Sunday, July 4, 2010

АФОНСКІ АБРАЗ БАГАРОДЗІЦЫ “ТРАЕРУЧНІЦА”

28 чэрвеня і 12 ліпеня

Абраз Боскай Маці Траеручніцапраславілася і атрымала сваю назву ў VIII ст., падчас змаганьня зь іконамі, што падтрымлівалася імпэратарам Львом III.

Звышгодны Ян Дамаскін напісаў тады тры трактаты Супраць адмаўляючых сьвятыя абразы”. Мудрыя натхнёныя пісаньні прывялі ў лютасьць імпэратара; але аўтар іх не быў падданым Бізантыі і сам імпэратар не мог яму нічога зрабіць, ён перадаў Дамаскаму халіфу падроблены ліст, па якім звышгодны Ян (быўшы міністрам і кіраўніком горада) быў асуджаны за здраду. Сьвятому адсеклі кісьць правай рукі і павесілі яе на гарадзкім пляцы. Да вечара таго жа дня сьв. Ян, выпрасіўшы ў халіфа адсечаную кісьць, прыклаў яе да суставу і упаў ніцма перад абразам Боскай Маці. Ён прасіў Уладарку вылечыць руку, якая пісала ў абарону Праваслаўя. Пасьля доўгай малітвы сьв. Ян задрамаў. У сьне ён убачыў абраз Боскай Маці і пачуў Яе голас, які сказаў што ён вылечаны, але павінен зараз без стомы працаваць вылечанай рукой. Калі сьвяты прачнуўся, рука яго была цэлая. У падзяку за цуд сьвяты Ян прыклаў да абраза зробленую зь срэбра руку, чаму ён і пачаў звацца Траеручніцай”, а таксама напісаў песьню падзякі: Аб Табе радуецца, Дабрадатная, усялякае стварэньне”.

Прыняўшы манаства ў Лаўры звг. Савы Асьвячонага, сьв. Ян Дамаскін перадаў туды цудатворны абраз. У XIII ст. Лаўра даравала абраз Траеручніцыу дабраслаўленьне сьв. Саве, архіяпіскапу Сэрбскаму. Падчас нашэсьця турак хрысьціяне—сэрбы даручылі цудатворную выяву апецы Самой Маці Боскай: яны усклалі абраз на асла, які без паганятага сам прыйшоў на Афон і спыніўся перад Хіляндарскім манастыром. Тамака сьвяты абраз была пастаўлены ў саборным храме. Падчас выбараў настаяцеля гэтага манастыру Нябесная Уладарка спрыяла Сама прыняць ігуменства, і Яе сьвятая выява заняў ігуменскае месца ў храме. З тых часоў у Хіляндарскім манастыры абіраецца не настаяцель, а толькі намесьнік і манахі атрымліваюць ад цудатворнага абраза Траеручніцыдабраслаўленьне на усе послухі.

Сьпісы цудатворнага абраза Траеручніцыраспаўсюдзіліся ва усіх праваслаўных краінах. Яны праславіліся шматлікімі цудамі і вылячэньнем невылечна хворых.

Малітва прад афонскае іконай Багародзіцы “Траеручніца”

О Ўсясьвятая і Ўсядабраслаўлёная Дзева Багародзіца Марыя! Прыпадаем і пакланяемся Табе прад сьвятой іконай Тваёй, згадваючы ўсяслаўны цуд Твой вылячэньне адсечанай кісьці звышгоднага Яна дамаскіна, ад абраза гэтага атрыманае, яго ж знак і да сёньня бачны на ёй у вобразе трэцяй рукі, да выявы Тваёй прыкладзенай. Молімся Табе і просім Цябе, Усядобрую і Ўсяшчодрую роду нашага Абаронцу, пачуй нас, молячых Цябе, і як дабрашчаснага Яна, у скрусе і хваробе да Цябе зьвярнуўшагася, пачула праўдзіва, таксама і нас не адпрэч, скарбутных і хварэючых ранамі розных запалаў, і да Цябе ад душы скарбутныя і пакорлівыя прыбягаючыя: Ты бачыш, Уладарка Ўсяміласьцівая, нямогласьць нашу, азлабленьне наша, галечу і патрэбу нашу ў Тваёй дапамозе і абароне, бо са ўсіх бакоў ворагамі атачоныя, і няма дапамогі ды абароны, калі Ты не выявіш літасьць нам, Уладарка. Табе молімся: Будзь ўважная да хворага голасу нашага і дапамажы нам сьвятаайцоўскую веру Праваслаўную да канца дзён нашых непарушнай захаваць, ва ўсіх запаветах Госпада няўхільна хадзіць, пакаяньне праўдзівае ў грахах нашых заўсёды Богу прыносіць і ўдастоіцца хрысьціянскага і мірнага канца жыцьця нашага і добрага адказу на страшным судзе Сына Твайго і Бога нашага. Яго ж малі за нас Мацярынскай малітвай Тваёй, каб не судзіў нас па беззаконьням нашым, але памілуе нас па вялікай і невымоўнай літасьці Сваёй. О, Усядобрая! Пачуй нас і не пазбаў нас дапамогі Тваёй уладарнай, каб выратаваньне атрымаўшы мальбамі Тваімі, апяём і праславім Цябе і народжанага Табой Выратавальніка нашага на зямлі жывых, бо Яму належыць уся слава, гонар і пакланеньне, разам зь Айцом і Сьвятым Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

другая Малітва прад афонскае іконай Багародзіцы “Траеручніца”

О Ўсясьвятая Ўладарка Багародзіца, зьдзейсьніўшая вялікі цуд Яну Дамаскіну, як веру праўдзівую і надзею непахісную паказаўшаму! Пачуй нас, грэшных, прад цудатворнай Тваёй іконай старана молячыхся і просячых дапамогі Тваёй: не адкінь маленьня гэтага праз шматлікія правіны нашы, але, як Маці міласэрнасьці і шчодрасьці, пазбаў нас ад хвароб, скарбут і смутку, прабач зробленыя намі грахі, напоўні радасьцю і вясёласьцю ўсіх, шануючых сьвяты абраз Твой, ды радасна апяём і любоўю праславім імя Тваё, бо Ты ёсьць ад усіх радоў абраная і дабраслаўлёная ва ўсе стагодзьдзі. Амін.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.