамфорду, Калумбусу, Дэтройту, Рокфарду, Пэорыі, Лос Анджэлосу, Мюэаполісу,Сант Паўлюсу, Таронта, Бэры, Садбуры, Монтрэалю, Гамілтону. “Сустрэча” была спалучана зь асьвячэньнем храма Жыровіцкае Божае Маці і прайшла на высокім арганізацыйным узроўні, чаго ў ранейшых “Сустрэчох” не было. Для “Сустрэчы” заарандавалі дзьвевялікія шыкоўныя заліўадным зь прэстыжных гатэляў Кліўленду — Мэнджэр.
3—га верасьня вечарам у збудаванай царкве адбылася першая богаслужба—вячэрня,якую адслужыў архіяпіскап БАПЦ Васіль зь удзелам айцоў Яўхімія Якіменкі, Міхаіла Мацукевіча і протадыякана Калістрата Савіцкага. На наступны дзень, у нядзелю, а гадзіне 8.30 адбылося асьвячэньне храма. Перад царскай брамай на адным століку ляжалі — сьв. Эвангельле, крыж, сьвятое начыньне, еўхарыстычныя ўтэнсыліі, пакрывала, воздухі, аблачэньні для пасаду й ахвярніка, драўляныя цьвікі, губкі і шнур. На другім століку перад іконай Выратавальніка — дыскас зь зоркай, пад якой знаходзіліся сьвятыя мошчы, пакрытыя паветрам. На століку ў алтары стаяла сьвятое міра, памазок для міра, чырвонае віно, ружовая вада, крапіла і камяні.
У царкве цішыня. Пастаўленыя сьвечкі не запалены. Шэсьць крыптальных вельмі прыгожых панікадзілаў зь Чэхаславакіі, ахвяраваныя Кліўлендзкім Аддзелам Згуртаваньня Моладзі, не гарзлі. Уладыка Васіль аблачыўся на катэдры і, асьвяціўшы ваду, налажыў “запону” (белы хвартух). Гэткія “запоны” апранулі сьвятары. Духавенства падышло да царскае брамы, праз якую сьвятары ўнесьлі ў алтар столікі зь раскладзенымі рэчамі.
Царскую браму зачынілі,засланілі заслонай.Уладыка асьвяціў сьвятой вадой прыгатаваныя для пасаду рэчы.Прысутныя ў храме пачулі грукат, удары каменьняў— то—ж гэтак прыбівалі Хрыста да крыжа.Уладыка са сьвятарамі зьбівалі пасад драўлянымі цьвікамі, якія заганялі ў падрыхтаваныя дзіркі. Калі пачад зрабілі, Уладыка заляпіў дзіркі масьцікай, што сымбалізавала мазь Нікадзіма й Язэпа, якой памазалі Хрыста, зьняўшы зь крыжа.Уладыка,пакрапіўшы пасад і алтарную частку храма сьвятой вадой, адкрыў царскую браму і, стаўшы на калені, прасіў Госпада паслаць Сьвятога Духа на гэты храм. Пасьля малітвы закрылі царскую браму, і Уладыка, памаліўшыся ў алтары, пачаў абмываць пасад цёплай вадой, а сьвятары выціраць губкамі. Тады Уладыка ўзяў ружовую ваду і тройчы паліў ёю пасад, як сымбаль міра, прынесенага жанчынамі—міраносіцамі.Таксама тройчы паліў пачад чырвоным віном, што сымбалізавала пралітую кроў Хрыста на крыжы. Затым пасад апранулі ў белую кашулю, апаясалі шнурком. Уладыка памаліўся і пачаў мазаць сьв.мірам пасад крыжападобна. Дыякан голасна казаў “Вонмем !”, а Уладыка адказваў “Алілуя, Алілуя, Алілуя.” Пасьля мірапазаньня на кашулю надзелі аблачэньне. Паверх яго Уладыка паклаў літон, каторым была абвіта галава Хрыста, і на літон паклаў сьв. Антімінс, Эвангельле, крыж і даразахавальніцу, акрапіўшы іх сьвянцонай вадой.
Са словамі “Пячатка дару Духа Сьвятога” пачалося мірапамазаньне алтара. У тым часе сьвятары аблачылі ахвярнік, акрапіўшы сьв. вадой. Тады ўсе зьнялі “запоны” й адчынілі царскую браму. Уладыка кадзіў вакол сьв. Пасаду, ахвярніка й у алтары, таксама кадзіў храм, а айцец Яўхімі крапіў сьвятой вадой. Пасьля гэтага Уладыка пачаў мірапамазаньне інтэр'ера храма.
