Monday, September 27, 2010

УЗЬНЯЦЬЦЕ КРЫЖА ГОСПАДА

мітрапаліт Антоні Суражскі
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
З трапятаньнем і з глыбокай сьвядомасьцю сьвятога жаху мы пакланяемся сёньня перад Крыжам Гасподнім. І разам з гэтым мы сьвяткуем перамогу Боскую над грахом, над злом, над усім, што падзяляе чалавека і сьвет ад Яго...
Мастацкія выявы Крыжа часта засланяюць у нашай сьвядомасьці той крыж, якім Выратавальнік нёс яго на Галгофу, крыж, на якім паміраў Гасподзь. У тыя далёкія часы крыж вызначаў сьмерць злачынца; сьмерць такога злачынца, перад якім скаланалася жахам чалавечая сьвядомасьць; злачынца, які людзьмі, народам, горадам быў вывергнуты прэч, якому месца не было сярод людзей, і шлях ягоны, праз жорсткую сьмерць, ляжаў у дно пекла. Такім бачылі Выратавальніка аддаўшыя Яго на сьмерць, што зганілі Яго на расьпяцьце, якія прыгваздалі Яго да крыжа, зьняважыўшыя Яго ў гадзіны Яго кананьня; Ён быў дзеля іх злачынцам, які заслугоўваў апошняга вывяржэньня зь асяродзьдзя людзей і сьмерці, гэта значыць выключэньня зь асяродзьдзя жывых.
Праваслаўныя абразы і расьпяцьці уяўляюць нам супакой сьмерці Хрыстовай; заходнія расьпяцьці нам паказваюць пакутлівую сьмерць чалавека, але рэальнасьць спалучае і тое і іншае, зьяўляючыся чымсьці яшчэ больш вялікім, чым проста сьмерць чалавека, які здолеў усім жыцьцём і усёй сьмерцю сваёй любіць, да перамогі Боскае. Хрыстос перад Сваім расьпяцьцем казаў Сваім вучням: Ніхто не адымае ў Мяне жыцьця — Я яго Сам аддаю... І ў малітве перад асьвячэньнем Сьвятых Дарункаў мы кажам, што Хрыстос быў адданы — не, не адданы! Ён сам Сябе аддаў на хросную сьмерць дзеля нашага выратаваньня...
Расьпяцьце Хрыстова — гэта дзеяньне вольнай Боскай любові, гэта дзеяньне вольнай волі Выратавальніка Хрыста, аддаючага Сябе на сьмерць, каб іншыя маглі жыць — жыць вечным жыцьцём, жыць з Богам. Юда Яго здрадзіў; Пётр ад Яго зрокся, трое зь вучняў спалі ў Гефсэманскам саду: усё беглі. Ірад цынічна над Ім кпіў; Пілят ад страху перад людзьмі аддаў Яго на сьмерць; першасьвятары, па сьляпой веры і зайздрасьці, патрабавалі Яго расьпяцьця — але ў канчатковым выніку Хрыстос зрабіўся чалавекам, жыў, пакутаваў і памёр, таму што я, і ты, і кожны зь нас у асобнасьці і усё разам мы страцілі Бога грахом, няпамятлівасьцю, сябелюбнасьцю — кожны зь нас. Таму што для кожнага зь нас, як Выратавальнік сказаў у адным бачаньні, Ён бы зьведаў увесь жах Гефсэманскае ночы і увесь жах хроснага кананьня і сьмерці... Ён вольна аддаў Сваё жыцьцё для цябе і для мяне — не калектыўна для нас, а дзеля кожнага зь нас, таму што кожны зь нас Яму так дарагі, так Ім умілаваны, што кошт яму — усё жыцьцё, і увесь жах, і уся пакута, і уся сьмерць Хрыстова.
І гэтаму усяму знакам зьяўляецца крыж, таму што, у канчатковым выніку, любоў, вернасьць, адданасьць выпрабоўваюцца не словамі, нават не жыцьцём, а адданьнем свайго жыцьця; не толькі сьмерцю, а адрачэньнем ад сябе такім поўным, такім дасканалым, што ад чалавека застаецца толькі любоў: хросная, ахвярная, аддаючая сябе любоў, кананьне і сьмерць самому сабе для таго, каб жыў іншы.
І вось мы пакланяемся Крыжу, які для нас азначае усё гэта, і перамогу Боскую; і поўныя глыбокай пашаны павінны мы зьдзяйсьняць хросны знак, ставіцца да таго, што яно значыць для нас. Калі мы кладзём на сябе крыж, мы кладзём на сябе знак, перад якім дрыжаць усе цёмныя сілы, якія раз змагаліся з Богам — крыжам і пераможаныя гэтым крыжам. Мы гэтага не умеем адчуць, але цёмныя сілы трапечуць і адыходзяць ад крыжа Гасподняга.
Але разам з тым, калі мы зьдзяйсьняем хросны знак, мы як бы на сябе бяром крыж Хрыстовы; мы вырашаем ісьці за Ім, а шлях Хрыстос нам паказаў: Адмоўся сябе, вазьмі крыж і ідзі за Мной; каб ніхто ў цябе не адымаў жыцьця, аддавай яго кожны дзень, кожную гадзіну, пакуль не прыйдзе час аддаць яго раз і назаўжды ў рукі Боскія. І хай усё тваё жыцьцё будзе нясеньнем гэтага крыжа — знаку перамогі і гатоўнасьці тваёй так жыць і так паміраць, як паміраў Гасподзь.
І як поўныя глыбокай пашаны павінны мы зьдзяйсьняць крыж, ведаючы, памятаючы, што крыжам мы вызнаем усю веру сваю, складаючы тры пальца разам, чым сьведчым нашу веру ў Сьвятую Тройцу, і згінаючы астатнія два пальца, чым нагадваем самім сябе, цёмным сілам і кожнаму, што мы верым у Хрыста — і Бога, і Чалавека, што сышоў на зямлю і аддаўшага Сваё жыцьцё за нас.
Таму, калі будзеце падыходзіць да крыжа сёньня на разьвітаньне, — паклоніцеся яму поўныя глыбокай пашаны, любоўна, дрыгатліва, але, прыклаўшыся да яго, аддаючы яму пацалунак веры і пацалунак любові, прыміце запаведзь Госпада: Адмоўся сябе! Вазьмі свой крыж і руш усьлед за Мной — куды б Я ні пайшоў... Амін.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.