Sunday, July 4, 2010

МАЛІТВА І СПРАВА

Мітрапаліт Антоні (Суражскі)

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа!

У адным зь сваіх твораў звг. Яфрэм Сірын кажа: Не укладай сваю малітву ў адны словы, хай кожнае тваё дзеяньне будзе Богаслужэньнем”. Гэтым ён кажа шматлікае. Першым чынам усе, што мы робім, мае нейкае духоўнае значэньне, усякі чалавек на зямлі ў той або іншай меры ёсьць сьвятар Бога Жывога, ён прыналежыць двум стыхіям зямной і нябеснай, духоўнай і рэчавай, і закліканы усё, што ёсьць у нашай сьветабудове, зрабіць часткай радаснага Божага Царства. Няма нічога на зямлі і ў паднябесьсе, што не магло б увайсьці ў тое Царства вечнай славы, калі Бог будзе усё і ва усім, за выключэньнем чалавечага граху.

І вось, у сёньняшнім Эвангельлі мы бачым, як дзейнічае гэта ў чатырох людзях, якія прынесьлі свайго расслабленага сябра да ног Выратавальніка: гэтае дзеяньне апынулася жывым маленьнем, маленьнем без слоў, але маленьнем, што сьведчыць і аб веры ў Госпада, і аб любові іх да свайго сябры.

Такая павінна быць і наша малітва маленьня і скрухі адзін за аднога. Нядосыць стаць перад Госпадам і Яго прасіць, каб Ён зрабіў для людзей тое, што мы б у імя Яго павінны для іх зрабіць, нядосыць заклікаць да Бога аб дапамозе тамака, дзе Ён мае права нам сказаць: Ты ідзі і ствары справу літасьці, справа праўды, справа любові”. Гэта мы павінны памятаць заўсёды.

Некаторыя зьдзіўляюцца, чаму Гасподзь зірнуў з глыбокай павагай на гэтага чалавека і вылечыў яго па веры іншых. Ды таму, што гэтая вера іншых была не проста верай, яна была справай жывой малітвы і жывой любові. Гэты чалавек прыдбаў сабе любоў сваіх сяброў, якія узялі на сябе працу і узялі на сябе рызыкі прынесьці хворага сябра.

Малітва павінна уключаць у сабе усё, усё наша жыцьцё павінна быць стаяньнем прад Богам і у імя Боскае стаяньнем сярод людзей і перад людзьмі. Калі мы будзем так жыць, тады не будуць папракаць хрысьціян, што яны моцныя толькі ў слове, а калі даходзіць да справы, яны нямоглыя, абыякавыя. Тады можна будзе сказаць, што малітва гэтая справа, пераўтворанае ў сузіраньне, а справа ёсьць малітва, што зрабілася учынкам.

Вось над чым нам трэба усім задумацца. Усё жыцьцё павінна зрабіцца маленьнем і справай міласэрнасьці. Толькі тады наша славесная малітва будзе не пустым гукам, не бессэнсоўным мармытаньнем, а таксама часткай справы, сьведчаньнем прад Богам аб тым, што нашага сэрца таксама кранула спагада, таксама кранула чужое гора і што, заклікаючы да Яго, мы кажам: “Гасподзь, калі жадаеш мяне паслаць і праз мяне стварыць справу Тваёй міласэрнасьці – пашлі, бо гэта я, слуга Твой, стаю прад Табой!” Амін.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.