Thursday, October 1, 2009

9 СУСЬВЕТНЫХ САБОРАЎ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ

Οἱ 9 Οἱκουμενικές Σύνοδοι τῆς Ὀρθοδόξης Ἐκκλησίας

У хрысьціян ёсьць некалькі розных відаў Сабораў. Ёсьць Апостальскія, Сусьветныя, Памесныя і Міжправаслаўныя. Усе яны валодаюць тым жа аўтарытэтам, паколькі Царква вызнае іх як законныя. У гэтым артыкуле мы знаёмім зь Сусьветнымі Саборамі Царквы.

Царква Хрыстова выказваецца саборна. Ад самага пачатку і да сёньняшняга дня. Аднак з таго моманту, калі Рымская імпэрыя прыняла ў свае абдымкі Царкву, і яе саборныя вызначэньні зрабіліся законамі дзяржавы, яны набылі разуменьне як “Сусьветныя Саборы”.

Сусьветным саборам зьяўляецца такі, які:

1. Быў скліканы імпэратарам Рымскай імпэрыі ў межах айкумены (pax Romana, г.з. рымскага сьвету), але рэальна меў усяхрысьціянскі характар.

2. Ягоныя рашэньні былі цалкам прыняты Праваслаўнай Царквой ва ўсім сьвеце, яны маюць па-за часовы характар.

3. Ягоныя рашэньні сфармуляваны боганатхнёнымі людзьмі.

4. Яго рашэньні падпісаныя патрыярхамі Рымскае імпэрыі.

5. Яны займаліся важнымі багаслоўскімі пытаньнямі.

Далей мы ў сьціслым выглядзе азнаёмім зь Сусьветнымі Саборамі Царквы Хрыстовай, пакідаючы аналітычнае апісаньне сабораў для іншых аналітычных артыкулаў.

І Сусьветны сабор: у 325 г. адбыўся ў Нікеі Віфінскай. Ён быў скліканы імпэратарам Канстантынам Вялікім. На ім прысутнічала 318 япіскапаў. Ён займаўся багахульным вучэньнем прэсьвітэра Арыя, што быццам бы Сын і Бог Слова зьяўляўся тварэньнем і не адзінасутны (μοοσιος) Айцу. Сабор усталяваў правіла для сьвяткаваньня пасхі. Тады было пачата напісаньне Сымбаля веры.

ІІ Сусьветны сабор: 318 г. у Канстантынопалі. Ён быў скліканы імпэратарам Фіядосіям Вялікім. У ім удзельнічала 150 япіскапаў праваслаўных і 36 македанянаў-духазмагароў”. На ім быў старшынёй сьвц. Рыгор Багаслоў, архіяпіскап Канстантынопаля. Зноў быў асуджаны Арый і ерась Македонія, якая вучыла аб тым, што Сьвяты Дух зьяўляецца Боскім стварэньнем, таму яны і называліся “пнеўматамахамі-духазмагарамі”

ІІІ Сусьветны Сабор: 431 г. у Эфэсе. Ён быў скліканы імпэратарам Фіядосіям ІІ. Гэты сабор разглядаў вучэньне Нясторыя у храме Багародзіцы ў складзе 200 япіскапаў. Сабор асудзіў Нясторыя, япіскапа Канстантынопаля, і прыняў догмат, што Усячыстая Дзева можа звацца Багародзіцай (Θεοτκος).

IV Сусьветны сабор: 451 г. У Халкідоне Малазійскам. Брала ўдзел у пасяджэньнях 630 япіскапаў. Быў скліканы імпэратарам Маркіянам і імпэратрыцай Пульхерыяй. На саборы было асуджана монафізыцтва.

V Сусьветны сабор: адбываўся з 25 траўня па 21 чэрвеня 553 г. пры 165 айцах. Ён быў скліканы імпэратарам Юсьцініянам і імпэратрыцай Феадорай. Сабор асудзіў Арыгена, нестарыянства, монафізыцтва, сяверыянства і іншыя ерасі.

VІ Сусьветны сабор: у 680 г. у Канстантынопалі. Ён быў скліканы імпэратарам Канстантынам Паганатам. На саборы прысутнічала ад 150 да 289 япіскапаў. Ён асудзіў ерась монафеліцтву. Гэты сабор зацьвердзіў, што Хрыстос валодаў і Боскай, і чалавечай воляй, якая падпарадкоўвалася Боскай.

VІІ Сусьветны сабор: 787 г. у Нікеі Віфінскае ў храме сьвятой Сафіі. Ён быў скліканы імпэратарам Канстантынам і ягонай маці – імпэратрыцай Ірынай Афінскай. На ім прысутнічала 367 айцоў. Ён зацьвердзіў шанаваньне ікон, паклаў анафэму на іконазмагароў і асудзіў ідэю адлюстраваньня бачнай Тройцы. На саборы было выкладзена багаслоўе аб адлюстраваньні Хрыста і сьвятых як аб тым, што мы здольны бачыць.