Пасьля мірапамазаньня пачаўся крыжовы ход вакол храма. Уладыка Васіль над галавой нёс дыскас са сьвятой рэліквіяй.
Абыходзячы вакол храма, а. Яўхімій крапіў сьвятой вадой храм. Перад уваходам у храм, уладыка Васіль спыніўся, зьняў зь галавы дыскас і паставіў яго на столік, тройчы пакланіўся мошчам. Харысты зайшлі за столік і сталі перад уваходам. На вокліч Уладыкі “Дабраслаўлёны ёсьць, Хрыстос, Божа наш, заўсёды.” Хор адказаў “Амін”. Уладыка казаў: “Адчыняйся брама, князя вашага.. і ўвойдзе Цар славы”. Быццам на запытаньне анёлаў, хор сьпяваў “Хто есьць сей Цар славы...”. Уладыка адказаў “Ён Цар хвалы Гасподняй”. Пасьля Уладыка прачытаў малітву, просячы Госпада захаваць гэтую Жыровіцкую сьвятыню на шмат гадоў. Падняўшыся зь каленаў, сказаў: “Гасподзь сіл, той ёсьць Цар славы”. Хор паўтарае словы ўладыкі Васіля тройчы. Уладыка, падняўшы над галавой дыскас, зрабіў знак крыжа й.увайшоў у царкву, паставіўшы дыскас са сьвятымі мошчамі на сьвяты Пасад, прачытаў напісаную ім малітву аб спасыланьні Божае ласкі на храм Жыровіцкае Божае Маці. Пасьля малітвы кадзіў вакол сьв. Пасаду й у алтары.Узяўшы мэталёвую асьвечаную скрыньку паклаў у яе сьвятыя мошчы, заляпіўшы масьцікай.
Затым пачалася сьв.Літургія й пасьля Богаслужбы ўсе прысутныя паехалі ў гатэль Мэнджэр на абед, дзе пачаліся прамовы.
Прамоўцы адзначалі, што “праваслаўныя вернікі Кліўленду, адухоўленыя высокімі нацыянальнымі мэтамі, не шкадавалі ані матэрыяльных ахвяраў, ані задарма ўложанай працы”. Мікола Гарошка гаварыў: “Пабудаваная .,.. ў беларускім царкоўным стылі царква спаўняе ня толькі рэлігійныя функцыі, але, разам зь гэтым, зьяўляецца і цэнтрам грамадзкага і нацыянальнага жыцьця.” Антон Шукелойц заклікаў: “... узносіцца прыгожая беларуская царква Жыровіцкае Божае Маці, а на ёй упершыню ў гісторыі нашага царкоўнага жыцьця замест васьміканцовага маскоўскага красуецца гістарычны беларускі Крыж сьв. Еўфрасіньні Полацкай.... дык стаўце яго ў цэрквах і касьцёлах.” Тэма Крыжа сьв. Еўфрасіньні Полацкае закраналася іншымі прамоўцамі. Гэтак рэдактар газэты “Бацькаўшчына” Станіслаў Станкевіч у сваім выступленьні падкрэсьліў: “Калі я два гады таму ўпершыню адведаў беларускую групу ў Кліўлендзе, дык пабачыў тут шмат добрае волі, узаемнае згоды, грамадзкага энтузіязму й шчырага патрыятызму. Мне тады здавалася, што простыя беларускія сяляне, маладая інтэлігенцыя й моладзь, што гэтую групу складаюць, годна выконваюць свае нацыянальныя заданьні на чужыне. Сёньняшні дзень мяне поўнасьцю пераканаў, што ў маёй ацэнцы я не памыляўся. Ніводная беларуская група на эміграцыі ня можа пахваліцца такімі вялікімі нацыянальнымі асягненьнямі, да якіх прыйшлі беларусы Кліўленду, стаўлячы Крыж сьв. Еўфрасіньні”. Таксама прамоўца адзначыў, што сярод парафіянаў “былі такія, што ў гэтую важную нацыянальную справу ўлажылі ўсю сваю душу. Спасярод такіх быў просты беларускі селянін зь Палесься, а цяпер звычайны работнік Андрэй Стрэчань”. Прамоўцаў і пахвалам не было—б канца, але трэба было канчаць абед і пераходзіць у другую залю для акадэміі і канцэрта. На заканчэньне прасьпявалі “Многая лета” будаўніку царквы Андрэю Стрэчаню. Пасьля акадэміі адбыўся канцэрт, якім