Monday, September 27, 2010

АБ ГОДНЫМ ЖЫВАТВОРЧЫМ КРЫЖЫ (АМІЛІЯ ХІ)

Сьвяціцель Рыгор Палама
Са старажытных часоў Крыж Хрыстовы быў прадказаны і выяўлены ў выглядзе вобразаў; м калі б не было сілы Крыжа, ніхто б ніколі не здолеў прымірыцца з Богам. Таму што пасьля гэтага злачынства прабацькаў у раю Боскім праз дрэва, грэх ажыў, мы ж памерлі, і раней сьмерці цела, зьдзейсьнілася сьмерць душы, якая ёсьць аддаленьнем душы ад Бога. Тое жыцьцё, якім мы жылі пасьля злачынства, было жыцьцём у граху і жыцьцём цялесным; грэх жа не падпарадкоўваецца закону Боскаму, ды і няздольны; так і жывучыя цялесным жыцьцём, няздольныя дагадзіць Богу. І паколькі, як і Апостал кажа: “Плоць жадае супраціўнага Духу, а Дух – супраціўнага плоці” (Гал. 5:17), – Бог жа ёсьць Дух і сама Дабрыня і Дабрадзейнасьць, – і наш дух створаны па ўзору і падабенству Ягонаму, але ў выніку і на падставе граху прыйшоў у нягоднасьць, – то да таго часу, пакуль грэх не будзе зьнішчаны і жыцьцё ў целе зьведзена на нішто, якім чынам мог бы хто аднавіцца ва ўсім і зрабіцца жаданым Богу – Крыж Хрыстовы і ёсьць зьнішчэньне граху. Таму адзін зь нашых богасносьбітных Айцоў, будучы запытаны адным зь няверных: “Няўжо ён верыць ва Ўкрыжаванага?” – адказаў: “Да, – ва Ўкрыжываўшага грэх”. Багата хто і раней зьяўленьня Крыжа Хрыстовага, быўшыя да Закону і пасьля Закону, былі засьведчаны Самім Богам, як – сябра Боскі, і Цар, і Прарок Давыд, як, натуральна, і сам тады будучы ў ліку сяброў Боскіх, кажа: “Якія ўзьнёслыя для мяне намеры Твае, Божа” (Пс. 138:17). Але ж як гэта так, што і раней абвешчаны яны: “Сябрамі Боскімі?” – Я вам вытлумачу гэта, калі вы выявіце мне послух і ўважна будзеце слухаць (мае словы).
Як, напрыклад, яшчэ раней прыходу “чалавека граху, сына сьмерці”, я кажу аб антыхрысьце, умілаваны Хрысту Багаслоў кажа: “І цяпер паявілася шмат антыхрыстаў, дык мы і спазнаём з таго, што астатняя гадзіна.” (1 Ян. 2:18), так і Крыж быў у прабацькоў раней таго часу, як прыйшоў у выкананьне. І вялікі Павал яшчэ больш зразумела навучаючы нас, што і раней таго часу, як прыйдзе, антыхрыст ужо сярод нас, гаворыць, што “таямніца беззаконьня ўжо ў дзеяньні” (2 Фес. 2:7). Так і Крыж Хрыстовы, яшчэ не зьявіўшыся, быў ужо сярод прабацькоў: бо таямніца ягоная зьдзяйсьнялася сярод іх. Я не буду цяпер казаць аб Авэлі, Сыфе, Эносе, Еноху, Ноі і аб тых, якія раней Ноя дагадзілі Богу, і якія, наогул, належаць да таго часу, – каб нам пачынаць ад Абрагама, які быў названы “Айцом шматлікіх народаў”: Юдэяў – па плоці, нас жа – па веры. Такім чынам, я пачну з гэтага па духу Айца нашага і ад самага пачатку, уласьцівае яму доблесьці, і ад першага ягонага пакліканьня Богам. Якія першыя словы, прамаўляючы да яго, Бог прамовіў? – “Ідзі зь зямлі тваёй, ад радзіны тваёй і з дома бацькі твайго ў зямлю, якую Я пакажу табе” (Быц. 12:1). Такім чынам, у саміх гэтых словах утрымлівалася таямніца крыжа, бо аб тым жа прама кажа Павал, які, хвалячыся крыжам, кажа: “Якім для мяне сьвет укрыжаваны” (Гал. 6:14). Бо дзеля бягучага без азіраньня зь айчыны альбо сьвету, зямная айчына і сьвет ужо памерлі і пакінуты без увагі, а гэта і ёсьць Крыж.
