Thursday, October 7, 2010

АБ МАЎЧАНЬНІ АЛЬБО АГУЛЬНАЕ СТРЫМАНАСЬЦІ

сьвяты Макар Эгіпэцкі
Прывучай сябе да маўчаньня ў словах, стрыманасьці ў справах, а таксама стрыманасьці ў стаўленьні сьмеху і хады. Пазьбягай якой—небудзь празьмернасьці. Таму што такім чынам розум — не дапускаючы сабе выйсьці зь межаў стрыманасьці — захаваецца моцным і не саслабее і не саступіць дагаджаньню страўніку; саслабее ж розум у выніку пякучага запалу; саслабее і па чыньніку іншага запалу, аддаючы сябе ім на раскраданьне. Такім чынам, належыць, каб розум валодаў запалам, узьнёсла седзячы на пасадзе маўчаньня і пазіраючы да Бога. Але не будзь і інэртным на справы, млявым у словах і напоўненым марудлівасьці ў хадзе; так каб добрая суразьмернасьць валодала ва усіх тваіх паводзінах і усё тваё аблічча было б высокашаноўным і як бы духоўным. Сьцеражыся ж і знакаў пыхі: ганарлівага выгляду і паднятай галявы і хады вычварнай і ганарлівай; хай жа да усіх у цябе будуць ветлыя словы і ласкавы зварот; у размове жа зь жанчынамі будзь сарамлівы і, размаўляючы зь імі, май вочы апушчанымі і глядзячымі ў зямлю; кажы ж усё абачліва і зь сілай голасу, суразьмернае карысьці і патрэбе слухачоў, так каб цябе чулі і каб не здарылася, што, калі будзеш казаць занадта ціха, цябе не будуць чуць прысутныя, але і не пераходзь у крык; сьцеражыся ж калі—небудзь казаць пра што—небудзь, што ты не вывучыў раней і не прадумаў, і не слухай усё, што патрапіла, а прыводзячы словы іншага чалавека, не падстаўляй свае уласныя; па меры  слухаць і па меры абмяркоўваць самому, суразьмерна з часам і слова і маўчаньне; зь задавальненьнем вучыся ад іншых і ахвотна сам вучы; ніколі з пачуцьця нядобразычлівасьці (ці зайздрасьці) не хавай мудрасьці ад іншых і не адыходзь ад таго, каб быць навучаным; моцна трымайся старцаў, шануючы іх, як дагадзіўшых Богу, за айцоў; у тых жа, якія маладзей цябе, пакладзі пачатак мудрасьці і дабрадзейнасьці; і не спрачайся зь сябрамі, і не пакеплівай над імі і не кпі; рашуча ж адпрэч хлусьню, зман і грубіянства; але сам велікадушна перанясі і фанабэрыстасьць, і грубіянства ў стаўленьні цябе, зносячы гэта спакойна і цярпліва; хай усе твае справы і словы маюць на увазе Бога, і усё, што — тваё, аднясі да Хрыста; і штохвіліны зьвяртай да Бога душу і сваю думку цалкам прысьвяці сіле Хрыстовай, як бы супакойваючыся ад усякага маўленьня і справы ў прыстанку боскага сьвятла Выратавальніка; і днём, вось, падзяляй твае думкі зь людзьмі, але і з Богам часта будзь у зносінах на працягу дня, і асабліва ж — уначы, так каб працяглы сон не завалодаў тваімі малітвамі да Бога і сьвятымі сьпевамі; таму што працяглы сон падобны сьмерці. Праводзь кожны дзень, робячы ці кажучы людзям што—небудзь добрае; будзь жа заўсёды прычасьнікам Хрыста, які азарае (цябе) зь неба боскім зьзяньнем; ды будзе табе Хрыстос няспыннае радасьцю і спачынкам; і не паслабляй напругу душы багатым пачастункам і перадышкай у працах, адступіўшы ад уласьцівых душы асалоды, якой нельга насыціцца. Дай целу тое, што яму неабходна, і не прыступай да ежы раней, чым прыйдзе час вячэры. Хай жа тваёй вячэрай будзе хлеб, і да яго пададзены плады зямлі і сасьпелая садавіна дрэў; стаўся да ежы лёгка і не