Tuesday, June 16, 2009

СЬВАТАМУЧАНІК ЛУКІЯН БЭЛЬГІЙСКІ

Сьвятамучанік Лукіян жыл у Рыме, у паганстве насіў імя Лукій. Апосталам Пятроманам быў асьвечаны сьвятлом Хрыстовай веры і прыняў Хрост. Пасьля сьмерці апостала сьвятой Лукіян прапаведаваў Евангельле ў Італіі. У то час у Рым прыйшоў сьвяты Дзіянісій Арэапагіт, вучань апостала Паўла. Па просьбе сьвятога Клімэнта, папы Рымскага (памяць 25 лістапада), ён даў згоду адправіцца на пропаведзь Евангельлі ў заходнія краіны і стаў падбіраць сабе спадарожнікаў і памагатых. Сьвяты Клімэнт, пасьвяціўшы сьвятога Лукіяна ў япіскапа, накіраваў яго, а таксама сьвятых Маркеліна і Сатурніна, прэсьвітэра Максіяна і дыякана Іуліяна са сьвятым Дзіянісіем.

З Італіі сьвятыя прапаведнікі прыплылі ў Галію. Сьвяты Маркелін з спадарожнікамі пайшоў у Іспанію, сьвяты Сатурнін - у Галію, а сьвяты Дзіянісій з рэштай людзей - у межы Парыскія. Адтуль сьвяты Лукіян з Максіанам і Іўліянам адправіліся ў Бэльгію.

Пропаведзь сьвятога Лукіяна была вельмі пасьпяховай. Моцным дабрадатным словам і прыкладам свайго жыцьця ён навярнуў у хрысьціянства вялікую колькасьць язычнікаў. Сьвяты Лукіян быў строгім падзьвіжнікам, за увесь дзень сілкаваўся толькі кавалкам хлеба і вадой. У звароце быў рахманы, заўсёды радасны і сьветлы тварам. Неўзабаве амаль усё насельніцтва Бэльгіі навярнулася да веры ў Хрыста. У то час рымскі імпэратар Даміцыян (81 - 96) пачаў другое (пасьля Нэрона, 54 - 68) ганеньне на хрысьціян і выдаў указ, загадаўшы аддаваць пакутам і пакараньню сьмерцю усіх, хто адмовіцца прынесьці ахвяры паганскім багам.

Для выкананьня указу ў Бэльгію былі пасланыя трое саноўнікаў. Госпад адкрыў сьвятому Лукіяну аб надыходзячым яму подзьвігу. Сабраўшы паству, ён пераконваў яе не страшыцца пагроз, пакут і сьмерці, а затым узьнёс падзяку Богу, які падараваў яму магчымасьць далучыцца да хору сьвятых мучанікаў. Пасьля малітвы сьвятой Лукіян з прэсьвітэрам Максіянам і дыяканам Іўліянам выдаліўся на вяршыню гары, дзе працягваў павучаць суправоджываючых яго.

Тут сьвятых нагналі ваяры імпэратара і прывялі на суд. Сьвятым Максіяну і Іўліяну было прапанавана зрачыся ад Хрыста і прынесьці ахвяру ідалам, але яны абодва з цьвёрдасьцю адмовіліся і былі абезгалоўленыя.

Затым судзьдзя стаў дапытваць сьвятога Лукіяна, вінавацячы яго ў чараўніцтве і непадпарадкаваньні імпэратару і сэнату. Сьвяты адказваў, што ён не чараўнік, а слуга Праўдзівага Бога, Госпада Ісуса Хрыста, і адмовіўся прынесьці ахвяру ідалам, створаным чалавечымі рукамі.

Сьвяты быў падвергнуты жорсткаму хвастаньню, падчас якога толькі паўтараў: "Ніколі не перастану сэрцам, вераю і вуснамі хваліць Хрыста, Сына Божага". Сьвяты мучанік быў абезгалоўлены. Над яго целам зазьзяла Нябеснае сьвятло, і быў чутны голас Выратавальніка, заклікаючага доблеснага мучаніка ў Нябеснае Царства для атрыманьня мучаніцкага вянку. Сілаю Божай сьвяты устаў, узяў сваю адсечаную галаву, перайшоў праз раку і, дайдучы да абранага ім для пахаваньня месца, узьлёг на зямлю і з мірам спачыў. Пры выглядзе гэтага найвялікшага цуду каля 500 язычнікаў навярнуліся да Хрыста. Пасьля над магілай мучаніка Лукіяна была узьведзеная царква, у якую перанесьлі рэшткі і сьвятых мучанікаў Максіяна і Іўліяна.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.