Але яшчэ раней чым ён уцякаў ад жыцьця зь нягодным, Бог казаў Абрагаму: “Выйдзі зь зямлі тваёй, і ідзі ў зямлю” – не якую Я дам табе, але – “якую Я ўкажу табе”, гэтымі словамі як бы ўказвае на іншую, духоўную зямлю. Якія ж былі першыя словы Бога Майсею пасьля таго, як ён уцёк зь Эгіпту і ўзышоў на гару? – “Здымі абутак твой з ног тваіх” (Вых. 3:5). Тут адчыняецца іншая таямніца Крыжа, натуральным чынам паходзячая зь першай. Бо хоць ты, – кажа, – уцёк зь Эгіпту і адкінуў служэньне фараону і пагрэбаваў насіць імя “сын дачкі і фараона” і, наколькі ад цябе залежала, зьнішчыў і скончыў сьвет злога рабства, але табе належна дадаць да гэтага і самога сябе. Што ж значыць гэта: “Здымі абутак твой зь ног тваіх”? – Гэта значыцца: адкінь скураную вопратку, у якую ты апрануўся і ў якой грэй мае дзею і адхіляе цябе ад сьвятой зямлі. Такім чынам, “Здымі абутак твой зь ног тваіх” – гэта тое ж, што і сказаць: Не жыві больш па целу і ў граху, але ды будзе адкінутае і забітае супраціўнае Богу жыцьцё і меркаваньне плоці і закон у членах, супраціўны закону духа і паланёны законам граху; хай ён больш не бярэ ўверх і не мае дзеі, будучы забіты сілай богабачаньня. Ці гэта не ёсьць Крыж? – Бо Крыж, зноў жа згодна боскаму Паўлу, азначае: “Укрыжавалі цела з пажадлівасьцю і пахацінствамі.” (Гал. 5:24) Такім чынам: “Здымі абутак твой з ног тваіх, бо месца, на якім ты стаіш, ёсьць зямля сьвятая.” (Вых. 3:5) Гэты ж словы паказалі яму будучае асьвячэньне, надыходзячае на зямлю дзякуючы Крыжу, пасьля зьяўленьня Госпада і Бога, і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста. Бо тады, гледзячы на велічнае гледзішча: купіну арашоную ў полымі, – ён прадбачыў надыходзячы прыход Хрыста: бо гледзішча ў Богу ёсьць таямніца Крыжа, і ён–то паходзіць зь другой таямніцы (гэта значыцца крыжаваньне сябе сьвету), якая больш першае (гэта значыцца сыход ад сьвету). Што першае і другое зьвязана адзін зь адным, паказалі і вялікі Павал, і боскія Айцы нашы: першы, кажучы не толькі, што “мне сьвет крыжаваўся”, але і дадаючы “і я сьвету”; а яны – прадпісвалі нам не ўсхадзіць на крыж раней крыжа; бо, натуральна, і першае і другое зьяўляюцца выяўленьнем і таямніцамі Крыжа. Такім чынам, першая таямніца Крыжа ёсьць уцёкі ад сьвету і аддаленьня ад блізкіх па плоці, калі яны перашкаджаюць набожнасьці і адпавядаючаму гэтаму ладу жыцьця, і ў цялеснай аскетызму, які сам па сябе, мала карысны, як кажа Павал (1 Цім. 4:8). Такім чынам, згодна гэтае першае таямніцы Крыжа, нам сьвет і грэх укрыжаваны, калі мы ўцякаем ад гэтага. Другая ж таямніца Крыжа заключаецца ва крыжаваньні сябе дзеля сьвету і запалаў, калі яны ўцякаюць ад нас. Але няздольныя, натуральна, яны зьбегчы ад нас, ні мы няздольныя разумна дзеяць, калі толькі не будзем у сузіраньні Бога: бо калі выпрабаваньнем ў дабрадзейнасьці мы ўздымемся да сузіраньня і калі ўпрыгожым і ачысьцім нашага ўнуранага чалавек, адшукаўшы схаваны ў нас саміх боскі скарб і зноў разглядаючы знаходзячыся ўнутры нас Царства Боскае, тады мы крыжуем сябе сьвету і запалам. Бо нейкая цяплыня прыходзіць у сэрца ад такіх думак, якая, як мух, выганяе злыя думкі і прыносіць духоўны спакой і суцяшэньне ў душу і падае асьвячэньне целу, як кажа Псальмасьпявак: “Запалілася сэрца маё ўва мне; у думках маіх загарэўся вагонь” (Пс. 38:4). І гэта ёсьць менавіта тое, што адзін з боганосбітных Айцоў нашых, настаўляў нас: “Прыкладзі ўсялякае стараньне, каб унутраная твая дзейнасьць была ў Богу, і тады ты пераможаш зьнешнія запалы”. Да гэтага ж зьвяртае нашу ўвагу і вялікі Павал: “Рабеце паводле Духа”, кажа, “і вы ня будзеце паддавацца пажадзе плоці” (Гал. 5:16). Таму і ў іншым месцы ён піша нам у настаўленьне наступнае: “Станьце, апаясаўшы сьцёгны вашыя праўдаю, і апрануўшыся ў браню праведнасьці” (Эф. 6:14): бо сузіраньне ўмацоўвае і песьціць добрыя памкненьні, і прыгнятае прагненьні плоці. І вялікі Пётр яшчэ больш відавочна паказаў нам, што ёсьць сутнасьць цела і што ёсьць праўда. – “Аперазаўшы”, кажа, “сьцёгны розуму вашага, чуваючы, майце поўную надзею на падаваную вам мілату ў зьяўленьні Ісуса Хрыста.” (1 Пят. 1:13)