шалей, выяўляючы дагаджаньне страўніку; не ясі мяса і не будзь аматарам віна, калі толькі гэта табе не служыць для падмацаваньня сіл падчас хваробы; але ў замену задавальненьня, якія складаюцца ў гэтых рэчах, падахвочвай сябе да радасьцяў, якія складаюцца ў боскіх словах і сьвятых сьпевах, і да падараванае цябе ад Бога мудрасьці; хай думка пра неба узводзіць цябе да неба; і адкінь шматлікія клопаты пра цела, умацаваўшыся надзеяй на Бога, верачы, што Ён належным чынам дасьць табе усё неабходнае: і ежу для жыцьця, і адзежу для цела, і дах над галявой ад зімовай сьцюжы; бо уся зямля і усё, што расьце зь зямлі, усё гэта прыналежыць твайму Цару, і гэта Ягоная справа — у вышэйшай ступені клапаціцца пра Сваіх слуг як пра Свае сьвятыні і храмах. Таму ні хвароб занадта не пужайся, ні — чаканага наступу часу старасьці; бо калі гэта будзе пажадана твайму Цару, а таксама будзе на выгоду дзеля тваёй душы, — хвароба твая спыніцца; а старасьць тваю Ён — як крыламі — пакрые Сваёю Боскаю сілаю.
З прычыны гэтага, і ў адносінах да цяжкіх душэўных боляў быўшы бясстрашным — як нейкі годны барацьбіт на змаганьні непарушна і доблесна пераносіць цяжар, — не ламайся душою ад скрухі. Калі ж хвароба і будзе працяглай, не стамляйся; і калі што іншае здарыцца табе, не наракай; але выяві доблесьць душы, аддаючы падзяку Богу, знаходзячыся і ў цяжкім становішчы; а гэта мудрэй, чым для думаючага агульначалавеча, і немагчыма і нялёгка знайсьці сярод людзей; спагадай патрабуючым і прад тварам людзей прасі ў Бога дапамогі; таму што Ён акажа літасьць молячаму сябру Свайму і дасьць дапамогу патрабуючым, жадаючы зрабіць вядомай людзям Сваю сілу, каб на падставе пазнаньня яны зьвярнуліся да Бога і спазналі вечную асалоду, калі прыйдзе Сын Божы, вызначаючы (даруючы) выгоды праведнікам.
Добра заўсёды баяцца і ні ў чым не давяраць сабе, каб не здарылася каму няшчасным чынам “патануць”; таму што чалавеку можа здацца, што ён паступае добра, а насамрэч гэта можа быць не так; лепш жа заўсёды хай чалавек заклікае Бога, каб Ён сам зрабіўся яго Даведнікам, і Шляхам, і Розумам, і Вызначэньнем, і Тлумачальнікам; да таго часу, пакуль чалавек не знайшоў у сабе Хрыста, хай ніякім чынам не давярае сабе. Як той, хто рызыкаваў патануць, той, са страху перад морам, ні пра што іншае не меў клопату, як толькі пра тое, каб выратавацца, так і хрысьціянін павінен, маючы на увазе Бога, заўсёды баяцца і не быць легкадумным. Ахвотнік выратавацца хай жыве, робячы тое, што жадае Бог, таму што тое, што Ён жадае, гэта і ёсьць Яго воля; любячы Бога хай прымушае сябе любіць і блізкага свайго; хай будзе пакорлівым прад Богам і людзьмі, заўсёды усім сэрцам на варце і супрацьстаяць благім намерам; і калі хто бывае уважлівы, яму належыць заўсёды быць у боязі і поўным любові і пакоры і мець клопат пра тое, каб дагадзіць Госпаду і зваяваць у сабе старога чалавека; легкадумны ж і маючы расхлябанае сэрца знаходзіцца ў “старасьці” і нават не пачынае жыць і не умее змагацца. Такім чынам, добра заўсёды быць у страху і шукаць навучаньне і дапамогу ад Госпада, каб дапамагчы каму выратавацца пры дапамозе Госпада, Якому слава на вякі вякоў. Амін.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.