Wednesday, October 14, 2009

ПАКРЫЎ УСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

У цараваньне Льва VI Філёзафа (886 – 911), у 910 годзе, у час нападу сарацынаў на Грэцкую імпэрыю, сьвяты Андрэй Юродзівы і ягоны вучань Епіфан, знаходзячыся 1 кастрычніка ў Канстантынопальскім храме, дзе захоўвалася рыза Багародзіцы, у час усяночнага нядзельнага сьпеву пабачылі ў паветры дзіўнае зьяўленьне Ўсясьвятой Дзевы Багародзіцы ў атачэньні прарокаў, апосталаў і анёлаў. Уся ахінутая сонечным сьвятлом, яна малілася за грэшнікаў і накрывала хрысьціян сваім годным амафорам. Пабачыўшы гэтае зьяўленьне, Андрэй спытаў свайго вучня Епіфана: “бачыш, браце, царыцу і Багіню ўсіх, якая моліцца за ўвесь сусьвет?” – “Бачу, сьвяты ойча, і жахаюся”, – адказаў яму Епіфан. Зьяўленьня было праслаўлена адразу тымі, хто маліўся ў храме, а неўзабаве і ўсім Канстантынопалем.

Жыхары Канстантынопалю, пачуўшы аб гэтым зьяўленьні, узрадаваліся, што Бог малітвамі Абаронцы вызваліць усіх ад бяды, якую нарабілі ім ворагі, якія ўварваліся ў іх імпэрыю. І напраўду, неўзабаве пасьля зьяўленьня Багародзіцы, ворагі Царквы былі пераможаны.

Гонар усталяваньня сьвята Пакровы належыць Кіеўскай Царкве, якая зь самага пачатку верыла ў пакрыў Багародзіцы і асьвяціла дзень зьяўленьня яго ўрачыстым сьвяткаваньнем. Зьяўленьне адбылося 1 кастрычніка, і ў гэты дзень Царква ўсталявала сьвята Покрыва Ўсясьвятой Багародзіцы. Услаўляючы сваю нябесную Абаронцу, Царква сьпявае: “Сёньня мы, людзі праваслаўныя, радасна сьвяткуем, асьвячоныя Тваім, Боская Маці, зьяўленьнем і, уздымаючы вочы да Твайго ўсячыстага вобразу, на каленях просім: пакрой нас годнай Тваёй покрывам і вызвалі нас ад усяго злога, молячы Сына Твайго, Хрыста Бога нашага, каб выратаваў душы нашы.”

“Узьвялічваем Цябе, Усясьвятая Дзева, і шануем покрыву Тваю сьвятую, бо Цябе бачыў сьвяты Андрэй у царкве, як за нас Ты Хрысту малілася.”

Гэта сьвята вельмі вялікае, апрача Божай службы, Праваслаўная Царква служыць акафіст Божай Маці. У акафісьце часта паўтараюцца словы: “Радуйся, Радасьць Наша, пакрой нас аб ўсяго злога годным Тваім амафорам”. Амафорам называецца доўгая шырокая тканіна, упрыгожаная крыжам, якую носяць япіскапы ў часе богаслужбы. Амафор аперазывае іх плечы і зьвісае да зямлі. Амафор азначае сабой асаблівую мілату Боскую, якой абдараваны япіскап, і тое, што ён турбуецца аб усялякім чалавеку, які заблукаў ці адстаў ад Царквы.

Покрыва Боскай Маці для Праваслаўнае Царквы сьведчыць ўспаміны аб розных выпадкі добрай дапамозе Багародзіцы веруючым, якія былі ў Царкве.

Трапар сьвята, тон 1

У гэты дзень мы, праваслаўныя людзі, / урачыста сьвяткуем, / асьветленыя Тваім, Багародзіца, прышэсьцем, / і, пазіраючы на Тваю ўсячыстую выяву, са замілаваньнем заклікаем: / “Пакрой нас сьвятым Тваім Покрывам / і пазбаў нас ад усякага зла, / умольваючы Сына Твайго, Хрыста Бога нашага, / выратаваць душы нашы”.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.