Такім чынам, паколькі кепскія запалы і сьвет граху ня могуць быць далёкімі ад нас, а разумная дзея не адбываецца ў нашых душах, калі толькі мы не будзем ў сузіраньні Бога, то таму і гэтае сузіраньне, крыжаваўшае сьвету ўдастоеных яго, таксама зьяўляецца таямніцай Крыжа. Так і пры Майсею гэтае сузіраньне палаючай купіны, выяўляла таямніцу Крыжа, больш і менш дасканалую, чым тая, якая была ў пакліканьні Абрагама. Значыцца лі з гэтага, што Майсей быў большым чынам пасьвячоны ў таямніцу Крыжа, чым – Абрагам? Ды і якім доказам здолеў бы хто падмацаваць такое сьцьверджаньне? Бо (належыць ведаць) што тады, калі Абрагам быў пакліканы, у самім факце пакліканьня яшчэ не быў пасьвячоны ў гэтую трэцьцю таямніцу Крыжа, гэта значыцца – сузіраньне, але гэта мела месца пазьней, пасьля гэтага пакліканьня, і не раз, і не два, але часта, хоць у нас і не маецца дастаткова часу, каб паведаць аб усім. Нагадаю ж вам (толькі) тое, цудоўней іншых сузіраньняў, калі ён пабачыў Адзінага Трывыяўнага Бога, Які яшчэ не быў абвешчаны ў Тройцы. Бо гаворыцца: “Зьявіўся яму Гасподзь каля дубровы Мамрэ, калі ён сядзеў каля ўваходу ў намёт свой … Ён узьвёў вочы свае і зірнуў, і вось, тры мужы стаяць насупраць яго” (Быц. 18:1–2). Вось, зьявіўшагася Адзінага Бога ён бачыў у Трох Асобах. Таму гаворыцца: “Зьявіўся яму Гасподзь … і вось, Тры Мужы”, і затым пабег на сустрэч Ім, ён размаўляе як бы зь Адным, кажучы: “Валадару, калі я здабыў добрае ўпадабаньне прад вачамі Тваімі, не прайдзі міма раба Твайго” (Быц. 18:3). І яны, вось, Трое, як Адзін будучы, размаўляюць зь ім. Бо гаворыцца: “І сказалі яму: дзе Сара, жонка твая? Я зноў буду ў цябе ў гэты самы час, і будзе сын у Сарры, жонкі тваёй” Калі ж Сарра, пачуўшы, засьмяялася – “Сказаў Гасподзь Абрагаму: чаго гэта засьмяялася Сарра”? – Вось, Адзіны Бог – і Тры Выявы, і Тры Выявы – і Адзіны Бог; бо гаворыцца: “Сказаў Гасподзь”.
І такім чынам на Абрагаме адбылася таямніца Крыжа. Ісак жа сам сабой быў вобразам Прыцьвікаванага, быў паслухмяны свайму айцу нават да сьмерці, як і – Хрыстос (Богу Айцу); і дадзены замест яго баранак, правобраз Ягня Боскага, дадзенага дзеля нас на ахвяру; і чара, у якой баранак заблытаўся рагамі, была таямніцай вобразу Крыжа, чаму і называецца “Чарай Савек”, гэта значыцца “Чарай Пакіданьня”, як і Крыж называецца “Выратавальным Дрэвам”. І на Якаву, сыне Ісака, зьдзейсьнілася таямніца і вобраз Крыжа: бо пасродкам дрэва і вады памножыўся ягоны статак. Бо тое дрэва было правобразам Крыжовага Дрэва, а тая вада – боскае Хрышчэньне, якое заключае ў сябе таямніцу Крыжа: “У сьмерць Ягоную хрысьціліся” (Рым. 6:3), гаворыць Апостал. І Хрыстос Дрэвам і Вадой, гэта значыцца Крыжам і Хрышчэньнем памножыў Сябе на зямлі славесны статак. Але яшчэ больш зразумела выявіў Якаў вобраз Крыжа: калі пакланіўся краю жазла і калі дабраслаўляў унукаў, паклаўшы рукі крыжам. Да таго ж, будучы ад пачатку да канца паслухмяны бацькам і таму ўмілаваны і дабраслаўлёны, у праз гэта ненавідзім Ісавам, ён такім чынам усялякую спакусу доблесна церпячы, у працяг свайго жыцьця меў зьдзяйсьняемую таямніцу крыжа. Таму Бог і казаў: “Я палюбіў Якава, а Ісава зьненавідзеў” (Мал. 1:2–3).
Нешта падобнае, браты, мае месца і сярод нас. Бо падпарадкаваўшы сябе духоўных айцам, згодна прамоўленаму апостальскаму запавету: “Дзеці, слухайцеся сваіх бацькоў” (Эф. 6:1), той, – як па свайму падпарадкаваньню падобны ўмілаванаму Сыну Боскаму, і сам бывае ўмілаваны Богам; непаслухмяны ж, як чужы падабенства ў адносінах Умілаванага Сына, і Богам ненавідзім бывае. І як спраўджанае не толькі ў адносінах Якава і Ісава, але і заўсёды сярод усіх, Прамудры Саламон, выяўляючы гэта кажа: “Сын паслухмяны будзе ў жыцьцё, непаслухмяны – у сьмерць”.
Але хіба сын паслухмянасьці Якаў да таго ж не быў пасьвячоны ў большую таямніцу Крыжа, менавіта – у сузіраньне, дзякуючы чаму чалавек больш дасканала крыжуецца і памірае дзеля граху, і жыве дзеля набожнасьці? – Так! Бо сам ён сьведчыць аб сябе і адносна Богасузіраньня і выратаваньня: “Я бачыў Бога”, кажа, “твар у твар, і захавалася душа мая” (Быц. 32:30). Дзе – тыя, якія знаходзячыся ў нашым асяродзьдзі выяўляюць пусты і неправаслаўны лад думак? – Хай яны выслухаюць, што Якаў бачыў твар Боскі, і не толькі не пазбавіўся, паз гэта, жыцьця, але, як сам ён кажа, яшчэ і “выратаваўся”, хоць сам Бог гаворыць: “Чалавек ня можа ўбачыць Мяне і застацца жывым” (Вых 33:20). Дык што ж, быць можа, ёсьць два Бога: Адзін, маючы твар, магчымы бачаньню Сьвятых; Другі ж – маючы твар, перабольшваючы ўсялякую магчымасьць бачаньня? – Прэч, такі абсурд! – Але (гэта патрэбна разумець у тым сэнсе, што) бачны твар Божы ёсьць не нешта іншае, як боская мілата і дзея выяўленая годным. А той твар, які абсалютна не можа быць бачным, належыць разумець ў тым сэнсе, калі маецца на ўвазе перабольшваючае ўсялякае апісаньне і бачаньне сутнасьць Боскую: бо ніхто, як напісана, Бога ў твару і ў сутнасьці і не бачыў і не абвясьціў.
