Sunday, July 4, 2010

АФОНСКІ АБРАЗ БАГАРОДЗІЦЫ “ГОДНА ЁСЬЦЬ” (ЛІТАСЬЦІВАЯ)

сьвята 11 чэрвеня

У сталіцы Афона горадзе Карэі, заснаваным у 335 году Канстанцінам Вялікім, знаходзіцца цудатворны абраз, названая Годна ёсьць”. У саборным храме, у алтары на горным месцы, стаіць гэты сьвяты абраз, які асабліва шануецца у выніку наступнай падзеі.

Адзін старац—ераманах жыў самотнікам са сваім паслушнікам недалёка ад Карэі. Рэдка пакідалі яны сваю кельлю, толькі па асаблівай патрэбе. Здарылася, што старац адправіўся аднойчы выслухаць усяночнае служэньне ў нядзельны дзень у Карэйскім саборы; ягоны ж вучань застаўся пільнаваць кельлю, атрымаўшы ад старца загад зьдзейсьніць службу дома. Пры надыходзе ночы ён пачуў грук у дзьверы кельлі і, адчыніўшы, убачыў незнаёмага манаха, якога прыняў зь належнае ветлівасьцю. Калі наступіла час зьдзяйсьненьня усяночнай службы, яны абодва пачалі малітоўныя сьпевы. Калі надышоў час узьвялічваць Усясьвятую Багародзіцу, абодва усталі перад Яе іконай і пачалі сьпяваць старажытную песьню св. Косьмы, япіскапа Маіўмскага: Больш годную хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную серафім...” – і інш., да канца. Але дзівосны госьць сказаў:

– У нас не так узьвялічваюць Боскую Маці. Мы найперш сьпяваем “Годна ёсьць сапраўды праслаўляць Цябе як Багародзіцай, заўсёды дабраслаўлёную і Маці Бога нашага,” – і ўжо пасьля гэтага дадаём: “Боль годную хэрувімаў і без параўнальна больш слаўную за сэрафімаў.”

Малады манах быў замілаваны да сьлёз, услухоўваючыся сьпеву не чутай ім песьні, і пачаў прасіць госьця напісаць яе, каб і ён навучыўся такім жа чынам узьвялічваць Багародзіцу. Але ў кельлі не адшукалася ні чарніла, ні паперы. Тады госьць сказаў:

– Так я напішу табе для памяці гэтую песьню вось на гэтым камэні, а ты завучы яе і сам так сьпявай, і усіх хрысьціян навучы, каб так праслаўлялі Усясьвятую Багародзіцу.

Камень, як воск, памякчыўся пад рукою дзівоснага госьця, і глыбока выразаліся словы. Напісаўшы на камяні гэтую песьню, госьць падаў яго паслушніку і, назваўшы сябе Гаўрыілам, імгненна стаў нябачным.

З тых часоў Царква сьпявае архангельскую песьню Годна ёсьць”, а абраз, перад якою яна была сьпета архангелам, перанесеная ў Карэйскі сабор. Пліта зь напісанаю архангелам песьняй была дастаўленая ў Канстантынопаль. Кельля і дагэтуль вядомая на Афоне пад імем Годна ёсьць”.

Малітва прад іконай “Годна ёсьць”

О Ўсясьвятая і Ўсяміласьцівая Уладарка Багародзіца! Прыпадаючы да сьвятога абраза Твайго пакорліва молімся Табе, пачуй голас маленьня нашага, пабач скруху і беды нашы, і як вялікая любоўю Маці, пасьпяшы на дапамогу нам, нямоглым, умалі Сына Твайго і Бога нашага: ды не пакарае нас за беззаконьня нашы, але выявіць нам Сваю міласьць любові да людзей. Выпрасі нам, Уладарка, у дабрыні Ягонай здароўе цела і душы выратаваньне, і жыцьцё мірнае, плоднасьць зямлі, паветра добрае, і дабраслаўленьне зь вышыні на ўсе добрыя справы і пачынаньня нашы. І як калісьці паглядзела міласьціва на пакорлівае праслаўленьне паслушніка Афонскага, апяваючага Цябе прад Усячыстае іконай Тваёй, і паслала да яго Анёла, навучыўшага яго сьпяваць песьню нябесную, якой праслаўляюць Цябе Анёлы, так і цяпер прымі стараннасьць нашу малітоўную, што Табе прыносіцца. О, Уладарка Апетая, працягні да Госпада рукі Твае боганосные, якімі Немаўля Ісуса Хрыста насіла Ты, і ўмалі Яго вызваліць нас ад усялякага злу. Выяві, Уладарка, Тваю міласьць да нас: хворых вылеч, скарбутных суцеш, тым, што ў бедах знаходзяцца, дапамажы, і ўдастой нас годна і набожна жыцьцё зямное пражыць, добры канец хрысьціянскі атрымаць, і быць спадкаемцамі Царства Нябеснага, праз Мацярынскае маленьне Твае да народжанага Табой Хрыста Бога нашага, Яму ж зь адвечным Ягоным Айцом. І Усясьвятым Духам, належыць уся слава, гонар і пакланеньне, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.