Tuesday, October 13, 2009

СЬВЯЦІЦЕЛЬ МІХАСЬ, МІТРАПАЛІТ КІЕЎСКІ

Верасень 30 (Перанясеньне мошчаў)

Сьвяціцель Міхась, першы мітрапаліт Кіеўскі, па Іякімаўскай летапісы, родам сірыец, па іншых летапісных паведамленьнях баўгары або сэрб. У 989 году ён прыбыў з Корсуню разам зь іншымі сьвятарамі да Кіеўскага князя Уладзіміра , незадоўга да гэтага (у 988 г.) прыняўшага Хрост.

На дзель першага мітрапаліта Кіеўскай Царквы выпала нялёгкае, але дабрадатнае служэньне. Ён дбайна абыходзіў Кіеўскую зямлю, прапаведуючы Сьвятое Эвангельле, хрысьцячы і павучаючы прыняўшых хрост людзей, засноўваючы першыя храмы і духоўныя школы. У Растове ён заснаваў першую драўляную царкву ў гонар Усьпеньня Усясьвятой Багародзіцы і паставіў тамака япіскапам Хвядора Грэка. Сьвяціцель Міхась быў мудрым і ціхім, хоць і строгім герархам. Кіеўская Царква захавала памяць аб заслугах першасьвяціцеля: у сынодзіках Наўгародзкага і Кіеўскага Сафійскіх сабораў ён па праве завецца першым кіраўніком Кіеўскае Царквы.

Спачыў сьвяціцель Міхась у 992 г. і быў пахаваны ў Дзесяцінае царкве Ўсясьвятой Багародзіцы ў Кіеве. Каля 1103 г. пры сьвятым ігумене Феактысьце, ягоныя мошчы былі перанесеныя ў Антоніеву пячору, а 1 кастрычніка 1730 г. у Вялікую Пячорскую Царкву (храм Усьпеньня). У сувязі з гэтым памяць ягоная ўсталяваная на 30 верасьня, а таксама на 15 чэрвеня – дзень спачыну. Раней памяць яго сьвяткавалася і 2 верасьня, разам зь звышгоднымі Антоніем і Хвядосам Пячорскімі. Пацверджанне гэтаму ўтрымлівае служба яму: у 2-1 вершыры на “Хваліце” аб сьвяціцелю Міхасю гаворыцца так: Першы Новага году пачынаючы абыход, як найпершаму табе, дабрашчасны, і кіруючаму Кіеўскае зямлі архірэю, першыя песьні ў пашану прыносім”.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.