Такім чынам, сузіраньне ў Богу і боская таямніца Крыжа не толькі адганяе ад душы кепскія запалы і вытвараючых іх дэманаў, але і адпрэчвае ілжывыя меркаваньні і іх вытвараючых і выганяе іх зь агароджы Сьвятой Хрыстовай Царквы, у нетрах якой знаходзячыся, нам радасна сёньня сьвяткаваць і тлумачыць боскую дабрыню і дзею Крыжа, зьдзейсьненую на Праайцах яшчэ да зьяўленьня Крыжа ў сьвеце.
Такім чынам, як на Абрагаме зьдзейсьнілася таямніца Крыжа, сын жа ягоны сам зрабіўся правобразам Таго, Які быў у далейшым раскрыжаваны; так і, зноў, таямніца Крыжа зьдзяйсьнялася ва ўсім жыцьці Якава. Іосіф жа, сын Якава, сам быў правобразам і таямніцай маючага ў далейшым быць раскрыжаваным – Богачалавека Слова: бо і ён (Іосіф), у наступства зайздрасьці, быў кінуты на ахвяраваньне, і гэта – ад родзічаў па плоці, дзеля якіх ён быў пасланы да іх айцом, як потым і Хрыстос. Калі ж Іосіф не апынуся забітым, але быў прададзены, тут няма нічога дзіўнага, бо і Ісак не апынуўся ахвяраваным: бо не самі па сябе яны выяўлялі рэчаіснасьць, але былі толькі вобразам будучай рэчаіснасьці. Але, магчыма, належыць і на іх бачыць асаблівую таямніцу дваістае прыроды Ісуса: то, што іх вялі на забойства, гэтым яны правобраз Пакуты па плоці Богачалавека; а тое, што яны не пацярпелі – гэтым выявілі правобраз бясстраснасьці Боскасьці. Гэта ж самае магчыма выявіць і ў адносінах Якава і Абрагама: бо яны калі і пацярпелі спакусу, аднак перамаглі, што зразумела было напісана і ў адносінах Хрыста. Такім чынам, з тых чатырох, якія ў дабрадзейнасьці і набожнасьці праславіліся раней закону, двое, менавіта – Абрагам і Якаў, даведаліся таямніцу Крыжа ў справах, маючых адносіны да іх жыцьця; а двое іншых, менавіта – Ісаак і Іосіф самі сабой дзівосным чынам выявілі правобраз таямніцы Крыжа. Што ж затым Майсей, першы прыняўшы ад Бога Закон і перадаўшы яго іншым, не пасродкам лі дрэва і вады, яшчэ да Закону, сам апынуўся выратаваны, калі, будучы пакладзены ў скрыню, быў аддадзены бруям Нілу, а потым і сам дрэвам і вадой выратаваў Ізраільскі народ: дрэвам выявіўшы правобраз Крыжа, вадой жа – боскі Хрост? Як і Павал, знаўца таямніц, яшчэ больш зразумела абвяшчае, што – “Усе хрысьціліся ў Майсея ў хмары” (1 Кар. 10:2). І раней мора і гэтага жазла (падзяліўшага мора), ён сьведчыць аб ім, што ён добраахвотна ўспрыняў Крыж Хрыстовы: “Зьневажаньне Хрыстовае палічыў большым сабе багацьцем, чым Егіпецкія скарбы” (Жыд. 11:26). Зьневажаньне ж Хрыстовае з боку бяздумных ёсьць Крыж, як, зноў, сам Павал кажа аб Хрысьце, што Ён “прыняў крыж, пагардзіўшы ганьбаю” (Жыд. 12:2). Папярэднічаючы ж Хрысту, Майсей і сам вельмі зразумела выявіў правобраз Яго і вобраз Крыжа і выратаваньне дзякуючы гэтаму вобразу: бо прама паставіў жазло, ён раскінуў на ім свае рукі, і так па вобразу Крыжа прадставіўшы сябе на жазле, ён цалкам зьвярнуў на ўцёкі Амаліка. Таксама і меднага зьмея, паставіўшы на знаку коса і такім чынам усенародна ўзьняў вобраз Крыжа, ён загадаў укушаным сярод юдэяў глядзець на яго, як бы на Самога Выратавальніка, і так вылечыў укусы зьмей.