VІІІ Сусьветны сабор: 879 – 880 г.г. у Канстантынопалі. Ён быў скліканы імпэратарам Васілём Македанянінам. На ім былі старшынямі Рымскі папа Ян VІІІ (872-882) і патрыярх Канстантынопалю, Новага Рыму, сьв. Фоцій Вялікі (858-867, 877-886). Сабор зацьвердзіў рашэньні VІІ Сусьветнага сабору, асудзіў Filioque, якое тады яшчэ толькі пачало ўводзіцца. Асудзіў ерэтычныя саборы Карламагаў ва Франкфурце (794) і Аахене (809).

ІХ Сусьветны сабор: 1341 г. Ён багаслоўстваваў догмат аб нярэчавай (нястворанай) сутнасьці і нярэчавай энэргіі Бога, і ў той жа час аб ісіхазме, асуджаючы ерэтыка Варлаама Калябрыйца. Гэта значыцца гэты Сабор займаўся багаслоўскімі пытаньнямі, быў скліканы імпэратарам, (Саборны Томас 1341 г.) у ім узяў удзел боганосьбітны свц. Рыгор Палама, і ягоныя рашэньні былі прыняты ўсёй Царквой. Такім чынам, гэты сабор мае годнасьць Сусьветнага сабору.

Рашэньні вышэйназваных дзевяці Сусьветных Сабораў былі выдадзены як рымскія законы і падпісаны імпэратарам, паколькі раней іх рашэньні былі падпісаныя пяцьцю рымскімі Патрыярхамі, іх мітрапалітамі і япіскапамі. Імпэратар склікаў гэтыя Сусьветныя саборы пры саўдзельніцтве пяці патрыярхаў Рымскае імпэрыі:

а) Старэйшага Рыму;

б) Канстантынопалю і Новага Рыму;

в) Александрыйскага;

г) Антыёхійскага;

Да якіх ў 451 г. быў прылічаны:

д) Ерусалімскі.

Варты ўвагі ІХ Сусьветны сабор 1341 г., рашэньні якога былі падпісаны толькі чатырма рымска-рамейскімі патрыярхамі і зацьверджаны рымскім імпэратарам. Сёньня сярод пяці патрыярхаў адсутнічае патрыярхія Старэйшага Рыму. Якая была захоплена прымусова франкамі, лонгабардамі і германцамі пры падтрымцы нарманаў. Ён вытрымаў моцныя напады, якія пачаліся ў 983 г. і скончыліся ў 1009 – 1046 г.г. Пасьля 1045 г. Рымскія папы, апрача Бенядзікта Х (1058-1059), болей ніколі не зьяўляліся рымлянамі, але сябрамі франка-лацінскае арыстакратыі, якая падпарадкавала сябе рымскае насельніцтва краіны.

Пасьля падзеньня Рымскае імпэрыі ў 1453 г. чатыры рымскіх Патрыярхіі: Канстантынопалю і Новага Рыму, Александрыйская, Антыёхійская і Ерусалімская і далей склікалі саборы зь дапамогай якіх працягвалі традыцыю Сусьветных Сабораў. Адзіны чыньнік, па якой яны не называліся “Сусьветнымі”, зьяўляецца досыць простым: таму што гэтая назва азначае “Імпэратарскі” (Ατοκρατορικς). Гэта значыцца рашэньні гэтых Сабораў рабіліся часткай рымскага права. Зь іншага боку, рашэньні рымскіх Сабораў пасьля 1453 г. складаюць частку царкоўнага права, але не зьяўляюцца больш часткай імпэратарскага права. Не існуе больш Рымскае імпэрыі, і няма больш рымскіх імпэратараў, каб выдаваць рымскія законы. Значыцца гэтыя дзевяць Сусьветных сабораў складалі адначасна і царкоўнае заканадаўства і рымскае. Саборы, якія зьбіраліся пасьля 1453 г., зьяўляюцца часткай царкоўнага права і маюць аўтарытэт не менш чым Сусьветныя саборы, нягледзячы на фантазіі сучасных праваслаўных, якія апынуліся пад уплывам рускага Праваслаўя імпэратара Пятра Вялікага.

Такім чынам, сёньня ёсьць яшчэ праваслаўныя, якія самі для сябе знаходзяць Царкву дзевяці Сусьветных Сабораў. Багата праваслаўных хрысьціян, якія не чытаюць багаслоўскую літаратуру, не ведаюць ні VIII, ні ІХ Сусьветных сабораў. VIII Сусьветны сабор 879 г. асудзіў тых, хто “дадае” альбо “зьмяншае” нешта зь Сымбаля веры 381 г., а таксама тых, якія не прымаюць вучэньне аб сьвятых іконах VІІ Сусьветнага сабору. Франкі, якія ім асуджаюцца, да сёньняшняга дня не каяцца, не асэнсоўваючы таго, што ім дадзена магчымасьць для перагляду іх поглядаў.

ІХ Сусьветны сабор 1341 г. асудзіў плятонаўскі містыцызм Варлаама Калабрыйскага, які прыйшоў зь Захаду у якасьці празэліта ў Праваслаўе. У сапраўднасьці ж адмаўленьне плятонаўскага тыпу містыцызму было традыцыйнае дзеяй Сьвятых Айцоў.

http://www.oodegr.com/oode/dogma/dogma


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.