Tuesday, October 6, 2009

ХТО ЗЬБІЎСЯ СА ШЛЯХУ ДА ЦАРКОЎНАЙ ЕДНАСЬЦІ?

У прэс-службе Патрыярхіі ЎАПЦ назвалі чарговай правакацыяй апублікаваньне на афіцыйным сайце “УПЦ Кіеўскага Патрыярхату” тэксту, аб паказным пераходзе некалькіх сьвятароў УАПЦ у іншую юрысдыкцыю. “Паколькі ўсе магчымыя рэсурсы павялічэньня колькасьці КП даўно вычарпаны, то ў іх няма іншых спосабаў папаўненьня сваёй статыстыкі, апрача пэўных статыстычных маніпуляцый, ці маніпуляцый у сярэдзіне ўкраінскіх грамад іншых цэркваў. Для гэтага пойдуць найбольш агідныя, і няхрысьціянскія спробы”, – лічаць у прэс-службе ЎАПЦ.

Такія ўчынкі ёсьць досыць адметнымі менавіта ў час калі не дыялёгу, то хоць бы спробаў дыялёгу праваслаўных цэркваў Украіны. І калі яны спадзяваліся такімі “гарачымі” публікацыямі прынізіць УАПЦ – то, хочацца ўпэўніць усіх жаданых да падобнага роду навінак, што гэта дарэмна. Напраўду такія ўчынкі і публікацыі яскрава характарызуюць толькі ўнутраны стан і №міралюбныя” настроі саміх кіраўнікоў КП.

Мы не баімся згубіць асобныя парафіі альбо сьвятароў, як у свой час не пабаяліся і брутальнага і дзёрзкага крадзяжу Кіеўскім Патрыярхатам усёй нашай гісторыі. Усё ў руках Божых. Прыгадайце, як калішні мітрапаліт Філярэт называў нашу мову “сабачай”, а Царкву – “пятлюраўскай”. Як ён зьдзекаваўся з патрыярха Мсьціслава, а потым завочна яго “рэабілітаваў” калі гэта зрабілася выгодна ў асабістых інтарэсах. Няўжо мы пасьля гэтага зьніклі? Не! За дваццаць гадоў, што мінулі з часу трэцяга адраджэньня ЎАПЦ, наша царква толькі ўзмацнілася, а ў апошнія гады і ўзрасла колькасна і якасна. Мы ж памятаем сваю гісторыю, і хто ёсьць хто. Да гэтага заклікаем і ўсіх нашых братоў зь УПЦ КП.

У той жа час, таталітарызм Кіеўскага Патрыярхату прывёў да таго, што з боку гэта аб’яднаньне ўжо даўно не выглядае праваслаўным. Маючы зьнешнія асобныя праваслаўныя адзнакі ЎПЦ Кіеўскага Патрыярхату напраўду ёсьць цалкам самадастатковым, і фактычна сэктанцкім фармаваньнем. Усё выглядае так, што для кіраўнікоў УПЦ КП ключавую ролю мае не хада за Праваслаўем, не пошукі саборнасьці Царквы, не хрысьціянская ахвярнасьць і любоў, а сьляпое шанаваньне кіраўніка, і сьцьверджаньне любымі мэтадамі Кіеўскага Патрыярхату, як аднаго зь інструмэнтаў ягонай улады. І вось яскравае пацьверджаньне гэтых тэзаў маем, зрэшты, і сёньня.

Ёсьць усе падставы лічыць, што ўзгаданая публікацыя была неабходна Кіеўскаму Патрыярхату для супакаеньня саміх сябе. Ужо зрабіўся выразна зразумелым той факт, што пры найменшай спробе атрыманьня кананічнае незалежнасьці нашай Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквой шансаў на сьветлыя пэрспэктывы будучага ў нашых братоў зь УПЦ КП няма. Відавочна, тамтэйшым найвышэйшым кіраўнікам зрабіліся вядомы факты аб жаданьні шматлікіх клірыкаў пакінуць менавіта Кіеўскі Патрыярхат. Але, паколькі палітыка і ўменьне маніпуляваць сьвядомасьцю гэта вельмі характэрны “канёк” асобных герархаў КП, яны вырашылі гуляць на “апераджэньне”. Вось і запусьцілі гэтую чарговую публікацыю.

Жадалася б зьвернуцца да ідэолягаў УПЦ КП зь заклікам калі ўжо не да хрысьціянскае любові, то хоць бы да элемэнтарнай разважлівасьці. Неўзабаве мы апублікуем на сайце “альтэрнатыўны” і ўжо цалкам аб’ектыўны погляд на становішча ва Львоўскі рэгіёне. Людзі павінны ведаць не толькі сэнсацыі, але і валодаць дакладнай інфармацыяй.

” Украінская Аўтакефалія”, Uaoc.Net

http://uaoc.net/?p=3040

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.