Не хапае мне часу паведаць аб Ісусе (Навіне) і быўшых пасьля яго: Судзьдзях і Прароках, аб Давыду і быўшых пасьля яго, якія пры дзеі таямніцы Крыжа, стрымлівалі рэкі, спынялі сонца, разбуралі нягодныя гарады, атрымлівалі перамогу ў вайне, праганялі палкі чужынцаў, пазьбеглі вуснаў мяча, загасілі сілу полымя, зачынялі пашчы львоў, перамагалі цароў, спальвалі вялікіх кіраўнікоў, ўваскрашалі памёршых, словам зачынялі нябёсы і зноў адмыкалі, спынялі дождж зь аблокаў на небе і затым – праліваючыя яго; бо калі Павал і кажа, што ўсё гэта зьдзейсьніла вера, аднак – сіла веры ў выратаваньне: чаму і ўсё магчыма веруючаму. Вось гэтым–то, натуральна, і зьяўляецца Крыж Хрыстовы дзеля вернікаў. – “Слова пра крыж”, зноў прамовіць вуснамі Паўла, – “для пагібельных – юродзтва ёсьць, а нам, што ратуемся, – сіла Божая!” (2 Кар. 1:18). Але каб мы дапусьцілі выключэньне ў лік выратаваных сілай крыжа і ўсіх тых, якія былі ў старазапаветны час раней Закону і пад Законам, не Сам лі Хрыстос, праз Якога і ў Якім усё, прамовіў раней надыходу крыжа: “Хто не бярэ крыжа свайго і ня йдзе сьледам за Мною, той ня варты Мяне” (Мц. 10:38)? Бачыце, як і да таго, як Крыжу судзілася ўзьняцца, Крыж ужо быў ратуючым? Такім і тады, калі Гасподзь адкрыта прадрок Вучням Сваю пакуту і сьмерць праз крыж, Пётр жа, слухаючы, не стрымаўся, але, ведаючы, што гэта ў Ягонае ўладзе, узмаліўся, гаворачы: “Міласэрны Ты, Госпадзе! Хай ня будзе гэтага з Табою!” (Мц. 16:22), тады Гасподзь забараніў яму, як думаючаму адносна Яго “Ты думаеш не пра тое, што Божае, а што чалавечае. І паклікаўшы людзей з вучнямі Сваімі, сказаў ім: хто хоча ісьці за Мною, зрачыся сябе, і вазьмі крыж свой, і ідзі за Мною сьледам; бо, хто хоча душу сваю ўратаваць, той страціць яе; а хто страціць душу сваю дзеля Мяне і Дабравесьця, той уратуе яе” (Мк. 8:33 – 35). Таму Ён кліча разам зь Вучнямі і народ, і тады сьведчыць і абвяшчае гэтыя вялікія і перабольшваючыя прыроду і сапраўды не чалавечыя, але Боскія думкі, каб выявіць; што гэта патрабуецца не толькі ад абраных Вучняў Ягоных, але і ад кожнага веруючага ў Яго. Пераймаць жа Хрысту азначае – жыць па Эвангельлю Ягонаму, выяўляючы ўсялякую дабрадзейнасьць і набожнасьць; жадаючы крочыць за Ім, павінны адмовіць сябе і ўзяць крыж свой і ўжо больш не шкадаваць сябе, калі пакліча час, але быць гатовым і на ганебную сьмерць дзеля дабрадзейнасьці і праўдзівых боскіх догматаў. Але калі адпрэчыць сябе і аддаць на мужу ганьбы і сьмерць – вялікае і вышэй прыроды, аднак гэта ня ёсьць несправядлівым: бо і зямныя цары ганаруюць крочыць за сабой, і асабліва тады, калі крочаць на вайну, толькі тых, якія гатовыя памерці за іх? – Дык што ж дзіўнага, калі і Цар Нябесны, згодна абяцаньню жыўшы на зямлі дзеля барацьбы супраць агульнага ворага чалавечага роду, шукае, каб менавіта такія людзі крочылі за Ім. Але зямныя цары не здольныя павярнуць жыцьцё забітым на вайне, ні нават прыблізна ўзнагародзіць тых, якія паклалі сваё жыцьцё за іх. Бо што атрымае ад іх той, якога ўжо няма ў жывых? Але і ім, калі выпадзе пакласьці жыцьцё свае за Набожных (Цароў), ёсьць надзея аб Госпадзе.Тым жа, якія ў перайманьне Яму, падверглі сваё жыцьцё небясьпекі, Гасподзь дае жыцьцё вечнае.
І вось, зямныя цары шукаюць, каб іх атачэньне было гатовае на сьмерць за іх, а Гасподзь Сам Сябе аддаў на сьмерць за нас; нас жа, не дзеля Сябе, а дзеля нас саміх пераконвае быць падрыхтаванымі да сьмерці; і паказваючы, што гэта дзеля нас саміх, Ён дадае: “Бо хто жадае жыцьцё свае выратаваць, згубіць яго, а хто пакладзе жыцьцё свае дзеля Мяне і Эвангельля, той выратуе яго”. Што значаць гэтыя словы: “Бо хто жадае выратаваць… згубіць, і хто згубіць… выратуе”? – Чалавек складаны: зьнешні, маю на ўвазе – цела, і ўнутраны наш чалавек, дакладна – душа. Таму, калі зьнешні наш чалавек аддасьць сябе на сьмерць, гэтым ён губіць сваю душу, жывучую ў ім; калі ж за Хрыста і за Эвангельле ён такім чынам губіць яе, тады ж, сапраўды, выратуе і набудзе яе, даставіўшы ёй нябеснае і вечнае жыцьцё, і ў агульным уваскрэсеньні маючы яе такой, дзякуючы ёй і сам, маю на ўвазе – і па плоці, ён зробіцца такім жа нябесным і вечным. Любячы сваю душу, але, на падставе любові да гэтага часовага веку і да тых рэчаў, якія належаць гэтаму веку, не гатовы такім чынам (гэта значыцца – за Хрыста і Эвангельле) пакласьці яе, нанясе шкоду сваёй душы, пазбавіўшы яе сапраўднага жыцьця, і сам разам зь ёй будзе пакараны: аддаўшы яе, на жаль, на вечную пакуту. І як бы аплакваючы такога чалавека і паказваючы ўвесь жах становішча, ўсяміласьцівы Ўладыка кажа: “Бо якая карысьць чалавеку, калі ён увесь сьвет здабудзе, а душу сваю змарнуе? альбо які выкуп дасьць чалавек за душу сваю?” (Мц. 16:26). Бо не пакладзецца зь ім у труну слава ягоная, ні іншае нешта з шанаваных у гэтым веку ўзнагарод і асалоды, якія ён аддаў перавагу прад выратавальнае (дзеля душы ягонай) сьмерці (за Хрыста і Эвангельля). Якую ж рэч ён адшукаў бы сярод рэчаў гэтага веку, якая б была выкупам за разумную душу, дзеля якой і ўвесь сьвет не раўназначны.
