Tuesday, October 6, 2009

УАПЦ ПРАПАНУЕ СТВАРЭНЬНЕ ВА ЎКРАІНЕ МІТРАПОЛІІ

Магчымасьць стварэньня аўтаномнай УАПЦ абгаворвалі гэтымі днямі ў Кіеве дэлегацыя Сусьветнага Патрыярхату. Пасланцы сыноду Канстантынопаля прыбылі ва ўкраінскую сталіцу ў адказ на ліст Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Учора ўвечары яны сустрэліся з кіраўніком УАПЦ мітрапалітам Мяфодзіем, а сёньня ж – зь кіраўнікамі Праваслаўных цэркваў Кіеўскага і Маскоўскага патрыярхатаў. Папярэднія вынікі сустрэчы Радыё Свабода пракамэнтаваў прэс-сакратар Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, пратаярэй Яўген Заплятнюк.

– Ойча Яўген, наколькі рэальна зараз казаць аб прыяднаньні непрызнанай украінскай аўтакефаліі да Канстантынопальскага Патрыярхату?

– Тое, што нам не адмовілі і разглядзелі на сынодзе нашу просьбу, гэта ўжо абнадзейлівая рэч. Але пакуль што перадчасна рабіць нейкія вынікі, бо гэтая справа толькі пачалася. Калі гэтая справа вырашыцца пазытыўна, то візыт Сьвяцейшага Патрыярха Варфаламея ва Ўкраіну абавязкова будзе, гэта цалкам рэальна, бо ён мае права наведаць сваю паству, сваіх дачок і сыноў.

– Некаторыя праваслаўныя цэрквы, напрыклад Кіеўскі Патрыярхат, ужо засудзілі вашу просьбу да Канстантынопаля як такую, што расколвае праваслаўе, а не аб’ядноўвае. Ці запрашаеце вы да перамоў іншыя праваслаўныя цэрквы ва Ўкраіне?

– Мы не лічым сябе раскольніцкай групай. Проста ў нас працэс шуканьня кананічнага спосабу атрыманьня аўтакефаліі не вельмі просты. Бо няма працэдуры. Мы не прыхоўваем супрацу як зь Маскоўскім Патрыярхатам, так і з канстантынопальскім. Таму што мы разумеем, што без іх, без іх згоды, без іх спрыяньня мы не здолеем здабыць украінскую царкву.

– Якія канкрэтна прапазіцыі вы зрабілі Канстантынопалю? Ваша заданьня – максымум?

– Пакуль мы яшчэ нічога не маем. Чакаем, што нам запрапануюць. У ідэале мы жадалі б мець Патрыярхію, калі гэта магчыма. Маскоўскі ўжо мае, а Кіеўскі таксама практычна мае – да пары да часу. Мы жадаем сабе найлепшага. Нават не сабе найлепшага, а для нашага народу.

(Прага – Кіеў)

Падрыхтавала Ярына Матвейчук, radiosvoboda.org

http://uaoc.net/?p=3039


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.