кіравалі кампазытар Мікола Куліковіч і сп. Кастусь Кіслы. Канцэрт прайшоў пась—пяхова. Пачаўся ён “Пагоняй” Максіма Багдановіча і беларускай народнай песьняй “А ў полі вярба”, якія выканаў хор беларускай кліўлендзкай моладзі. Паэтэса Натальля Арсеньнева прачытала свой верш “Бартажыць”. Оля Ярашэвіч прасьпявала “Ты ня белая бярозанька” і “Зязюленьнка”, а яе сястра Клава — “Жавараначкі” і “Васілёчкі” і на біс арыю зь опэры “Рыгалетто”. Танга “Васілёчкі” (музыка М. Куліковіча) і “Лета” (музыка А. Туранкова) прагучалі ў выкананьні Ірэны Каляды, маладой сьпявачкі зь Кліўленду. Опэрная сьпявачка Надзея Градэ прасьпявала “Зорку Вэнэру” ў апрацоўцы М. Куліковіча й арыю зь опэры “Усяслаў Чарадзей” кампазытара М. Куліковіча на лібрзта Н.Арсеньневай. Дагэтуль выступалі жанчыны. Выступленьне Стэфана Віціка было прыемнай неспадзеўкай. Ён засьпяваў дзьве народныя песьні “Зялёны дубочак” і “Ой, ляцелі гусанькі” (музыка М.Куліковіча), а затым разам зь Надзеяй Градэ прасыіяваў дуэт Славы і Глеба зь опэры “Усяслаў Чарадзей” ды народную песьню “Ох, ці мне ох”. Танцавальная група “Васілёк” пад кіраўніцтвам Алы Орса станцавала “Таўкачыкі” і “Мяцеліцу”. Атракцыяй быў выступ дзяцей—падлеткаў зь царквы Жыровіцкае Божае Маці пад кіраўніцтвам К. Кіслага, які прысутныя сустрэлі вельмі цёпла.
Пасьля канцэрта ў сяброўскай атмасфэры адбылася вечары—на, якая зацягнулася амаль да самай раніцы. Людзі нагадвалі асьвячэньне храма і казалі, што грукат каменьня — сымбаль пакут Хрыста — так узьдзейнічаў на пачуцьці, што “дрыжыкі хадзілі па целе, калі каменьнямі зьбівалі сьв. Пасад”. Казалі, што яны ўпершыню былі на асьвячэньні царквы і што гэта застанецца ў памяці на ўсё жыцьцё. Усе зычылі, каб царква Жыровіцкае Божае Маці стаяла шмат год на славу Бацькаўшчыне і нам, бо гэта гістарычны помнік беларускіх эмігрантаў.
Госьці разьехаліся, і парафіяне пачалі абмяроўваць, як упрыгожыць царкву іконамі й іншымі рэчамі. Тамара Стагановіч намалявала 4 вялікія іконы ў бізантыйскім стылі для іканастаса — Хрыста, Божую Маці, архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла і згадзілася іх ахвяраваць храму. Аддзел Беларускага Жаночага Згуртаваньня Кліўленду, якое ўзначальвала Клаўдзія Каляда, згадзіўся аплаціць выдаткі мастаку—іканапісцу Баранскаму за 4 іконы для іканастаса — Жыровіцкая Божая Маці, сьв. Еўфрасіньня Полацкая, Хрышчэньне Хрыста і сьв.Юрыя. 12 іконаў сьв.Апосталаў для іканастаса [іканапісец Баранскі] ахвяравалі айцец Аляксандр Крыт, Ян і Марыя Лукашэвіч, Алесь і Галіна Міраеўскія, Антон і Тацяна Кананчукі, Аляксандр Касперовіч, Юры Гасьцееў, Аляксандр і Марта Лук'янчык, Марыя й Ольга Міхальчык, Кастусь Калоша, Астап Яраховіч, Віктар і Ніна Бурдзь, Аляксандр і Іван Бурдзь. Прыгожыя, мэталёвыя падсьвечнікі ахвяравалі Вацлаў і Гэлена Радзюкі, Уладзімер і Іна Літвінко, Васіль і Каця Валюкевічы, Марыя і Вольга Міхальчык. Літвінко Параска ахвяравала 10 прыгожых лямпадак. Віктар Спічонак замовіў у фірме, якая спэцыялізаваліся ў вырабе вітражоў, Тайную Вячэру. Ікона Тайнай Вячэры вельмі ўдала гарманізавалася зь іконамі іканастасу і надавала большую ўрачыстасьць храму.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.