Такім чынам, калі б нехта мог набыць увесь сьвет, браты, то аніякай ад гэтага яму б не было карысьці, калі б гэтым ён прычыніў шкоду сваёй душы; наколькі ж жахлівей, калі маючы магчымасьць набыць толькі нейкую малую частку гэтага сьвету, калі, на падставе прагненьня да гэтага малога, прычыніць шкоду сваёй душы, замест таго, каб аддаць перавагу ўзяцьцю крыжа і ў вобразе, і ў разуменьні, і перайманьні Падаўцы жыцьця?! Бо і сам Крыж – годна шанаваны і разуменьне (сэнс) гэтага Вобразу. Але ўжо была прамова аб сэнсе і таямніцы гэтага Вобразу, і мы растлумачылі гэта вашае любові, лепш жа казаць, – раней нас Павал растлумачыў гэта, які, хвалячыся Крыжам, растлумачыў бы не знаючым нічога, апрача Госпада Ісуса, і пры гэтым – раскрыжаванага. Што ж ён гаворыць? – “Крыж ёсьць раскрыжаваньне плоці зь запаламі і пажадлівасьцю”. Мяркуеце лі, што толькі адносна асалоды і нячыстых запалаў плоці ён гаворыць гэта? – Але чаму ж, тады, ён піша да Карынфянаў: “Бо вы яшчэ плоцкія. Бо, калі паміж вамі зайздрасьць, звады і несугалосіца, дык ці ж ня плоцкія вы?” ( 1 Кар. 3:3) Такім чынам, і любячы славу альбо проста жадаючы настаяць на сваёй волі і тым самым атрымаць перамогу ў змаганьні, зьяўляецца плоцікім і па плоці жыве: бо па гэтай–то падставе і бываюць сваркі, як і Якаў Брат Божы кажа: “Адкуль у вас свары і раздоры? ці не адгэтуль, ад пажаданьняў вашых, што варагуюць у чэлесах вашых? Хочаце - і ня маеце; забіваеце і зайздросьціце - і ня можаце дамагчыся; зводзіцеся і варагуеце - і ня маеце” (Як. 4:1–2). Такім чынам, раскрыжаваць плоць зь запаламі і пажадлівасьцю азначае наступнае: каб чалавек зрабіўся бязьдзейным дзеля ўсяго непажаданага Богу: калі ж цела цягне ўніз і настойвае на сваім, то кожнаму належыць намагацца ўзьняць яго на вышыню крыжа. Што я маю на ўвазе? – Знаходзячыся на зямлі, Гасподзь пражыў жыцьцё бедняка, і не толькі жыў так, але і прапаведаваў гэта, кажучы: “Так кожны з вас, хто не адцураецца ўсяго, што мае, ня можа быць Маім вучнем.” (Лк. 14:33)
Але ніхто ды не наракае, браты, малю, чуючы нас, без крыўды, абвяшчаючых добрую і прыемную і дасканалую волю Боскую, і ды не мітусіцца, лічачы, што гэтыя запаветы – невыканальныя, але хай раней за ўсё асэнсуе, што Царства Нябеснае бярэцца зь сілай і менавіта ўжываючыя намаганьні авалодаюць ім, і хай выслухае Пятра Карыфэя Апосталаў Хрыстовых, кажучага, што – “Хрыстос пацярпеў за нас, пакінуўшы нам прыклад, каб мы ішлі сьлядамі Ягонымі” (1 Пят. 2:21). Затым хай справядліва ўзважыць, што, хоць вучань сапраўды ёсьць даўжніком настаўніка да таго часу, пакуль не аддасьць усё, аднак, калі сьціпла прапануе тое, што ў ягоных сілах і вылучыць гэта, а адносна пакінутага нявыкананым скарыцца прад ім, то, на падставе такой пакоры сваёй, выклікаўшы ягоную спачувальнасьць да сябе, гэтым ён дадасьць адсутнае. Таму, калі хто бачыць, што ягоны вобраз думкі скіраваны на памкненьні да багацьця і шматлікаму валоданьню, то ды пазнае ён, што вобраз ягоных думак – плоцкі, і хай гэта будзе падставай дзеля абуджэньня. Такім чынам, неабходна яму ўзыйсьці на вышыню крыжа, каб не выпала самому сябе скінуць, аддзяліцца ад раскрыжаванага на ім Хрыста.
Але як яму пачаць усхадзіць на вышыню крыжа? – Маючы надзею на Хрыста, Дабрадзея і Сілкавальніка кожнага, хай ён адмовіцца ад усялякага прыбытку няправеднага; а што датычыцца тых сродкаў, якія атрымліваюцца праведным чынам, то і да гэтага будучы не дужа прыхільны, хай ужывае гэта шляхетным чынам: па сіле робячым патрабуючых удзельнікамі гэтага. Бо хоць запавет і прадпісвае зракацца цела і прыняць крыж свой, аднак тыя , якія – Боскія і па Богу жывуць, маюць у сваім валоданьні маёмасьць: не занадта прыляпляючыся да яе, яны карыстаюцца гэтым па патрэбе, як бы прыладай, гатовыя, калі б паклікаў час, і адкінуць яе. Такім чынам, той хто робіць такім чынам ў адносінах матэрыяльных набыткаў і патрэб, калі не ў сілах – на нешта большае, усё ж ён валодае набожна і дабрадзейна.
Затым, бачыць лі хто ў сябе жорстка змагаючуюся блудную думку, ды пазнае ён, што ён яшчэ не раскрыжаваў сябе. Як жа яму раскрыжаваць? – хай пазьбягае цікавых поглядаў на жанчын і нягоднай блізкасьці зь імі, а таксама недарэчных размоў; хай забівае матэрыял, сілкуючы жаданьне; хай не дапускае празьмернага ўжываньня віна, п’янства, абжорства, вялікага часу сну; і з гэтым аддаленьнем ад злу, хай ён далучыць і пакорлівую думку, у смутку сэрца кліча Бога на дапамогу супраць запалаў, і тады–то і сам ён прамовіць: “Бачыў я бязбожніка грознага, які разгаліноўваўся, нібы самарослае расахатае дрэва; але ён прайшоў, і вось, няма яго” (Пс. 36:35–36). Затым, непакоіць лі ганарлівая думка? – А ты на адзінцы і прад судом свайго сумленьня прывядзі сябе на памяць параду Госпада аб гэтым у Эвангельлі, кажучы: Не імкніся паказваць сябе перабольшваючым іншых; дабрадзейнасьці, наколькі маеш, зьдзяйсьняй у таямніцы, маючы на ўвазе толькі Бога і будучы бачным толькі Ім адным, і Айцец твой, бачачы таемнае, удастоіць цябе яўна. Калі ж і пасьля гэтага, як ты нанёс рашучы ўдар узбуджальнікам кожнага зь запалаў, цябе зноў непакоіць унутраная думка, – не бойся; хай яна будзе дзеля цябе падставай дзеля атрыманьня вянцоў; бо яна ўжо не схіляе і не робіць дзеі, але зьяўляецца толькі бясьсільным рухам, як пераможаная ў тваёй барацьбе ў Богу. Вось, гэта і ёсьць: “Слова Крыжовае”; будучы такога роду, яно не толькі ў Прарокаў раней свайго зьдзяйсьненьня, але і цяпер пасьля зьдзяйсьненьня, сапраўды зьяўляецца вялікае і боскае таямніцай. Якім чынам? – Бо зьнешне ўяўляецца, што той, хто не высака сябе ставіць і скараецца ва ўсім, той сам сябе робіць зьнявагу; і той, хто бяжыць ад плоцкае асалоды, той надае сябе цяжар і боль; і той, хто аддасьць сваю маёмасьць, той сам дзеля сябе робіцца падставай жабрацтва; – але сілай Боскае гэтае жабрацтва, і боль, і зьнявага вытварае вечную славу і невымоўную асалоду, і невычэрпнае багацьце і ў працяг гэтага веку і таго будучага. І не веруючых гэтаму і не выяўляючых веру справамі, Павал далучае да загінуўшых і нават да элінаў, гаворачы: “Мы прапаведуем Хрыста ўкрыжаванага, для Юдэяў камень спатыкненьня,” – на падставе іх няверы ў Выратавальную Пакуту – “для Элінаў неразумнасьць” – як нічога не ставіўшых вышэй часовых рэчаў, на падставе поўнае няверы ў Боскія абяцаньні, – “для саміх пакліканых, Юдэяў і Элінаў, Хрыста, Божую сілу і Божую мудрасьць”(1 Кар. 1:23, 24).
Такім чынам, у гэтым выяўляецца Боскія прамудрасьць і сіла: перамагчы праз нямогласьць, узвысіцца праз пакору, разбагацець праз беднасьць. Але гэта не толькі сэнс (“слова”) Крыжа і таямніца, але і сам знак ягоны – боскі і годна шанаваны, будучы сьвятой і годнай Пячаткай, асьвячаючай і зьдзяйсьняючай, дадзеным ад Бога роду чалавечаму, звышнатуральныя і невымоўныя даброты, адганяючыя пракляцьце і асуджэньне, зьнішчаючыя тленьне і сьмерць, падаючыя вечнае жыцьцё і дабраслаўленьне, Выратавальнае Дрэва, Царскі Скіпэтар, Боскую Перамогу над ворагамі бачнымі і нябачнымі, – хоць бы неразумным ерэтыкам ў іх бяздумнасьці і не падабалася (падобнае шанаваньне Крыжа Госпада), бо яны не асэнсавалі значаньне Апостальскае малітвы (Эф. 3:14), каб здолець зразумець са ўсімі Сьвятымі, што гэта шырыня і даўжыня, і глыбіня і вышыня: бо Крыж Госпада зьяўляецца абвяшчаючым усё домабудаваньне Ягонага Прыходу ў плоці і – заключаючым у сябе ўсю таямніцу адносна гэтага, і – дасягаючым усіх канцоў, і – усё ахінаючы: тое, што – зьверху, тое, што – у нізе, тое – што вакол, тое – што паміж. Высоўваючы нейкую падставу, – на падставе якой, менавіта – насупраць, і ім бы належала, калі б мелі розум, разам зь намі пакланяцца Крыжу, – яны адварочваюцца ад Сымбаля Цара Славы, які Сам Гасподзь, маючы ўзысьці на яго, яўна называе Сваім узвышэньнем і Сваёй славай. Калі ж прыйдзе час Яго будучага Прыходу і Зьяўленьня, Яго абвесьціць зь сілай і шматлікай славай гэты Сымбаль Сына Чалавечага. Але на ім, кажуць (гэтыя ерэтыкі), Хрыстос, будучы раскрыжаваны, памёр, і таму мы не пацерпім нават форму і Дрэва, на якім Ён быў забіты. Але пісаньне аб нас, якое адбылося зь намі на падставе беззаконьня адносна дрэва, калі да яго працягнулася рука Прабацькі, на ім было раскрыжаванае? І дзякуючы чаму яно было зьнішчана ад асяродзьдзя і такім чынам мы зноў увайшлі ў дабраслаўленьне Боскае? На чым жа пачатак і ўлады духаў падману, якія на падставе дрэва непаслушэнства атрымалі ўладу над нашае сутнасьцю, Хрыстос скінуў і абсалютна адкінуўшы, і перамогшы, пасароміў, і такім чынам мы атрымалі свабоду? На чым быў разбураны мур перашкоды, і наша варожасьць Богу была зьнішчана і зьведзеная на нішто? І праз што мы прымірыліся з Богам і дзеля міру зь Ім прынялі дабравесьце? – Ці не на Крыжы і не праз Крыж? – Хай яны паслухаюць словы Апостала, пішучага да Эфэсянаў: “Ён ёсьць мір наш, Які зрабіў з двух адно і зруйнаваў перашкоду пасярэдзіне -скасаваўшы варожасьць Плоцьцю Сваёю, - а закон запаведзяў - вучэньнем, каб з двух стварыць у Сабе Самім аднаго новага чалавека, сталюючы мір, і ў адным целе прымірыць абодвух з Богам крыжам” (Эф. 2:14–16). Калясянам жа ён піша наступнае: “І вас, якія былі мёртвыя ў грахах і ў неабразаньні плоці вашай, ажывіў разам зь Ім, дараваўшы нам усе грахі, скасаваўшы вучэньнем былое пра нас рукапісаньне, якое было супроць нас, і Ён узяў яго з асяродзьдзя і цьвікамі прыбіў да крыжа; забраўшы сілу ў начальстваў і ўладаў, уладна паставіў іх пад ганьбу, перамогшы іх Сабою” (Кал. 2:13–15). Такім чынам, як нам не шанаваць і не карыстацца гэтым Боскім Пераможным Сымбалем агульнага вызваленьня чалавечага роду, выгляд якога і сам па сябе зьвяртае на ўцёкі кіраўніка злу зьмея і перамагае, і сарамаціць, абвяшчае паражэньне і разбурэньня ягонае, праслаўляе ж і ўшаноўвае Хрыста, абвяшчаю сьвету перамогу Ягоную?! І калі б, сапраўды, Крыжы не павіны пакланяцца па той падставе, што на ім Хрыстос прыняў сьмерць, і вызнаць, што сьмерць гэтая не была сьвятой і выратавальнай, то чаму ж, як кажа Апостал, у сьмерць Ягоную мы хрышчаны? Якім жа чынам і Ўваскрэсеньня Ягонага мы будзем удзельнікамі, калі б не зрабіліся родзічамі Ягонымі і ў падабенстве сьмерці Ягонай? Апрача гэтага, калі б хто пакланяўся знаку крыжа, не маючаму напісаньня імя Хрыстовага, то такі, магчыма, справядліва быў бы асуджаны, як робячы нешта звыш належнага, але калі пад імям Хрыста схіляецца ўсялякі род нябесных, зямных і пякельных, – а гэта шанаванае імя носіць на сябе Крыж, – то якая бяздумнасьць не схіліць калені прад Крыжам Хрыстовым?! – Але мы, разам з каленямі, схіляем і сэрца, прыйдзіце паклонімся разам са Псальмасьпеваком і Прарокам Давыдам – месцу “дзе стаялі Ногі Ягоныя” і дзе раскінуліся ўсё абдымаючыя Рукі, і дзе дзеля нас было пакутліва раскрыжаванае жыватворчае Цела, – і пакланіўшыся ў веры і пацалаваўшы, пачарпнём і захаваем вялікае асьвячэньне адтуль, каб праслаўленым будучым Прыходзе Госпада і Бога і Выратавальніка нашага Ісуса Хрыста, бачачы яго (Крыж – Сымбаль Сына Чалавечага) прадкрочачым у славе, нам узрадавацца і узьвяселяцца радасьцю няспыннае, атрымаўшы стаяньне па правую руку і пачуць словы і атрымаць дабраслаўленьне абяцанае асалоды, у славу, плоцьцю раскрыжаванага дзеля нас, Сына Боскага. Бо Яму належыць слава зь Адвечным Ягоным Айцом і Ўсясьвятым і Добрым, і Жыватворчым Духам, цяпер і заўсёды, на вякі вякоў. Амін.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.